• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Пастэль. Ф.Р у ш ч ы ц. Залаты пакой. 1913.
    Да арт. Пастэль. Э.Дэга. Блакітныя танцоўшчыцы, каля 1879.
    Латур, Ж.Б.Перано, Ж.Б.Шардэн (Францыя), АРМенгс (Германія), Э.Ліятар (Швейцарыя) і інш. Класіцызм адмаўляў П., але з 2й пал. 19 ст. яна адрадзілася ў творчасці франц. мастакоў Э.Дэга, Э.Дэлакруа, Э.Манэ, ЖФ.Міле, АРэнуара. У Расіі ў П. працавалі ААрлоўскі, АВенецыянаў, І.Левітан, В.Сяроў, у Літве — М.Чурлёніс. На Беларусі да П. звяртаўся Ф.Рушчыд. У гэтай тэхніцы працавалі і працуюць Я.Батальёнак, М.Будавей, Ю.Герасіменка, І.Давідовіч, В.Дубрава, П.Дурчын, Я.Красоўскі, Я.Кругер, Р.Кудрэвіч, У.Кудрэвіч, АМарыкс, М.Моўчан, І.Немагай, АПаслядовіч, Л.Ран, Л.Чурко і інш.
    Л.У.Салодкіна.
    Л.Пастэр.
    ІІАСТЭР (Pasteur) Луі (27.12.1822, г. Доль, Францыя — 28.9.1895), французскі мікрабіёлаг і хімік, заснавальнік мікрабіялогіі і імуналогіі. Чл. Парыжскай АН (1862), Франц. мед. акадэміі (1873), Франц. акадэміі (1881). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1847). 3 1849 праф. Страсбургскага, з 1854 — Лільскага унтаў, з 1857 — Вышэйшай нармальнай школы, з 1867 — Парыжскага унта. 3 1888 дырэкгар н.д. мікрабіял. інта ў Парыжы (Пастэраўскі інт). Навук. працы па мікрабіялогіі, імуналогіі, біяхіміі, стэрэахіміі. У 1857 вызначыў, што браджэнне выклікаецца мікраарганізмамі. У 1861 адкрыў узбуджальнікаў маслянакіслага браджэння — анаэробных маслянакіслых бактэрый і даказаў, што жыццё магчыма і ў бескіслародным асяроддзі. Эксперыментальна даказаў немагчымасць самаадвольнага заражэння, што садзейнічала развіццю антысептыкі і стварэнню метадаў стэрылізацыі (гл. Пастэрызацыя). Распрацаваў метад засцерагальных прышчэпак супраць узбуджальнікаў шаленства (1885) і інш. заразных хвароб (гл. Вакцынапрафілактыка).
    Літ:. Гамалея Н.Ф., Мечннков Н.Н., Тнмнрязев К.А Пастер. М.; Л., 1946; Нмшенецкнй АА. Лун Пастер: Жнзнь м творчество. М., 1961.
    ПАСТЭРЫЗАЦЫЯ спосаб кансервавання харч. прадукгаў аднаразовым награваннем да тры ніжэй за 100 °C (звычайна 60—70 °C) з рознай вьгтрымкай (найчасцей 15—30 мін). Робіцца ў пастэрызатарах (спец. апаратах). Выкарыстоўваецца для апрацоўкі малака, віна, піва і інш. прадукгаў, якія пры награванні да больш высокай тры зменьваюць свае якасці. Прапанавана Л.Пастэрам (адсюль назва).
    Пры П. гіне большасць неспараносных бактэрый, дражджэй і цвільных грыбоў, разбураюцца ферменты. Застаюцца жывыя споры мікробаў, частка энтэракокаў і малочна
    кіслых бактэрый. Каб знішчыць усе мікробы і іх споры, робяць тындалізацыю — паўгорнае (2—5разовае) праграванне пры тры 55—56 °C на працягу 30—60 мін з 24гадзіннымі інтэрваламі, ультрапастэрызацыю — апрацоўку перагрэтай парай пры 150 °C і стэрылізацыю. Выкарыстоўваюць таксама П. прамянёвую — апрацоўку харч. прадуктаў гамавьшрамяненнем для знішчэння ў іх мікрафлоры. Прадукты пасля апрацоўкі бясшкодныя і могуць спажывацца ў ежу. К.В.Фамічэнка.
    ПАСТЭРЭЛЁЗ, гемарагічная септыцэмія, інфекцыйная хвароба птушак, свойскіх жывёл і чалавека, якую выклікаюць бактэрыі пастэрэлы. Пашыраны ўсюды, у т.л. на Беларусі. Хварэюць куры, гусі, качкі (халера птушак), буйн. par. жывёла, авечкі, свінні. Крыніца інфекцыі — хворыя і перахварэлыя жывёлы. Узбуджальнік выдзяляецца з насавымі выцяканнямі, выдыхаемым паветрам і інш. Пераносчыкі — грызуны, кляшчы. Заражэнне адбываецца аэрагенным і аліментарным шляхамі, таксама праз пашкоджаную скуру. Пры вострай форме П. — з’явы септыцэміі з утварэннем на серозных і слізістых абалонках шматлікіх кровазліццяў. У жывёл высокая смяротнасць. Чалавеку П. перадаецца праз свойскіх жывёл, птушак. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    ПАСГЭРЭЛЫ (Pasteurella), род бактэрый сям. бруцэлавых. 4 віды. Найб. пашыраная і вывучаная P.multocida, якая выклікае захворванні свойскай і дзікай жывёлы (напр., пастэрэлёзы, бывае прычынай рэспіраторных хвароб чалавека.
    Клеткі шара ці яйцападобнай формы, нерухомыя, грамадмоўныя, інтэнсіўна афарбоўваюцца на полюсах. Аэробы або факультатыўныя анаэробы. Спор не ўтвараюць.
    А.І.Ерашоў.
    ПАСХАЛІІ, табліцы дат святкавання Вялікадня (Пасхі). Складаюцца хрысціянскай царквой на шмат гадоў наперад згодна з пастановаю Нікейскага сабора (325). Паводле пастановы Вялікдзень належыць адзначаць у 1ю нядзелю, «наступную за поўняй, якая супадае з веснавым раўнадзенствам ці бывае пасля яго», але не павінен супадаць з яўр. пасхай. Шэраг цэркваў складае П. паводле юліянскага календара (Руская, Балгарская, Сербская, Іерусалімская правасл. цэрквы і інш.), каталіцкія і пратэстанцкія — паводле грыгарыянскага. Гэта выклікае разыходжанні ў часе святкавання Вялікадня рознымі хрысціянскімі цэрквамі (гл. табл.).
    Табліца
    Гады	Правасл. Вялікдзень	Каталіцкі Вялікдзень
    1	2	3
    2001	2(15) крас.	15 крас.
    2002	22 крас. (5 мая)	31 сак.
    2003	14(27) крас.	20 крас.
    2004	29 сак. (11 крас.)	11 крас.
    ПАСЦІЛА		175
    	Працяг	табліцы
    1	1	2	1	3
    2005	18 крас. (1 мая)	27 сак.
    2006	10(23) крас.	16 крас.
    2007	26 сак. (8 крас.)	8 крас.
    2008	14(27) крас.	23 сак.
    2009	6(19) крас.	12 крас.
    2010	22 сак. (4 крас.)	4 крас.
    2011	11(24) крас.	24 крас.
    2012	2(15) крас.	8 крас.
    2013	22 крас. (5 мая)	31 сак.
    2014	7(20) крас.	20 крас.
    2015	30 сак. (12 крас.)	5 крас.
    2016	18 крас. (1 мая)	27 сак.
    2017	3(16) крас.	16 крас.
    2018	26 сак. (8 крас.)	1 крас.
    2019	15(28) крас.	21 крас.
    2020	6(19) крас.	12 крас.
    ПАСЦЁЛЬНЫЯ КЛАПЬІ (Cimicidae), сямейства насякомых атр. паўцвердакрылых. Каля 40 відаў. Пашыраны ўсюды. Крывасмокі; паразітуюць на пазваночных жывёлах (галубы, куры, лятучыя мышы і інш.), некат. віды — у чалавека. Актыўныя пераважна ўначы. Найб. вядомыя на Беларусі — П.к. звычайны (Cimex lectularius) і клоп ластаўчын (Oeciacus hirundi).
    Цела акруглае ці авальнае, моцна сплюшчанае. Надкрылы ўкарочаныя. Даўж. П.к.
    звычайнага: самцоў — да 6,5 мм, самак — да 8,4 мм. Mae добры нюх. Харакгэрны ўласны рэзкі, непрыемны пах. Здольны хугка перамяшчацца (да 1 м за 1 мін). Ротавы апарат колючасысучы. Працінае хабатком скуру і ўпускае ў ранку сліну, якая перашкаджае згушчэнню крыві. Укусы выклікаюць сверб, раздражненне скуры. Вытрымлівае галаданне да некалькіх месяцаў. Развіццё з няпоўным ператварэннем; лічынка праходзіць 5 стадый (узростаў); для чарговай лінькі лічынка павінна насмактацца крыві. СЛ.Максімава.
    ПАСЦІЛА (ад лац. pastillus праснак, аладка), кандыгарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктоваягаднага гоорэ з
    176 ПАСЫЛКА
    цукрам і яечнымі бялкамі. Збітая маса мае драбнапорыстую пенападобную струкгуру, якую замацоўваюць змешваннем масы з гарачым юіеявым сіропам з цукру, патакі і агарагару (клеявая П.) ці мармеладнай масай (заварная П.).
    ПАСЫЛКА (у традыц. логіцы), суджэнне, якое служыць асновай для заключэння (вываду) і з’яўляецца неабходнай часткай любога розумазаключэння. П. могуць быць факгы або суджэнні пра факгы, прынцыпы, аксіёмы, пастулаты і інш., увогуле ўсякія з’явы або выказванні — зыходныя даныя, з якіх непасрэдна ці шляхам разважання можна вылучыць якуюн. новую інфармацыю (П. індукцыі і П. дэдукцыі). У непасрэдным розумазаключэнні вывад робіцца з адной П.; у дэдукцыйным — як правіла, з 2 П. (большая і меншая); у індукцыйным — больш як з 2 П. Асн. патрабаванне да П. — іх ісціннасць. Калі П. ісцінныя і ў працэсе розумазаключэння спалучаны па законах логікі, тады вывад (заключэнне) будзе ісцінным. П. — неабходная ўмова лагічнай аргументацыі або доказу.
    ПАСЫНАК. няродны сын, сын ад папярэдняй жонкі ў адносінах да мачахі ці сын ад папярэдняга мужа ў адносінах да айчыма.
    ПАСЫНКАВАННЕ, выдаленне бакавых парасткаў (пасынкаў), якія вырастаюць з пазух лісця надземнай часткі галоўнага сцябла. Пасынкі ў памідора, тытуню выдаляюць пры даўжыні 5—10 см, у сланечніка, кукурузы — 10—15 см. Ў насеннікаў капусты выдаляюць парасткі вегетатыўныя і з паўторным цвіценнем, у морквы — кветкавыя парасонікі 2— 3га парадку. Узмацняе прыток пажыўных рэчываў да асн. органаў раслін, паскарае выспяванне пладоў і насення.
    ПАСЫНКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім рне Мінскай вобл. Створаны ў 1991 з мэтай захавання унікальнага ландшафтнага комплексу Пд Бел. Паазер’я. Пл. 104 га. Размешчаны на тэр. нац. парка Нарачанскі, на беразе воз. Нарач. Займае крутыя схілы з драбналессем і сухадольнымі лугамі, дзе ў травастоі дамінуюць стэпавыя і лесастэпавыя віды: крынічнік шыракалісты, гарлянка жэнеўская, асака берагавая, суніцы зялёныя, драсён горны, скочкі атожылкавыя; трапляюцца цыбуля агародная, спаржа лекавая, крынічнік каласісты, танканог шызы і інш., а таксама занесеныя ў Чырв. кнігу гарычка крыжападобная, кураслеп лясны, першацвет вясновы, сон лугавы. 3 гасп.каштоўных відаў раслін сустракаюцца ядловец, ляшчына, свідзіна, чаромха, шыпшьгна сабачая і інш.
    П.ІЛабанок.
    ІІАСЬЕТА ЗАЛІЎ. Каля зах. берагоў зал. Пятра Вялікага ў Японскім м., каля
    берагоў Прыморскага краю Расіі. Даўж. каля 50 км, глыб. 17—25 м. Падзяляецца пвам Крабе на бухту Рэйд «Палады» на 3 і Кітовы зал. на ПнЗ. Зімой замярзае. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 0,5 м). На ўзбярэжжы — пас. Пасьет.
    ПАСЬЯНС (франц. patience літар. цярпенне), раскладванне карт па пэўных правілах для забавы або варажбы.
    ПАСЭСІЙНАЕ ГІРАВА (ад лац. possessio уладанне), права, паводле якога ўладальнікам фабрык і заводаў недваранскага саслоўя дазвалялася набываць сялян для работы на прадпрыемствах. Устаноўлена ў Расіі указам Пятра I 18.1.1721, у адпаведнасці з якім створаны асобы разрад прыгонных фабрычных сялян, прыпісаных назаўсёды да прамысл. устаноў без права адчужэння. Пасэсійныя рабочыя не атрымлівалі ўзнагароджання за працу на пасэсійных прадпрыемствах, але атрымлівалі зямельныя надзелы, якія яны апрацоўвалі для сябе. Да разраду пасэсійных адносіліся і «прыпісныя» сяляне, якіх урад замацоўваў за прыватнымі заводамі і фабрыкамі. Пры Пятру III у 1762 П.п. адменена, у 1798 адноўлена і праіснавала да 1863. Пасэсійнае валоданне землямі месцамі захавалася да 1917.
    ПАСЭСІЙНЫЯ СЯЛЯНЕ, у Расійскай імперыі ў 18 — 1й пал. 19 ст. прыгонныя сяляне, замацаваныя за прыватнымі прамысл. прадпрыемствамі (мануфактурамі, фабрыкамі, заводамі) на аснове пасэсійнага права (без права продажу асобна ад прадпрыемства). Катэгорыя П.с. уведзена пры Пятру I у 1721. У іх склад уваходзілі купленыя да прадпрыемстваў сяляне, «вечнаадданыя» (указ 1736), казённыя фабр. рабочыя, перададзеныя ўладальнікам пасэсійных прадпрыемстваў. У 19 ст. ў лік П.с. ўвайшлі т. зв. неадменныя работнікі, што замянілі сабой прыпісных сялян. У адрозненне ад звычайных прыгонных П.с. не дазвалялася пераводзіць на с.г. работы, аддаваць у рэкруты; яны маглі падаваць чалабіцці ў Берг і Мануфакгуркалегіі, якім былі падсудныя. У той жа час іх жорстка эксплуатавалі: грубы пазаэканам. прымус спалучаўся з грашовымі пгграфамі і вылікамі. 3 развіццём капіталізму ўладальнікі пасэсійных прадпрыемстваў імкнуліся пазбавіцца ад П.с. (у 1840 яны атрымалі такое права) і замяніць іх паднявольную працу больш прадукц. працай наёмных работнікаў. Катэгорыя П.с. скасавана пасля адмены прыгоннага права ўказамі 1861 і 1863.