Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ІІАЎЛАЎ Савелій Яфімавіч (н. 7.2.1934, в. Самуйлы Браслаўскага рна Віцебскай вобл.), бел. гісторык, пісьменнік, публіцыст. Канд. гіст. н. (1971), праф. (1990). Скончыў БДУ (1962). 3 1955 у браслаўскай раённай гаэеце, сакратар Маладзечанскага абкома камсамола. 3 1960 нам. рэдакгара газ. «Чырвоная змена». 3 1961 у ЦК ЛКСМБ, з 1963 у ЦК КПБ (у 1971—89 заг. аддзела). 3 1989 рэкгар Інта паліталогіі і сацыяльнага кіравання. 3 1992 заг. кафедры
ПАЎЛЕНКА 205
Бел. недзярж. інта кіравання, фінансаў і эканомікі. Друкуецца з 1952. Піша на рус. і бел. мовах. Працы па праблемах эвалюцыі сац.эканам. адносін, паліт. структуры грамадства, захаванні культ. спадчыны і гуманістычных каштоўнасцей грамадства (кн. «Каштаны наліваюцца гневам», 1962; «Чалавек ідзе ў жыццё...», 1964; «Слова —зброя», 1970; «Два колеры зямлі». 1980; «Вендэта паамерыканску», 1985). Аўтар кн. дарожных нататак «Рэпартаж з борта Зямлі» (1975).
Тв:. Імперская паранойя. Мн., 1984; Непрызнаныя геніі. Мн., 1987; У всех на внду. М., 1989; Чалавек; прадпрымальнасць, кіраванне, рынак. Мн., 1994; Радута временн. Мн., 1997 (разам з Я.І.Паўлавай).
ПАЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч (н. 25.10.1935, в. Замошша Любанскага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё, у вьшве «Мастацкая літаратура», у 1986—98 у Саюзе бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1954. Выдаў збкі паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (1971), «Сонца купаецца» (1976), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986), «Што было на Беларусі» (1994) і інш. У іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяд. (збкі «Годы нашы — птушкі», 1970; «Ад агню і мяча», 1973) гераізм народа ў Вял. Айч. вайну. Для дзяцей кн. «Пажарніца» (1968), «Чужчужаніца» (1979), «Радзімкі» (1989), «Колькі гусей убачыў Яўсей?» (1994), «Хто знае — адгадае» (1997). Літ. прэмія імя І.Мележа за аповесць «Пад схіленым дрэвам» (1997). На бел. мову пераклаў раманы «Чужая дачка» Я.Фельдэака, «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага...») У.Багамолава, паасобныя творы рус., укр., літ., груз., балг. і інш. паэтаў (кн. яго перакладаў «Поціск рукі», 1991).
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1987; Каласы радкоў. Мн., 1979; Чысты чацвер. Мн., 1995.
І.У. Саламевіч.
ПАЎЛАЎ Якаў Савельевіч (20.6.1940, в. Самуйлы Браслаўскага рна Віцебскай вобл. — 7.12.1996), бел. гісторык. Др гіст. н. (1983), праф. (1984). Скончыў БДУ (1967). 3 1967 у Інце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (заг. сектара), з 1976 у Мінскай ВПШ (заг. кафедры). 3 1991 у Інце гісторыі АН Беларусі, кіраўнік групы па вывучэнні паліт. рэпрэсій на Беларусі ў 1920 — пач. 1950х г. 3 1993 у Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы (заг. аддзела). Даследаваў гісторыю рэвалюцыі 1905—07, грамадзянскай вайны 1 ваен. інгэрвенцыі 1918— 20 у Расіі і Беларусі, падп. і партыз. барацьбы на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ваен. будва і паліт. рэпрэсій у 1920— 40х г., праблемы метадалогіі і гістарыяграфіі Вял. Айч. вайны. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны»
(т. 1—3, 1983—85), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
Тв.: В.Й.Леннн н партазанское двмженне. Мн., 1975; Комнссар Бумажков. Мн., 1978; Народная война в тылу ннтервентов н белогвардейцев. Мн., 1983; В суровом сорок первом. Мн., 1985; У мстоков победы. М., 1986; Драматычны лёс польскіх асаднікаў // Бел. мінуўшчына. 1994. № 4; Советскогерманскне договоры 1939—1941 гг.: трагедмя тайных сделок. Мн., 1996. У.М.Міхнюк. ПАЎЛАЎСІЛЬВАНСКІ Мікалай Паўлавіч (13.2.1869, г. Кранпгтат Ленінградскай вобл., Расія — 30.9.1908), расійскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі унт (1892). 3 1899 працаваў у Дзярж. архіве Мінва замежных спраў. 3 1905 выкладаў рус. гісторыю і гісторыю рус. права (з 1907 праф.) у навучальных установах Пецярбурга. Абгрунтаваў аднатыпнасць рас. феад. перыяду з зах.еўрап. феадалізмам («Феадалізм у Старажытнай Русі», 1907; «Феадалізм ва ўдзельнай Русі», выд. ў 1910). Даследаваў гісторыю рэформ Пятра I, вызваленчы рух, грамадскую думку 18—19 ст.
Тв.: Феодалнзм в Росснн. М., 1988.
Літ.: Ill а п м р о А.Л. Русская нсторнографня с древнейншх времен до 1917 г. 2 нзд. М., 1993. С. 623—635.
ПІЎЛАЎСК, горад у Ленінградскай вобл., за 30 км на Пд ад С.Пецярбурга. Размешчаны на схіле Балт.Ладажскага ўступа, на беразе р. Славянка. Засн. ў 1777, у 1918—44 наз. Слуцк. Нас. 25,4 тыс. чал. (1999). Да 1917 загарадная рэзідэнцыя рас. імператараў. Гіст. ядро П. — арх.паркавы ансамбль у стылі класіцызму (арх. Ч.Камерон, В.Брэна, АВараніхін, П.Ганзага і інш.). На высокім узгорку — палац (1783—1807), які складаецца з асн. будынка і бакавых флігеляў, злучаных з ім галерэямі. Да палаца прылягае пейзажны парк пл. каля 600 га з павільёнамі («Храм дружбы», «Каланада Апалона», «Тры грацыі», усе 1780я г.) і інш. збудаваннямі (мост «Чыгунны», 1823). .Ансамблю ўласцівы гарманічнасць кампазіцыі, зліццё архітэкгуры з прыродай, багацце відавых перспектыў і ландшафтных куткоў. 3 1918 музей. Разбураны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены. 3 1983 палацавапаркавы музейзапаведнік. Іл. гл. таксама да арт. ІІейзажны парк.
ПАЎЛАЎСКАЯ «РЭСПЎБЛІКА», Паўлаўская «Рэч П a с п а л і т а я», маёнтак Паўлава (Мерач) у Віленскім пав. (цяпер у Літве), дзе ў 2й пал. 18 ст. былі праведзены кардынальныя сац.эканам. рэформы. Уладальнік
Палац у г. Паўлаўск 18—19 ст.
Паўлава (маёнтак атрымаў найменне ў 1767 ад імя гаспадара) П.К.Бжастоўскі (гл. ў арт. Бжастоўскія) ажыццявіў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні становішча сялян, якое рэгулявалася статутамі 1769 і 1791. Сялянам дадзена асабістая вольнасць, яны атрымалі ў вечнае карыстанне вял. гаспадаркі, з якіх неслі павіннасці, права на вольнае карыстанне пушчай, права распараджацца маёмасцю, займацца рамёствамі і гандлем. Было ўведзена шырокае сял. самакіраванне на ўзор парламента з 2 палат, сял. суд і войска, ашчаднапазыковая каса, дзе сяляне маглі атрымаць пазыку грашыма, збожжам і жывым інвентаром; пабудаваны школа, аптэка. Сяляне П.«р » ўдзельнічалі ў паўстанні 1794. He маючы магчымасці трымаць маёнтак пад рас. уладай, у канцы 1794 Бжастоўскі прадаў яго, аднак асн. палажэнні стагута маёнтка захоўваліся. Праведзеныя ў духу Асветніцтва рэформы садзейнічалі развіццю капіталіст., грашовых адносін у сял. гаспадарцы, павышэнню дабрабыту насельнілггва. Рэформы Бжастоўскага сустрэлі варожыя адносіны большасці землеўласнікаў і ўхваляліся перадавымі коламі Рэчы Паспалітай. В.С.Пазднякоў.
ПАЎЛЕНКА Мікалай Андрэевіч (26.6.1926, с. Савінка Паласаўскага рна Валгаградскай вобл., Расія — 10.5.1987), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1954), выкладаў у ім (з 1980 праф.). 3 1985 дырэкгар філіяла Інта рус. мовы імя А.С.Пушкіна ў Празе. Даследаванні ў галіне агульнага мовазнаўства, па праблемах бел. словаўтварэння, рус. мове. Аўтар працы «Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» (1978), вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў мовазнаўства» (1962), «Кароткі нарыс гісторыі пісьма» (1965) і інш.
Тв:. Гісторыя пісьма. 2 ввд. Мн., 1987.
ПАЎЛЁНКА Пётр Андрэевіч (11.7.1899, С.Пецярбург — 16.6.1951), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Бакінскім палітэхнікуме (1919—20). Першае апавяд. «Лорд Байран» (1928, з Б.Пільняком). 36кі «Азіяцкія апавяданні» (1929), «Стамбул і Турцыя» (1930), «Анатолія» (1932) у традыцыях рамант. «усходняй» лры. Аўтар раманаў «Барыкады» (1932), «Шчасце» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Рускай аповесці» (1942), кн. «Падарожжа ў Туркменістан» (1932), «Італьянскія ўражанні» (1951), п’ес, артыкулаў, нарысаў, успамінаў і інш. За кінасцэнарыі «Аляксандр Неўскі» (1938, з С.Эйзенштэйнам), «Клятва» (1946), «Падзенне Берліна» (1949) Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1950. У нарысах «Капітан Гастэла» (з П.Крыловым; адно з першых паведамленняў у друку пра подзвіг лётчыка на бел. зяші), «3 запісных кніжак ваенных гадоў (Ад Паўночнага Каўказа да Прыбалтыкі, 1942—45)»,
206 паўлі
«Віцебск, 26 чэрвеня», «Што адбылося», «На Барысаў», «Канец адной нямецкай дывізіі», «Па дарогах Беларусі і Літвы», апавяданнях «На шашы», «У наступленні», «Ініцыятыва», «Манеўр» — падзеі, звязаныя з вызваленнем Беларусі ад ням.фаш. акупантаў. На бел. мове выйшлі яго раман «На Усходзе» (1938) і аповесць «Стэпавае сонца» (1950, пер. МЛупсякоў).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1953—55.
Літ.: X м е л ю к Н.Д. Художественная проза П.АПавленко. Квев, 1976.
ПАЎЛІ (Pauli) Вольфганг (25.4.1900, Вена — 15.12.1958), швейцарскі фізіктэарэтык, адзін са стваральнікаў кван
тавай механікі і рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Скончыў Мюнхенскі унт (1921). 3 1923 у Гамбургскім унце, з 1928 праф. Вышэйшага тэхн. вучылішча ў Цюрыху. У 1940—46 у Інце фундаментальных даследаванняў (г. Прын стан, ЗША). Навук. працы па квантавай механіцы, мезоннай тэорыі ядз. сіл, тэорыі адноснасці, па гісторыі і філасофіі навукі. Сфармуляваў Паўлі прынцып. Прадказаў існаванне нейтрына (1930). Нобелеўская прэмія 1945.
Тв.: Рус. пер. — Труды по квантовой теорнм. Квантовая теорня. Обіцне прннцнлы волновой механмкн: Сгатьн, 1920—1928. М., 1975; Труды по квантовой теорлм: Сгатьн, 1928—1958. М., 1977; Теорня относнтельностн. 3 нзд. М., 1991.
Літ.. Теоретаческая фнзнка XX в. М., 1962.
ГІАЎЛІ ГІРЫНЦЫГІ, прынцып забароны, паводле якога ў сістэме часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў) у адным і тым жа стане можа знаходзіцца не больш як адна часціца; адзін з фундаментальных законаў квантавай механікі. Сфармуляваны В.Паўлі (1925) для элекгронаў пры тлумачэнні струкгуры спекграў складаных атамаў. Пашыраны на ўсе ферміёны.
Вынікае з сувязі паміж спінам часціцы і статыстыкай: часціцы з паўцэлым спінам падпарадкоўваюцца Фермі—Дзірака статыстыцы і хвалевая функныя сістэмы аднолькавых часціц антысіметрычная адносна перастаноўкі любых 2 ферміёнаў. П.п. вызначае парадак запаўнення элекгронных абалонак атама, на ім грунтуецца тлумачэнне атамных і малекулярных спекграў. На яго аснове створана статыстыка электроннага газу, якая тлумачыць большасць цеплавых, эл. і магн. уласцівасцей цвёрдага цела.