• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАТбчНАЕ БУДАЎНІЦТВА. метал арганізацыі будаўнічай вытворчасці, пры якім тэхналагічны працэс падзяляецца на састаўныя часткі, што выконваюцца брыгадамі (звеннямі) пастаяннага складу. Пры П.б. аб’екгы разбіваюцца на секцыі, пралёты, паверхі, часткі памяшканняў і збудаванняў; комплекс буд.мантажных работ расчляняецца на цыклы. Кожная брыгада спецыялізуецца на выкананні пэўнага цыкла работ і аснашчаецца адпаведнымі машынамі, механізмамі, прыстасаваннямі. Скончыўшы работу на адным участку брыгада пераходзіць на наступны, а на яе месцы інш. брыгада выконвае работы па сваёй спецыялізацыі. Такі метад дае найб. поўнае сумяшчэнне работ у часе, высокія і ўстойлівыя тэмды будва.
    ПАТбчНАЯ ЛІНІЯ. комллекс узаемна звязаных машын, механізмаў, абсталявання, размешчаных у адпаведнасці з паслядоўнасцю (патокам) аперацый тэхнал. працэсу і лрызначаных для вырабу пэўнай прадукцыі з зададзеным рытмам (тэмпам). Служаць тэхн. асновай паточнай вытвсці (напр., паточнага будаўніцтва).
    На кожным рабочым месцы выконваюцца пэўныя аперацыі апрацоўкі адной або некалькіх падобных загатовак, якія перадаюцца з аднаго рабочага месца на другое ў асн. канвеерамі. У П.л. ўключаюць пазіцыянеры, маніпулятары, трансп. і тэхнал. прамысловыя робаты. П.л. забяспечваюць неперарыўнасць тэхнал. працэсу, магчымасць яго механізацыі і аўтаматызацыі. Пашыраны на прадпрыемствах з масавай і серыйнай вытвсцю.
    ПАТРАНАЖ. форма папячыцельства, што ўстанаўліваецца над паўналетнім дзеяздольным грамадзянінам, які па стане здароўя не можа самастойна ажыццяўляць і абараняць свае правы і выконваць абавязкі. Паводле Цывільнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, папячыцель (ламочнік) паўналетняга дзеяздольнага грамадзяніна можа быць прызначаны органам апекі і папячыцельства толькі са згоды такога грамадзяніна. Распараджэнне папячыцелем маёмасцю падапечнага ажыццяўляецца на аснове дагаворадаручэння або даверанага кіравання, заключанага з падапечным; ажыццяўленне здзелак па ўтрыманні і задавальненні быт. патрэб падапечнага, робіцца папячыцелем са
    згоды падапечнага. П. спыняецца па патрабаванні падапечнага.
    ІІАТРАНАТ (позналац. patronatus ад лац. patronus апякун), 1) у Старажытным Рыме асаблівая форма апякунства, якая фактычна вызначала залежнасць непаўнапраўных ці бедных грамадзян ад грамадзян багатых. Бяспраўныя плебеі ішлі пад П. (атрымлівалі родавае імя патрона, ч. родавай зямлі, абарону ў судах і г.д.) знатных і багатых патрыцыяў (гл. Кліентэла). У час позняй Рым. імперыі пад П. аддаваліся дробныя землеўладальнікі, вёскі, абшчыны, гарады Італіі і правінцый. Землеўладальнікі аддавалі патрону сваю зямлю і атрымлівалі яе назад у якасці прэкарыя, каб пазбегнуць падатковага, ліхвярскага, суд. прыгнёту. 2) Форма ўладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, — выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў — У сям’ю патранатнага выхавальніка. Абавязкі па абароне законных правоў і інтарэсаў дзіцяці размяркоўваюцца паміж патранатным выхавальнікам, органам апекі і папячыцельства і ўстановай, што перадае дзіця на патранатнае выхаванне. На Беларусі праваадносіны, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні П., рэгулююцца Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Патранатны выхавальнік адказны за жыццё, здароўе, выхаванне і адукацыю дзіцяці ў перыяд пражывання ў сям’і, куды яно змяшчаецца на падставе прац. дагавору, што заключаецца патранатным выхавальнікам з установай, выхаванцам якой з’яўляецца дзіця.
    «ПАТРйбТ РбДННЫ», газета Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Выдавалася са студз. да жн. 1942 групай АА.Маркевіча на бел. і рус. мовах. Друкавалася на шапірографе на кватэры кіраўніка групы. Выйіпла 8 нумароў (захаваліся 3), тыраж 80—100 экз. Змяшчала інфармацыю пра падзеі на франтах, жыццё сав. тылу, заклікала мінчан байкатаваць мерапрыемствы акупац. улад, змагацца з захопнікамі, надавала ўпэўненасці ў перамозе над ворагам.
    ІІАТРОЙНАЯ СЎВЯЗЬ, гл. ў арт. Кратная сувязь.
    ПАТРбкЛ. у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з удзельнікаў Траянскай вайны, сябар Ахіла. У небяспечны для грэкаў момант, калі траянцы на чале з Гектарам уварваліся ў іх лагер і імкнуліся падпаліць караблі, Ахіл зза сваркі з Агамемнанам адмовіўся ўдзельнічаць у бітве, але аддаў П. свае даспехі. П. узначаліў контратаку грэкаў і адагнаў траянцаў ад лагера, забіўшы пры гэтым знакамітага героя Сарпедона, але і сам быў забіты Гекіарам, які зняў з яго даспехі Ахіла.
    ПАТРОН (франц. patron, ням. Patrone), 1) у м е т а л a a п р а ц о ў ц ы — прыстасаванне для замацавання загато
    182	ПАТРУЛЯВАННЕ
    Шротавы патрон 12га калібру: 1 — пластыкавы корпус гільзы; 2 — стальны шрот; 3 — кантэйнер; 4 — парахавы зарад; 5 — капсуль; 6 — пластыкавы пыж; 7 — латунная аснова гільзы.
    Патроны алектрычныя: a — разьбовы (1 і 2 — часткі, якія скручваюцца; 3 — спружынны ўкладыш з кантактамі; 4 — цокаль лямпы з цэнтральным кантактам); б — баянетныя з адным і двума рухомымі кантактамі.
    б	в
    Да арт. Патрон: a — 9мм ПМ (ПММ) для пісталета Макарава; б — 5,45мм для аўтаматычнай зброі Калашнікава; в — 7,62мм для штатнага боепрыпаса НАТО (1 — куля; 2 — гільза; 3 — парахавы зарад; 4 — капсульзапальнік).
    вак або інструментаў на металарэзных станках. БываюЦь мех., эл.магн., гідраўлічныя, пнеўматычныя, гідрапластавыя; 2, 3, 4кулачковыя, цангавыя. 2) У электра і святлатэхніц ы — прыстасаванне для мацавання крыніцы выпрамянення (напр., лямпы напальвання) і забеспячэння яе эл. сілкаваннем. 3)У ваеннай с п р a в е — від боепрыпасаў стралковай зброі і малакаліберных (да 75 мм) пушак (гармат), у якіх кўля (снарад), парахавы зарад і сродак запальвання (капсуль, капсульная ўтулка) аб’яднаны з дапамогай гільзы. Па прызначэнні падзяляюцца на баявыя і дапаможныя (напр., халастыя, для выпрабавання зброі). У залежнасці ад віду зброі бываюць пісталетныя, рэвальверныя, вінтовачныя, артыл., для паляўнічых ружжаў і інш. Распрацаваны т.зв. бязгільзавы П.
    ГІАТРУЛЯВАННЕ (ад франц. patrouiller хадзіць дазорам), спосаб прыкрыцця (назірання, абароны, аховы) раёна мясцовасці, часткі паветр. або воднай прасторы. П. выконваюць патрулі, часам дазорныя пешшу, на наземным, паветр. і водньгм транспарце спосабам абходу (аб’езду, аблёту, плавання) у пазначаных раёнах або на пэўных маршрутах. Патруль (дазор) можа ўключаць групу (падраздзяленне) ваеннаслужачых, 1—2 самалёты або караблі. П. арганізуецца таксама ў гарнізонах, населеных пунктах і інш. з мэтай падтрымання парадку і дысцыпліны сярод ваеннаслужачых і інш. катэгорый грамадзян (у надзвычайных абставінах і некат. інш.. выпадках ажыццяўляецца сумеснае П. ваеннаслужачымі і супрацоўнікамі міліцыі).
    ПАТРЫ (Patrai), горад у Грэцыі, на пве Пелапанес. Адм. ц. нома Ахея. Стараж. іанічны горад. Каля 200 тыс. ж. (2000). Марскі порт, чыг. ст., аэрадром. Паромная сувязь з г. Брындызі (Італія). Прамсць: маш.буд., шынная, дрэваапр., гарбарная, харчасмакавая, тэкст., папяровая. Унт. Турызм.
    ПАТРЫН Аляксей Аляксеевіч (н. 8.10.1945, г. Брэст), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1967) і працаваў у ім. 3 1993 на пед. рабоце ў Польшчы. Навук. працы па фотаэлектрычных з’явах у паўправадніках. Выявіў дыслакацыйную люмінесцэнцыю ў крэмніі, распрацаваў асновы фотаэлекгрычнай спектраскапіі вызначэння якасці крэмніевых матэрыялаў.
    Тв.: Рекомбннацнонное нзлученне на даслокацнях в кремннн (разам з М.АДраздовы.м. В.Дз.Ткачовым) // Пнсьма в ЖЭТФ. 1976. Т. 23, № 11; Спектр оптаческого поглошення кремння, содержашего внутреннне упругне напряження (разам з М.І.Тарасік) // Журн. прнклэдной спекгроскоішн. 1998. Т. 65, № 4.
    ПАТРЫСТЫКА (ад грэч. pater, лац. pater бацька), кананічна зацверджаныя творы т.зв. «айцоў царквы» — рымскіх і візантыйскіх багасловаў, ідэолагаў філас.тэалагічнага вучэння і дактрын хрысц. царквы 2—8 ст., а таксама біблія
    графія і даследаванні па гэтым прадмеце. Сфарміравалася ў перыяд распаду познаантычнага грамадства, выкарыстоўвала яго культ. традыцыі. Гал. змест П. — абгрунтаванне, тлумачэнне і прапаганда прынцьтаў хрысц. рэлігіі, барацьба супраць язычніцтва, палеміка з ератычнымі плынямі ўнутры хрысціянства. Адыграла важную ролю ў фарміраванні ідэалаў культуры сярэдневякоўя, разуменні духоўнага свету чалавека таго часу.
    П. ўключае царк. жанры пісьменнасці: экзегетыку (тлумачэнні), гамілетыку, палемічныя тракгатыпамфлеты, казанні, павучанні, агіяграфію (гл. Жыціе), гімнаграфію (песнапенні). У выніку падзелу ранвехрысц. тэалогіі на зах. і ўсх. ў 5 ст. вылучьрііся адносна самаст. плыні П.: грэкавізант. (аддавала перавагу алегарычнай і сімвалічнай экзегезе) і лац. (мела больш рацыяналістычны характар). Ў лац. П. вызначаліся творы Юсцінафілосафа, Тэртуліяна, Амвросія Медыяланскага, Іераніма, Грыгорыя Вялікага; цэнтр. месца належыць Аўгусціну (354—430), «Споведзь» якога паўплывала на сусв. лру. 3 грэкавізант. пісьменнікаў найб. вядомыя Афанасій Александрыйскі, Васілій Вялікі, Грыгорый Назіянзін (Багаслоў), Грыгорый Ніскі, Іаан Златавуст, Іаан Дамаскін. У стараж. Русі перакладныя творы візант. лры распаўсюджваліся з 10 ст. Асабліва адчувальны ўплыў грэкавізант. П. ў «словах» Кірылы ТураўсKara.
    На Беларусі П. пашыралася ў рукапісах («словы» Іаана Златавуста, Ісаака Сірына, 1428; «Павучанне Яфрэма Сірына», 1492). Ф.Скарына ў сваіх тлумачэннях кніг Бібліі выкарыстоўваў працы Васілія Вялікага, Грыгорыя Вялікага, Іераніма, Ісаака і Яфрэма Сірыных, Іаана Дамаскіна і інш., а таксама аўтараў, якія не былі прызнаны царквой (Арыген і інш.). У 16—17 ст. з развіццём кнігадрукавання П. пашыралася побач з палемічнайлітаратурай. З’явіліся пераклады лац. П. (творы Аўгусціна, збкі павучанняў), выдадзены «Слова пра цярплівасць і богаўхваленне» Іаана Златавуста, «Спрэчка другая хрысціяніна...» Іаана Дамаскіна (1585). Папулярнымі на Беларусі былі творы Яфрэма Сірына (збкі «Павучанні», 1780, «Кніга прападобнага айца нашага Яфрэма Сірына», 1768, і інш.). Працы Грыгорыя Назіянзіна, Іаана Дамаскіна, Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына перакладалі С.Зізаній, Карповіч і інш. П. шырока выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці І.Фёдараў, Г. і М. Сматрыцкія, С.Кімбар, Л. і С. Зізаніі, Карповіч, Е.Плецянецкі, І.Вішанскі, З.Капысценскі, П.Бярында, І.Гізель, І.Галятоўскі, Л.Барановіч, Дзмітрый Растоўскі (Туптала) і інш. асветнікі і царк. дзеячы Беларусі і Украіны. Значнае месца адведзена творам П. ў рукапісным тлумачэнні Бібліі сярэдзіны 17 ст. «Выкладь месць труднейшыхь...», а таксама ў пашыраных на Беларусі збках т.зв. вучыцельнай лры 16—18 ст. («Пандэкі’ы», 1592; «Анфалагіён», 1613; «Дыёптра», 1619, і інш.).