Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАЎЛІКІЯНЕ (грэч. Paulikianoi, ад імя апосгала Паўла), удзельнікі буйнога
ератычнага руху ў Візантыйскай імперыі. Засн. ў 1й пал. 7 ст. ў Зах. Арменй армянінам Канстанцінам (пазней прыняў імя Сільван). На рэліг.філас. дактрыну П. моцна паўплывалі маніхейства і маздакізм (гл. Маздакіцкі рух). Для веравучэння П. (канчаткова аформлена ў пач. 9 ст. ерасіярхам СергіемЦіхікам) характэрны дуалізм, вера ў бога дабра (анёл і сын якога — Ісус Хрыстос) і бога зла — Сатанііла. Адмаўлялі культ Маці Божай, прарокаў, святых, неабходнасць царквы і духавенства; з Бібліі прызнавалі толькі Новы Запавет (без пасланняў апостала Пятра). У сярэдзіне 9 ст. П. пад кіраўніцтвам Карвеаса і Хрысахіра стварылі на У Візантыйскай імперыі сваю дзяржаву з цэнтрам у г. Тэфрыка, адкуль рабілі напады ў інш. раёны імперыі. У 872 візант. войскі разбілі П. каля Вафірыяка, а ў 878 захапілі Тэфрыку. Многія П. прымусова пераселены на Балканскі паў, дзе моцна паўплывалі на фарміраванне вучэння багамілаў.
ІІАЎЛІКОЎСКІ (Pawlikowski) Тадэвуш (9.11.1861, с. Мядыка Падкарпацкага ваяв., Польшча — 28.9.1915), польскі рэжысёр і тэатр. дзеяч; рэфарматар польскай сцэны. Муз. адукацыю атрымаў у Вене, Лейпцыгу, Веймары, тэатр. — у Веймары і Майнінгене (у Л.Кронека). У 1882—93, 1908—12 выступаў як тэатр. і муз. крытык у прэсе Кракава і Львова. У 1898—99 і 1913—15 дырэктар і рэжысёр Кракаўскага, у 1900—06 Львоўскага гар. траў. Ставіў п’есы М.Метэрлінка, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, М.Горкага, АЧэхава, А.Стрындберга і інш. Прапагандаваў сучасныя яму формы інсцэнізацыі.
Літ.: Pajqczkowski F. Teatr Iwowski pod dyrckcj^ Tadeusza Pawlikowskiego 1900— 1906. Krakow, 1961; GrzymalaSied1 e c k i A Tadeusz Pawlikowski i jego krakowscy aktorzy. Krakow, 1971.
ПАЎЛІКбЎСКІ (Pawlikowski) Юзаф (19.3.1767, в. Розпжа Лодзінскага ваяв., Польшча — 1829), польскі публіцыст, паліт. дзеяч. Вывучаў права ў Ягелонскім унце (Кракаў), дзе належаў да Саюза філантропаў. Працаваў адвакатам. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін з гал. арганізатараў паўстання 1794. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Бельгію, потым у Францыю, дзе 22.8.1795 падпісаў акт пра стварэнне радыкальнай эмігранцкай аргцыі Польская дэпутацыя. У 1799—1800 сакратар і дарадчык А.Т.Хдсцюшкі. Пазней жыў у Варшаве, з 1821 чл. тайнага Нац. патрыят. тва. У 1826 арыштаваны, памёр у зняволенні. У першай публіцыст. працы «Пра польскіх прыгонных», выдадзенай ананімна ў 1788, выказваў фізіякратычныя погляды радыкалаў, якія патрабавалі адмены прыгону, асабістай незалежнасці і правоў для сялян. У трактаце «Палітычныя думкі для Польшчы» (1789) сфармуляваў філас. праграму нар. манархіі. Пад кіраўніцтвам Касцюшкі напісаў працу «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?» (1800), у якой патрабаваў
спалучэння нац.вызв. барацьбы з барацьбой за грамадскі прагрэс. Аўтар «Успамінаў пра падрыхтоўку касцюшкаўскага паўстання» (1876).
Літ.: Нден гуманнзма в обшественнополнтнческой н фнлософской мыслн Белорусснн (доокгябрьскнй пернод). Мн., 1977.
Н.К.Мазоўка.
ПАЎЛІН, Пава (лац. Pavo), сузор’е Паўд. паўшар’я. Найб. яркая зорка 2 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.
ГІАЎЛІНАВОЧКІ, вочніцы, с а т у р н і д ы (Attacidae, або Saturniidae), сямейства начных матылёў. Больш за 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Усх. паўшар’я. Жывуць на раслінах. На Беларусі 2 віды: паўлінава вока малое начное (Eudia pavonia, або Saturnia
Да арт. Паўлінавочкі: 1 — паўлінава вока рыжае начное; 2 — паўлінава вока малое начное (а — самец; б — самка; в — вусень; г — кукалка).
сагрупі, — занесена ў Чырв. кнігу) і паўлінава вока рыжае начное (Aglia tau).
Размах крылаў да 25 см. Тулава тоўстае, укрьггае пушыстымі валаскамі. На кожным крыле пасярэдзіне па адной яркай вочкавай пляме — т.зв. «паўлінавыя вочкі» (адсюль назва). Вусікі ў самцоў грабеньчатыя (звязана з моцным развіішём нюху — выяўляюць знаходжанне самак за некалькі кіламетраў), у самак кароткапілаватыя. Хабаток недаразвіты (матылі не кормяцца, жывуць да 2 тыдняў). Вусені масіўныя, пераважна зялёныя, са шматлікімі вырастамі і бародаўкамі, акукліваюцца ў шаўкавістых коканах. Некат. П. разводзяць для атрымання шаўкавіны (айлантавы і дубовы шаўкапрады і ішп.).
С.Л.Максімава.
ПАЎЛІНАЎ Андрэй Міхайлавіч (13.10. 1852, г. Іркуцк, Расія — 25.11.1897), расійскі гісторык архітэкгуры, архітэктар. Скончыў Пецярбургскую AM (1879). Акад. архітэкгуры (1882). Чл. Маскоўскага археал. тва (1885). 3 1888 заг. аддзела Аружэйнай палаты ў Маскве. Даследаваў помнікі архітэктуры і выяўл. мастацтва Рас. імперыі, у т.л. на
паўловіч 207
Беларусі, рабіў іх навук. апісанні і замалёўкі. На 9м археал. з’ездзе ў Вільні (1893) выступіў з дакладамі пра стараж. помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што зах. апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Благавешчанскай царквы і датаваў гэты помнік 12 ст. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры» (1894). Праекгаваў грамадскія будынкі ў Маскве.
Тв.: Древнне храмы Внтебска н Полацка в г. Внтебске // Тр. девятого Археол. сьезда в Вільне, 1893. М., 1895. Т. 1.
ПАЎЛІНГ (Pauling) Лайнус Карл, гл. Л.К.Полінг.
ПАЎЛІНЫ (Pavo), род іггушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды. П. звычайны, або індыйскі, або чубаты (Р. cristatus), пашыраны на пве Індастан і вве ШрыЛанка. Драбнейшы П. сінякрылы, або яванскі (Р. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырв. кнііу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Стараж. Грэцыя) завезены ў 4 ст. да н.э. На Беларусі трымаюкь як дэкар. птушку.
У самцоў даўж. цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кі Афарбоўка яркая, пераважна сінезял., з ме тал. адлівам. На галаве чубок. Самкі драбней шыя, бурага колеру, без доўгага надавосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.
П. называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам наз. трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст. На Беларусі адна з найб. пашыраных парод. Гл. таксама Дэкаратыўныя птушкі.
А.М.Петрыкаў.
Паўлін.
ГІАЎЛІШЫН Юрый Васілевіч (н. 23.2.1956, г.п. Валавец Закарпацкай вобл., Украіна), бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў культасветвучылішча ў г. Хуст Закарпацкай вобл. (1974). Працаваў на Украіне: у 1974—77 у Закарпацкім нар. хоры, у ансамблі Закарпацкай ваен. акругі, у 1978 салісг балета Укр. нар.
хоруімя Р.Вяроўкі. У 1977 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, ансамблі «Харошкі». 3 1979 у Дзярж. акад. нар. хоры Рэсп. Беларусь імя Г.Цітовіча, з 1996 балетмайстар. Выканаў сольныя партыі танцаў «Лявоніха», «Вілейскія кавалеры», «Дзяўчына з Палесся», «Таўкачы», «Прысюды», вак.харэагр. кампазіцыі «На зямлі беларускай». Творчая манера адметная віртуознасцю, вытанчанай пластычнасцю, высокай культурай выканання, шырокім выкарыстаннем складаных танц. элементаў. Паставіў вакальнахарэаграфічную кампазіцыю «Жніўная» (1999).
ПАЎЛбвГЧ Альберт Францавіч (11.11. 1875, Мінск — 17.3.1951), бел. паэтгумарыст, драматург. Скончыў 4класнае гар. вучылішча ў Мінску (1894). Праца
АФ.Паўловіч.
І.М.Паўловіч.
ваў ва ўпраўленні ЛібаваРоменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 у Маскве, на Урале, з 1945 у Курску. Займаўся жывапісам, вышываў дываны. Літ. дзейнасць пачаў у канцы 19 ст., у бел. друку выступіў у 1907 (газ. «Наша ніва»), Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», час. «Лучынка» і інш. Выдаў зб. вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыят. матывы. Творчасць П. цесна звязана з фальклорам. Найб. вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыст. апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы бел. нар. анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар арт. «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Данілы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В.ДунінаМарцінкевіча на мінскай сцэне» (1929). На бел. мову перакладаў творы А.Пупікіна, Т.Шаўчэнкі, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі.
7е.: Выбранае. Мн., 1975. С.Х.Александровіч.
ГІАЎЛОВІЧ Іван Міхайлавіч (7.3.1896, в. Старое Сяло Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. — 19.7.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС (1928), Школу ўдасканалення камсаставу НКУС (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, потым у пагранвойсках на Д.Усходзе. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1м Бел. франтах, удзельнік Курскай бітвы 1943. Полк на чале з нам. камандзіра стралк. дывізіі
палк. II. вызначыўся ў ноч 19.7.1944 на ПнЗ ад Брэста пры адбіцці масіраванай атакі больш за 60 фаш. танкаў; ГІ. загінуў у гэтым баі.
ПАЎЛОВІЧ Мікалай Браніслававіч (15.7.1897, в. Мазурына Шумілінскага рна Віцебскай вобл. — 26.6.1973), контрадмірал (1944). Канд. ваеннамарскіх н. (1942), праф. (1951). Скончыў Марскі корпус у Петраградзе (1917). Служыў на караблях Балт. флоту, камандаваў тральшчыкам, эсмінцам. 3 1931 выкладаў у Ваеннамарской акадэміі (ВМА). У сав.фінл. вайну 1939—40 нам. камандзіра і нач. штаба атрада асобага прызначэння Балт. флоту. 3 мая 1941 нач. кафедры ВМА. У час ПетсамаКіркенескай аперацыі 1944 нач. паходнага нггаба камандуючага ГІаўн. флотам. 3 1954 у адстаўцы. Аўтар прац пераважна па такгыцы ВМФ, у т.л. падручнікаў для ваеннамарскіх навуч. устаноў.
Тв:. Развнтне тактнкн ВоенноМорского Флота. Т. 1—4. М., 1990. БДз.Далгатовіч.
ПАЎлбвіЧ Сяргей Аляксандравіч (н. 2.7.1930, г. Красілаў Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і магнітабіялогіі. Др мед. н., праф. (1970). Скончыў ІванаФранкоўскі мед. інт (1954). 3 1979 у Гродзенскім мед. інце (заг. кафедры), з 1998 у Гродзенскім унце. Навук. працы па мед. мікрабіялогіі, механізме ўздзеяння магн. палёў на мікраарганізмы, магнітаадчувальнасці і ўспрымальнасці жывых арганізмаў і іх тканак (у тл. хворых), перыёдыцы росту і біял. актыўнасці магнітаўспрымальных арганізмаў.
Тв.'. Магнмточувствптельность н магнптовоспрннмчнвость мнкроорганнзмов. Мн., 1981; Магннтная воспрлммчнвость органмзмов. Мн., 1985; Основы нммунологнм. 2 пзд. Мн., 1998.