• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    на дзейнічала Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падпоме. Асн. кірункі дзейнасці падполля з 1943: шматлікія дыверсіі, якія парушалі работу аператыўнага тылу ворага, зрыў мерапрыемстваў акупац. улад, забеспячэнне партызан акупац. дакументамі, друкарскім абсталяваннем, распаўсюджванне зводак Саўінфармбюро, падрыхтоўка матэрыялаў для друку падпольнага, збор разведданых партызанам для правядзення баявых аперацый, дзейсная сувязь з партызанамі, выратаванне насельніцтва, асабліва дзяцей, ад знііпчэння і вывазу ў Германію. Паводле пасляваенных падлікаў дакументальна ўлічаная колькасць удзельнікаў падполля склала больш за 70 тыс. чал., сярод іх грамадзяне ўсіх рэспублік СССР, антыфашысты інш. краін; з маладзёжнага падполля дзейнічала амаль 3 тыс. пярвічных аргцый, 335 антыфаш. маладзёжных аргцый (амаль 100 тыс. чал.). Некалькі тысяч удзельнікаў падполля ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі; званне Героя Сав. Саюза атрымалі падпольшчыкі У.С.Амельянюк, Ц.С.Барадзін, АА.Валынец, Е.С.Зянькова, АЛ.Ісачанка, Х.К.Кабушкін, І.П.Казінец, МА.&дышка, ЯУ.Клумаў, ФАКрыловіч, УР.Мазанік, ПММашэраў, МБ.Осілава,УАЛарахневіч, З.М.Партнова, У А.Хамчаноўскі, В.З.Ларужая.
    Літ.: Подпольные партмйные органы Компартнн Белорусскн в годы Велнкой Отечественной войны (1941—1944): Краткне сведенйя об орг., структуре й составе. Мн., 1975; Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941—1944): Краткме сведення об орг., структуре н составе. Мн., 1976; Т о з н к АА В днм суровых нспытаннй: Укрепленме рядов КП(б)Б в условнях подполья в годы Велнкой Огечественной войны (1941—1944). Мн., 1981; Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецкофаптстскнх захватчмков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85. А.А.Тозік.
    ІІАТРЫЯТЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА, 1) тайная аргцыя дваранскіх рэвалюцыянераў (пераважна афіцэраў) у 1821—26 на тэр. Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, створаная з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772. Засн. ў маі 1821 каля Варшавы членамі аргцыі «Нацыянальнае масонства» і велікапольскага Саюза касінераў. Дзейнасць тва (каля 150 чал. у 1822) вызначалася статутам. Кіруючы орган — ЦК з 7 чал. на чале з В.Лукасінскім. П.т. падзялялася на 6 тэр. правінцый (7я прав.—армія), правінцыі — на акругі, акругі — на гміны. Правінцыя Літва (Віленская, Гродзенская, Мінская губ. і Беластоцкая вобл., кіраўнікі кн. К.Радзівіл, І.Вайніловіч, памешчык К.Навамейскі, граф А.Солтан) асн. ўвагу звяртала на прапаганду ў Літоўскім асобным корпусе і арсенал зброі ў Вільні. У маі 1822 арыштаваны кіраўнікі П.т. на чале з Лукасінскім, схільныя да правядзення ў будучым сац. рэформ; членамі ЦК сталі больш памяркоўныя (С.Кжыжаноўскі, А.Пліхта, В.Гжымала). П.т. вяло перагаворы з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў, якое пагаджалася на перадачу
    будучай польскай дзяржаве бел. зямель. У 1826 у сувязі са справай дзекабрыстаў тва выяўлена і разгромлена ўрадам. Арыііггаваных ўраджэнцаў Каралеўства Польскага судзіў Польскі Сенат, які вынес ім у 1828 мяккі прыгавор, астатніх, у тл. ураджэнцаў бел. губерняў (Ю.Гружэўскі, І.Завііпа, Я.Ходзька і інш.), рас. Сенат асудзіў на розныя тэрміны катаргі і ссылкі. 2) Легальная аргцыя («Патрыятычны клуб») у Варшаве ў снеж. 1830 — жн. 1831 у час паўстання 1830—31. Аб’ядноўвала радыкальную інтэлігенцыю, карысталася падтрымкай сярэдніх слаёў і гар. нізоў. Старшыня — І.Лялевель. Забаронена дыктатарам паўстання Я.Крукоўскім за прапаганду радыкальных сац. рэформ і крытыку паўстанцкіх улад.
    Літ.: Ольшанскнй П.Н. Декабрнсты н польское нацмональноосвободнтельное двнженне. М., 1959; Dyl^gowa Н. Towarzystwo patriotyczne і Sqd Sejmowy (1821— 1829). Warszawa, 1970. ВВ.Шеед.
    ГІАТРЫЯТЫЧНЫ АНТЫГІТЛЕРАЎСКІ ФРОНТ (ПАГФ, ПАФ), аб’яднанне антыфаш. сіл Румыніі ў 2ю сусв. вайну. Узнік у чэрв. 1943 па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Камуніст. партыі Румынй (КПР). Уваходзілі КПР, «Фронт земляробаў» (засн. ў 1933), Саюз патрыётаў (засн. ў 1942), Саюз венг. працоўных у Румыніі (засн. ў 1934), Сял. сацыяліст. партыя, некаторыя мясц. аргцыі С.д. партыі; сац. база — рабочыя, сяляне, ч. інтэлігенцыі. Яго праграма (платформа) прадугледжвала арганізацыю актыўнай, у тл. ўзброенай, барацьбы за звяржэнре ваен. дыктатуры І.Антанеску, выхад Румыніі з вайны на баку фаш. дзяржаў і далучэнне да антыгітлераўскай кааліцыі, неадкладнае спыненне паставак харч. і ваен. тавараў Германіі, пакаранне ваен. злачынцаў і інш. ПАФ — этап на шляху да Народнага ўзброенага паўстання ў Румыніі 1944. 12.10.1944 аргцыі — удзельніцы ПАФ разам з прафсаюзамі і інш. аб’яднаннямі ўтварылі Нац.дэмакр. фронт, які істотна паўплываў на далейшае палгг. развіццё Румыніі.
    ПАТРЭБНАСЦЬ, стан узаемадзеянняў суб’екга (асобы, сац. групы, грамадства) з аб’екгыўнымі ўмовамі яго існавання, якія ён зазнае пры патрэбе ў чымнебудзь неабходным для падтрымкі жыццядзейнасці і ў якасці стымулу акгыўнасці. Да П. адносіцца не толькі тое, што прыносіць карысць, неабходна для жыцця, але і рэальныя запатрабаванні на прадметы, што могуць быць шкоднымі для здароўя і сац. статусу, але выкарыстоўваюцца людзьмі ў сілу звычак, традыцый і задавальнення (курэнне, ужыванне алкаголю, наркотыкаў і інш.). Працэс задавальнення, рэалізацыі П. ўяўляецца як мэтасэнсавая дзейнасць чалавека, што праходзіць у пэўных сац. адносінах і ў пэўных сац.эканам., паліт. і культурных умовах. П. асобы і групы апасродкаваны працэсам выхавання.
    П. складаюць адзіную цэласную сістэму і падзяляюцца на біял. (абумоўленыя абменам
    ПАТСДАМСКАЯ 185
    рэчываў) і сац. (абумоўленыя грамадскай сутнасцю чалавека), на ўсвядомленыя і неўсвядомленыя, матэрыяльныя і духоўныя, індывід. і групавыя, рацыянальныя і нерацыянальныя, бягучыя і чакаемыя, рэальныя і ідэальныя, узвьппаныя і нізкія, жыццёва важныя і другарадныя, самадастатковыя і прэстыжныя, элементарныя і складаныя, насычаныя (маюць выразныя межы) і ненасычаныя (не маюць межаў; напр., веды). У адпаведнасці са сферай дзейнасці вылучаюць таксама П. працы, пазнання, веры, зносін, сексу, адпачынку; паводле функцыянальнай іх ролі — дамінуючыя і перыферыйныя, устойлівыя і сітуатыўныя; паводлё аб’ектаў дзейнасці — індывід., групавыя, калект., грамадскія.
    П. дэтэрмінуюцца генетыкабіял. фактарамі, сац.эканам. і сацыякулы. ўмовамі існавання людзей, характарам і зместам іх дзейнасці, іх узроўнем сацыякульт. развіцця і мендалітэтам. Індывідуальна і суб'екгыўна П. перажываюцца ў форме пачуццёваэматыўна афарбаваных жаданняў і імкненняў. Іх рэалізацыя дыферэнцыруецца ў залежнасці ад каштоўнасных арыентацый і жыццёвых дыспазіцый асобы ў карэляцыі з яе індывід. вопытам, спосабамі рэфлексіўнага асэнсавання свайго жыццёвага шляху, быцця інш. людзей, сац. адносін і сац. дзейнасці. Я.М.Бабосаў.
    ПАТСДАМ (Potsdam), горад на У Германіі, каля паўд.зах. ускраіны Берліна. Адм. ц. зямлі Брандэнбург. Каля 150 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт на р. Хафель. Прамсць: маш.буд. (будва і рамонт цеплавозаў, рачных суднаў, дакладная механіка і оптыка, эл.тэхн.), прыладабуд., тэкст., хім.фармацэўтычная, паліграф., харчасмакавая. Кінастудыя. Астрафіз. абсерваторыя.
    Засн. на мяжы 9—10 ст. як слав. паселішча, у пісьмовых крыніцах згадваецца з 993. Пасля 1150 пры Альбрэхце Мядзведзю засн. зноў як ням. паселішча. 3 1317 горад (гар. права з 1345). 3 1416 уладанне Гогенцолернаў, з 1660 другая (пасля Берліна) рэзідэнцыя курфюрстаў Брандэнбурга, з 1701 — каралёў Прусіі. У 1838 П. злучаны чыг. лініяй з Берлінам. 3 1875 навук. цэнтр. У мясц. палацы Цэцыліенгоф адбылася Патсдамская канферэнцыя 1945. У 1952—90 адм. ц. аднайм. акругі ГДР. У 1945—52 і з 1990 адм. ц. зямлі Брандэнбург. У 1991 засн. Патсдамскі унт.
    У 17—18 ст. адбудаваны як ваен. горад з палісадамі і манум. варотамі. Моцна пашкоджаны ў 2ю сусв. вайну, адноўлены. Сярод помнікаў стылю барока: «Галандскі квартал» Д1737—42), ратуша (1753), Брандэнбургскія вароты (1770). У палацавапаркавым ансамблі СанСусі спалучэнне позняга барока, ракако і ранняга класіцызму; уключае рэгулярны франц. парк, палац (1745— 62, арх. Г. фон Кнобельсдорф, прыбудовы 19 ст.), «Кітайскі чайны домік» (1754—56), карцінную галерэю (1755— 62), «Павільён з драконамі» (1770) і інш. Ёсць пейзажны англ. парк з палацам Шарлотэнгоф (1826—29, класіцызм) і «Рымскімі лазнямі» (1828^44, абодва арх. К.Ф.Шынкель). Комплекс палацаў і паркаў П. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Найб. значнае збудаванне 20 ст. — абсерваторыя (вежа Эйнштэйна, 1920—21, арх.
    Патсдам. Брандэнбургскія вароты. 1770.
    Патсдам. Карцінная галерэя палацавапаркавага ансамбля СанСусі. 1755—62.
    Э.Мендэльзцн). Музей першабытнай і стараж. гісторыі. У.Я.Калаткоў (гісторыя).
    ПАТСДАМСКАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ 1945 Апублікавана ад імя кіраўнікоў урадаў ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая 26 ліп. ў час працы Пртсдамскай канферэнцыі 1945; патрабавала ва ультыматыўнай форме безагаворачную капітуляцыю Японіі ў 2й сусв. вайне. Прадугледжвала ліквідацыю'ў Японіі ўлады і ўплыву мілітарыстаў, часовую акупацыю яп. тэрыторыі, пакаранне яп. ваенных злачынцаў, абмежаванне суверэнітэту краіны авамі Хонсю, Хакайда, Кюсю, Сікоку і інш. меншымі, дэмілітарызацыю яп. эканомікі, аднаўленне і ўмацаванне ў Японіі дэмакр. традыцый, выкананне дэкларацыі Каірскай канферэнцыі 1943 і
    інш. 28.7.1945 яп. ўрад адхіліў П.д., але пасля далучэння да яе СССР (8 жн.) і пачатку савецкаяпонскай вайны 1945 прыняў палажэнні дэкларацыі (14 жн.; загад яп. узбр. сілам аб спьшенні супраціўлення аддадзены пазней). 2.9.1945 Японія падпісала акг аб капітуляцыі, паводле якога яп. ўрад і яго пераемнікі абавязаліся «сумленна выконваць умовы Патсдамскай дэкларацыі».
    ПАТСДАМСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ 1945, сустрэча кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрьпаніі [старшыня СНК СССР І.В.Сталін, прэзідэнт ЗША Г.Трумэн, прэм’ерміністр Вялікабрытаніі Ў.Чэрчыль (28 ліп. яго замяніў новы прэм’ерміністр К.Р.Зтл/)], якая адбылася 17.7—2.8.1945 у г. Патсдам. Мэта — вырашыць гал. міжнар. праблемы, што ўзніклі ў сувязі з разгромам гітлераўскай Германй. Канферэнцыя разглядала пытанні пасляваен. мірнага ўрэгулявання ў Еўропе і ў тым ліку парадак падрыхтоўкі мірных дагавораў з пераможанымі краінамі. 3 гэтай мэтай быў створаны пастаянны орган — Савет міністраў замежных спраў у складзе прадстаўнікоў краін — пастаянных чл. Савета Бяспекі ААН (СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая). Гал. месца ў рабоце канферэнцыі заняло герм. пытанне. Германія разглядалася як адзінае эканам. і паліт. цэлае. У адносінах да яе дзяржавыпераможцы вырашылі праводзіць у перыяд акупацыі ўзгодненую палітыку, сутнасць якой была ў дэмілітарызацыі, дэнацыфікацыі і дэмакратызацыі краіны. Канферэнцыя пастанавіла ліквідаваць герм. манапал. аб’яднанні як небяспечны ачаг мілітарызму і перавесці ўсю прамсць Германіі на мірныя рэйкі. На канферэнцыі канчаткова ўзгоднена сістэма чатырохбаковай акупацыі Германіі; вырашана, што рэпарацыйныя прэтэнзіі кожная дзяржава задаволіць піляхам канфіскацый у сваіх зонах акупацыі (ЗША і Вялікабрытанія перадавалі СССР 25% канфіскаванага ў іх зонах прамысл. абсталявання). Герм. флот краіныпераможцы падзялілі паміж сабой пароўну. П.к. вырашыла важныя тэр. пытанні: аб перадачы СССР г. Кёнігсберг (цяпер Калінінірад) з прылеілымі раёнамі, а Польшчы — яе ка