• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Перадгор'і Андаў у Аргенціне.
    групы беларусаў і іх нашчадкаў у Парагваі, Уругваі, на Пд Бразіліі. У П.А. пашыраны раманскія мовы — ісп. (большасць краін), партуг. (Бразілія), франц. (Гвіяна Французская). Англ. (Гаяна і Фалклендскія авы) і галандская (Сурынам) мовы адносяцца да германскай групы. У Парагваі гавораць на мовах ісп. і гуарані. Вернікі — пераважна католікі, ёсць пратэстанты і праваслаўныя; выхадцы з Азіі вызнаюць іслам, будызм, сінтаізм і інш., некат. індзейскія шіямёны прытрымліваюцца сваіх традыц. вераванняў. Гл. таксама Народы Амерыкі.
    ІІалітычны падзел. На тэр. мацерыка размешчана 12 дзяржаў: Аргенціна, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Гаяна, Калумбія, Парагвай, Перу, Сурынам, Уругвай, Чылі, Эквадор. Гвіяна Французская — уладанне Францыі, Фалклендскія авы належаць Вялікабрытаніі (аспрэчвае Аргенціна). Пра дзяржавы і ўладанні гл. адпаведныя артыкулы.
    Узбярэжжа Ціхага акіяна ў Чылі.
    ПАЎДНЁВАЯ АСЁЦІЯ Ц х і н в а л ь скі р э г і ё н, гісторыкагеаграфічная вобласць на Пн Цэнтр. Грузіі, размешчаная на паўд. схілах і ў перадгор’і Вял. Каўказа ў далінах рэк Вял. і Малая Ліяхві, Ксані, Меджуда і інш. (усе прытокі Куры) і населеная пераважна асецінамі (адсюль назва).
    Тэр. П.А. заселена чалавекам з часоў палеаліту. У 2—1м тыс. да н.э. адбываўся распад першабытнаабшчынных і зараджэнне раннякласавых адносін. У 2й пал. 1га тыс. да н.э. — 4 ст. н.э. тэр. П.А. ў складзе Іберыі (Картлі), потым пад уладай дзяржавы Сасанідаў, Візантыі, арабаў. 3 канца 10 ст. ў складзе адзінага Грузінскага царства, з 2й пал. 15 ст. Картлійскага, з 1762 — КартлійскаКахецінскага царстваў. 3 13 ст. ў П.А развіваліся феад. адносіны. У 13 —канцы 14 ст., ратуючыся ад нашэсцяў манголататар і Цімура (Тамерлана) ч. асецінаў (аланаў) з Паўн. Прыкаўказзя перасялілася ў цясніны Вял. Каўк. хрыбта, адкуль яны спачатку засялілі высакагорную ч. сучаснай П.А, а ў 17—18 ст. — яе перадгорную зону. У 1801 П.А ў складзе Усх. Грузіі далучана да Расіі (з 1849 у Тыфліскай губ.). Прыгонніцкі прыгнёт і калан. палітыка царызму выклікалі буйныя сял. паўстанні 1810, 1830, 1840, 1850. Прыгоннае права ў П.А скасавана ў 1864. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 П.А была базай бальшавікоў у барацьбе супрань меншавіцкіх улад Грузінскай Дэмакр. Рэспублікі, у 1919—20 тут адбыліся шматлікія антыменшавіцкія паўстанні. Сав. ўлада ўстаноўлена ў люі. 1921 пасля заняцця Грузіі Чырв. Арміяй.
    20.4.1922 утворана Паўд.Асецінская аўт. вобласць (3,9 тыс. км , 99 тыс. жыхароў у 1990, цэнтр — г. Цхінвалі) у складзе Грузінскай ССР. У 1990 улады Грузй скасавалі аўтаномію П.А., пасля чаго тут 19.9.1990 абвешчана афіцыйна не прызнаная Рэспубліка Паўднёвая Асеція. Гэтыя падзеі справакавалі грузінаасецінскі ўзбр. канфлікг, які прывёў да вял. чалавечых ахвяр і матэрыяльных страт, вымусіў тысячы людзей (грузін, асецінаў і інш.) стаць бежанцамі. Паводле падпісанага ў чэрв. 1992 Пагаднення аб прынцыпах урэгулявання канфлікгу сітуацыю ў П.А. ўзялі пад кантроль Змешаныя рас.груз.асецінскія сілы па падтрыманні міру, але і дагэтуль яе юрыд. статус у складзе Грузіі не ўрэгуляваны.
    ПАЎДНЁВАЯ АЎСТРАЛІЯ (South Australia), цгтат Аўстралійскага Саюза каля ўзбярэжжа Вял. Аўстралійскага зал. Індыйскага акіяна. Пл. 984,4 тыс. км2. Нас. 1479,8 тыс. чал. (1997). Каля 90% насельнііітва жыве ў гарадах. Адм. ц. — г. Адэлаіда. У рэльефе пераважаюць пустынныя раўніны з асобнымі ізаляванымі горнымі масівамі (Масгрэйв, Сцьюарт і інш.) і ўпадзінамі з салёнымі азёрамі (Эйр, Гэрднер, Торэнс і інш.). На ПдУ — раўніна р. Мурэй. Расліннасць пустынная і паўпустынная, месцамі вечназялёныя хмызнякі. Развіты сельская гаспадарка і прамсць. Здабыча меднай і жал. руд, прыроднага газу, каменнага вугалю. Прамсць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, у тл. агульнае, дакладнае, с.г., эл.
    198 ПАЎДНЁВАЯ
    тэхн., судна і аўтабудаванне; нафтахімія, вінаробства, мукамольная, кансервавая, тэкст., швейная, абутковая. Гал. прамысл. цэнтры Адэлаіда, Уаяла, ПортПіры. Сеюць пшаніцу, ячмень, авёс. Садоўніптва і вінаградарства (каля 50% збору вінаграду ў краіне). Гадуюць мерыносавых авечак (пагалоўе каля 20 млн.) і буйн. par. жывёлу. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Важнейшы порт Адэлаіда.
    ПАЎДНЁВАЯ ГЕбРПЯ (South Georgia), вулканічны востраў на ПдЗ Аглантычнага ак. ў Антаркгыцы. Пл. каля 4,2 тыс. км2. Выш. да 2934 м (г. Паджэігг). Значная ч. вострава ўкрьгга снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга Ш. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе КінгЭдуард).
    ПАЎДНЁВАЯ ГІДРА (лац. Hydrus), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. 3 зоркі ярчэй 3й зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.
    ПАЎДНЁВАЯ ДАКбТА (South Dakota), штат у цэнтр. ч. ЗША. Пл. 199,5 тыс. км2. Нас. 738,2 тыс. чал. (1998). Адм. ц. — г. Пір. Усх. ч. пггата ў межах Цэнтральных раўнін (выш. 300—350 м), сярэдняя і зах. — Вялікіх раўнін (выш. да 1000 м). На крайнім 3 — горны масіў БлэкХілс (выш. да 2207 м). Паверхня моцна парэзана рачнымі далінамі і ярамі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра ліп. 20—23 °C, студз. ад 10 °C да 15 °C. Ападкаў 350—500 мм за год; частыя засухі. Рака Місуры з прытокамі; ёсць буйныя вадасховішчы. Расліннасць прэрый. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, асабліва мясамалочная жывёлагадоўля. У 1999 пагалоўе (млн. галоў) буйн. par. жывёлы — 3,9, свіней — 1,4, авечак — 0,4. Птушкагадоўля (2,6 млн. курэй, 1999). Асн. культуры: кукуруза, соя, пшаніца, авёс, ячмень, сланечнік, copra, лёнкудраш, кармавыя травы. Здабыча золата (1е месца ў ЗША), уранавай рудьі, цэм. сыравіны, буд. матэрыялаў. Прамсць: мясная, мукамольная, сыраварная, масларобчая, дрэваапрацоўчая, вытвсць с.г. машын, эл. і электроннага абсталявання. Турызм. Транспарт. чыг., аўтамаб., унутр. водны.
    ПАЎДНЁВАЯ КАРАЛІНА (South Carolina), штат ЗША на Пд Атлантычнага ўзбярэжжа. Пл. 80,4 тыс. км2. Нас. 3836 тыс. чал. (1998). Адм. ц. — г. Калумбія. На ПдУ Прыатлантычная нізіна, на ПнЗ — плато Підмант і адгор’і Апалачаў (выш. да 1085 м). Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тра студз. 5—10 °C, ліп. каля 25 °C. Ападкаў 1000—1200 мм за год. Гал. рэкі Са
    вана і Санты. У гарах хваёвыя лясы (больш за 40 тыс. км2). Індустр.агр. штат. Гал. галіны прамсці: тэкст. (1е месца ў ЗША па вытвсці баваўняных тканін), трыкат., швейная, электронная, дрэваапр., цэлюлознапапяровая, харч., хім. (вытвсць угнаенняў), металаапр., суднабуд., атамная; вытвсйь станкоў і абсталявання для тэкст. прамсці. Лясная гаспадарка (нарыхтоўка хвоі і дубу). У сельскай гаспадарцы найб. развіта раслінаводства. Гал. культуры: тытунь, бавоўнік, соя, кукуруза, пшаніца, рыс, арахіс, агародніна. Садоўніцтва. Пагалоўе (тыс. галоў, 1998): буйн. par. жывёлы — 480, свіней — 270. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Турызм. Транспарт чыг., аўгамаб., марскі. Гал. парты Чарлстан і Джорджтаўн.
    Да арт. Паўднёвы бераг Крыма. Палацмузей у г. Алупка. 182846.
    ПАЎДНЁВАЯ КАРОНА (лац. Corona Australis), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Гл. Зорнае неба.
    ПАЎДНЁВАЯ КАТЛАВІНА падводная катлавіна на ПдЗ Ціхага акіяна. На 3 абмежавана глыбакаводнымі жалабамі Кермадэк і Тонга і Новазеландскім падводным плато, на Пн — падводнымі хрыбамі, якія ўтвараюць авы Кука (Паўднёвыя) і Тубуаі, на У і ПдУ — Ўсх, і Паўд.Ціхаакіянскімі падняццямі. Шыр. каля 4600 км. Шмат падводных гор, рыфаў. Пераважныя глыб. больш за 5500 м, найб. 6600 м (на ПнЗ). Донныя асадкі — пераважна чырв. гліны і дыятомавыя ілы.
    ПАЎДНЁВАЯ РАДЭЗІЯ. афіцыйная назва тэр. дзяржавы Зімбабве ў 1890— 1979 (у 1963—79 ужывалася таксама назва Радэзія).
    ПАЎДНЁВАЯ РЫБА (лац. Piscis Austrinus), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка — Фамальгаўт. 25 зорак ярчэй 5й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у сярэдзіне верасня (на вышыні менш 5° над гарызонтам) на Пд. Гл. Зорнае неба.
    ПАЎДНЁВЫ АКІЯН, умоўная назва паўд. частак Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў, якія прылягаюць да Антарктыды. Вылучаны ў 1650 нідэрландскім географам Б.Варэніусам. Да 1925 мяжой П.а. была прынята шырата Паўд. палярнага круга. Пасля мяжу праводзілі ад 35° паўд. ш. (паводле тгрыкметы цыркуляцыі вады і атмасферы) да 60° паўд. ш. (паводле характару рэльефу дна). У сав. Атласе Антарктыкі (т. 2, 1969) мяжа П.а. адзначана каля 55° паўд. пг. (паўн. мяжа зоны антарктычнай канвергенцыі). На сучасных картах і атласах П.а. не вылучаецца.
    ПАЎДНЁВЫ БЁРАГ КРЫМА, вузкая берагавая паласа паўд. ч. Крымскага паўвострава ад мыса Айя на 3 да масіву Карадаг на У, ва Украіне; найб. цёплы ўчастак Крымскага ўзбярэжжа; папулярная курортная зона. Даўж. каля 150 км, шыр. 2—8 км. Паверхня абмежавана з Пн стромкімі ўступамі Гал. грады (Яйлы). Рэльеф градаваэразійны, ускладнены апоўзнямі і маляўнічымі абваламі. Пашыраны перадгорныя ўзгорыстыя раўніны, участкі горнага рэлье
    ПАЎДНЁВЫЯ АРКНЁЙСКІЯ АСТРА
    ПАЎЗУНЫ	199
    фу, трапляюцца асобныя лакаліты (Аюдаг) і вулканічныя масівы (Карадаг). Клімат субтрапічны, міжземнаморскага тыпу. Лета сухое, вельмі цёплае, зіма мяккая. Сярэднія тры ліп. 'і жн. каля 24 °C, студз. каля 4 °C, ападкаў каля 600 мм за год. Пераважае дрэвавахмызняковая ксерафітная расліннасць з удзелам відаў міжземнаморскай флоры. Сады, вінаграднікі, паркі. Характэрны шырокія зручныя бухты з добраўпарадкаванымі галечнымі пляжамі. Клімататэрапія, марскія купанні (чэрв.— кастр.), вінаградалячэнне. Шматлікія курорты і курортныя мясцовасці: Алупка, Алушта, Артэк, Арэанда, Гурзуф, Карасан, Кастропаль, Карэіз—Гаспра, КучукЛамбат, Лівадзія, Мелас, Місхор, Форас, Ялта. У межах П.б.К. запаведнік Мыс Марцьян, Карадагскі запаведнік, Ялцінскі запаведнік, Нікіцкі батанічны сад.
    Асн. прыродны лек. фактар — субтрапічны клімат. Лечаць захворванні органаў дыхання, стрававання, сардэчмасасудзістай і нерв. сістэм, парупіэнні абмену рэчываў; выкарыстоўваюць мінер. ваду крыніцы Мелас. Санаторыі для дарослых і дзяцей, дамы адпачынку, пансіянаты, турбазы, пляжы.
    ГІАЎДНЁВЫ ВбСТРАЎ (South Island), самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага вва алдзелены пралівам Кука, ад вва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс. км2. Амаль увесь ваў заняты Паўд. Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункг краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.