Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Са старажытнасці на тэр. ПАР развівалася мастацтва плямён бушменаў і банту. Высокай тэхнікай выканання вызначаюцца шматлікія наскальныя пятрогліфы і размалёўкі (выявы жывёл, сцэны палявання, бітваў і інш.), якія датуюцца ад 7га тыс. да н.э. да апошніх ст. да н.э. Узнікненне прафес. мастацтва звязана з культурай еўрап. перасяленцаў. У 18—19 ст. працавалі скульпт. Анрэйт, жывапісцы Д.У.Ангас, Т.У.Баулер, П.Венінг, Я.Х.Пірнеф, Ч.Пірс; у 20 ст. — жывапісцы І.Масіке, Э.Нгкоба, Ю.Нод, А.Нібе, Ж.Секота, скульпт. Дж.Кубхека, С.Кумала, С.К.Седыбане, графікі АДламіні, П.Кларк, Дж.Мітчэл, разьбяр па дрэве Дж.Кекана і інш. Развіваюцца традыц. маст. рамёствы: кераміка, апрацоўка металаў, выраб разьбянога начыння, апрацоўка шкур, пляценне і інш.
Музыка Муз. культура ПАР убірае ў сябе музыку карэнных жыхароў, белага насельніцтва і выхадцаў з краін Азіі — пераважна індыйцаў. Найб. стараж. пласт — музыка бушменаў і гатэнтотаў (магічныя абрады, бытаванне муз. інструмента гора — лук). Пераважае вак.
музыка; спевы звычайна шматгалосыя. Тыловыя троххордавыя, тэтрахордавыя, пентатанічныя ладавыя ўтварэнні. У муз. традыцыях народаў банту вылучаюцца традыцыі сота (танец, імітацыя працбўных рухаў у суправаджэнні спеваў і спевы без рухаў), венда са складанай сістэмай муз. жанраў (дзіцячыя і юнацкія спевытанцы, песеннатанцавальныя жанры складанай метрарытмічнай структуры), шона (хары, інструментальныя ансамблі, характэрны дыятанічныя лады, разнастайная рытміка песень). Муз. інструменты пераважна ўдарныя (найб. ксілафоны). У аснове муз. традыцый белага насельніцтва вак. жанры (сельскія песні, балады і інш.). Вял. значэнне меў узаемаўплыў еўрап. і афр. музыкі, на харавыя спевы паўплывала хрысц. музыка, на вакальную манеру і харакгар акампанементу — лац.амер. вак.танцавальныя жанры. У традыц. ансамблі ўключаюцца еўрап. муз. інструменты. Развіццю муз. жыцця ў гарадах у 1й пал. 20 ст. спрыяла дзейнасць англ. музыканта У.Г.Бела, кампазітараў і дырыжораў А.Коўтса, Э.Чызолма. Пад уплывам зах.еўрап. музыкі мадэрнізаваліся традыц. песенныя жанры. У 1930—50я г. ўзніклі стылі квела, мбубе, джайв (кампазітары Р.Калуза, Э.Сангонгі і інш.). На гар. муз. культуру зулу паўплывалі паўн.амер. джаз і блюз, музыка «кантры», спевы ў стылі «госпел» (спевакі Дж.Нгобені, Сьюзі). У 1940—50я г. пачала фарміравацца кампазітарская школа (Г.Фаган, Б.Герстман, П.Рэйнір, А. ван Вейк). Развіццю муз. тэатра садзейнічалі Тэатр. кампанія банту (засн. ў 1953, Кейптаўн), Школа музыкі і драмы пры Саюзе артыстаў Паўд. Афрыкі (Іаганесбург), Нац. тэатр. аргцыя (Прэторыя). Пастаўлены джазавая опера «КінгКонг» Т.Матчыкізы (1959), муз. спекгаклі А.Трэйсі, Дж.Тэйлара, Б.Лешоая, Г.Скосана. Сярод спевакоў Дж.Магатоі, Н.Мдледле, П.Фанга, М.Макеба, Б.Самхлахла, Т.Кумала, сярод выканаўцаў джазавай музыкі піяніст Д.Брэнд'. Развіваюцца формы т.зв. культываванай музыкі белага насельніцтва. Оперныя тэатры і трупы ў г. Кейптаўне (з 1893), Іаганесбургу, Прэторыі, сімфанічныя аркестры ў Іаганесбургу, Кейптаўне, Дурбане і інш. Дзейнічаюць Паўд.Афр. кансерваторыя (з 1905, Кейптаўн), муз. фты ва унтах у г. Кейптаўн, Прэторыя, Натал, ПортЭлізабет, Іаганесбург. Тва афр. музыкі ў Іаганесбургу.
Літ.'. Вяткнна Р.Р. Созданне ЮжноАфрнканского Союза (1902—1910). М., 1976; Егоров В.В., Т н іц е н к о Т.Ф. йсторня Юга Афрнкн (60—70е гг.). М., 1982; Выш н н с к н й М.П. Юг Афрнкн: апартемд, геноцвд, агрессня. М., 1988; Асоян Б.Р. Сквозь 300 лет — от Кейпа до Трансвааля: Штряхн к портрету Южной Афрнкн. М., 1991; Современные лнтературы Афрнкн: Вост. н Юж Афрнка. М., 1974.
І.Я.Афнагепь (прырода, насельніцтва, гаспадарка). В.УАдзярыха (гісторыя), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы), Г.М.Малей (друк, радыё, тэлебачанне, літаратура), Л.В.Календа (музыка). ПАЎДНЁВАВІЦЕБСКІ РАЁН, назва Віцебскага раёна ў ліп.—вер. 1924 у ад
розненне ад Паўн.Віцебскага рна, які называўся Лосвідскім, потым Кузняцоўскім. Цэнтр — г. Віцебск.
ПАЎДНЁВАГВІНЁЙСКАЕ ЎЗВЫШІПА, у Цэнтральнай Афрыцы, у Камеруне, Габоне і Рэспубліцы Конга. Абмяжоўвае з 3 упадзіну Конга. Уяўляе сабой выступ фундамента Афрыканскай платформы. Выш. ад 700 да 1500—2000 м. У раслінным покрыве пераважаюць вечназялёныя экватарыяльныя лясы, паркавыя саванны.
ГІАЎДНЁВАЕ ТАВАРЫСТВА ДЗЕКАБРЫСТАЎ, тайная рэв. аргцыя дзекабрыстаў на Украіне і ў Бесарабіі. Створана ў сак. 1821 членамі Тульчынскай управы б. агульнарас. дзекабрысцкай аргцыі «Саюз дабрабыту» (распалася ў пач. 1821). Узначальвалася «Дырэкгорыяй» у складзе ТІА.Песцеля, А.П.Юшнеўскага, М.М.Мураўёва. 3 1823 падзялялася на ўправы — Тульчынскую, Каменскую і Васількоўскую, мела філіял у Пецярбургу. Праграма тва — «Руская праўда» Песцеля — прадугледжвала знішчэнне прыгонніцтва і ўстанаўленне рэсп. ладу. П.т.д. у 1823—25 вяло перагаворы з Патрыятычным таварыствам (дзейнічала на тэр. б. Рэчы Паспалітай, у т.л. на Беларусі), у 1825 прыняло ў свой склад Таварыства з’яднаных славян 1823—25. Спыніла існаванне пасля задушэння Чарнігаўскага палка паўстання (15.1.1826).
ПАЎДНЁВАЗАХбДНЯГА ФРОНТУ НАСТУПЛЁННЕ 1916, Брусілаўскі прарыў 1916, наступальная аперацыя рас. армій Паўд.Зах. фронту (каманд. А.А.Брусілаў) супраць аўстравенг. войск 4.6—13.8.1916 у 1ю сусв. вайну. У адпаведнасці з рашэннем канферэнцыі дзяржаў Антанты ў Шантыйі (Францыя, сак. 1916) рас. камандаванне планавала ў сярэдзіне чэрв. 1916 пачаць наступленне на ўсіх франтах. Паводле дырэктывы Стаўкі ад 24.4.1916 гал. ўдар павінны былі нанесці войскі Зах. фронту з раёна Маладзечна на Вільню, а дапаможныя ўдары — Паўн. фронт з раёна Дзвінска (Даўгаўпілса) на ПдЗ і Паўд.Зах. фронт з раёна Роўна на Луцк. У сувязі з паражэннем ігальян. войск у раёне Трэнціна саюзнікі папрасілі рас. бок паскорыць наступленне, якое пачалося на 2 тыдні раней запланаванага. Маючы перавагу (573 тыс. чал., 1770 гармат) рас. войскі прарвалі абарону праціўніка (448 тыс. чал., 1301 гармата) на фронце больш за 500 км і на глыбіню да 60—150 км. Наступалі 8я, 11, 7 і 9я арміі. 3 мэтай маскіроўкі напрамку гал. ўдару, які наносіла 8я армія ген. А.М.Каледзіна на Луцкім напрамку, прарыў ажыццяўляўся ў некалькіх месцах фронту. На напрамках прарыву была створана перавага над праціўнікам: у пяхоце — у 2—2,5, у артылерыі — у 1,5—1,7 раза. У выніку аўстравенг. армй нанесена цяжкае паражэнне. Праціўнік страціў да 1,5 млн. чал., у т.л. 400 тыс. палоннымі (рас. войскі страцілі каля 0,5 млн. чал.); тра
ПАЎДНЁВАРУСКІ 193
феі рас. арміі склалі: 581 гармата, каля 1800 кулямётаў, каля 450 бамбамётаў і мінамётаў і інш. У выніку аўстравенг. армія да канца вайны ўжо не здолела весці акгыўныя баявыя дзеянні; была выратавана італьян. армія, бо праціўнік прыпыніў наступленне на Трэнціна; аказана значная дапамога саюзнікам (з Зах. і Італьян. франтоў перакінуты на У больш як 33 дывізіі); у вайну на баку Антанты ўступіла Румынія. Аднак Паўд.Зах. фронт своечасова не падтрымалі інш. франты, не было дакладнага ўзаемадзеяння паміж імі. Праціўнік узмацніў абарону. Вычарпаўшы рэзервы, рас. войскі перайшлі да абароны. Гэта наступленне стала пачаткам пералому ў 1й сусв. вайне на карысць Антанты.
Літ:. Бруснлов АА Мон воспомннання. М., 1963; Нсторня первой мнровой войны, 1914—1918. Т. 2. М„ 1975.
ПАЎДНЁВАЗАХОДНЯЕ АДІАЛІНАВАННЕ БЕЛАРЎСКАЙ ГРАДЫ, сістэма ўзвышшаў у паласе краявых ледавіковых утварэнняў на 3 Беларусі; фізікагеагр. раён ЗаходнеБеларускай правінцыі. Займае цэнтр. ч. Гродзенскай, паўн.ўсх. ч. Брэсцкай абл., заходзіць на тэр. Польшчы. Мяжуе з Нёманскай нізінай, Капыльскай градой, Баранавіцкай і Прыбугскай раўнінамі. Працягваецца з 3 на У на 200 км, з Пн на Пд на 15—100 км, пл. 10,2 тыс. км2. Пераважаюць выш. 200—300 м над узр. м., найб. 323 м (Замкавая гара).
Складаецца з сярэдняўзгорыстых і буйнаўзгорыстых узвышшаў (Гродзенскае, Ваўкавыскае, Слонімскае, Навагрудскае. гл. адпаведныя арт.'), падзеленых папярочнымі, часам скразнымі далінамі, лагчынамі, ярамі. Рэльеф утвораны пераважна з адкладаў дняпроўскага і сожскага ледавікоў, магугнасцю 150—235 м. Інтэнсіўна праяўлены гляцыядыслакацыі, трапляюцца адорвені мелавых і неагенавых парод. Марэнныя грады чаргуюцца з платопадобнымі ўчасткамі, месцамі перакрытымі лёсападобнымі пародамі, магутнасцю 2—5 м. На ўскраінах узвышшаў дробна і сярэдняўзгорысты рэльеф са спадзістымі схіламі, які пераходзіць у плоскія зандравыя раўніны. У цэнтр. ч. ўзвышшаў пераважае градаваўзгорысты і буйнаўзгорысты рэльеф з купалападобнымі вяршынямі, завалуненымі схіламі і забалочанымі міжузгорыстымі катлавінамі. Глыб. расчлянення 30—50 м/км . Развіта плоскасная і лінейная эрозія, трапляюцца суфазійныя формы рэльефу. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, мел, мел і мергель цэментныя, пясчанажвіровы матэрыял, буд. пяскі. Гідраграфічная сетка прадстаўлена на крайнім ПнЗ р.Нёман, на астатняй тэрыторыі яго прытокамі: Моўчадзь, Шчара з Мышанкай, Сэрвач, Зальвянка, Рось, Свіслач і інш. Найб. воз. Свіцязь. Глебы дзярновападзолістыя слабаападзоленыя, дзярновапалевападзолістыя, тарфянабалотныя, дзярновыя ітерагнойнакарбанатныя, алювіяльныя і інш. Пад лесам 27,5% тэр. Мяшаныя дубровы і ельнікі, хваёвадубовыя лясы, баравыя хвойнікі, на забалочаных мясцінах алешнікі. Пад ворывам каля 40% тэрыторыі. Заказвікі: Навагрудскі, Свіцязянскі, Слонімскі. Г.П.Рудава. ПАЎДНЁВАЙ СІБІРЫ ГОРЫ, горная краіна на Пд Сібіры, якая ўключае Алтай, Салаірскі краж, Кузнецкі Алатау, Зах. і Усх. Саяны, горы Тывы, Прыбайкалля, Забайкалля, Станавы хрыбет, a таксама міжгорныя катлавіны: Кузнец
кая, Мінусінская, Тувінская, Таджынская і інш. Пл. каля 1,6 млн. км2. Горы складзены пераважна з пратэразойскіх і ніжнепалеазойскіх парод. Ва ўтварэнні рэльефу вял. ролю адыгралі мезакайназойскія і найноўшыя тэктанічныя рухі. Пераважае сярэднягорны (800—2000 м) рэльеф; для асобных хрыбтоў і масіваў харакгэрны высакагорны рэльеф і сучаснае зледзяненне; у перыферычнай ч. — нізкагор’і (300—800 м). Найвышэйшы пункг — г. Бялуха (4506 м). Высокая сейсмічнасць. Радовііпчы руд каляровых і рэдкіх металаў, каменнага вугалю, азбесту. На схілах горнатаежныя лістоўнічныя і цёмнахвойныя лясы, вышэй за 2000—2500 м — горныя тундры і альпійскія лугі; у міжгорных катлавінах стэпы.