• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ІІАЎДНЁВАЯ АМЁРЫКА, мацярык у Зах. паўшар’і, разам з Паўночнай Амерыкай утварае частку свету Амерыка. Пл. з астравамі 18,28 млн. км2, без астравоў 18,1 млн. км2. Паўн. пункт — мыс Гальінас 12°25 паўн. ш., паўд. — мыс Фроўард 53°54' паўд. ш. (мыс Горн на вве Горн — 55°59 йаўд. ш.), усх. — мыс КабуБранку 34°46 зах. д., зах. — мыс Парыньяс 81°20 зах. д. Працягласць з Пн на Пд 7150 км, з У на 3 да 5150 км. На Пн Панамскім перашыйкам злучана з Паўн. Амерыкай, абмываецца Карыбскім м., на У — Атлантычным ак., на 3 — Ціхім ак., на Пд — Магеланавым пралівам. Берагі пераважна прамыя, на ПдЗ значна парэзаны фіёрдамі. Асобныя залівы глыбока ўразаюцца ў сушу: на 3 — Гуаякіль, на Пн — Венесуэльскі і возералагуна Маракайба, на ПдУ — ЛаПлата. Да П.А. адносяць архіпелагі Вогненная Зямля і Чылійскі, авы Галапагас, Фалклендскія (Мальвінскія) і інш.
    Рэльеф. Сярэдняя выпіыня П.А. над узр. м. 580 м. На 3 — горная сістэма Андаў выш. да 6960 м (г. Аканкагуа), складаецца з горных ланцугоў і высокіх плато паміж імі. На У Бразільскае пласкагор’е і Гвіянскае пласкагор’е. Паміж Андамі і пласкагор’ямі Амазонская нізіна, раўніны і нізіны ГранЧака, Лаплацкая нізіна і нізіна Арынока; паверхня іх раўнінная, рачныя даліны ўрэзаны слаба. На Пд плато Патагоніі.
    Сзльвапо!
    .К А
    wu»*
    ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА, палітычная карта
    50'
    6
    10°
    "4
    СанХасэ
    •^°М° рцініко (®Р )
    .,	«рр^ФомэФранс
    „нт» U^^" Апаньертад ев,лемстааііі } а ., ^СентДжорджх ^ІортофСпейн Баркісімета КАРАКАС	трынідад і табага
    40с
    ^^
    10°
    V? а ^
    7®
    Экватар
    0°
    Мальенба
    'о ПуэртаДэсеада
    РыоГальегас
    РмТдР^0
    ^ в. Вогненная Зямля
    Сталіцы дзяржаў
    Адміністрацыйныя цэнтры Іншыя населеныя пункты
    £ fPVPa
    Санп баранкі Панама
    Талька Талькауана
    і Джорджтаўн
    " ^^ярзмарыба
    ыБоа
    нікарэ
    РьіуБранку
    ^Трынідад
    чабамба
    арумба
    ^ЕЙРд
    МардэльПлата
    . СонФ.ел'*с (ЧылС
    Порноіба
    Чыклае Кс Трухільё I Чьімбот^
    СераЙзП‘
    Санта
    Роса
    
    Буэнавентура
    в Мальпела  — (Калумб.)
    КАЛІ 6“
    СанЛеР’^.У'*™
    Эсмеральдас Манта о , ГУАЯКІЛЬ
    іМагхікойбо bokoJzZ11
    а Н Е С У Э ^“УМР Г^7П ^Р^Кар^ ( ;
    АТА
    Д«№ 1 В Е К
    Ч)і<д> _
    I
    Тала
    П ЮРЭ Маябамба
    Арыка
    Ікіке
    Такапілья о f
    Днтафагаста
    ЛаСерэна
    Вальпараіса
    ПуэртаМон1 о АнкУд°
    В Чылаэ
    Кансепсьен .
    Тэмукао *
    у Сальта
    I ІТўкума ^ТГ /К^о
    ;ЛосЭр°<
    ІСапало Вальдывія о _
    Велінпон £
    Кальяо°ф уанкавеліка
    ЛІМА ° ку«е
    Аякуча 
    ' В 4
    'ыты^аха „ЛАПАС
    <\^аена
    3?
    оА 3
    ПортуВель^
    ^Канудус
    Вільено
    ; оНовуУэсты
    Куяба
    КампуГранды
    ^^
    Кансепсьён
    Асунсьен
    Вільярыка
    БУЭНАС
    ®
    ®
    КАРАКАС	больш за 1 000 000 жыхароў
    Джорджтаўн 100 000  1 000 000 жыхароў Каена менш за 100 000 жыхароў
    Лічбамі на карце пазначаны дзяржавы:
    1. Мексіка, 2. Гватэмала, 3. Беліз, 4. Сальвадор,
    5. КостаРыка, 6. Дамініка, 7. СентЛюсія. 8. Барбадас,
    9. СентВінсент і Грэнадзіны, 10. Грэнада
    Маштаб 1 : 40 000 000
    I
    I
    Пйэрта^
    Айсен
    БЕЛЕН ) ТУкУРуі
    Моробо Імператрыс ^оролінаа
    I
    ^Палмас
    ® БРАЗІЛІЯ
    КУРЬІТЫБА
    Л0ра„0гу0
    °®ларыянопа
    ПОРТУдлегры
    5?.^ Куфанл
    X *<МАНТЭВІДЭО
    ТБаіяБланка
    В’едма
    КамадораРывадаВія
    фалклендскія (Мальвінскія) (спрэчн. Брыт. і Apr )
    
    *< Горн
    0 ПортСтэнлі
    я
    ^ус
    ’’оЬрэзіна ^°к°у
    РЭСіФіо
    Масер
    
    
    сКларус
    ^ЛЛВАДОР
    196	ПАЎДНЁВАЯ
    Геалагічная будова. У тэкганічных адносінах вылучаюцца 2 асн. структуры: геасінклінальная на 3, платформавая на У. Фарміраванне Андаў пачалося ў познім палеазоі — мезазоі. Гораўтварэнне не закончылася (бываюць землетрасенні і вулканічныя вывяржэнні). На У платформавыя структуры: Паўд.Амерыканская і Патагонская платформы. Стараж. архейскі фундамент выходзіць на паверхню ў Гвіянскім, Зах.Бразільскім і Усх.Бразільскім шчытах. За межамі шчытоў тэр. платформ перакрыты пераважна кантынентальнымі адкладамі. Паміж платформавай і геасінклінальнай абласцямі — тэктанічныя ўпадзіны Арынока, ГранЧака, ЛаПлата; паміж Андамі, Гвіянскім і Зах.Бразільскім шчытамі — Амазонская ўпадзіна. Упадзіны запоўнены марскімі адкладамі і прадукгамі разбурэння гор. Платформы пачалі фарміравацца ў дакембрыі, у кембрыі злучыліся ў адзін масіў. У трыясе ў бас. р. Парана ўтварыліся разломы і адбыліся вывяржэнні базальтавых лаў.
    Карысныя выкапні. П.А. багата карыснымі выкапнямі. Радовішчы нафты і прыроднага газу ў міжгорных і перадгорных прагінах, у прагінах платформ. Найб. запасы ў Венесуэле, Аргенціне, Бразіліі, Калумбіі, ёсць у Эквадоры, Перу, Чылі, Балівіі. Каменны вугаль у Бразіліі, Калумбіі, Венесуэле, Чылі. Вял. запасы медных (Чылі, Перу), жал. (Бразілія, Перу, Венесуэла), марганцавых, тытанавых і хромавых (Бразілія), ванадыевых (Венесуэла, Бразілія, Чылі), вальфрамавых (Балівія, Перу), залатых (Бразілія, Аргенціна, Чылі, Перу), малібдэнавых (Чылі), нікелевых (Бразілія, Калумбія, Венесуэла), алавяных (Бразілія, Балівія), сурмяных (Балівія), уранавых (Бразілія, Аргенціна, Перу), плацінавых (Калумбія), свінцовых і цынкавых (Перу, Бразілія), сярэбраных (Перу, Балівія) руд; баксітаў (Бразілія, Венесуэла, Сурынам). Ёсць рэдкаметальныя руды (берыліевыя, літыевыя,
    Да арт. Паўднёвая Амерыка. Ландшафт цэнтральнай часткі Эквадора.
    ніобіевыя, танталавыя, цырконавыя), горнахім. сыравіна (барый, борныя руды, калійныя солі, самародная сера, натрыевая салетра, флюарыт, фасфарыты і інш), алмазы, каштоўныя і вырабныя камяні і інш.
    Клімат П.А. абумоўлены размяшчэннем яе пераважна ў экватарыяльным 1 паўд. трапічным паясах. Харакгэрна вял. і амаль раўнамернае (акрамя крайняга Пд) паступленне сонечнага цяпла. Сезонныя кліматычныя адрозненні залежаць ад сонечнай радыяцыі, агульнай цыркуляцыі атмасферы, цэнтраў высокага ціску атмасферы. Пераважае экватарыяльная і мусоннапасатная цыркуляцыя паветра з Аглантычнага ак. На 3 Амазонскай нізіны вільготны экватарыяльны гарачы клімат без сухога перыяду, на У Амазонскай нізіны — субэкватарыяльны, на Пд — субтрапічны і ўмераны клімат. У паўн. раўніннай частцы тра паветра ўвесь год каля 20—28 °C. Ападкаў 2000—3000 мм за год у бас. рэк Арынока і Амазонка. У студз. на Бразільскім пласкагор’і 20—28 °C, у ліп. 12—25 °C, на Лаплацкай нізіне адпаведна 20—24 і 8—16 °C, у Патагоніі 12—23 і 3 °C. Ападкаў на Бразільскім пласкагор’і ад 500 мм на ПнУ да 2000 мм
    у большай частцы 1 да 3000 мм на ПдУ, на Лаплацкай нізіне ад 500 мм да 1000 мм, у Патагоніі каля 250 мм. Снегавая лінія ў гарах экватарыяльнай зоны на выш. каля 5 тыс. м, на Пд на выш. каля 1000—1200 м. Максімум ападкаў — да 10 000 мм у гарах на 3 Калумбіі, да 7000 мм на Пд Чылі; на ўзбярэжжах Перу і Паўн. Чылі (у пустыні Атакама) менш за 100 мм за год.
    Унутраныя воды. Па велічыні гадавога сцёку П.А. займае 2е месца ў свеце — каля 20% сцёку рэк Зямлі (каля 7900 км3/год), па сярэднім слоі сцёку (440 мм) на 1м месцы ў свеце. Больш за 90% тэр. мацерыка адносіцца да бас. Аглантычнага ак. Найб. рэкі: Амазонка (самая мнагаводная 1 вял. па пл. басейна ў свеце), Арынока, Парана з Парагваем, СанФрансіску, Магдалена. Пераважае дажджавое жыўленне рэк, на Пд Патагоніі снегавое, у Андах месцамі ледавіковае. У экватарыяльных раёнах летнія дажджавыя паводкі і памяншэнне расходаў зімой. Пастаянна паўнаводныя рэкі на 3 Амазонскай нізіны 1 на Пд Бразільскага пласкагор'я. Максімум сцёку рэк позняй вясной і летам у Патагоніі і Сярэднім Чылі. На Пн Чылі ў пустыні Атакама сцёк толькі перыядамі. Буйныя азёры Маракайба (на Пн), Тытыкака (на выш. 3812 м) і інш. У Андах ледавікі (больш за 20 тыс. км2), найб. на Пд і на Вогненнай Зямлі.
    Глебы і расліннасць. На раўнінах П.А шыротная занальнасць глеб і расліннасці. У бас. р. Амазонка і на Гвіянскім шіаскагор’і вільготныя лясы (гілея) на чырвонажоўтых латэрытах. Шмат балот. Расліннасць багатая і разнастайная: пальмы, дрэвападобныя папараці, гевея, сейба, фікусы, архідэі. На Пн і Пд ад экватарыяльнай зоны ўмерана вільготныя вечназялёныя лясы і саванны розных тыпаў (льянасы ў бас. р. Арынока, кампас і каатынга на Бразільскім пласкагор’і) на чырвоных, карычневачырвоных, чырвонабурых латэрытных тыпах глеб. Расліннасць у каатынзе — засухаўстойлівыя бутэлечныя і калючыя дрэвы, лісцевыя і сцябловыя сукуленты, у кампасе менш засухаўстойлівыя нізка
    Пласкагор’е Альтыплана ў Балівіі.
    На беразе Амазонкі.
    ПАЎДНЁВАЯ	197
    рослыя дрэвы, кусты і злакі, у льянасах — акацыі, мімозы, какгусы, травы. На Пд Бразільскага пласкагор’я лясы з бразільскай араўкарыі, лісцевых дрэў, кустоў. У бас. р. Парана і на Лаплацкай нізіне на Пн трапічныя лясы і рэдкалессі (кебрача, альгараба і інш.), глебы карычневачырвоныя, шэракарычневыя, шэразёмы, на Пд пампа — злакавае разнатраўе на чарназёмах. У Патагоніі расліннасць паўпустынная, куставая, на бурых, пераважна друзавых, глебах. У Андах выяўляецца верг. пояснасць: у паўд. Андах лясы з паўд. буку, араўкарый, на ўсх. схілах пераважна лясная, на 3, Паўн. Чылі і Перу, а таксама ва ўііутр. раёнах — пустынная і паўпустынная расліннасць, П.А. — радзіма бульбы, тытуню, батату, маніёку, гевеі, арахісу і інш.
    Жывёльны свет П.А. ўваходзіць у Неатрапічную біягеаграфічную вобласць. Жывёльны свет багаты і своеасаблівы. Для большай ч. мацерыка харакгэрны браняносцы, тапіры, пекары, ягуар, грывасты воўк, малпы, яноты, скунсы, дзікабразы; з птушак — туканы, папугаі, калібры, гаацын, кондар; у рэках — ламанціны, рачныя дэльфіны, каля 2 тыс. відаў рыб. Мноства насякомых і павукоў. У саваннах і рэдкалессях алені, грызуны, страус нанду, на Пд у пампе, стэпах і паўпустынях пума, пампасны алень, грызуны. У пустынных высакагор'ях — гуанака і вікунья, рэліктавы мядзведзьакулярнік. Шмат эндэмікаў: шыраканосыя малпы, ляніўцы, мурашкаеды, апосумы.
    Насельніцтва. У П.А. жыве каля 350 млн. чал. (1999). Сярэдняя шчыдьнасць насельніцтва 19,1 чал. на 1 км . Найбольшая (больш за 100 чал. на 1 км2) у міжгорных далінах Андаў, у сярэдняй ч. Чылі, найб. асвоеных раёнах Аргенціны і Бразіліі. Найменшая шчыльн. (каля 1 чал. на 1 км2) у асобных раёнах бас. р. Амазонка, самых высакагорных раёнах Андаў, на Пд Патагоніі, на Фалклендскіх авах і інш. У краінах П.А. пераважае гарадское насельніцтва, найбольш у Уругваі (91%), Аргенціне (88%), Венесуэле (86%), Чылі (84%), Бразіліі (79%). Карэнныя жыхары П.А — індзейцы. 3 канца 15 ст. П.А. пачалі заваёўваць і каланізаваць іспанцы і партугальцы, яны прывозілі як рабоў афр. неграў. У выніку каланізацыі, распаўсюджання цяжкіх хвароб мноства абарыгенаў загінула, шмат плямён вымерлі. Сярод сучасных індзейскіх народаў найбольшыя кечуа (14,9 млн.), аймара (2,2 млн.), араўканы (0,9 млн.). Паводле расавага складу насельніцтва П.А. мангалоіды (індзейцы), еўрапеоіды, негроіды, метысы (ад змяшання еўрапейцаў з мясц. нас.), мулаты (еўрапеоіднанегрыцянскага паходжання), самба (змешаны індзейсканегроідны антрапал. тып). Ёсць нядаўнія эмігранты — іспанцы, партугальцы, італьянцы, немцы, яўрэі, палякі, рускія, украінцы, японцы. У Аргенціне жывуць беларусы (каля 5 тыс.) і іх нашчадкі; ёсць звесткі пра