Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАТЭНЦЫЯМЁТРЫЯ (ад лац. potentia сіла, моц + ... метрыя), адзін з электрахім. метадаў даследавання і колькаснага аналізу рэчываў. Засн. на залежнасці значэння (ЭП) раўнаважнага электроднага патэнцыялу ад тэрмадынамічнай актыўнасці (канцэнтрацыі) кампанентаў элекграхім. рэакцыі (апісваецца ўраўн. Нернста).
Для патэнцыяметрычных вымярэнняў выкарыстоўваюць гальванічны злемент з індыкатарным электродам (яго патэнцыял залежыць ад канцэнтрацыі рэчыва ў растворы) і электродам параўнання. Эрс элемента вымяраюць з дапамогай патэнцыяметра. Ддрозніваюць прамую П. і патэнцыяметрычнае цітраванне. Прамая П. дазваляе вызначаць кандэнтрацыю іонаў непасрэдна па значэнні эрс індыкатарнага электрода пры ўмове, што электродны працэс абарачальны (напр.. рНметрыя — метады вызначэння вадароднага паказчыка). Найб. пашырана патэнцыя
метрычнае цітраванне, якое ажыццяўляюць у водным і няводным асяроддзях. Пры цітраванні рэгіструюць змяненне ЭП індыкатарнага электрода (напр., шклянога пры кіслотнаасноўным цітраванні); каля пункту эквівалентнасці назіраецца рэзкае змяненне (скачок) ЭП. Выкарыстоўваюць у аналіт. і фіз. хіміі, прамсці для кантролю тэхнал. працэсаў у хім., нафтахім., харч. і інш. галінах, a таксама для кантролю забруджанасці навакольнага асяроддзя. Л.М.Скрыпнічзнка.
ПАТЭР (лац. pater бацька), святар у каталіцкай царкве.
ПАТЭРНАЛІЗМ (ад лац. paternus бацькоўскі), заступніцтва, апека старэйшага ў адносінах да малодшых, падапечных. У развітых дзяржавах П. у адносінах да працоўных называюць сістэму дадатковых ільгот і выплат на прадпрыемствах за кошт прадпрымальнікаў. Накіраваны на замацаванне кадраў, на змякчэнне прац. канфлікгаў. У міжнар. адносінах тэрмін «П.» выкарыстоўваўся для абазначэння апекі буйных дзяржаў над больш слабымі дзяржавамі, калоніямі, падапечнымі тэрыторыямі.
ПАТЭТЫЧНАЕ (ад грэч. path6tikos страсны, усхваляваны, поўны пачуцця), эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае барацьбу, сутыкненне ўзнёслага і нізкага. Служыць своеасаблівай мерай пафасу, выражэннем здольнасці асобы да барацьбы, пераадолення духоўна негатыўных сіл у яго ўнутраным свеце і нізкіх памкненняў звонку. Адпаведна вылучаюць П. ўнутранага і знешняга роду. У сістэме эстэт. катэгорый П. звязана з гераічным, у якім праяўляецца станоўчая накіраванасць барацьбы. Адухоўлены характар прыроды мастацтва прадвызначае магчымасць шырокага звяртання да П. ва ўсіх яго відах. Выразна П. праяўляецца ў музыцы, тэатры, балеце. У жыцці П. часта служыць фонам, на якім могуць разгортвацца маральнаэстэт. прагрэс або дэградацыя асобы ў залежнасці ад таго, якія духоўныя пачаткі (узнёслае або нізкае) здольны ўзяць верх. В.В.Краснова.
ПАТЭФОН (ад назвы франц. фірмы «Pathe» + ...фон), партатыўны грамафон з гукаправодам унутры скрынкі. Створаны ў пач. 20 ст. ў Францыі. 3 сярэдзіны 20 ст. выцеснены электрафонамі.
ІІАУСТОЎСКІ Канстанцін Георгіевіч (31.5.1892, Масква — 14.7.1968), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім (1911 — 13), Маскоўскім (1914) унтах. Пасля 1917 супрацоўнічаў у газетах, «Окнах РОСТА», ТАСС. Падарожнічаў па краіне, быў на Беларусі. Друкаваўся з 1912. Першы раман «Рамантыкі» (1916—23, апубл. ў 1935). У ранніх творах (збкі апавяд. і нарысаў «Марскія эскізы», 1925; «Сустрэчныя караблі», 1928; раман «Зіхатлівыя воблакі», 1929) востры дынамічны сюжэт, героі — летуценнікі, якія прагнуць рамант. прыгод. Аповесці «КараБугаз» (1932), «Калхіда» (1934)
188 ПАЎАЗЕР’Е
пра этычныя праблемы пераўтварэння навакольнага асяроддзя. Карціны рус. прыроды ў аповесці «Мяшчорская старана» (1939), апавяд. (зб. «Летнія дні», 1937) і інш. У аўтабіягр. эпапеі «Аповесць пра жыццё» (ч. 1—6, 1945—63) шмат раздзелаў прысвечана Беларусі («Карчма на Брагінцы», «Мястэчка Кобрын», «У балотных лясах», «Гнілая зіма» і інш.). Аўгар нататак пра пісьменніцкую працу «Залатая ружа» (1955), гіст. аповес
К Г.Паустоўскі.
цей «Лёс Шарля Лансевіля» (1933), «Паўночная аповесць» (1938; аднайм. фільм 1960), біягр. аповесцей пра людзей мастацтва «Ісак Левітан» (1937), «Тарас Шаўчэнка» (1939), п’ес «Паручнік Лермангаў» (1941), «Наш сучаснік (Пушкін)» (1949), кніг гіст.біягр. нарысаў «Блізкія і далёкія» (1967), успамінаў, казак, кінасцэнарыяў і інш. Прозе П. ўласцівы лірызм, эмацыянальнасць, раманг. ўспрыняцце жыцця, паэтычнасць мовы. П’еса «Пярсцёнак» паст. Брэсцкім трам драмы і музыкі (1976). Асобныя яго творы на бел. мову пераклалі Я.Брыль, АКучар, АМарціновіч, Л.Салавей і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—9. М., 1981—86; Бел. пер. — КараБугаз. 2 Ьыд. Мн., 1935; Калхіда. Мн., 1935; Чорнае мора. Мн., 1938; Аповесці. Мн., 1957; Белая вясёлка: Аповесці і апавяданні. Мн., 1976.
Літ.: Левнцкнй Л.А Константлн Паусговсклй. 2 нзд. М., 1977; Кременцов AM. К.Г.Паустовскнй: Жмзнь н творчество. М., 1982; Воспомннання о Константнне Паустовском. М., 1983; Нзмайлов АФ. Наедане с Паустовскнм: К.Г.Паустовскнй — прозанк, публнцнст, крнтнк, драматург. Л., 1990. А.В.Спрынчан. ІІАЎАЗЕР’Е, другая назва воз. Палазер ’е.
ПАЎВОСТРАЎ, участак сушы, які рэзка і далёка выдаецца ад краю мацерыка або вострава ў мора. Большасць П. — прамы працяг мацерыка (Апенінскі, Малая Азія, Лабрадор). Некаторыя П. раней былі астравамі, а затым далучыліся да мацерыкоў (Індастан, Камчатка, Крымскі, Фларыда). Самы вялікі П. Зямлі — Аравійскі.
ПАЎвбСТРАЎ НАНбсЫ, геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Каля в. Наносы Мядзельскага рна Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Пл. 0,9 км2. На паўвостраве вузкая града (выш. да
11 м), якая ўтварылася каля 17 тыс. г. назад у шчьшіне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў. Ва ўзбярэжных пясках адзначаны намнажэнні (шліхі) галацэнавага ўзросту паўкашіоўнага мінералу гранатуальмандзіну. П.Н. — адзінае месца ў краіне, дзе трапляюцца магутныя гранатавыя шліхі.
В. Ф.Вінакураў.
ГІАЎвбСТРАЎ ЧАРАЎКІ, геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Каля в. Чараўкі Мядзельскага рна Мінскай вобл., на паўн.ўсх. беразе воз. Нарач. Паўвостраў уразаецца ў возера больш як на 700 м і злучаецца з карэнным берагам лагчынайпратокай з рэшткавым возерам. У рэльефе вылучаюцца пагоркі (камы) якія ўтварыліся каля 20 тыс. г. назад.
В. Ф.Вінакураў.
ПАЎВОСЬ, вал вядучага моста самаходнай колавай машыны, які перадае вярчэнне ад дыферэнцыяла на вядучае кола. Бываюць паўразгружаныя і поўнасцю разгружаныя. Паўразгружаная П. нясе на сваім канцы вядучае кола. Выкарыстоўваецца ў легкавых аўтамабілях, дзе нагрузкі на колы адносна невялікія. Поўнасцю разгружаная П. свабодна праходзіць праз адтуліны вядучага моста і злучаецца са ступіцай вядучага кола, падшыпнікі якога ўстаноўлены на бэльцы вядучага моста, якая ўспрымае папярочныя і падоўжныя сілы, што ўзнікаюць на вядучым коле. Выкарыстоўваюцца на грузавых аўгамабілях, аўтобусах, цяжкіх колавых тракіарах.
ПАЎВЫВАДКАВЫЯ ПТЎШКІ. група відаў птушак, у якіх птушаняты ад моманту вылуплення да пачатку самастойнага жыцця большменш працяглы перыяд развіваюцца ў гняздзе або паблізу ад яго і першапачаткова выкормліваюцца бацькамі. Займаюць прамежкавае становішча ламіж птушанятнымі птуйікамі і вывадкавымі птушкамі, біялагічна блізкія да тттушанятных, марфалагічна — да вывадкавых. У арнітафауне Беларусі да П.п. належаць дзённыя драпежнікі, чайкі, чаплі і інш.
Птушаняты П.п. выходзяць з яец з адкрытымі зрокавымі і слыхавымі праходамі, з развітым эмбрыянальным пухам, здольныя праз 20—30 гадз. трымаць галаву і стаяць на нагах, але яшчэ не могуць хадзіць за дарослымі птуіпкамі і самастойна карміцца.
ПАЎГІДРАМбРФНЫЯ ГЛЁБЫ, глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах перыядычнага празмернага ўвільгатнення (больш за 15—20 сут за год) паверхневымі ці грунтавымі водамі. Прысутнічаюць прыкметы агляення глебы. Асаблівасці паўгідраморфнага глебаўтварэння — анаэробныя ўмовы, падзолаўтварэнне, інтэнсіўны вынас спалучэнняў жалеза, паніжэнне акісляльнааднаўленчага патэнцыялу, лесіваж. Марфалагічны профіль характарызуецца наяўнасцю шызых і белаватых плям з іржавымі пражылкамі, афарбоўка якіх залежыць ад ступені акіслення іонаў жалеза. На Беларусі да П.г. адносяцца дзярновападзолістыя забамчаныя глебы, дзярно
выя забалочаныя глебы, падзолістыя забалочаныя, поймавыя дзярновыя забалочаныя і інш. Займаюць больш за 30% плошчы с.г. угоддзяў. Для с.г. выкарыстання П.г. патрабуюць рэгулявання вільготнага рэжыму. Л.В.Круглоў. ПАЎГРбш, медная або білонная манета вартасцю ў палавіну гроша, у шэрагу краін Еўропы ў 14—18 ст. Упершыню выпушчаны ў 1й пал. 14 ст. ў Чэхіі; з канца 14 ст. чаканіўся ў Кракаве. Маса ў 1399—1414 каля 1,58 г, у 1479 каля 0,92 г, у 1501—26 каля 1,02 г. У 1342— 1414 выпускаўся ў Львове, у 1470—1528 у Сілезіі (маса 1,2 г). У ВКЛ П. чаканіўся з 1492 да 1565 у Вільні і ў 1566 у Тыкоціне. Вартасць літ. П. на 1/5 большая, чым польскага. У 1766 у Рэчы Паспалітай быў адноўлены выпуск П. Апошнія П. чаканіліся ў 1796—97. На Беларусі абарачаліся літ., польскія, свідніцкія П.
ІІАЎГРУБАШЭРСНЫЯ АВЕЧКІ пароды авечак з неаднароднай паўгрубай воўнай, якая складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці. У адрозненне ад грубашэрсных авечак воўна П.а. больш мяккая, мае пух даўж. да 8 см, восць болыіі тонкая. Воўну выкарыстоўваюць для вытвсці дываноў, штучнага футра, коўдраў, тканін.
Да П.а. належаць сараджынская (Зах. Туркменістан) і таджыкская (Таджыкістан) пароды, алайская і горнакарпацкая пародныя групы. Сараджынскія П.а. маюць падцягнугы курдзюк, маса 60 кт (маткі), 80 кг (бараны); настрыг воўны 3—4,5 кг. Таджыкская парода з шырокім курдзюком, маса 70 кг (маткі), 120 кг (бараны); настрыг воўны 2,5—4 кг. Гл. таксама Авечкагадоўля. А.А.Козыр. ПАЎДЗЁННАЯ ЛІНІЯ лінія перасячэння плоскасці нябеснага мерыдыяна з плоскасцю матэм. гарызонта. На перасячэнні з нябеснай сферай дае пункгы Пн і Пд. Уздоўж Пл. падае цень у сапраўдны поўдзень. Напрамак П.л. супадае з напрамкам геагр. мерыдыяна ў дадзеным пункце паверхні Зямлі.
ПАЎДНЁВААЛІЧЎРСКІ ХРЫБЁТ, горны Хрыбет на Пд Паміра, у Таджыкістане, на левабярэжжы р. Алічур. Даўж. каля 150 км. Выш. да 5706 м (г. Кызылдангі). Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф,Ледавікі і фірнавыя палі (агульная пл. каля 68 км2).