Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Касцяныя скулыпура і гарпун паўночнабеларускай культуры (в. Асавец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобл.).
выя вырабы. Культура сфарміравалася на аснове крывінскага варыянта нарвенскай кулыпуры пры ўдзеле носьбпаў верхнедняпроўскай культуры і шнуравой керамікі культуры. На Беларусі найб. вядомыя помнікі: Крывіна1, 2, 3 (гл. ў арт. Галоўск), Асавец (верхнія пласты) на памежжы Бешанковіцкага і Сенненскага рнаў Віцебскай вобл.
М.М. Чарняўскі.
ПАЎНбЧНАГА МбРА НАФТАГАЗАНОСНАЯ вбБЛАСЦЬ Размешчана ў межах аднайменнай акваторыі і на прылеглых да яе тэр. Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі і Даніі. Пл. 700 тыс. км2, з іх 500 тыс. км2 на шэльфе. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 3729 млн. т, газу 8411 млрд. м3. Газаносныя адклады каменнавугальнага, пермскага, ніжнетрыясавага ўзросту, нафтагазаносныя — сярэдняга і верхняга трыясу, юры, мелу і палеагену на глыб. 100— 4000 м. Першае нафтавае радовішча на сушы адкрыта ў 1870 (Германія), на шэльфе — у 1967 (сектар Даніі), газавае адпаведна ў 1944 (Германія) і ў 1965 (секгар Вялікабрытаніі). Да 1990х г. адкрыта 211 нафтавых і газанафтавых, 160 газавых і газакандэнсатных радовішчаў (найб. нафтавае Статфіёрд — 317 млн. т, газавае Гронінген — 1960 млрд. м3). Здабыча нафты і газу вядзецца фантанным і механізаваным спосабамі.
ПАЎнбЧНАГВІНЁЙСКАЕ ЎЗВЫШША. У Зах. Афрыцы. Цягнецца паралельна ўзбярэжжу Атлантычнага ак. і Гвінейскага зал. ад вытокаў рэк Нігер, Сенегал, Гамбія на 3 да ніжняга цячэння Нігера на У. Складаецца з гор і пласкагор’яў, якія з’яўляюцца выступамі Афрыканскай платформы. Выш. ад 300—500 м на У да 500—1000 м на 3 (г. Бінтымані, 1948 м). Паўд. паветраныя схілы больш стромкія, моцна расчлянёныя шматлікімі рэкамі, укрытыя гал. ч. вільготнымі вечназялёнымі лясамі; на больш засушлівых паўн. схілах пераважаюць лістападныя саванныя лясы і высакатраўныя саванны.
ПАЎНбЧНАГЕРМАНСКАЯ НІЗІНА, нізінная раўніна на Пн Германіі, частка Сярэднееўрапейскай раўніны. Даўж. каля 600 м. Шыр. 200—300 км.
ПАЎНОЧНАГЕРМАНСКІ САЮЗ (Noiddeutscher Bund), федэратыўнае аб’яднанне пад вяршэнствам Прусіі 22 ням. сярэдніх і малых дзяржаў і вольных гарадоў на Пн ад р. Майн у 1867—70; прамежкавае дзярж. ўтварэнне на шляху аб’яднання герм. зямель у адзіную нац. дзяржаву. Ахопліваў пл. каля 415 тыс. км2 з насельніцгвам 30 млн. чал. Перадумовы для ўзнікнення П.с. склаліся ў выніку перамогі Прусіі ў аўстрапрускай вайне 1866, калі О.Бісмарк ініцыіраваў падпісанне 18.8.1866 саюзнага дагавора прадстаўнікамі 17 паўн.герм. дзяржаў (у вер. далучыліся яшчэ 5 дзяржаў). Дзейнічала зацверджаная Паўн,герм. рэйхстагам саюзная канстытуцыя (набыла сілу 17.4.1867). Паводле яе на
паўночНа 213
ўсёй тэр. Саюза ўводзіліся адзіныя грамадзянсгва і заканадаўства, свабода перамяшчэння, уладу сканцэнтроўвалі прэзідэнт Саюза (прускі кароль Вільгельм Г), ён жа галоўнакаманд. саюзнай арміяй, і прызначаны ім нам. — саюзны канцлер (Бісмарк), які пастаянна старшынстваваў у верхняй палаце рэйхстага — Саюзным савеце (фарміраваўся з прадстаўнікоў саюзных дзяржаў, прычым 17 з 43 членаў Савета прадстаўлялі Прусію; ніжняя палата рэйхстага выбіралася мужчынскім насельніцтвам усеагульнай падачай галасоў). Каталіцкія паўд.герм. дзяржавы (Баварыя, Бадэн, Вюртэмберг, ГесенДармштат), якія былі звязаны з Прусіяй сакрэтнымі ваен. дагаворамі, далучыліся да П.с. ў ходзе франкапрускай вайны 1870—71, што прывяло да стварэння адзінай Герм. імперыі (абвешчана ў Версалі 18.1.1871).
Літ.: Г а л к н н Н . С. Созданне Германской нмпернн, 1815—1871 гг. М., 1986.
ПАЎНбЧНАДЗВІНСКАЯ вбдНАЯ СІСТЭМА штучны водны шлях на тэр. Валагодскай вобл. Расіі, які злучае ВолгаБалтыйскі водны шлях (Шэкснінскае вадасх.) з р. Сухана (бас. р. Паўн. Дзвіна). Пабудаваны ў 1828, перабудаваны ў 2й пал. 19 і пач. 20 ст. Складаецца з участкаў рэк Поздышка, Іткла, Парозавіца і Сухана і 7 азёр, у тл. воз. Кубенскае, з якога выцякае р. Сухана. Даўж. ад 'прыстані Дзевяты (ВолгаБалтыйскі водны шлях) да вытоку р. Сухана 130 км; 7 шлюзаў.
ПАЎНОЧНАЕ ДВАЯБОР’Е, від лыжнага спорту, тое, што лыжнае дваябор ’е.
ПАЎНбЧНАЕ мбРА, ускраіннае мора Атлантычнага ак. каля берагоў Еўропы. Размешчана паміж авамі Вялікабрытанія, Аркнейскімі, Шэтландскімі на 3, пвамі Скандынаўскім і Ютландскім на У. Абмывае берагі Вялікабрыганіі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Германіі, Даніі і Нарвегіі. Злучаецца на Пн з Нарвежскім, на У з Балтыйскім морамі пралівамі Скагерак, Катэгат, Эрэсун, Вял. і Мал. Бельт, на ПдЗ з Атлантычным ак. пралівамі ПадэКале і ЛаМанш. Пл. 565 тыс. ш2. Рэльеф дна моцна расчлянёны. Больш за 2/з дна мора на глыбіні да 100 м. У паўд. ч. шматлікія водмелі (напр., Догербанка з найменшай глыб. 13 м). Найб. глыб. 725 м. Паўн.ўсх. берагі фіёрдавыя, са шматлікімі дробнымі астравамі, паўд,ўсх. — выраўнаваныя, нізкія, пясчаныя, паўд. — лагунныя, месцамі трапляюцца ваты, зах. — бухтавыя, месцамі з эстуарыямі (р. Тэмза), усх. бераг Нідэрландаў акаймаваны дамбамі ў сувязі з частымі навадненнямі. Каля паўд.ўсх. ўзбярэжжа ланцуг Фрызскіх авоў, на Пн ад іх ваў Гельгаланд. Упадаюць рэкі Эльба, Везер, Тэмза, Рэйн, Маас, Глома, Утра, Шэльда і інш. Клімат умераны марскі. Сярэдняя тра вады зімой 2—5 °C, летам 12—17 °C. Салёнасць 31—35%о. Ільды трапляюцца каля берагоў са снеж. па сакавік. Пры
лівы паўсутачныя, у розных раёнах ад 0,1 да 7,6 м. Сукупны ўплыў прыліваў і вятроў прыводзіць да навадненняў на берагах. Багатая фауна (120 відаў рыб). Адзін з буйнейшых раёнаў рыбалоўства (селядзец, траска, тунцовыя, камбалавыя і інш.). Промысел амараў, вустрыц, мідый. Здабыча нафты і прыроднага газу (найб. радовішчы Брэнт, Статфіёрд, Гронінген і інш.; гл. Паўночнага мора нафтагазаносная вобласць). Праз П.м. праходзяць гал. знешнегандлёвыя шляхі і грузапатокі краін Зах. Еўропы. Гал. парты: Ротэрдам (1е Media ў свеце па грузаабароце), Амстэрдам (Нідэрланды), Антверпен (Бельгія), Лондан, Імінгем, Хал (Вялікабрытанія), Гамбург, Брэмен, Вільгельмсгафен (Германія), Гётэбарг (Швецыя), Осла, Берген (Нарвегія). А.Я.Яротаў. ПАЎНЙЧНАЕ ТАВАРЫСТВА ДЗЕКАБРЫСТАЎ, тайная рэв. аргцыя дзекабрыстаў. Засн. ў 1821 у Пецярбургу членамі б. дзекабрысцкай аргцыі «Саюз дабрабыту» (распалася ў пач. 1821) М.М.Мураўёвым, М.С.Луніным, С.П. Трубяцкім, Я.П.Абаленскім, М.І.Тургеневым. Ў 1823 прыняты статут. Узначальвала тва дума з 3 чал. Частка членаў тва на чале з Мураўёвым выступала за канстытуцыйнаманархічны федэратыўны дзярж. лад Расіі, радыкальна настроеныя члены на чале з К.Ф.Рылеевым падтрымлівалі рэсп. праграму Паўднё'вага таварыства дзекабрыстаў. Пасля смерці Аляксандра I у абставінах міжцаравання тва ўзняло 14(26).12.1825 у Пецярбургу паўстанне. Спыніла існаванне пасля задушэння паўстання.
Літ.: Мемуары декабрнстов: Северное обіцество. М., 1981.
І1АЎНОЧНАЗАХОДНІ АДДЗЁЛ РЎСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА. ПаўночнаЗаходні а д дзел імператарскaга Рускага геаграфічнaга таварыства. Існаваў у 1867—1915 у Вільні як тэр. філіял Рус. геагр. тва . Узначальваў яго папячыцель Віленскай навуч. акругі; першы кіраўнік І.П.Карнілаў, члены —вайскоўцы, чыноўнікі, духавенства. Паводле палажэння ад 2.7.1867 павінен быў займацца вывучэннем 6 губерняў Паўн.Зах. краю, пераважна ў галіне археаграфіі, археалогіі, этнаграфіі, статыстыкі. Меў секцыі: фіз.матэм., этнаграфіі, археалогіі і археаграфіі, статыстыкі. Секцыя этнаграфіі выпусціла праграму па збіранні этнагр. і фалькл. матэрыялаў (паўтарала праграму Рус. геагр. тва без уліку нац. асаблівасцей нар. творчасці беларусаў). У выніку актывізацыі дзейнасці настаўнікаў сабраны запісы розных фалькл. жанраў, апісанні нар. календара і абрадаў, стану сельскай гаспадаркі, промыслаў, Побыту і інш. Секцыя археалогіі і археаграфіі падрыхтавала і выдала шэраг апісанняў архіваў, у т.л. архіва віленскага ген.губернатара М.В.Рапніна (1783—84). Да 1876 работа аддзела фактычна прыпынілася. У 1910 па
ініцыятыве папячыцеля Віленскай навуч. акругі дра астраноміі Р.В.Лявіцкага віленскі губернатар Дз.МЛюбімаў аднавіў дзейнасць аддзела. Яго старшынёй стаў Лявіцкі, кіраўніком спраў — ЦзЛ.Даўгяла; у кіраўніцтва ўвайшлі мясц. этнографы, фалькларысты, гісторыкі, археолагі, археографы, біёлагі і географы. На канец 1911 аддзел яднаў больш за 300 чал., пераважна сельскіх настаўнікаў, чыноўнікаў; створаны 4 секцыі: геаграфіі і статыстыкі, этнаграфіі і археалогіі, археаграфіі, гісторыі. У 1910—12 праведзены навук. экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі. У 1910—14 выдаваліся «Запйскй СевероЗападного отдела Русского географйческого обтества». У 1910 па ініцыятыве аддзела выдадзены шэраг кніг па гісторыі Беларусі, у т.л. «Нарыс гісторыі ЛітоўскаРускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна» М.К.Любаўскага, «Апошняе ўз’яднанне з праваслаўнай царквой уніятаў Беларускай епархіі» Г.ІПавельскага, «Гродзенская даўніна» Я.ФАрлоўскага (ч. 1). На працягу ўсёй гісторыі аддзела ў яго працы прымалі ўдзел гісторыкі і архівісты П.М.Бацюшкаў, Я.Ф.Галавацкі, М.І.Гарбачэўскі, Ф.МДабранскі, МАДзмпрыеў, Ю.Ф.Крачкоўскі, М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р.Раманаў, У.Г.Сакалоў, А.М.Семянтоўскі, І.А.Сербаў, М.М.Чуркін, П.В.Шэйн, А.М.Энгель і інш. Дзейнасць аддзела спынілася ў сувязі з акупацыяй Вільні герм. войскамі.
Літ.: Д о в г я л о Д.Н. К ясторнм СевероЗападного отдела: (Матерналы н заметкн )// Зап. СевероЗападного оід. нмп. Русского географнческого ова. Внльна, 1910. Кн. 1.
М Ф.Шумейка, В.Ярмоленка.
ІІАЎНбЧНАЗАХОДНІ ВАЁННАІІРАМЫСЛОВЫ КАМІТЭТ, грамадская аргцыя ў ПаўночнаЗаходнім краі Рас. імперыі ў 1ю сусв. вайну; адзін з Ваеннапрамысловых камітэтаў (ВПК). Створаны 19.7.1915 у Вільні на з’ездзе прадстаўнікоў мясц. камітэтаў (акрамя Віцебскага, які быў звязаны з Петраградскім ВПК). У яго абавязкі ўваходзілі збор і сістэматызацыя звестак пра фабрычназаводскія, рамесныя, саматужныя прадпрыемствы і абслугоўваючыя іх аргцыі, якія працавалі на патрэбы Зах. і часткова Паўн.Зах. франтоў, а таксама размеркаванне паміж мясц. ВПК заказаў на дастаўку сыравіны, паліва і рабочай сілы. Садзейнічаў размяшчэнню на новых месцах эвакуіраваных прадпрыемстваў, афармляў заказы на вытвсць паходных кухняў, хлебапякарняў, выконваў даручэнні Цэнтральнага ВПК. У сувязі з акупацыяй герм. войскамі зах. часткі Беларусі (восень 1915) Паўн.Зах.ВПК пераехаў з Вільні ў Петраград і праіснаваў там да вясны 1916.