• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Панкратова AM. Формнрованне пролетарната в Росснн (XVII—XVIII вв.). М., 1963.
    ПАСЮКЕВІЧ Вадзім Іосіфавіч (н. 23.3.1932, в. Зялёная Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), геолаг, адзін з адкрывальнікаў жалезарудных і інш. радовішчаў на Беларусі. Скончыў БДУ (1956). У 1956—98 у Бел. геолагагідрагеал. экспедыцыі (гал. геолаг, з 1976 началь
    нік). Навук. працы па геал. будове і карысных выкапнях Беларусі, методыцы іх вывучэння. Пад яго кіраўніцтвам адкрыты Аколаўскае, Навасёлкаўскае радовішчы жал. руд, шэраг крыніц мінер., вод, радовішчы буд. матэрыялаў. Удзельнічаў у складанні геал., геамарфалагічных карт і карт карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
    Тв:. Геологня СССР. Т. 3 (БССР). М., 1971 (у сааўт.); Геологня антропогена Белорусснн. Мн., 1973 (у сааўт.); Железорудные формацнм докембрня Белорусснн. Мн., 1974 (у сааўт.). ПАСЮКЁВІЧ Уладзімір Маркавіч (н. 1.3.1931, г. Капыль Мінскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1960). 3 1963 выкладае ў Бел. AM. Творам уласцівы выразная дакладнасць пластычнай мовы, гарманічная каларыстычная будова, глыбокая перспекгыва. Сярод твораў тэматычныя карціны «На рубяжы Радзімы» (1965), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1968), «Беларусь, 1944 год» (1969), «Родныя пагоркі» (1973), «Народны мсцівец», «Партызанская быль» (1979), «Вечар на Прыпяці» (1980), трыпціх «Вечна жывы» (1981), «Старыцкія партызаны» (1985), «Памяць» (1989); партрэты М.Савіцкага (1976), маці (1977), «Свіця
    У.Пасюкевіч. У краіне светлай... М.Багдановіч. 1983.
    зянская балада (А.Міцкевіч)» (1975— 78), «У краіне светлай... М.Багдановіч» (1983), «Я.Купала і Ц.Гартны ў Капылі» (1982), Я.Скрыгана (1986), «Бабка Насця» (1988), малюнкі. 3 1990 піша пейзажы: серыі «Поры года», «На прасторах Капьшыпчыны» I інш.
    Літ.: Б у й в а л В.Я. Уладзімір Пасюкевіч: [Альбом]. Мн., 1987. Г.А.Фатыхава. ПАСЯЎНАЯ ПЛбШЧА агранамічны і статыстычны паказчык, які адлюстроўвае фактычныя плошчы пасеваў с.г.
    ПАТАГОНСКІЯ 177
    культур за вегетац. перыяд. Колькасна адрозніваецца ад рэальнай плошчы пашы, бо ўлічвае магчымасць яе неаднаразовага выкарыстання за с.г. сезон (напр., пасеў пасляўкосных культур). Адносіны плошчы, занятай адной культурай, да П.п. ўсіх культур (у працэнтах) — струкгура П.п. (асн. паказчык спецыялізацыі севазвароту). Аптымальная структура П.п. забяспечвае глебаахову, праца і энергазберажэнне, ахову навакольнага асяроддзя, высокую рэнтабельнасць вьгтвсці. На Беларусі рэальная плошча пашы — 5165,7 тыс. га, П.п. — 5124 тыс. га (1999), збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць каля паловы П.п. Л.В.Круглоў.
    Аляксандр Апанасавіч
    Патабня
    ПАТАБНЯ Аляксандр Апанасавіч (22.9.1835, с. Грышына Роменскага рна Сумскай вобл., Украіна — 11.12.1891), украінскі і рускі філолагславіст; юраўнік харкаўскай лінгвістычнай школы. Брат Андрэя Х.Патабні. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1877). Скончыў Харкаўскі унт (1856), з 1875 праф. гэтага унта. Развіваў псіхал. кірунак у рус. мовазнаўстве. Асн. працы па агульным мовазнаўстве, тэорыі славеснасці, тыпалогіі, лексікалогіі, гіст. стылістыцы, семасіялогіі, літ. мове, тэорыі фразеалогіі: «Мысленне і мова» (1862), «3 запісак па рускай граматыцы» (т. 1—2, 1874; т. 3—4, апубл. 1899—1941), «3 запісак па тэорыі славеснаці» (апубл. 1905) і інш. Вял. ўклад яго ў славістыку, асабліва ў слав. дыялекгалогію, параўнальнагіст. граматыку слав. моў, даследаванне рус. і ўкр. моў.
    Літ.: О.О.Потебня: Ювілейнлй зб. до 125річчя з дня народження. Кнів, 1962; Франчук В.Ю. О.О.Потебня. Кнів, 1975.
    ПАТАБНЯ Андрэй Апанасавіч (31.8.1838, с. Перакопаўка Роменскага рна Сумскай вобл., Украіна — 5.3.1863), рэвалюцыйны дэмакрат, удзельнік паўстання 1863—64. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе. Скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус у Пецярбургу (1856), афіцэрскую школу ў Царскім Сяле (1859). Служыў прапаршчыкам, потым падпаручнікам у 15м Шлісельбургскім палку ў Польшчы. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камітэта рускіх афіцэраў ў Польшчы. Трымаў сувязь з Я.Дамброўскім, З.Серакоўскім, А.І.Герцэнам, М.П.Агаровым, у час наведвання Лондана вёў перагаворы пра рус.польскі рэв. саюз. 3 ліст. 1862 чл. «Зямлі і волЬ. 3 лют. 1863 у атрадах ген.
    М.Лянгевіча, смяротна паранены ў баі супраць царскіх войск. В.С.Семенякоў. ПАТАГЕНЁЗ (ад грэч. pathos пакута, хвароба + ... генез), працэс пашкоджання клетак, тканак і органаў; неспецыфічныя рэакцыі арганізма ў адказ на ўздзеянні на яго і развіццё тыповых паталагічных працэсаў (напр., запаленне); раздзел паталогіі, які вывучае механізмы ўзнікнення і развіцця хваробы. Складаецца з многіх этапаў ці звенняў, якія злучаны паміж сабой прычыннавыніковымі адносінамі. Уключае фізіял., біяхім., марфал., імуналагічныя і інш. змены ў арганізме пры хваробе.
    Механізмы развіцця П. вызначаюцца сукупнасцю асаблівасцей арганізма (агульны стан, бар'ерная функцыя, рэакцыі імунітэту, рэгенерацыя і інш.) і этыялогіяй. Звязана з дзейнасцю нерв. і эндакрьшнай сістэм і ахопліваюць усе ўзроўні рэгуляцыі арганізма — сістэмныя, клетачныя, субклетачныя і малекулярныя. Этыялагічны фактар з’яўляецца пускавым момантам хваробы. П. пачынаецца з пашкоджання, з паталаг. рэакцый, якія выклікаюць уключэнне і фарміраванне кампенсаторнапрыстасавальных рэакцый паводле прынцыпу рэфлексу або гарманальных уздзеянняў. Даследаванне П. — аснова мэтанакіраванага лячэння. Пры дыягностыцы найб. важна вызначыць вядучае звяно ў ланцугу парушэнняў, што узнікаюць у ходзе хваробы. Уздзеянне на гал. звяно дазваляе атрымаць лячэбны эфект. М.К.Недзьведзь. ПАТАГЁННАСЦЬ. хваробатворн а с ц ь, здольнасць некат. арганізмаў выклікаць інфекц. захворванні інш. істот. Тэрмін звычайна ўжываецца ў адносінах да мікраарганізмаў і вызначае іх патэнцыяльную магчымасць выклікаць хваробы. Залежыць ад вірулентнасці інфекц. агента і ўспрымальнасці арганізма, які інфіцыруецца. Для кожнага мікроба П. мае адносны характар і звязана з відам, узростам, полам і фізіял. станам арганізма, у які ён укараняецца. ГІ. узнікла ў працэсе эвалюцыі мікробаў у выніку адаптацыі іх да пэўных відаў арганізмаў (напр., бактэрыі брушнога тыфу паразітуюць толькі ў арганізме чалавека). Гл. таксама Патагенныя мікробы. АЛ.Ерашоў.
    ПАТАГЕННЫЯ МІКРОБЫ. віды мікраарганізмаў, якія выклікаюць хваробы чалавека, жывёл і раслін. Паводле характару жыўлення — паразіты і сапратрофы. Бываюць унутрыклетачныя паразіты (напр., узбуджальнікі сыпнога тыфу), пастэрэлы развіваюцца ў крыві, халерны вібрыён і сальманелы пасяляюцца ў кішэчніку, узбуджальнікі пнеўманіі (некат. кокі) выклікаюць пашкоджанне клапанаў сэрца і інш. Паводле функцыян. значэння адрозніваюць 3 групы фактараў, якія садзейнічаюць інфіцыраванню арганізма: інвазіўныя (напр., з дапамогай варсінак бакгэрыі прыліпаюць да эпітэліяльных клетак слізістых абалонак); асаблівасці будовы, што надаюць устойлівасць да ахоўных сістэм аргарізма (напр., утварэнне капсул); таксічныя (напр., узбуджальнікі батулізму ці слупняку маюць экзатаксіны, якія выклікаюць інтаксікацыю арганізма з выбіральным пашкоджаннем
    ц.н.с. без наяўнасці адпаведных бактэрый). Умоўна П.м., якія звычайна з’яўляюцца нармальнай мікрафлорай, становяцца патагеннымі пры зніжэнні агульнай рэзістэнтнасці макраарганізма і інш. зменах яго імуналагічнага статуса. Гл. таксама Патагенез, Патагеннасць.
    А.І.Ерашоў.
    ПАТАГбніЯ (Patagonia), прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, на Пд Аргенціны, на Пд ад рэк РыоКаларада і РыоНегра і на У ад Андаў. Пл. 650 тыс. км . Паверхня — пераважна ступеньчатыя плато, якія ўзвышаюцца ад Атлантычнага ак. на 3 да 2200 м. Клімат умераны, засушлівы. Аладкаў на б.ч. тэрьгторыі 150—300 мм за год, на Пд да 600—700 мм. Характэрны моцныя вятры. У П. (прав. Чубут) — полюс холаду Паўд. Амерыкі (абс. мінімум тры 33 °C). Рэкі, якія бяруць пачатак у Андах, перасякаюць плато ў глыбокіх каньёнах. Найб. азёры: НаўэльУапі, В’едма, ЛагаАрхенціна і інш. каля падножжа Андаў. Пераважае злакавахмызняковая паўпустыня, у перадгор’ях Андаў — стэп. Авечкагадоўля. Здабыча нафты і прыроднага газу.
    ПАТАГОНСКАЯ БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ
    ВОБЛАСЦЬ Голантарктычная біягеаграфічная вобл а с ц ь. Уваходзіць у царства Натагею. Займае тэр. Пд Паўд. Амерыкі (Пд Аргенціны і Чылі) разам з архіпелагамі Вогненная Зямля, ХуанФернандэс, авы Фалклендскія, Кергелен, Кразе, Паўд. Георгія і інш. Больш як палавіна відаў флоры і фауны—эндэмікі.
    Відавы склад раслін характэрны для стэпаў (пампасаў), паўпустынь і пустынь, з перавагай злакаў, кактусаў, азарэлы, болаксу і інш. Шмат лішайнікаў і мохападобных. Есць 10 эндэмічных сям. кветкавых раслін. Вільготныя лясы з паўд. бука трапляюцца пераважна на архіпелагах Вогненная Зямля і Чылаэ. Фауна даволі бедная. Тыповыя прадстаўнікі capon наземных млекакормячых—вікунья, гуанака. грызуны нутрыя, шыншыла, віскаша, мара, тукатука, цэналеставыя сумчатыя пацукі і мышы і інш.; з марскіх млекакормячых—ласганогія (марскі леапард, паўд. марскі слон і інш.), кіты. Сярод птушак эндэмічныя прадстаўнікі атр. пінгвінападобных, а таксама белыя сяўцы, калібры, тынаму, чарнашыі лебедзь і інш. Сярод паўзуноў—ігуаны, вужападобныя змеі і інш., з земнаводных — рынадэрмы, свістуны і інш. Прэснаводныя рыбы прадстаўлены пераважна відамі з атр. карпападобных (сям. харацьшавыя), ласосепадобных (сям. галаксіевыя) і інш. 3 наземных беспазваночных характэрны шэраг эндэмічных жукоўжужаляў, нагахвостаккалембал, матылёў 1 інш. А.М.Петрыкаў.
    ПАТАГОНСКІЯ АНДЫ (Andes Patagonicos), паўднёвая частка горнай сістэмы Анды, у Паўд. Амерыцы, у Чылі і Аргенціне, на Пд ад 39° паўд. ш. Складаюцца з Патагонскай (Галоўнай) Кардыльеры на У і авоў Чылійскага архіпелага на 3. Выш. 2—3 тыс. м, найб. — 4058 м (г. СанВалянцін). У паўн. ч. моцная сейсмічнасць, на Пн — вулка
    178 ПАТАЕЎ
    ны: Ланін, Асорна і інш. Клімат умераны, вельмі вільготны (ападкаў да 5000 мм і больш за год) і халаднаваты. Ледавікі (пл. каля 20 тыс. км2). Шмат буйных ледавіковых азёр: Льянкіўэ, НаўэльУапі. У паўн. ч. на схілах хваёвалістоўнічныя вечназялёныя лясы, на зах. схілах пераважна лістападныя букі, на паўд. і ўсх. — мяшаныя лістападнавечназялёныя і хваёвыя.
    ПАТАЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 27.9.1944, Мінск), бел. архітэктар. Др архітэктуры (1999). Скончыў БПІ (1967), з 1971 выкладаў у ім. 3 1977 у інце БелНДІПгорадабудаўніцгва (з 1980 нам. дырэктара). 3 1995 заг. кафедры БПА. Працуе ў галіне горадабудаўніцтва і ландшафтнай архітэктуры. Асн. праектныя работы: «Схема развіцця і размяшчэння курортаў, месцаў адпачынку і турызму, прыродных паркаў і запаведнікаў у СССР», «Генеральная схема развіцця і размяшчэння курортаў і зон адпачынку Беларускай ССР» (абодва 1981), «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў Беларускай ССР да 2000 года» (1982), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларускай ССР» (1989), «Схема размяшчэння першачарговых аб’екгаў аздараўлення і адпачынку насельніцтва Рэспублікі Беларусь, што пражывае на тэрыторыі, забруджанай радыенуклідамі» (1991; усе ў сааўт.). Адзін з аўтараў кніг «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988), «Горадабудаўнічыя асновы развіцця курортнарэкрэацыйных раёнаў СССР» (1990), «Беларусь: асяроддзе для чалавека» (1996) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі. 2000.