Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Публ.: Памятннкм внзантнйской лмтературы IV—IX вв. М., 1968; Памягнмкн средневековой латмнской лнтературы IV—IX вв. М., 1970; Памятнмкн лнтературы Древней Русн: Начало рус. лнт., XI — начало XII в. М., 1978.
ПАТРЫЯТЫЧНАЕ 183
Літ.: Аверннцев С.С. Поэтнка ранневнзантнйской лнгературы. М., 1977; Нсторня русской лнтературы X—XVII вв. М., 1980; Замалеев А.Ф., Зоц В.А Мыслнтелм Кневской Русн. 2 нзд. Кнев, 1987; Яскевіч А.А Творы Ф.Скарьшы: Жанравая струкгура, філас. погляды, мастацгва слова. Мн., 1995; Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. 4 выд. Мн., 1998.
Г.У.Грушавы, А.А.Яскевіч.
ПАТРЬІЦЫІ (лац. patricii ад pater бацька), у Старажытным Рыме першапачаткова ўсё карэннае насельніцтва, якое ўваходзіла ў родавую абшчыну і складала рым. народ (Populus Romanus Quiritium); супрацьстаяла плебеям. Пасля вылучэння з роду знатных патрыярхальных сем’яў — родавая арыстакратыя. 3 канца 6 ст. да н.э. — пануючы классаслоўе Рым. рэспублікі, мелі ўсе грамадз. і паліт. правы, у тл. выключнае права карыстацца грамадскай зямлёй. Пасля ўключэння плебеяў у склад рым. народа і ўраўнавання іх у правах з П. (пач. 3 ст. да н.э.) вярхі П. і плебса зліліся і ўтварылі набілітэт. У эпоху імперыі ўзніклі новыя П., якія складалі прывілеяваную ч. сенатарскага саслоўя; у яго ўваходзілі вылучаныя імператарам ураджэнцы Італіі і правінцый.
ПАТРЫЦЫЯТ, вышэйшая, найб. багатая ч. насельніцтва сярэдневяковых гарадоў Зах. Еўропы, якая замацавала за сабою асобныя правы і прывілеі ў гар. абшчыне (гандляры, ліхвяры, землеўладальнікі). П. захапіў уладу ў гарадах, якія дамагліся самакіравання, прысвоіў сабе выключнае права выбіраць rap. pafly і замяшчаць пасады ў гар. магістратуры, каб уводзіць выгадную для яго сістэму падаткаў, набыцця прыбьпковых водкупаў, размеркавання гар. сродкаў. 3 уключэннем гарадоў у агульнадзярж. адм. сістэму П. страціў значэнне.
ІТАТРЫЯРХ (ад грэч. patriarches пачынальнік роду), вышэйшы епіскапскі тытул у правасл. царкве, кіраўнік памеснай правасл. царквы. У Стараж. Іудзеі П. наз. старшыню сінедрыёна — вышэйшага калегіяльнага органа ўлады. У хрысц. царкве з 4 ст. П. — кіруючы епіскап некаторых гарадоў і зямель (александрыйскі, іерусалімскі, канстанцінопальскі, антыяхійскі, рымскі). 3 канца 6 ст. канстанцінопальскі П. атрымаў тытул Усяленскага з правам склікаць Усяленскія саборы і прызначаць мітрапалітаў. Папа рымскі разглядаўся тады як П. зах. часткі Візантыі. Аднак рым. царква пасля свайго аддзялення не пагадзілася з гэтым і з 13 ст. ўвяла тытул П. для епіскапаў асобных стараж. епархій у падпарадкаванні папы. Тытул П. існуе таксама ў армянагрыгарыянскай, копцкай ў Егіпце, эфіопскай і інш. стараж. усх. цэрквах. Правасл. царква на Беларусі з пачатку свайго існавання і да 1596 знаходзілася пад амафорам (апекай) канстанцінопальскага П. Са згоды апошняга ставіліся мітрапаліты Кіеўскай мітраполіі, да якой першапачаткова адносіліся і бел. правасл. епархіі. У 1596 канстанціно
пальскі П. накіраваў свайго экзарха Нікіфара на правасл. сабор у Брэсце, які выступіў супраць Брэсцкай уніі 1596. У 1620—86 адноўленая правасл. царк. аргцыя Беларусі зноў знаходзілася пад апекай канстанцінопальскага П., у 1686—1700 і з 1917 — П. маскоўскага і ўсяе Русі. Першы маскоўскі П. пастаўлены ў 1589 (у 1700—1917 П. не было). Ён кіруе царквой сумесна са Свяшчэнным сінодам і Архірэйскім саборам, выбіраецца пажыццёва на Памесным саборы (сходзе прадстаўнікоў духавенства і вернікаў царквы). За час існавання Маскоўскага патрыярхата было 16 П.: Іоў (1589—1605); Ігнацій (1605—06); Гермаген (1606—12); Філарэт (1619— 33); Іаасаф I (1634—40); Іосіф (1642— 52); Нікан(1652—67), пры якім патрыяршаства дасягнула найб. паліт. магутнасці; Іаасаф II (1667—72); Піцірым (1672—73); Іаакім (1674—90); Адрыян (1690—1700); Ціхан (1917—25); Сергій (1925—27 — намеснік, у 1927—43 — месцаахоўнік, 1943—44 — патрыярх); Аляксій (1945—70); Пімен (1970—90); Аляксій II (з 1990), які ў 1991, 1995 і 1998 наведваў Беларусь. У наіп час П. ўзначальваюць таксама Канстанцінопальскую, Александрыйскую, Антыяхійскую, Іерусалімскую, Груз. (каталікосП.), Сербскую, Балг., Рум. памесныя правасл. цэрквы.
Літ:. Под Патрнаршнм омофором. М., 1989. Г.М.Шэйкін.
ПАТРЫЯРХАТ (ад грэч. pater бацька + агсііё улада), 1) форма родавай арганізацыі першабытнаабшчыннага ладу, якая харакгарызуецца вяршэнствам мужчыны ў грамадскай вытвсці і сац. жыцці. П. ўласцівы патрылакальнасць (прыход жанчын у сем’і родавых абіпчын) і патрылінейнасць (адлік роднасці па бацькоўскай лініі). Адрозніваюць ранні П., заснаваны на парнай сям’і, і позні П., які з’явіўся ў канцы першабьггнаабшчыннага ладу ў выглядзе манагамных патрыярхальных сем’яў. Як і матрыярхат, П. існаваў не ва ўсіх народаў і не быў стадыяй развіцця першабытнаабшчыннага ладу. ГІрыхільнікамі тэорыі першапачатковай патрыярхальнасці грамадства ў ант. часы былі Платон, Арыстоцель. У сярэднія вякі гэты погляд быў пануючым, у 19 ст. яго абараняў Г.Мэн. У 1860—80я г. І.Бахафен і Л.Морган абверглі гэту ідэю. На тэр. Беларусі першыя адзнакі патрыярхальных адносін выяўлены пры даследаванні помнікаў эпохі бронзы: на паселішчах Падзвіння скулытт. і графічныя выявы мужчындухаў, што сведчыць пра большую ролю мужчын у рэліг. вераваннях; на калекг. могілках сярэднедняпроўскай кулыуры пахаванні мужчын часцей займаюць цэнтр. месца. 2) У хрысціянстве П., патрыярхія — кіруемая патрыярхам царква ў сукупнасці яе элементаў: веравучэння, культу, падання і традыцыі, іерархічнай сістэмы кіравання.
ІІАТРЫЯРШЫ РЎКАПІС, гістарычны зборнік 2й пал. 17 ст. Месца ўзнікнен
ня дакладна невядома. Захаваў 3 помнікі бел. летапісання. Пад назвай «Кройннка о велнкмх князех лнтовскмх» у збку змешчаны «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» у рэдакцыі, блізкай да 2й ч. Летапісу Красінскага (т.зв. Патрыяршы А). У канцы твора шэраг гіст. запісаў, у т.л. пра Аршанскую бітву 1514 з доўгім пералікам рус. баяр, узятых у палон. У П.р. змешчаны таксама няпоўны (без пачатку і канца) тэкст 2га бел.літ. летапіснага зводу «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» — пашыранай рэдакпыі, аналагічны Румянцаўскаму летапісу (т.зв. Патрыяршы Б). Завяршае зборнік Баркулабаўскі летапіс, які захаваўся ў адзіным спісе. Астатнія бел. летапісныя творы П.р. не апублікаваны, выкарыстоўваліся толькі для розначытанняў да інш. спісаў у ІІоўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907). У П.р. змешчаны таксама розныя царк.рэліг. творы і летапісныя ўрыўкі на царк.слав. і стараж.рус. мовах. Да 1917 зберагаўся ў Патрыяршай бцы (адсюль назва), цяпер у Гіст. музеі ў Маскве. В.А. Чамярыцкі.
ПАТРЫЯТЫЗМ (ад грэч. patris айчына), маральны і паліт. прынцып, змест якога — любоў да ўсяго айчыннага, ад мясцовасці, дзе чалавек нарадзіўся, яго народа, мовы, кулыуры і да дзяржавы, грамадзянінам якой ён з’яўляецца. У паліт. сэнсе — адданасць усяму, што звязана з суверэнітэтам сваёй дзяржавы, яе незалежнасцю і самастойнасцю, бездакорным выкананнем грамадзянскага абавязку. Паняцце «П.» вядома з глыбокай старажытнасці, сфармулявана ў антычныя часы. У бел. духоўнай культуры існуе з пачатку яе гісторыі і выяўлялася пераважна ў маст.эстэтычнай форме, напр., у дзейнасці Ефрасінні Полацкай, творах Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Міколы Гусоўскага. Выразны характар П. маюць прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны да яго перакладаў Бібліі. Патрыят. настроі найб. абуджаліся з нарастаннем нац.вызв. і адраджэнцкага руху на Беларусі ў 19 — пач. 20 ст., што асабліва выявілася ў маст. лры і публіцыстыцы (Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, Я.Колас і інш.). Асабліва яскрава П. праявіўся ў перыяд Вял. Айч. вайны, калі бел. народ паказваў масавы гераізм і самаахвярнасцв пры абароне сваёй Радзімы. У СССР праводзілася ідэалогія агульнасав. П. з устаноўкай на росквіт і ўзаемнае ўзбагачэнне нац. культур. 3 распадам СССР, усталяваннем незалежнасці і дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь паўстала задача далейшага развіцця бел. нац. культуры і нац. самасвядомасці, адной з гал. частак якой з’яўляецца П. М.І.Крукоўскі.
ІІАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну, сістэма кіруючых органаў, арганізацый, груп і асобных патрыётаў, якія ў 1941—
184 ПАТРЫЯТЫЧНАЕ
44 вялі барацьбу супраць ням. фаіпыстаў на акупіраванай імі тэр. Беларусі. Фарміравалася ва ўмовах акупацыйнага рэжыму 2 шляхамі: «знізу» — па ініцыятыве патрыётаўантыфашыстаў; «зверху» — вынік арганізац. дзейнасці ктаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Ядром і кіруючай ciBaft з’яўлялася партыйнае (патрыят.) падполле, састаўнымі часткамі якога былі камсам.маладзёжнае падполле і антыфашысцкія арганізацыі. У 1941—42 П.п. фарміравалася пераважна «знізу», таму што большасць кіруючых органаў, створаных ктамі КП(б)Б і ЛКСМБ загадзя (абкомы, міжрайкомы, райкомы, гаркомы), па розных прычынах не змаглі разгарнуць сваю дзейнасць адразу пасля акупацыі. 3 пачатку свайго існавання падполле спалучала сваю дзейнасць з партызанскім рухам на Беларусі. Асн. кірункамі яго дзейнасці ў 1941—42 былі: агігац.прапагандысцкая работа сярод насельніцтва, супрацоўнікаў акупац. улад, у ваен. падраздзяленнях Bopara, дыверсійнабаявыя дзеянні, стварэнне і папаўненне партыз. атрадаў людзьмі, забеспячэнне іх зброяй, боепрыпасамі, медыкаментамі, адзеннем, харчаваннем, разведвальная і сувязная работа для партызан. У першы год свайго існавання падполле зза адсутнасці падрыхтаваных кадраў і вопыту. барацьбы несла вял. страты. У 1941—42 з буйнейшых аргцый пачалі дзейнасць П.п.: Аршанскае, Асвейскае, Асіповіцкае, Бабруйскае, Барысаўскае, Брагінскае, Браслаўскае, Брэсцкае, Бягомльскае, Бялыніцкае, Васілевіцкае, Велікастахаўскае, ВілейскаКуранецкае, Віцебскае, Гомельскае, Гродзенскае, Грэскае, Дзяржынскае, Добрушскае, Ельскае, Жлобінскае, Жыткавіцкае, Калінкавіцкае, Кармянскае, Краснапольскае, Круглянскае, Крычаўскае, Лідскае, Магілёўскае, Мазырскае, Мінскае, Петрыкаўскае, Пінскае, Полацкае, Прапойскае, Рагачоўскае, Расонскае, Рудзенскае, Рэчыцкае, Слуцкае, Смалявіцкае, Смалянскае, Старадарожскае, ТарасаваРатамскае, Уздзенскае, Ушацкае, Хойніцкае, Чашніцкае; камсам.маладзёжныя: Асінторфскае, Брэсцкае, Гомельскае, Дзятлаўскае, Калінінскае, Клімавіцкае, Мар’інагорскае, Мікалаевіцкае, Мірскае, Мотальскае, Нізянскае, Обальскае, Плешчаніцкае, Прошкаўскае, Скідзельскае, Тураўскае, Турнаеўскае, Хідраўскае, ІІІаркаўшчынскае, Шчадрынскае (пра кожнае гл. асобны арт.). 3 пачатку 1943 П.п. фарміравалася ў асноўным «зверху». Вялікі ўплыў на гэты працэс мелі рашэнні Пленума ЦК КП(б)Б «Аб абстаноўцы і задачах работы партыйных органаў і партыйных арганізацый у акупіраваных раёнах Беларусі» (люты 1943) і пісьмо ЦК КП(б)Б «Аб ваеннапалітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР», накіраванае ў чэрв. 1943 у падп. парт. аргцыі. У 2й пал. 1943 — 1й пал. 1944 структуры П.п. дзейнічалі пракіычна ва ўсіх акупіраваных раёнах. 3 жн. 1943 акгыў