• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв:. Рекреацмонные ландшафты: Охрана н формнрованне. Мн., 1996.
    Да арт. Патагонская біягеаграфічная вобласць. Тыповыя прадстаўнікі фауны: 1 — свістун пяціпальцы; 2 — чырок оклендскі; 3 — тынаму вохрыстагаловы; 4 — тукатука; 5 — мара; 6 — віскаша.
    ПАТАКА, цукрысты прадукг, вязкі, празрысты водны раствор глюкозы, алігацукрыдаў і дэкстрынаў. Колькасць сухіх рэчываў каля 80%. Павышае растваральнасць цукрозы ў вадзе (затрымлівае крышталізацыю). Атрымліваюць ацукроўваннем крухмалу разведзенымі ктамі, потым сіроп фільтруюць і ўварваюць. Выкарыстоўваюць у кандытарскай, кансервавай, тэкст. прамсцях, у хлебапячэнні.
    IIATAKA КАРМАВАЯ, тое, што мелес.
    ПАТАЛАГІЧНАЯ АНАТОМІЯ, раздзел паталогіі, які вывучае марфалагічныя асновы паталагічных працэсаў і хвароб на розных узроўнях (ад арганізмавага да малекулярнага). Падзяляецца на агульную (вывучае агульнапаталаг. працэсы) і асобную (даследуе асобныя хваробы). Аб’екгы даследавання: трупы, біяпсіраваныя тканкі, тканкавыя культуры, эксперым. жывёлы. Метады даследавання: аўтапсія (ускрыццё трупа), біяпсія (прыжыццёвае мікраскапічнае даследаванне), эксперымент (стварэнне мадэляў паталаг. працэсу ці хваробы).
    П.а. пачала фарміравацца ў сярэдзіне 18 ст. Заснавальнік — італьян. ўрач Дж.Марганьі. У 19 — пач. 20 ст. развіццю П.а. садзейнічалі працы М.Біша і Ж.Крувелье ў Францыі, К.Ракітанскага ў Аўстрыі, АІ.Палуніна, М.Н.Нікіфарава, АІ.Абрыкосава ў Расіі.
    На Беларусі развіццю спрыялі заснаванне кафедры П.а. ў Мінскім мед. інце (1923), працы І.Т.Цітова і Ю.В.Гулькевіча. Навук. даследаванні вядуцца ў мед. інтах Мінска, Гродна, Віцебска па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы. Вядучыя бел. спецыялісты — Г.І.Краўцова, М.К.Недзьведзь, ЯД.Чарствой, Ю.Р.Бойка, Н.Ф.Сяляева, ІО.В.Крылоў.
    Літ.: Патологнческая анатомня м фнзнологня. Мн., 1997; Струков AJ4., Се
    р о в В.В. Патологнческая анатомня. 3 нзд. М„ 1993. М.К.Недзьведзь.
    ПАТАЛАГІЧНАЯ ФІЗІЯЛОПЯ, раздзел паталогіі, які вывучае парушэнні фізіял. функцый і кампенсаторнааднаўленчыя працэсы ў хворым арганізме. Падзяляецца на агульную і асобную. Агульная П.ф. разглядае прычыны (этыялогію), механізм развіцця (патагенез) хваробы, тыповыя паталаг. працэсы (запаленне, гіпаксію, гарачку, дыстрафію, парушэнні кровазвароту і інш.), аналізуе ўзаемаадносіны арганізма і знешняга асяроддзя. А с о б н а я П.ф. вывучае паталаг. працэсы асобных органаў і сістэм. Асн. метад — эксперымент (мадэліраванне паталаг. працэсу і вывучэнне яго ў развіцці). Як самаст. навука вылучана ў сярэдзіне 19 ст. Аўтар першага падручніка і заснавальнік П.ф. ў Расй — В.В.Пашуцін. На Беларусі развіццё П.ф. звязана з адкрыццём кафедры паталаг. фізіялогіі пры БДУ (1928), працамі А.Ю.Бранавіцкага. Навук. даследаванні праводзяцца у мед. інтах Мінска, Гродна, Віцебска па пытаннях росту пухлін, ліхаманкі, тэрмарэгуляцыі, рэгуляцыі сардэчнай дзейнасці і сасудзістага тонуса і інш. Вядучыя бел. спецыялісты па П.ф. — Ф.І.Вісмант, А.А.Крыўчык, А.В.Лявонава, Дз.А.Маслакоў, Ю.Я.Радзівонаў.
    Літ.: Патологмческая анатоммя н фнзмологня. Мн., 1997; Патологнческая фнзнологня. Томск, 1994. М.К.Недзьведзь. ІІАТАЛбгіЯ (ад грэч. pathos пакута, хвароба + ..мгія), навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вьшікі хвароб; тэарэтычнаЯ аснова медыцыны. Дае магчымасць выявіць сутнасць хваробы, яе функцыян. і структурныя праявы, вызначыць прынцыпы прафілактыкі і лячэння. Найб. агульныя прычыны і заканамернасці паталаг. працэсаў (алергіі, атрафіі, гарачкі, дыстрафіі, запалення, некрозу, парушэнняў лімфа і кровазвароту) вывучае агульная П., канкрэтныя хваробы — асобная П. Падзяляецца на паталагічную анатомію і паталагічную фізіялогію.
    Літ.: Пауков В.С., Хнтров Н.К. Патологня. М., 1995 М.К.Недзьведзь.
    ПАТАМСКАЕ НАГОР’Е У Забайкаллі, у міжрэччы р. Віцім і Чара ў Іркуцкай вобл. Расіі. Сістэма сярэднягорных масіваў выш. 1200—1300,м (найб. выш. да 1924 м), расчлянёных глыбокімі далінамі. Складзены з крышт. сланцаў, вапнякоў і кварцытаў. Шматгадовая мерзлата. Да выш. 1100 м — хваёвалістоўнічная тайга, з дамешкамі кедру, вышэй — зараснікі кедравага сланіку і хмызняковыя бярозкі. Вышэй за 1200 м — камяністыя тундры.
    ПАТАН, другая назва горада Лалітпур у Непале.
    ПАТАНІН Рыгор Мікалаевіч (4.10.1835, пас. Ямышэўскі Паўладарскай вобл., Казахстан — 30.6.1920), расійскі географ і падарожнік, даследчык Цэнтр. Азіі. Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1852), вучыўся ў Пецярбургскім унце
    ПАТАРЫЯ 179
    (1859—62). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сасланы ў Сібір. У 1863—64 прымаў удзел у экспедыцыі на воз. Зайсан і хр. Тарбагатай. У 1876—77 і 1879—80 кіраваў экспедыцыямі ў паўн.зах. Манголію і Тыву, у 1884—86 і 1892—93 — у паўн. Кітай, усх. Тыбет і Цэнтр. Манголію і ў 1899 — на Вял. Хінган. Разам з жонкай А.В.Патанінай сабраў звесткі па геаграфіі, геалогіі, эканоміцы, этнаграфіі маладаследаваных тэр. Цэнтр. Азіі. Вял. залаты медаль Рус. геагр. твц (1886). Яго імем наз. адзін з хрыбтоў Наньшаня і ледавік на Алтаі.
    Р.М.Патанін.	іМВПатапаў
    ПАТАПАЎ Аляксандр Львовіч (27.9. 1818 — 5.11.1886), расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1874). Скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кав. юнкераў (1837). Удзельнік падаўлення Венгерскай рэвалюцыі 1848—49, Крымскай вайны 1853—56. 3 24.5.1864 пам. віленскага ген.губернатара M.M.Afyраўёва. У 1868—74 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.губернатар, гал. нач. Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. Пры П. ў бел. губернях адменена ваен. становішча, у 1869—70 ад Віленскага генералгубернатарства аддзелены Магілёўская, Віцебская і Мінская губ. Падтрымліваў праект ЭЛ.Баранава перагледзець на карысць памешчыкаў умовы сял. рэформы 1861 на Беларусі. 3 ліп. 1874 шэф жандараў і гал. нач. 3га аддзялення. Са снеж. 1874 у адстаўцы.
    А.М.Лукашэвіч.
    ПАТАПАЎ Макар Васілевіч (28.2.1887, г. Калязін Цвярской вобл., Расія — 9.5.1949), бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (19*40), др тэхн. н. (1942), праф. (1936). Скончыў ІІетраградскі інт інжынераў шляхоў зносін (1915). У 1925—28 у Дзяржплане СССР. 3 1930 у Маскоўскім інце інжынераў воднай гаспадаркі, у 1938— 39 у БПІ. У 1940—41 і 1944—46 кіраўнік воднагасп. сектара Аддзялення тэхн. навук АН Беларусі. Распрацаваў тэорыю падоўжнавінтавога цячэння патоку, метад штучнай папярочнай цыркуляцыі ў вадзяных патоках, прапанаваў сістэмы для перабудовы струкгуры патоку. Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў рэканструкцыі воднага рэжыму і асваення Палескай нізіны. Дзярж. прэмія СССР 1952.
    Тв.: Соч. Т. 1—3. М., 1950—51.
    Літ.: Бнографнческнй словарь деятелей естествознання н техннкл. Т. 2. М., 1959.
    ІІАТАНАЎ Юрый Фёдаравіч (н. 3.9.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан), бел. архітэкгар. Засл. архітэкгар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі арх. інт (1954). Працаваў у Свярдлоўску, Масквё, Мінску, Гродне. 3 1980 гал. архітэкгар інта «Белдзяржпраект». 3 1990 кіраўнік творчай майстэрні. Асн. работы на Беларусі (усе ў сааўт.): забудова мікрараёнаў № 1, 2, вул. Леніна, 9павярховы жылы дом, адм. будынак (усе 1960я г.) у г. Салігорск; добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы (1974—85), 16павярховая гасцініца па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1982) у Гродне; мост цераз Зах. Дзвіну (1973) і добраўпарадкаванне плошчы імя 1000годдзя Віцебска (1985) у Віцебску; забудова цэнтра в. Расна Камянецкага рна (1976—85); тыпавыя праекгы жылых дамоў для індывід. будва (1975) і дзіцячых дашкольных устаноў (1980—85); Мінскі лядовы палац спорту (1998). Сярод інш. работ водалячэбніца санаторыя «Беларусь» (1984) у г. Друскінінкай (Літва).
    Тв.'. Архнтектура Советской Белоруссня. М„ 1986 (у сааўг.).
    ПАТАПАЎКА, вёска ў БудаКашалёўскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПнЗад горада і чыг. ст. БудаКашалёва, 55 км ад Гомеля. 1016 ж., 413 двароў (2000). Сярэдняя пікола, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    ПАТАПЕНКА Ігнацій Мікалаевіч (снежань 1856, с. Фёдараўка Херсонскай вобл., Украіна — 17.5.1929), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Новарасійскім унце (Адэса), скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. Друкаваўся з 1881. Аповесць «На абавязковай службе» (1890), раман «Не герой» (1891), апавяданні з жыцця інтэлігенцыі і духавенства. Праблемы жаночай эмансіпацыі ў аповесці «Генеральская дачка» (1891). Аўтар раманаў «Жах пгчасця» (1908), «Адступленне» (1915), аповесцей «Шасцёра» (1891), «Дурань» (1902), «Брат Андрэй» (1904), зб. вершаў «Думы і песні Ігнація Бяздольнага» (1881), п’ес, мемуараў пра жыццё студэнтаў 1870х г. «Гісторыя адной «камуны» (1928), публіцыстычных і крытычных артыкулаў, апавяданняў для дзяцей і інш. Прозе П. ўласцівы ашымізм, вострая назіральнасць, гумар, камізм.
    Тв.: У кн.: Пнсателм чеховской поры: Нзбр. пронзв. пнсателей 80—90х гг. М., 1982. Т. 1.
    ПАТАПНЁЎ Міхаіл Пятровіч (н. 8.6.1950, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне імуналогіі і анкагематалогіі. Др мед. н. (1996). Скончыў Мінскі мед. інт (1974). 3 1978 у Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві, з 1997 у Рэсп. навуковапракг. цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (нам. дырэкгара). Навук. працы па біялогіі і імуналогіі рака, ролі цытакінінаў у антыінфекц. і проціпух
    лінным імунітэце, экалагічнай імуналогіі.
    Тв:. Спнд н оппортуннстнческне внрусные нейроннфекцніі. Екатерлнбург, 1993 (у сааўг.); Функцнональная недостаточность Тклеточного нммуннтета ллквндаторов через 10 лет после аварнн на ЧАЭС (у сааўг.) // Докл. Нац. АН Беларусн. 1998. Т. 42, № 4.
    ПАТАПбВІЧ Мікалай Іосіфавіч (26.7.1922, в. Старына Смалявіцкага рна Мінскай вобл. — 12.5.1985), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну ў партыз. брыгадзе «За Савецкую Беларусь» Мінскай вобл., з 1944 на 3м і 1м Бел. франтах. Камандзір аддзялення разведчыкаў сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Літвы і Германіі: каля г. Марыямпале захапіў у ворага прычэп з боепрыпасамі; 6.2.1945 з 4 байцамі знішчыў кулямёт з разлікам; 16.4.1945 знішчыў кулямётны разлік, захапіў мінамёт, склад з мінамі.
    ПАТАРЖЫНСКІ Іван Сяргеевіч (3.3.1896, с. ПетраСвістунова Вясёлаўскага рна Запарожскай вобл., Украіна — 22.2.1960), украінскі спявак (бас), педагог; адзін з заснавальнікаў укр. вак. школы. Нар. арт. СССР (1944). Скончыў Екацярынаслаўскую кансерваторыю (1922). 3 1925 саліст Харкаўскага, з 1935 — Кіеўскага траў оперы і балета. 3 1946 праф. Кіеўскай кансерваторыі. Валодаў моцным, гнуткім, выразным голасам аксамітнага тэмбру, вял. артыстызмам. Сярод партый: Карась («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Выбарны, Тарас Бульба («Наталка Палтаўка». «Тарас Бульба» М.Лысенкі), Гаўрыла («Багдан Хмяльніцкі» КДанькевіча), Чуб («Ноч перад калядамі» М.РымскагаКорсакава), Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» АДаргамыжскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Сярод вучняў: Дз.Гнацюк, А.Кікаць, Я. Чарванюк і інш. Дзярж. прэмія СССР 1942.