Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Да арт. Патсдамекая канферэнцыя 1945. І.В.Сталін, Г.Трумэн і У.Чэрчыль у перапынку паміж пасяджэннямі. Патсдам. Ліпень 1945.
186 ПАТУЖНІКІ
рэнных зямель на У ад рэк Одэр (Одра) і Нейсе (Ныса), б.ч. былой Усх. Прусіі і тэр. б. вольнага г. Данцыг (Гданьск). Ням. насельніцтва з Польшчы, Чэхаславакіі і Венгрыі высялялася ў Германію. Прынята рашэнне пра арышт і аддачу пад суд гал. ваен. злачынцаў (гл. Нюрнбергскі працэс). Сав. дэлегацыя пацвердзіла гатоўнасць СССР уступіць у вайну супраць Японіі. 26 ліп. ЗША, Вялікабрытанія і Кітай падпісалі Патсдамскую дэкларацыю 1945 аб асн. паліт. прынцыпах капітуляцыі Японіі. Вынікі П.к. мелі вял. значэнне для пасляваен. мірнага ўрэгулявання.
Літ.: Йсторня второй мнровой войны, 1939—1945. М., 1979. Т. 10. С. 475—485; Тегеран — Ялта — Потсдам: Сб. док. 3 нзд. М., 1971; Нсторня дапломапш. 2 нзд. М., 1975. Т. 4. С. 664—691. І.А.Літвіноўскі.
ПАТУЖНІКІ, гл. ў арт. Сябры.
ПАТУС (Patos), возералагуна на ПдУ Бразіліі. Даўж. 241 км, іпыр. да 48 км. Пл. 10,1 тыс. км2. Найб. глыб. 10 м. Вузкай пратокай злучана з Атлантычным ак., пратокай СанГансалу — з воз. ЛагоаМірын. Рыбалоўства. У паўн.зах. частцы г. ПортуАлегры.
ПАТЫО (ісп. patio), унутраны дворык, адкрыты ці перакрьгты зашклёнымі рамамі, часта абкружаны галерэямі. Тып П. ўзыходзіць да класічнага перыстылю (прамавугольнай пляцоўкі, абкружанай з 4 бакоў крытай каланадай) і пашыра
Патыо Хенераліфэ («Сада будаўніка») каля комплексу Альгамбра ў Гранадзе (Іспанія). 14 ст.
ны ў міжземнаморскіх краінах (асабліва ў Іспаніі), Лац. Амерыкі. П. выкарыстоўваюцца таксама ў бел. архітэкгуры (Дамы кнігі, літаратара, Мастацкая галерэя ў Мінску, гал. корпус мед. інта ў Гродне і інш.).
ПАТЫСбн (Cucurbita pepo var. patisson), разнавіднасць гарбуза цвёрдакорага. Радзіма — Паўд. і Цэнтр. Амерыка. Культывуецца ўсюды.
Аднагадовая травяністая расліна кустовай формы. Сцябло і чаранкі лісця граністыя,
анушаныя. Лісце буйное, востравугольнае, рассечанае. Кветкі жоўгыя, званочкападобныя, аднаполыя. Плады пляскатыя, талеркападобныя, белыя або жоўтыя. Ужываюцца ў ежу йедаспелыя (4—8дзённыя завязі), перарослыя ідуць на корм жывёле. Харч., кармавая расліна.
ПАТЭНТ [ад лац. patens (patentis) адкрьгты, яўны], 1) дакумент, які сведчыць аб прызнанні заяўленага аб’екта вынаходствам, прыярытэце вынаходства, аўтарстве і выключным праве на вынаходства. Выдаецца кампетэнтным дзярж. органам. На Беларусі П. выдаецца аўтару або яго правапераемнікам на 20 гадоў. 2) У шэрагу краін П. — спец. дазвол на занятак пэўнымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці. Купля П. ў дзяржавы вызваляе прадпрымальніка (звычайна індывід.) ад далейшай уплаты падаткаў (на вызначаны перыяд).
ПАТЭНТНАЕ ПРАВА, галіна заканадаўства, нормы якой рэгулююць маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя правы на стварэнне, прававую ахову і выкарыстанне вынаходстваў, карысных мадэлей і прамысл. узораў; састаўная частка заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці. Сістэма аховы правоў — выдача патэнта. У Рэспубліцы Беларусь гал. крыніцай П.п. з’яўляецца Закон «Аб патэнтах на вынаходствы і карысныя мадэлі» (1997).
ПАТЭНЦЫРАВАННЕ (ад ням potenziren падвышаць у ступень), аперацыя, адваротная лагарыфмаванню', знаходжанне значэння велічыні па яе лагарыфме.
ПАТЙНЦЫЯ СЕКСУАЛЬНАЯ здоль насць арганізма да сексуальных рэакцый. У сексалогіі ўжываецца выключна ў адносінах мужчынскай сексуальнасці. Уключае ступень напружанасці палавога члена, хуткасць з’яўлення эрэкцыі, магчымасць весці інтэнсіўнае палавое жыццё. Расстройствы П.с. вядуць да імпатэнцыі.
ПАТЭНЦЫЯЛ (ад лац. potentia сіла), магчымасці, сродкі, энергет. і інш. рэсурсы, якія могуць быць выкарыстаны для вырашэння якойн. задачы, дасягнення пэўнай мэты; магчымасці канкрэтнай асобы, грамадства, дзяржавы ў пэўнай галіне дзейнасці (напр., творчы П., эканамічны П.).
ПАТЭНЦЫЯЛ у ф і з і ц ы, харакгарыстыка фіз. сілавых палёў (эл., магн., гравітацыйных), а таксама палёў вектарных фіз. велічынь (напр., поля ска
расцей у вадкасці). Ідэя П. напанавана Ж.Л.Лагранжам (1775) і П.С.Лапласам (1782), тэорыя створана незалежна ДжЛрынам (1828) і К.Ф.Гаусам (1840).
Для вектарнага поля 3^= a* (х, у, z), зададзенага ў пункце з каардынатамі х, у, z, П. (патэнцыяльнай функцыяй) з’яўляецца такая скалярная функцыя U = U (х, у, z), што а* = gradtt (гл. Градыентў, у гэтым выпадку вектарнае поле 3* наз. патэнцыяльным. Часам П. наз функцыю <р (х, у, z) = U(x, у, z)П. выкарыстоўваецца для апісання узаемадзеяння часціцы з полем і адшукання фіз. палёў па зададзеных размеркаваннях іх крыніц (гл. Поля тэорыя). П. элекграстатычны — энергетычная харакгарыстыка электрастатычнага поля. Вызначаецца формулай <р = = W/q, дзе IV — патэнцыяльная энергія ўзаемадзеяння эл. зараду q з электрастатычным полем, напружанасць якога ^ = grad <р. П. вызначаецца з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай (найб. важнае значэнне мае рознасць патэнцыялаў). Адзінка П. электрастатычнага ў СІ — вольт. А.І.Балсун.
ПАТЭНЦЫЯЛ ІАНІЗАЦЫІ гл. Іанізацыі патэнцыял.
ПАТЭНЦЫЯЛАСКбп (ад патэнцыял + ...скоп), запамінальная электроннапрамянё'вая трубка. Запісвае і захоўвае на мііпэні інфармацыю, якая паступае на яе ў выглядзе эл. сігналаў, з мэтай далейшага ўзнаўлення на люмінесцэнтным экране. Выкарыстоўваўся для назірання аднаразовых ці рэдкіх (у часе) сігналаў у асцылографах, радыёлакацыйных станцыях, прьшадах вываду інфармацыі ЭВМ і інш. Замяняецца больш дасканалымі прыладамі, напр. ПЗСматрыцамі.
ІІАТЭНЦЫЯЛЫ ТЭРМАДЫНАМІЧНЫЯ, функцыя аб’ёму (V), ціску ^р), тэмпературы (7), энтрапіі (5), колькасці часціц у сістэме (N) і інш. макраскапічных параметраў, ппо характарызуюць стан тэрмадынамічнай сістэмы. Да П.т. адносяць унутраную энергію (V), энтальпію (Н), энергію Гельмгольца (F; свабодная энергія, ізахорнаізатэрмічны патэнцыял), энергію Гібса (G; ізабарнаізатэрмічны патэнцыял) і інш.
Кожнаму П.т. адпавядае набор параметраў стану. Выбар П.т. для апісання сістэмы абумоўлены наборам незалежных параметраў, што вызначаюць стан сістэмы. Дыферэнцаваннем П.т. як функцыі незалежных параметраў можна вызначыць усе астатнія параметры, што характарызуюць сістэму. У найпрасцейшых выпадках П.т. з’яўляюцца функцыямі 2 незалежных параметраў: U = U(S, ^, Н= H(.S, р), F = ЦТ, V), G = G(T, р). У больш агульным выглядзе П.т. залежыць ад колькасці часціц (у сістэмах з пераменнай колькасцю часціц уводзіцца хімічны патэнцыял), а таксама ад набору абагульненых каардынат (напр., калі сістэма знаходзіцца ў эл. ці магн. полі). П.т. звязаны паміж сабой суадносінамі: F = U TS, Н = U + pF, G = F + +pV. П.т. карыстаюцца пераважна для апісання раўнавагі тэрмадынамічнай. Веданне якоган. П.т. як функцыі поўнага набору параметраў дазваляе вызначыць усе тэрмадынамічныя характарыстыкі сістэмы і атрымаць ураўненне стану. Гл. таксама Тэрмадынаміка.
Л.А.Рот.
ГІАТЭНЦЫЯЛЬНАЯ СІЛА. сіла, работа якой залежыць толькі ад пачатковага і канчатковага становішчаў пункта яе
ПАУСТОЎСКІ 187
прыкладання і не залежыць ад віду (формы) траекторыі і ад закону руху гэтага пункта. Да П.с. адносяцца сіла гравітацыйнага ўзаемадзеяння, сіла электрастатычнага ўзаемадзеяння і сіла пругкасці. Сувязь П.с. 7*(г) з патэнцыяльнай энергіяй U(r) вызначаецца формулай: 7*(r) = grad U(r). Me#, сістэмы, у якіх дзейнічаюць толькі П.с., адносяцца да кансерватыўных сістэм.
ПАТЭНЦЫЯЛЬНАЯ ЭНЁРГІЯ. частка энергіі мех. сістэмы, залежная ад узаемнага размяшчэння матэрыяльных пункгаў (часціц) сістэмы і іх становішча ў знешнім сілавым полі (гл. Поле фізічнае).
П.э. сістэмы ў вызначаным стане роўная рабоце, якую выконваюць сілы, што дзейнічаюць на яе, пры перамяшчэнні сістэмы з гэтага стану ў той, дзе П.э. ўмоўна прынята роўнай нулю. 3 гэтага вызначэння вынікае, што тэрмін «П.э.» выкарыстоўваецца толькі для кансерватыўных сістэм, а сама П.э. вызначаецца з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай (дакладнае значэнне мае змена П.э.). Напр., для часціц з масамі mj і т2, якія знаходзяцца на адлегласці г і ўзаемадзейнічаюць паводле сусветнага прыцягнення закону, П.э.
т, т2
U(r) = G, дзе G — гравітацыйная пастаянная (1/(г) = 0 пры г > <ю). Для цела з масай т, паднятага на вышыню h (h < R, R — радыус Зямлі), U(h) = mgh, дзе g — паскарэнне свабоднага падзення (U(h) = 0 пры h = 0). Пры адсуУнасці дысіпацыі энергіі сума кінетычнай энергіі і П.э. (поўная мех. энергія сістэмы) застаецца пастаяннай (гл. Энергіі захавання закон). Адзінка П.э. ў СІ — джоуль.А.І.Болсун.
Патэнцыяльная яма: £ — поўная энергія часціцы, Ц — глыбіня патэнцыяльнай ямы.
ПАТЭНЦЫЯЛЬНАЯ ЯМА ў фіз і ц ы, абмежаваная частка прасторы, у якой патэнцыяльная энергія часціцы меншая, чым паза яе межамі. Тэрмін «П.я.» звязаны з выглядам графіка залежнасці патэнцыяльнай энергіі часціцы ад каардынат. Харакгарызуецца шырынёй (адлегласцю, на якой праяўляюцца сілы прыцяжэння) і глыбінёй (рознасцю патэнцыяльных энергій часціцы на «беразе» ямы і на яе «дне», якое адпавядае найменшай патэнцыяльнай энергіі). Асн. ўласцівасць — здальнасць утрымліваць часціцу, поўная энергія якой меншая за глыбіню П.я. Такая часціца ўнутры П.я. знаходзіцца ў звязаным стане; у квантавай тэорыі энергія такой часціцы можа прымаць толькі дыскрэтныя значэнні.
Патэнцыяльны бар’ер: Е — поўная энергія часціцы, й0 — вышыня патэнцыяльнага бар’ера.
ПАТЭНЦЫЯЛЬНЫ БАР’ЁР у ф і з і ц ы, абмежаваная частка прасторы, у якой патэнцыяльная энергія часціцы большая, чым паза яе межамі. Дзеліць прастору на 2 часткі, дзе патэнцыяльная энергія часціцы меншая, чым унутры П.б. Характарызуецца вьппынёй (найб. значэннем) патэнцыяльнай энергіі. Адпавядае сілам адштурхоўвання. У класічнай механіцы праходжанне часціцы праз П.б. магчыма толькі, калі яе поўная энергія перавышае вышыню П.б. У квантавай механіцы магчыма праходжанне часціц з энергіяй, меншай за вышыню П.б. (гл. Тунэльны эфект).
ПАТЭНЦЫЯМЁТР (ад лац. potentia сіла + ... метр), 1) электратэхнічная прылада з рухомым кантакгам, якая выкарыстоўваецца для рэгулявання эл. напружання, а таксама як датчык перамяшчэнняў. 2) Тое, што электравымяральны аўтам. ці ручны кампенсатар. П. м а г нітны, патэнцыяламетр — прылада (індукцыйная шпуля) для вымярэння рознасці магн. патэнцыялаў (ці магнітарухальнай сілы) паміж двума пункгамі магн. поля.