• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Н.С.Паторжннскнй. М., 1976.
    ПАТАРЫЯ (італьян. Pataria ад назвы рынку старызнікаў у Мілане), народны рух у 2й пал. 11 ст. ў Мілане і інш. паўн.італьян. гарадах супраць духавенства і гар. знаці. Пачалася ў Варэсе, Асты і Павіі выгнаннем епіскапаў, прызначаных імператарам, потым набыло форму рэліг. барацьбы прыхільнікаў Клюнійскай рэформы, якія патрабавалі незалежнасці манастыроў ад свецкай улады і ад епіскапаў, непасрэднага падпарадкавання папе, забароны сіманіі, прытрымлівання цэлібату. Рым. папа Вікгар II (1055—57) пракляў правадыроў руху, папа Грыгорый VII падтрымаў П. Узброеныя сутычкі адбыліся ў Мілане, Брэшыі, Парме і П’ячэнцы. П. задушана ў 1080я г. Садзейнічала ўтва
    180 ПАТАШ
    рэнню ў Паўн. Італіі ў 11 — пач. 12 ст. гарадоўкамун.
    ПАТАШ [англ. potash ад pot гаршчок + ash(es) попел], тэхнічная назва карбанату калію К2СО3. Гл. таксама Калію злучэнні.
    ПАТНА, горад на Пн Індыі, на правым беразе р. Ганг. Адм. ц. штата Біхар. Засн. ў 5 ст. да н.э. У старажытнасці называлася Паталіпутра, з 12 ст. сучасная назва. Больш за 1 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт і рачны порт. Прамсць: баваўняная, харч., металаапр.; выраб дываноў, парчы, мэблі. Саматужныя промыслы. Унт; бка з каштоўнай калекцыяй усх. рукапісаў. Каля П. рэшткі стараж. Паталіпутры.
    ПАТНІЦА, высыпанне на скуры тулава дробных светлых або чырв. пухіркоў, скурнае захворванне. Развіваецца ад затрымкі поту ў вывадных канальцах потавых залоз. Прычыны: пераграванне арганізма, залішняя паўната і інш. Часам суправаджаецца свербам. Пашырана ў дзіцячым узросце. Лячэнне: прысыпкі, мясцова — антысептычныя і процізапаленчыя сродкі.
    ІІАТбк ВЫПРАМЯНЁННЯ, п р a мяністы паток, паток энергіі, якая пераносіцца эл.магн. хвалямі. Шчыльнасць П.в. вызначаецца Пойнтынга вектарам. Адзінка П.в. ў СІ — ват. Гл. таксама Светлавы паток.
    ПАТбК МАГНІТНАЙ ІНДЎКЦЫІ, паток магнітны, тое, што магнітны паток.
    ПАТбК ЭНЁРГП, сярэдняя магутнасць, якая перадаецца праз дадзеную паверхню ў працэсе цеплаабмену ці распаўсюджвання хваль любой прыроды і інш. Адносіны П.э. праз паверхню, перпендыкулярную да напрамку пераносу энергіі. да значэння плошчы гэтай паверхні наз. шчыльнасцю П.э., якая вызначаецца Умава вектарам. Адзінка П.э. ў СІ — ват.
    ПАТбКА, пасёлак ў Клічаўскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Ольса, на аўтадарозе Беразіно—Клічаў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 10 км на Пн ад г.п. Клічаў, 101 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Стаялава. 132 ж., 50 двароў (2000). Пач. школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    ПАТОКАСЧАІІЛЕННЕ, поўны магнітны паток, які пранізвае эл. контур (напр., у шпулі індуктыўнасці — магн. паток, «счэплены» з усімі яе віткамі). Калі з кожным вітком шпулі індуктыўнасці «счэплены» адзін і той жа магн. паток Ф, то П. Т =^Ф, дзе N — агульная колькасць віткоў. Адзінка П. ў СІ — вебер.
    ПАТбЛІЧАЎ Мікалай Сямёнавіч (23.9.1908, с. Золіна Валадарскага рна Ніжагародскай вобл., Расія —
    1.12.1989), савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1979). Вучыўся ў 2м Маскоўскім хімікатэхнал. інце (1931), скончыў Ваен. акадэмію хім. абароны (1937). У 1928—31 на камсам. рабоце. 3 1938 на парт. рабоце: у апараце ЦК ВКП(б), парторг ЦК ВКП(б) на Яраслаўскім гумавым камбінаце, з 1939 1ы сакратар Яраслаўскага, з 1941 Чэлябінскага абкомаў і гаркомаў партыі, заг. аддзела ЦК ВКП(б). У 1946—47 сакратар ЦК ВКП(б), аднача
    МС.Патолічаў.
    Б.Я.Патон
    Я.А.Патон.
    сова нам. старшыні Савета па справах калгасаў пры CM СССР. 3 сак. 1947 сакратар ЦК КП(б) Украіны, са жн. 1ы сакратар Растоўскага абкома і гаркома партыі. У 1950—56 1ы сакратар ЦК КПБ. У чэрв. 1953 Л.П.Берыя зрабіў спробу змясціць П. з пасады 1га сакратара ЦК КГІБ. Аднак на IV (пашыраным) пленуме ЦК КПБ (25—27.6.1953) бел. камуністы не далі аднадупшай згоды на такую кадравую змену. 3 1956 нам., з 1957 1ы нам. міністра замежных спраў СССР. У 1958—85 міністр знешняга гандлю СССР. Чл. ЦК КПБ у 1952—60, чл. Бюро ЦК КПБ у 1950— 56. Чл. ЦК КПСС у 1941—86, чл. Аргбюро ЦК у 1946—47, канд. у чл. Прэзідыума ЦК КПСС у 1952—53. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1950—59, чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1950—59, Вярх. Савета СССР у 1937— 89. Я. С. Фалей.
    ПАТбМАК (Potomac), рака на ПнУ ЗША. Утвараецца ад сутокаў рэк Паўн. і Паўд. П., якія пачынаюцца ў Апалачах; цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл. ак. Даўж. 590 км (ад вытока р. Паўд. П.), з эстуарыем 780 км, пл. басейна 37,5 тыс. км2. Сярэдні расход вады 350 м3/с. На П. — лаліца ЗША Вашынггон (пачатак марскога суднаходства). Ад Вашынггона да г. Камберленд, паралельна рэчышчу П., у абход парогаў пракладзены суднаходны канал.
    ПАТбН Барыс Яўгенавіч (н. 27.11.1918, Кіеў), украінскі вучоны ў галіне электразваркі, металургіі і тэхналогіі металаў. Акад. АН Украіны (1958). Акад. Pac. АН (1962). Чл. шэрагу замежных акадэмій. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1978). Сын ЯА.Патона. Скончыў Кіеўскі індустр. (політэхн.) інт (1941). 3 1942 у Інце электразваркі АН Украіны (з 1953 дырэкдар). Адначасова з 1962 прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы ў галіне зваркі, спец. электраме
    талургіі, зварачных працэсаў у космасе. Распрацаваў асновы тэорыі аўтаматаў для дугавой зваркі. Зрабіў значны ўклад у стварэнне і развіццё дугавой паўаўтаматычнай, элекграшлакавай, мікраплазмавай, кантакгнай, электроннапрамянёвай і інш. спосабаў зваркі, элекграшлакавага пераплаву і ліцця, тэхналогіі вытвсці труб вял. дыяметра і будва трубаправодаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль імя Ламаносава AH СССР 1981.
    Тв.: Электрошлаковая сварка. Клев, 1960; Элекгрооборудованве для дутовой в шлаковой сваркн. М., 1966 (разам з У.К.Лебедзевым); Плазменные процессы в металлургмм м технологня неорганмческнх матермалов. М., 1973 (у сааўт.); Промышленные роботы для сваркн Клев, 1977 (разам з ГАСпыну, У.Г.ЦІмашэнкам); Электрошлаковое лмтье. 2 мзд. Кнев, 1981 (у сааўт.).
    Літ.: Б.Е.Патон. 2 нзд. М., 1979.
    ПАТОН Яўген Аскаравіч (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953), украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік ндвук. школы зваркі металаў. Акад. АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн. інт у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі інт інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. інце, з 1934 узначальваў заснаваны ім Інт элекгразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэпрэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па праекгаванні, разліках, тэхналогіі будва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытвсці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразвара'чнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. 3 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
    Тв:. Лзбр. труды. Т. 1—3. Кнев, 1959—61.
    ПАТбЦКІ (Potocki) Ян (8.3.1761, с. Пікаў каля г. Вінніца, Украіна — 2.12.1815), польскі гісторык, археолаг, пісьменнік, палітык. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1806). Вучыўся ў Швейцарыі і Францыі. Падарожнічаў па Турцыі, Егіпце (1784), Марока (1791), Саксоніі (1794), Каўказе (1797— 98), апублікаваў іх літ. апісанні. Дэп. Чатырохгадовага сейма 1788—92, прыхільнік рэформ (у заснаванай ім Свабоднай друкарні выдаваў радыкальную публіцыстыку). Пасля далучэння караля
    ПАТРОН 181
    Станіслава Аўгуста да Таргавіцкай канфедэрацыі адышоў ад паліт. жыцця і займаўся гіст. навукай. У сваіх гісторыкаэтналагічных працах даследаваў паходжанне слав. плямён, іх стараж. гісторыю і тэр. рассялення (першы распрацаваў тэорыю пра аўтахтоннасць славян на сваіх землях); «Даследаванні пра Сарматыю» (т. 1—5, 1789—92), «Гістарычныя і геаграфічныя фрагменты пра скіфаў, сарматаў і славян» (т. 1—4, 1796), «Старажытная гісторыя народаў Расіі...» (1802), «Археалагічны атлас Еўрапейскай Расіі» (1805), зрабіў гіст. і геагр. апісанні Валыні і Падоліі (1805). У 1805—06 быў навук. кіраўніком рас. дылламат. місіі ў Кітай (дабраўся толькі да Манголіі). Аўгар парадыйнагратэскавых п’ес у стылі камедыі дэль артэ («Парады», 1793) і фантастычнафілас. рамана «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1803—15, экранізацыя 1965), у якім спалучаў традыцыі філас. прозы з формай «аповесцішкатулкі», запазычанай з «Тысячы і адной ночы». Скончыў самагубствам.
    Тв:. Рус. пер. — Рукогшсь, найденная в Сарагосе. Мн., 1994.
    ПАТОЦКІЯ, шляхецкі род герба «IlinaBa» ў Рэчы Паспалітай. Прозвішча ад в. Потак у Ксёнжскім пав. Кракаўскага ваяв. У 17—18 ст. займалі вышэйшыя дзярж. і вайск. пасады ў Польшчы. Карысталіся графскім тьпулам, які ў 18 ст. прызнаны ў Аўстрыі і ў 19 ст. ў Расіі. 3 Беларуссю найб. былі звязаны:
    К р ы іп т о ф (каля 1600 — вер. або кастр. 1675), чашнік ВКЛ у 1645—46, падстолі ў 1646—53, стольнік у 1653— 58, крайчы ў 1658—61, падчашы з 1661. Міхал (? — 1711?), ген.маёр, падстолі ВКЛ з 1700. Я ў с т а х і (каля 1720—25.2.1768), ген.маёр, генерал артылерыі ВКЛ з 1759, староста львоўскі. I г н а ц ы (Раман Ігнацы Францішак; 28.2.1750, РадзыньПадляскі, Люблінскае ваяв. —20.8.1809), паліт. дзеяч Рэчы Паспалітай, асветнік. Пісар вялікі ВКЛ у 1773—83, маршалак надворны ў 1783—91, маршалак вялікі ў 1791—92, маршалак Пастаяннай Рады ў 1778—80. Адзін з гал. дзеячаў Адукацыйнай камісіі з часу яе ўгварэння, узначальваў Тва элементарных кніг. Быў адным з лідэраў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме 178S—92, адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. За ўдзел у працы дэпутацыі па выпрацоўцы канстытуцыі прызначаны міністрам паліцыі абодвух народаў у Стражы правоў, зза чаго выйшаў са складу Адукацыйнай камісіі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 выконваў абавязкі адсутнага ваен. міністра. У 1792—94 у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстання 1794. Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзела замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў. Пасля задушэння паўстання зняволены ў С.Пецярбургу. 3 1796 жыў у Аўстрыі. Станіслаў Шчэнсны (Фелікс; 1752?, Крыстынодаль. Валынскае ваяв. — 14 або 15.3.1805), харунжы
    вялікі каронны ў 1774—80, ваявода рускі ў 1782—88, генерал кароннай артылерыі ў 1788—92, чл. Пастаяннай Рады ў 1782—86, чл. Адукацыйнай камісіі ў 1782—93, ген.лейтэнант (1784). На Чатырохгадовым сойме 1788—92 выступаў супраць прагрэс. рэформ, адзін з гал. праціўнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791. 27.4.1792 у С.Пецярбургу падпісаў акт утварэння Таргавіцкай канфедэрацыі і стаў яе ген. маршалкам. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 у Брэсце, потым у Гродне, ажыццяўляў вярх. ўладу ў Рэчы Паспалітай. У 1795 атрымаў чын рас. ген.аншэфа, жыў у сваіх укр. маёнтках. Я н (1761—1815), пісьменнік, гісторык, гл. Патоцкі Я.