Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАЎДНЁВААЛЯКСАНДРАЎСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ У Рэчыцкім рне Гомельскай вобл., за 5 км на Пд ад в. Аляксандраўка. Адкрыта ў 1981. Распрацоўваецца з 1984. Паклады нафты пл. каля 2 км2 прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах АляксандраўскаБаршчоўскай зоны падняццяў. Нафтаносны пласт залягае на глыб. 2770—2780 м. Пародыкалектары — трэшчынаватыя поравакавернозныя вапнякі і даламіты. Нафта лёгкая, маласярністая, парафіністая. Разведаныя запасы каля 7 млн. т. А.П.Шчураў.
ПАЎДНЁВА 189
ПАЎДНЁВААНТЫЛЬСКІЯ АСТРА
ВЫ, група астравоў у Карыбскім м., гл. Падветраныя астравы.
ПАЎДНЁВААСТАШКАВІЦКАЕ РА
ДОВІШЧА НАФТЫ. У Рэчыцкім і Калінкавіцкім рнах Гомельскай вобл., каля в. Асташкавічы. Адкрьпа ў 1972. Распрацоўваецца з 1976. Паклады нафты пл. каля 6 км2 прымеркаваны да міжсалявых і часткова да падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах РэчыцкаВішанскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае на глыб. 2930—3270 м. Пародыкалектары — другасныя даламіты ад порыстакавернознатрэшчынаватага да кавернознапорыстатрэшчынаватага тыпу. Нафта лёгкая, маласярністая, парафіністая. Разведаныя запасы 20,3 млн. т, лерспектыўныя 5,1 млн. т.
А.П.Шчураў.
ІІАЎДНЁВААТЛАНТЫЧНЫ ХРЫБЁТ, частка падводнага СярэдзіннаАтлантычнага хр. ў Атлантычным ак., на Пд ад разлому Чэйн (каля экватара). Даўж. каля 6,5 тыс. км, шыр. да 1600 км; у раёне вва Буве адхіляецца ў шыротным напрамку на У і мае назву АфрыканскаАнтарктычны хр. Глыб. падэшвы 4000 м, найменшая глыб. над грэбенем 84 м. Падводныя вулканы, некаторыя вяршыні ўтвараюць вулканічныя авы: Узнясення, Св. Алены, ТрыстандаКунья, Гоф, Буве.
ІІАЎДНЁВААЎСТРАЛІЙСКАЯ КАТ
ЛАВІНА, падводная катлавіна ў паўд.ўсх. частцы Індыйскага ак., на Пд ад Аўстраліі. На Пн і ПнУ абмежавана мацерыковым схілам Аўстраліі, на Пд — АўстралаАнтарісгычным падводным падняццем. Даўж. каля 2400 км, шыр. больш за 900 км, пераважаюць глыбіні каля 5000 м, найб. 6019 м (у зоне разлому Дыямантына). Усх. ч. катлавіны — плоская абісальная раўніна, у паўн.зах. ч. дно расчлянёна глыбокімі жалабамі і хрыбтамі. Донныя асадкі — чырвоныя гліны, месцамі з жалезамарганцавымі канкрэцыямі, уздоўж паўн. і ўсх. ускраін — фарамініферавыя ілы.
ПАЎДНЁВААФРЫКАНСКАЯ РЭСПЎБЛІКА (афрыкаанс Republiek van SuidAfrika, англ. Republic of South Africa), I1AP. дзяржава на Пд Афрыкі. Мяжуе на Пн з Намібіяй, Батсванай, Зімбабве, на ПнУ з Мазамбікам і Свазілендам. Унутры краіны знаходзіцца дзяржава Лесота (анклаў на тэр. ПАР). На 3 абмываецца Атлантычным ак., на Пд і У — Індыйскім ак. Пл. 1219,9 тыс. км2. Нас. 43426,4 тыс. чал. (1999). Дзярж. мовы — афрыкаанс, англійская, ндэбеле, педзі, сута, свазі, тсонга, тсвана, венда, коса, зулу. Сталіца — г. Прэторыя, рэзідэнцыя парламента — г. Кейптаўн. Краіна падзяляецца на 9 правінцый. Нац. свята — Дзень Свабоды (27 крас.).
Дзяржаўны лад. ПАР — рэспубліка. Член Садружнасці на чале з Вялікабры
Герб і сцяг ПаўднёваАфрыканскай Рэспублікі.
таніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1966. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца Нац. асамблеяй з яе членаў тэрмінам на 5 гадоў, з’яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандуючым узбр. сіламі. Заканад. ўлада належыць парламенту — Нац. савету правінцый (верхняя палата, 90 чал., выбіраюцца па 10 чал. ад кожнага правінцыяльнага заканад. органа) і Нац. асамблеі (ніжняя палата, 400 чал., выбіраюцца тэрмінам на 5 гадоў на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва).
Прырода. Большая ч. краіны знаходзіцца ў межах Паўд.Афрыканскага пласкагор’я. У рэльефе пераважаюць
плато і пласкагор’і на выш. 800—1500 м, абмежаваныя на У і ПдУ стромкімі схіламі Вял. Уступу (выш. да 3482 м). На ПнЗ частка пустыні Калахары. На Пд сярэдневышынныя Капскія горы. Уздоўж берагоў вузкая паласа нізін. Недры надзвычай багатыя разнастайнымі карыснымі выкапнямі: залатыя (1е месца ў свеце), уранавыя (2е месца), жал., хромавыя, ванадыевыя, сурмяныя, плацінавыя, тьгганавыя, цырконавыя, медныя, свінцовыя і інш. руды, алмазы, каменны вугаль, апатыты, азбест; радовішчы каменнай солі, рэдкіх і рэдказямельных металаў, буд. матэрыялаў і інш. Клімат унутр. раёнаў трапічны кантынентальны, на ПдУ — субтрапічны мусонны, на ПдЗ — субтрапічны міжземнаморскі. Сярэднія тры зімовых месяцаў (чэрв.—жн.) на пласкагор’і 7— 17 °C, летніх 18—24 °C; ападкаў 150— 750 мм за год. На Пд сярэднія тры летніх месяцаў каля 21 °C, зімовых каля 13 °C; ападкаў 650—750 мм за год. Найб. ападкаў на ўсх. узбярэжжы і на ўсх. схілах Драконавых гор (1000—2000 мм за год), найменш — на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. (менш за 100 мм). Найб. рэкі Аранжавая, Лімпопа, ГрэйтФіш. Пераважае саванная і стэпавая (на У), паўпустынная і пустынная (на 3) расліннасць. Пад лесам і хмызнякамі 7% тэрьпорыі. Адзначаюцца фларыстычная і фауністычная своеасаблівасці (гл. Капская біягеаграфічная вобласцьў Характэрныя жывёлы — сланы, насарогі, зебры, антылопы, гіены, віверы, жырафы, ільвы, леапарды. Шмат насякомых. Нац. паркі: Кругера, КалахарыГемсбак і інш., каля 300 запаведнікаў і фауністычных рэзерватаў. Ахоўваемыя тэр. займаюць 60 тыс. км2.
Насельніцтва. ПАР — шматнацыянальная краіна. Афр. народы складаюць
190 ПАЎДНЁВА
75 ,2% насельніцтва. Пераважаюць народы групы банту — ндэбеле, педзі, сута, свазі, тсонга, тсвана, венда, коса, зулу. Жывуць таксама гатэнтоты і бушмены. Выхадцаў з Еўропы і іх нашчадкаў 13,6%. Гэта ў асноўным афрыканеры (каля 3,5 млн. чал., 1999) і англапаўднёваафрыканцы (каля 2 млн. чал.), невял. групы англічан, яўрэяў, немцаў і інш. Больш за 3,5 млн. метысаў, больш за 1 млн. выхадцаў з Індыі і Пакістана. Сярод вернікаў хрысціян 68%, прыхільнікаў мясц. традыц. вераванняў 28,5%, мусульман 2%, індуістаў 1,5%. Сярэднегадавы прырост 1,3% (1999). Сярэдняя шчыльн. 35,6 чал. на 1 км2. Больш шчыльна населена ўсх. ч. краіны, асабліва горнапрамысл. раёны і ўзбярэжжа. Гар. насельніцтва 50%. Буйнейшыя гарады (млн. ж.. 1999): Кейптаўн — 2,4, Іаганесбург — 1,9, Прэторыя — 1,1. У прамсці занята 29% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 30%, у абслуговых галінах і кіраванні — 41%. Працуюць значныя групы рабочых з суседніх краін.
Да арт. ПаўднёваАфрыканская Рэспубліка. Мыс Добрай Надзеі.
Гісторыя. Стараж. насельніцтва ПАР — плямёны бушменаў і гатэнтотаў. Да пач. 17 ст. б. ч. тэр. ГІАР засялілі плямёны банту: зулу, коса, матабеле і інш. Першы еўрапеец, які наведаў у 1487—88 Паўд. Афрыку, — партуг. мараплавец Б.Дыяш. У 1652 прадстаўнік галандскай ОстІндскай кампаніі Я.Рыбек заснаваў каля мыса Добрай Надзеі пасяленне Капстад (англ. Кейіггаўн — горад каля мыса). У 1680я г. да галандскіх пасяленцаў далучылася група франц. гугенотаў, якія выратаваліся ад рэліг. праследаванняў на радзіме. У вьшіку ўзнікла новая этн. супольнасць — буры (афрыканеры), якія размаўлялі на блізкай да галандскай, але асобнай мове — афрыкаанс. Ад шлюбаў бураў з гатэнтотамі ўзнікла супольнасць «метысаў» —т.зв. каляровых. Рух бураў ва ўнутр. раёны Афрыкі прывёў да сугьшіення з народам коса. У выніку т.зв. кафрскіх войнаў (1770—1860я г.) землі коса далучаны да Капскай калоніі. У пач. 19 ст. адзін з правадыроў зулу — Чака стварыў зулускую дзяржаву з моцнай арміяй. У 1806 Капскую калонію захапіла Вялікабрытанія. Незадаволенасць бураў брьгг. панаваннем прывяла ў 1836—37 да «Вял. трэка» — перасялення ч. бураў на чале з П.Рэтыфам на свабодныя землі. У снеж. 1838 буры на чале з /уПрэторыусам разбілі зулускае войска і стварылі ў 1839 на захопленых у зулусаў землях
рэспубліку Наталь, якую Вялікабрытанія анексіравала ў 1843 (з 1856 калонія). Пазней створаны інш. бурскія рэспублікі: Аранжавая свабодная дзяржава (АСД, 1848) і Паўд.Афр. Рэспубліка (Трансваам, 1852). У 1879 англічане канчаткова падпарадкавалі зулу і да 1880х г. наблізіліся да бурскіх рэспублік. Спроба англічан захапіць іх скончылася паражэннем брыт. войск пры Маджубе (1881), што прымусіла Вялікабрытанію прызнаць незалежнасць АСД і Трансвааля. У 1880я г. ў Капскай калоніі выяўлены буйныя паклады золата, у Трансваалі — алмазаў, што спрыяла хуткаму іх развіццю і прытоку імігрантаў з Еўропы. У вьшіку англабурскай вайны 1899— 1902 Вялікабрытанія захапіла АСД і Трансвааль і ператварыла іх у свае пратэкгараты. Паводле прынятага ў 1909 брыт. парламентам закона 31.5.1910 Капская калонія, Наталь і бурскія рэспублікі аб'яднаны ў Паўд.Афр. Саюз (ПАС) з правамі дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брыт. Садружнасці. Першыя ўрады ПАС узначальвалі лідэры Паўд.афр. партыі (ПАП) Л.Бота (1910—19) і Я.Х.Смэте (1919—24). Кіраўшцтва ПАС ажыццяўляла палітыку дыскрымінацыі нябелага насельніцтва (78,5% насельніцгва краіны ў 1910), асабліва жорсткую ў дачыненні да карэнных афрыканцаў (67% насельніцгва). У 1913 прынягы закон, які замацоўваў за афрыканцамі толькі 13% тэр. краіны ў 264 рэзерватах. Дыскрымінацыя павялічылася пасля
Капскія горы.
прыходу ў 1924 да ўлады Нацыяналіст. партыі (НП), урад якой на чале з ДжГерцагам (1924—33) прыняў у 1924—26 законы, што пазбавілі афрыканцаў права займацца кваліфікаванай працай. У 1931 ПАС атрымала пэўную самастойнасць у знепшяй палітыцы. У 1933 створаны аб’яднаны ўрад НП і ПАП на чале з Герцагам і Смэтсам, а ў 1934 абедзве лартыі злучыліся ў Аб’яднаную партыю. У 1935 найб. кансерватыўныя члены б. НП аднавілі «ачышчаную» НП на чале з Д.Ф.Маланам. У 2ю сусв. вайну ўрад Смэтса (1939— 48) накіраваў на фронт больш за 300 тыс. чал., якія змагаліся ў складзе брыт. войск супраць Германіі і Італіі. На выбарах у маі 1948 перамагла НП. Яе ўрады Малана (1948—54), І.Г.Стрэйдама (1954—58) і Х.Ф.Фервурда (1958—66) ажыццяўлялі дактрьшу апартэіду — жорсткую дыскрымінацыю ўсіх нябелых. Афрыканцаў прымусова высялялі з гарадоў у спец. пасяленні (лакацыі), у 1957 ім канчаткова забаранілі займацца кваліфікаванай працай; у 1959 ліквідавана сістэма місіянерскіх школ, што пазбавіла афрыканцаў мапымасці атрымаць добрую адукацыю, забаронены і міжрасавыя шлюбы. Усё гэта выклікала масавыя пратэсты. 21.3.1960 паліцыя расстраляла дэманстрацыю афрыканцаў у Шарпевілі. Неўзабаве забаронена буйнейшая афр. паліт. аргцыя — Афрыканскі
нацыянальны кангрэс (АНК), яго лідэры на чале з Н.Мандэлам арыштаваны.