• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ІІАЎДНЁВАКАСІІІЙСКАЯ НАФТАГАЗАНбСНАЯ ПРАВІНЦЫЯ, на тэр. Азербайджана, у зах. частцы Туркменістана і ўсх. частцы Грузіі. Пл. больш за 200 тыс. км2. Уключае КабыстанаКурынскую, АпшэронаПрыбалханскую, Цэнтр.Паўд.Каспійскую нафтагазаносныя вобласці і Зах.Туркменскую газанафтаносную вобл. Найб. значныя радовішчы: СамгорыПатардзеульскае, Нафталанскае, Мурадханлінскае, Кюраўдагскае, Нефтэчалінскае, БібіЭйбацкае, Бінагадынскае, Нафтавыя Камяні і інш. Распрацоўвалася з сярэдзіны 19 ст. Пошукавыя работы на нафту і газ праводзяцца з 1920х г. Асн. нафтагазаносны комплекс—пліяцэнавая тоўшча. Нафта нафтэнаметанавага саставу, шчьшьнасць 850—910 кг/м3. Цэнтры здабычы — Туркменбашы, Акарэм, НебітДаг, Баку.
    ІІАЎДНЁВАКІТАЙСКАЕ МОРА. паўзамкнёнае мора на 3 Ціхага ак., каля берагоў Усх. і Паўд.Усх. Азіі, паміж пвамі Індакітай і Малака, авамі Калімантан, Палаван, Лусон і Тайвань. Пл. 3537 тыс. км2. Найб. глыб. 5560 м. Найб. залівы — Бакбо (Танкінскі), Сіямскі. Найб. ваў Хайнань. Тра вады на паверхні ў лют. 20—27 °C, у жн. 28—29 °C. Салёнасць 32—34%о. Летам і восенню часта ўзнікаюць тайфуны. Прьыівы няправільныя, сутачныя і паўсутачныя (да 4 м). Рыбалоўства (тунцы, селядзец, сардзіны і інш.). Гал. парты: Бангкок (Тайланд), Хашымін, Хайфон (В’етнам), Сянган, Гуанчжоў (Кітай), Маніла (Філіпіны).
    ІІАЎДНЁВАКІТАЙСКАЯ ПЛАТФОРМА, старажытная платформа, што ахоплівае бас. р. Янцзы (без вярхоўяў) і больш паўдн. раёны Кітая. Ад КітайскаКарэйскай платформы аддзелена хр. Цыньлін. Зах. палавіну платформы разам з вял. сінеклізай Сычуань складае пліта, кансалідаваная ў выніку працэсаў познапратэразойскай складкавасці (850 млн. г. назад). Фундамент месцамі выступае на паверхню (Цзяннанская антэкліза), б. ч. яго ўкрыта дыслакаваным асадкавым чахлом з адкладаў верхняга пратэразою, палеазокі і мезазою, марскіх да трыясу ўключна, вышэй — кан
    тынентальных. Усх. палавіна платформы — пліта, кансалідаваная ў працэсе каледонскай складкавасці да канца сілурыйскага перыяду, са шматлікімі гранітнымі інтрузіямі таго ж узросту і больш маладымі, якія звязаны з індасінійскім і яншаньскім (гл. Мезазойская складкавасць) гораўтварэннем. Радовішчы руд вальфраму, сурмы, волава і поліметалаў, у бас. Сычуань паклады нафты і газу.
    ГІАЎДНЁВАКІТАЙСКІЯ ГОРЫ гор ная сістэма на Пд і ПдУ Кітая, у межах Паўд.Кітайскай платформы, на Пд ад р. Янцзы. Утварае выгнутую на ПдУ дугу даўж. каля 2000 км. Асн. хрыбты: Наньлін і Уішань; шэраг кароткіх хрыбтоў і масіваў рознага распасцірання. Пераважаюць выш. 800—1000 м, найб. 2158 м. Восевыя зоны хрыбтоў складзены з гранітаў і інш. крышт. парод, па перыферыі — з пясчанікаў, сланцаў, ваггнякоў; развіты карст. Характэрны «грыбы», «калоны» і інш. формы выветрывання. Ападкаў 1300—1700 мм за год, пераважна летам. Важны кліматападзел, на Пн пераважаюць субтрапічныя, на Пд — трапічныя ландшафты. На паўн. схілах — шыракалістыя субтрапічныя лясы з дубу, вязу, грабу, буку, на паўд. — вечназялёныя трапічныя лясы з перавагай лаўру, магнолій, камелій і інш.
    < ІІАЎДНЁВАРАСІЙСКІ САЮЗ РАБОЧЫХ» 1875, першая рэв. паліт. аргцыя рабочых на Украіне і ў Расіі. Засн. ў пач. 1875 у г. Адэса Я.В.Заслаўскім. Налічваў 6 груп, 60 чл., каля 200 чал. спачувальных. У статуце «Саюза», складзеным пад уплывам статута Інтэрнацыянала 1га сцвярджалася, што рабочыя здольны дамагчыся прызнання сваіх правоў «толькі пры дапамозе насільнага перавароту, які знішчыць усялякія прывілеі і перавагі і зробіць працу асновай асабістага і грамадскага дабрабыту». На погляды членаў «П.с.р.» моцна ўплывала народніцкая ідэалогія. «Саюз» прапагандаваў свае погляды сярод рабочых, удзельнічаў у аргцыі 2 стачак у Адэсе, праводзіў штотыднёвыя сходкі рабочых і сходы прадстаўнікоў груп, імкнуўся пашырыць дзейнасць на гарады Мікалаеў, Харкаў, Таганрог, Севастопаль, Керч, РастоўнаДоне, атрымліваў рэв. выданні з Лондана. У канцы 1875 — пач. 1876 «Саюз» разгромлены паліцыяй: 60 чал. арьшгтаваны, 15 чал., у т.л. Заслаўскі, асуджаны на розныя тэрміны катаргі, турмы і ссылкі. В.В.Шамко.
    ПАЎДНЁВАРЎСКІ РАБОЧЫ САЮЗ», рэвалюцыйная рабочая аргцыя народніцкага кірунку ў Кіеве ў 1880—81. Засн. вясной 1880 членамі партыі «Чорны перадзел» Л.М.Кавальскай і М.П.Шчадрыным. Праграма «Саюза» лрадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, перадачу сродкаў вытвсці ва ўласнасць народа, устанаўленне дэмакр.
    7. Зак. 103.
    194 ПАЎДНЁВА
    свабод; у якасці асн. тактыкі прапаноўвала «фабрычны тэрор» (псаванне машын, падпалы прадпрыемстваў, збіванне і забойства майстроў і фабрыкантаў). «Саюз» меў уласную друкарню, дзе друкаваў рэв. пракламацыі, распрапагандаваў каля 1000 рабочых. На працягу зімы і вясны 1881 «П.р.с.» разгромлены паліцыяй, кіраўнікі асуджаны на розныя тэрміны катаргі і ссылкі.
    ПАЎДНЁВАСАНДВІЧАЎ ЖОЛАБ, глыбакаводны жолаб у паўд.зах. частцы Атлантычнага ак., каля ўсх. падводных схілаў Паўд. Сандвічавых астравоў. Даўж. каля 1380 км, сярэдняя шыр. 68 км, глыб. да 8264 м.
    ПАЎДНЁВАСАСНОЎСКАЕ РАДбвіШЧА НАФТЫ. У Светлагорскім рне Гомельскай вобл., за 7 км на Пд ад р.п. Сасновы Бор. Адкрыта ў 1976. Распрацоўваецца з 1977. Паклады нафты пл. 6,6 км2 прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну, на паўд. апушчаным крыле РэчыцкаВішанскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае на глыб. 3300—4050 м. Пародыкалектары — другасныя кавернавапоравыя даламіты. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, высокапарафіністая. Разведаныя запасы 15,5 млн. т.
    А.П.Шчураў.
    ІІАЎДНЁВАСАХАЛІНСКАЯ АІІЕРАЦЫЯ 1945, наступальная аперацыя сав. войск па вызваленні паўд. ч. вва Сахалін у час 2й сусв. вайны 1939—45. Праведзена 11—25.8.1945 войскамі 16й арміі 2га Далёкаўсх. фронту ва ўзаемадзеянні з караблямі і часцямі марской пяхоты Паўн.Ціхаакіянскай флатыліі. У наступленні ўдзельнічалі 56ы стралк. корпус і інш. злучэнні і часці, да 30 караблёў, суднаў і катэраў, 186 самалётаў. Яп. войскі ў складзе 88й пях. дывізіі, інш. часцей і рэзервістаў (каля 30 тыс. чал.) займалі доўгачасовыя абарончыя збудаванні, цэнтрам якіх быў Катонскі ўмацаваны раён. У ноч перад наступленнем марская авіяцыя нанесла бомбавыя ўдары па апорных пунктах праціўніка. Наступленне пачалося 11 жн. лры падтрымцы 2 авіяц. дывізій. 16 жн. на зах. ўзбярэжжы ў раёне Тора (цяпер Шахцёрск) высадзіўся марскі дэсант. Да 18 жн. сав. войскі авалодалі ўсімі ўмацаванымі пунктамі ў прыгранічнай паласе. 19—25 жн. сумесным ударам з фронту і высадкай дэсантаў у портах Маока (цяпер Холмск), Атамары (цяпер Карсакаў) яп. групоўка войск была ліквідавана (пасля капітуляцыі больш за 18 тыс. чал. трапіла ў палон). Паўд. Сахалін, які з 1905 належаў Японіі (гл. Рускаяпонская вайна /904—05), зноў стаў састаўной ч. СССР.
    ГІАЎДНЁВАСЛАВЙНСКІ КАМПЭТ (Jugoslavenski odbor), палгтычная аргцыя паўднёваславянскіх эмігрантаў з Харва
    тыі, Далмацыі, Славеніі і Босніі ў 1915—18. Засн. ў Лондане ў маі 1915. Змагаўся за вызваленне паўд.слав. зямель АўстраВенгрыі і аб’яднанне іх з Сербіяй і Чарнагорыяй у адзіную незалежную дзяржаву. Гэтыя планы адлюстраваны ў пагадненні старшыні кта Х.Трумбіча з прэм’ерміністрам Сербіі Н.Пашычам у ліп. 1917 (гл. Корфская дэкларацыя 1917). П.к. спыніў існаванне пасля стварэння (снеж. 1918) Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія).
    ПАЎДНЁВАУСХОДНІ МЫС (South East Point). На пве УілсансПромантары, паўд. край мацерыка Аўстралія (39°11 пд. ш. і 146°25' усх. д.).
    ПАЎДНЁВАУСХОДНЯЯ АЗІЯ. прыродная вобласць у Азіі. Уключае паў Індакітай, Малайскі архіпелаг і прылеглыя тэрыторыі. Пл. 4,5 млн. км . Нас. каля 450 млн. чал. (1999). Пераважае рэльеф сярэднягор’яў і ўзгорыстых раўнін. Клімат вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны мусонны. Прыродная расліннасць — трапічныя лясы і саванны. Пераважае арашальнае земляробства (гал. культура рыс), разнастайная прамсць у прыбярэжных раёнах. На тэр. П.У.А. знаходзяцца краіны: Бруней, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд, Усх. Тымор; часта да яе адносяць і Філіпіны.
    ПАЎДНЁВАЦІХААКІЯНСКАЕ ПАД
    НЯЦЦЕ (ХРЫБЕТ), падводныч сярэдзіннаакіянічны хрыбет у паўд. частцы Ціхага ак., усх. працяг АўстралаАнтаркгычнага падводнага падняцця. Цягнецца ў паўн.ўсх. напрамку на 4100 км, у раёне 135° зах. д. аддзяляецца разломам Элтанін ад Усх.Ціхаакіянскага падводнага падняцця. Шыр. да 750 км, глыб. падэшвы 4500 м. Пераважная глыб. над хрыбтом 2500—3000 м, найменшая — 878 м. Ад інш. сярэдзіннаакіянічных хрыбтоў адрозніваецца больш вял. шырынёй, меншай выражанасцю рыфтавай зоны.
    ПАЎДНЁВАЦІШКАЎСКАЕ РАДОВІ
    ШЧА НАФТЫ. У Рэчыцкім рне Гомельскай вобл., каля в. Цішкаўка. Адкрыта ў 1985. Распрацоўваецца з 1986. Паклады нафты пл. каля 9 км2 прымеркаваны да міжсалявых адкладаў на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах РэчыцкаВішанскай зоны падняццяў. Нафтаносныя блокі залягаюць на глыб. 3450— 4050 м. Пародыкалекіары — трэшчынаватыя поравакавернозныя вапнякі і даламіты. Нафта лёгкая, маласярністая. смалістая, парафіністая. Разведаныя запасы каля 7 млн. т, перспекгыўныя больш за 1,1 млн. т.	А.П.Шчураў.
    ПАЎДНЁВАШАТЛАНДСКАЕ ЎЗВЬІШ ША. Ў Вялікабрытаніі, на Пд Шатландыі, паміж Сярэднешатландскай нізінай і Пенінскімі гарамі. Даўж. з ПдЗ на ПнУ каля 180 км. Асобныя масівы (выш. 300—600 м, найб. г. Мерык — 842 м), са слабаўзгорыстымі паверхня
    мі, складзены пераважна з гранігаў і крыіпт. сланцаў. Рэііггкі стараж. зледзянення (кары, марэны, валунныя палі і інш.). Верасоўнікі, тарфянікі, хваёвыя і бярозавыя лясы. Авечкагадоўля, малочная жывёлагадоўля.
    ПАЎДНЁВАЯКЎЦКІ ВЎГАЛЬНЫ БАСЁЙН, на Пд Рэспублікі Саха (Якуція), Расіі, у паўд. ч. Алданскага нагор’я, уздоўж Станавога хр. Вуглі выяўлены ў 1849, прамысл. асваенне з 1966. Пл. 25 тыс. км2. Балансавыя запасы да глыб. 600 м — 5,7 млрд. т. Вугляносная тоўпіча юрскага ўзросту мае больш за 20 пластоў (да 3 рабочых). Вуглі каменныя, маркі Ж, КЖ, К, ОС, СС. Цеплыня згарання на рабочае паліва 23—24.8 МДж/кг. Распрацоўваецца Нерунгрынскае радовішча адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы г. Нерунгры.
    ІІАЎДНЁВАЯ АЗІЯ, прыродная вобласць у Азіі. Уключае паў Індастан з суседнімі астравамі, ІндаГангскую раўніну і яе горнае абрамленне (паўд. схілы Гімалаяў, Гіндукуша, паўд.ўсх. ўскраіну Іранскага нагор’я). Пл. 4,5 млн. км2. Нас. каля 1300 млн. чал. (1999), Прыродная расліннасць: трапічныя лясы, саванны, на 3 участкі пустьшь і паўпустынь. На раўнінах пераважае арашальнае земляробства. На тэр. П.А. знаходзяцца дзяржавы: Індыя, Пакістан, Бангладэш, Непал, Буган, ШрыЛанка і Мальдывы; зрэдку ў склад П.А. ўключаюць ПаўднёваУсходнюю Азію.