• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Запнся разных лет. М., 1975.
    А.В.Спрынчан.
    ІІАСТАРНАЦКІ Фёдар Ігнатавіч (25.12. 1845, в. Пяцеўшчына Мінскага рна — 20.8.1902), расійскі вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны; адзін з заснавальнікаў айч. бальнеалогіі і курарталогіі. Др мед. н. (1888). Скончыў Кіеўскі унт (1871), працаваў у ім да 1878. 3 1879 у Пецярбургу, з 1891 у Ваеннамед. акадэміі (заг. кафедры, праф.). Навук. працы па пытаннях хвароб нырак і кліматабальнеалогіі. Апісаў харакгэрныя сімптомы шэрагу хвароб нырак (сімптом П.).
    Te:. О лнхорадках на КавказскоЧерноморском побережье от Новоросснйска до Сухумн. СПб., 1900; Пнэлнт: (Этнологня, дмагностпка н терапня его). СПб., 1907.
    ГІАСТАУКА, разнавіднасць дагавора купліпродажу, якая выкарыстоўваецца ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Згодна з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь (арт. 476) паводле дагавора П. пастаўшчыкпрадавец, які ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, абавязваецца перадаць у абумоўлены тэр
    мін вырабленыя або набытыя ім тавары пакупніку для выкарыстання іх у прадпрымальніцкіх або ў інш. мэтах, не звязаных з асабістым, сямейным, хатнім і інш. выкарыстаннем. Напачатку ўстанаўліваецца працэдура ўзгаднення ўмоў. П. тавараў ажыццяўляецца шляхам адгрузкі (перадачы тавараў) пакупніку, які з’яўляецца дагаворным бокам П., або асобе, што пазначана ў дагаворы ў якасці атрымальніка. Закон устанаўлівае шэраг правілаў дастаўкі тавараў для дзярж. патрэб. Такая П. ажыццяўляецца на аснове дзярж. кантракіа на П., a таксама ў адпаведнасці з дагаворамі П. для дзярж. патрэб (патрэбы краіны і яе адм.тэр. адзінак). Парадак такіх П. рэгулюецца заканадаўствам.
    І.М. Сямёнава.
    ПАСТАЎСКАЕ ВОЗЕРА У Пастаўскім рне Віцебскай вобл., утворана плацінай на р. Мядзелка, у межах г. Паставы. Пл. 0,27 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 230 км2. На беразе возера Пастаўскі парк. Месца адпачынку.
    ПАСТАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАР
    КВА, помнік архітэктуры псеўдарус. стылю ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудавана ў 1894 з цэглы на цэнтр. плошчы горада. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём храма выцягнуты па папярочнай восі. Да яго прымыкаюць закругленая апсіда, дадатковы аб’ём і бабінец з ганкам. Па баках апсіды і бабінца размешчаны дапаможныя памяшканні. Асн. аб’ём завершаны 5купаллем, бабінец — шатровай званіцай з галоўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны какошні
    Пастаўская Мікалаеўская царква
    170 ПДСТАЎСКІ
    кі, арнаментальныя паяскі, ліпггвы, паўцыркульныя нішы. Т.В.Габрусь.
    ПАСТАЎСКІ АРХІТЭКТУРНЫ АН
    САМБЛЬ, помнік горадабудаўніцтва 2й пал. 18 ст. ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1760—80я г. ў стылі барока з удзелам італьян. арх. Дж.Сака на высокім узгорку берага р. Мядзелка. Быў адм., культ. і гандл. цэнтрам горада. Напачатку забудова была драўляная. На прамавугольнай у плане плошчы (295 х 93 м) цэнтр. месца займалі гандл. рады. На зах. баку плошчы размяшчаліся будьшак канцылярыі і суда, абапал яго сіметрычна стаялі па 3 дамы рамеснікаў; іх фланкіравалі дом урача і гасцініца. На ўсх. баку паміж драўлянымі храмамі быў 2павярховы з вежай будынак школы, на паўд. баку — карчма і сіметрычна ёй 2 аднолькавыя гасцініцы, на паўн. — аўстэрыя і 3 дамы рамеснікаў. Захаваліся дом урача, 3 дамы рамеснікаў, гасцініца, жылы дом. Д о м у р а ч a — прамавугольны ў плане мураваны 2павярховы будынак накрыты высокім вальмавым чарапічным дахам. Гал. фасад сіметрычна раскрапаваны нішамі і філёнгамі. Дамы р а м е с н і к а ў прамавугсльныя ў плане, 1павярховыя, з мансардамі, накрытыя 2схільнымі чарапічнымі дахамі. Утвараюць суцэльную забудову. Г а с ц і н і ц а мае ідэнтычную з домам урача аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. Жылы дом — 1павярховы прамавугопьны ў плане мураваны будынак. Сфарміраваны ў выніку аб’яднання і рэканструкцыі ў 19 ст. дамоў рамеснікаў. Гал. фасад атрымаў складаную асіметрычную кампазіцыю з высокімі ступеньчатымі атыкамі, спрошчанай крапоўкай сцен, шатровай вежачкай над адным з прамавугольных аконных праёмаў.
    С.Г.Багласаў.
    ГІАСТАЎСКІ КАНСЕРВАВЫ ЗАВбД. Засн. ў г. Паставы Віцебскай вобл. ў 1912 як піваварны зд. 3 1939 кансервавы зд. У Вял. Айч. вайну разбураны. У 1945 адноўлены і рэканструяваны ў вінаробны зд, з 1953 — сокавы, з 1965 сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): пладоваагароднінныя кансервы, сокі, вінны напітак.
    ПАСТАЎСКІ КАСЦЁЛ, к а с ц ё л Антонія Падуанскага, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1898— 1904 з цэглы арх. А.Гойбелем у цэнтр. частцы горада на правым беразе р. Мядзелка, на тэр. былога францысканскага кляштара, заснаванага ў 1617 на сродкі С. і Г. СянкевічаўБяганскіх. У гады 1й сусв. вайны моцна пашкоджаны, знііпчаны арган, іал. алтар, амбон (абодва готыка). У 1920я г. адбудаваны. Касцёл — крыжападобны ў плане храм з 5граннай апсідай. Асн. аб’ём накрьггы 2схільным чарапічным дахам. Шмат’ярусная вежа (выш. каля 100 м) завершана шатровым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны вы
    Пастаўскі архітэктурны ансамбль: 1, 2 — дамы рамеснікаў; 3 — дом урача.
    Пастаўскі касцёл.
    сокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Уваходы аформлены 3 стральчатымі парталамі. У 1988 касцёл адрамантаваны, дзейнічае. В.Р.Кукуня. ПАСЙЎСКІ краязнаўчы музей Засн. ў студз. 1974 у г. Паставы Віцебскай вобл., адкрыты ў лютым 1976. Пл. экспазіцыі 155 м2, каля 7 тыс. экспанатаў асн. фонду (2001). Mae аддзелы: прыроды, гісторыі Пастаўскага рна, Вял. Айч. вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археал. калекцыі кафлі 15 — пач. 20 ст., скарб талераў і ортаў 17 ст., планы панскіх маёнткаў, матэрыялы пра разгортванне і дзейнасць падполля і партыз. руху на тэр. раёна ў Вял. Айч. вайну, паліт. рэпрэсіі, развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час. У этнагр. экспазіцыі куток інтэр’ера сял. хаты, тканыя дываны, вышываныя «сеткі», керамічныя вырабы і інш. Музей праводзіць выстаўкі з асабістых фондаў і калекцый, фондаў інш. музеяў.
    ЛЦ.Валетка.
    ПАСТАЎСКІ ІІАВЕТ, адм.тэр. адзінка ў Рас. імперыі, Полыпчы і БССР у 18 і 20 ст. У 1793—95 у Мінскай губерні Рас. імперыі, у 1922—39 у Віленскім ваяводстве Польшчы (у 1921—22 называўся Дунілавіцкім пав.), з вер. 1939 у складзе БССР (са снеж. 1939 у Вілейскай вобл.). Цэнтр — г. Паставы. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны раёны.
    ПАСТАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ
    КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў г. Паставы Віцебскай вобл. Створаны ў канцы 18 — 1й пал. 19 ст. на паўд. ускраіне горада на левым беразе р. Мядзелка. Комплекс, які ўключае палац і парк, пабудаваны на месцы сядзібы 1й пал. 17 ст.
    Першапачатковая сядзіба складалася з жылых і гасп. пабудоў (5 драўляных жылых дамоў, кухня, 5 свірнаў, 3 стайні, вазоўня, склеп і інш.), якія ўгваралі прамавугольны ў цлане двор, абнесены астрогам з 2 брамамі. Гал. жылы дом — 1павярховы будынак складанай канфігурацыі з 2 алькежамі і 2 ганкамі, завершаны гонтавым дахам. Астатнія дамы — традыц, 2 і 3камернае жыллё. Асобнае падвор’е ўтваралі 3камерны жылы дом для прыслугі, сыраварня, склеп і абора, на гумнішчы — стадола, асець, адрына, абарогі. Пры сядзібе быў бровар.
    Будва П.п.п.к. распачата на месцы сядзібы ў 1760я г. (верагодна, паводле праекта арх. Дж.Сака). У 1770я г. спынена (пабудаваны 2 бакавыя флігелі і падмурак палаца). У 1й пал. 19 ст. на паўд. беразе возера пабудаваны Ппадобны ў плане 1павярховы мураваны п а л а ц. Цэнтр. часткі паўд. і ўсх. крылаў вылучаны больш высокімі аб’ёмамі з мезанінамі. Усе часткі палаца накрыты пакатымі 2схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сіметрычны ўсх. фасад мае па баках глыбокія рызаліты і аздоблены пілястрамі, плоскі рызаліт у цэнтры з вял. тэрасай перад ім. У 1830я г. да паўн. фасада прыбудаваны 6калонны дарычны пор
    ПАСТАЯННАГА 171
    Пастаўскі палацавапаркавы комплекс. Фрагмент парку.
    Пастаўскі палацавапаркавы комплекс. Галоўны фасад палаца.
    цік з манум. лесвіцай; у паўн. крыле — капліца, аздобленая лепкай і размалёўкай у тэхніцы грызайль. П а р к — рэгулярнапейзажнага тыпу, размешчаны на раўнінным рэльефе. Ствараўся ў 2 этапы. Пл. каля 10 га. Меў форму выцягнутага з Пн на Пд прамавугольніка, абмежаванага па баках каналамі, з Пн — возерам. Каля палаца знаходзілася пейзажная частка парку з экзотамі ў дэкар. групах. Ад рэгулярнага парку ўцалелі і рэіпткі старых ліпавых прысад, ад пейзажнага — асобныя групы дрэў па берагах вадаёма і ўсх. канала, а таксама на ўзгорку паміж каналам і гал. вуліцай горада.
    В.Р.Анціпаў, А.М.Кулагін, Ю.А.Якімовіч. ІІАСТАЎСКІ РАЁН. Размешчаны на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1965). Пл. 2,2 тыс. км2. Нас. 47,8 тыс. чал. (2000), гарадскога 55,2%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Паставы. Уключае г.п. Варапаева і Лынтупы, 523 сельскія населеныя пункты, Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя Саветы, 12 сельсаветаў: Белькаўскі, Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Мягунскі, Навасёлкаўскі, Палескі, Шыркаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі.
    Паўн. ч. раёна ў межах Дзісенскай нізіны, паўд. — Свянцянскіх град. Паверхня на Пн плоская, забалочаная, на Пд — градаваўзгорыстая са шматлікімі озамі, камамі і азёрнымі катлавінамі. 55% тэрыторыі знаходзіцца на выш. да 150 м, 21% — 170—200 м, найвыш. пункт 228 м (каля в. Камаі). Карысныя выкапні: пясчанажвіровы матэрыял, гліны і суглінкі, пяскі, торф, сапрапель, прэснаводныя вапнавыя адклады. Сярэдняя тра
    студз. 6,8 °C, ліп. 17,5 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут, Найб. рэкі Дзісна, Лучайка, Мядзелка і Галбіца; на ПдЗ выток р. Страча. Найб. азёры: Вялікія Швакшты, Лучай, Малыя Швакшты, Доўжа, Вялікае Сурвілішскае, Лодасі, Свідна, Задзеўскае, Лісіцкае. Світа. Пераважаюць глебы: дзярновападзолістыя (39,1%), дзярновападзолістыя забалочаныя (30,7%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (19%). Пад лесам 38% тэр. раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, іпэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя і інш. Пад балотамі 5% тэрыгорыі. На тэр. раёна частка нац. парку Нарачанскі, гідралагічны заказнік рэсп. значэння Швакшты. Заказнікі мясц. значэння: ландшафтныя — Карагач, Палескія Узгоркі, Сяргеевіцкія Узгоркі, Саранчанскія грады, Спорыцкая ледавіковая лагчына; батанічны — Лынтупскі; ахоўныя тарфянікі — Равы, Гіненкі і Каліты. Помнікі прыроды рэсп. значэння: горы Маяк, Баяроўшчына, Лысая; вял. камяні Заўлечанскі, Лодаскі, Мягунскі, Дзіравы камень Каптарунскі, Чортаў камень Саболкаўскі. Помнікі прыроды мясц. значэння: горы — Балдоўшчына, Гара вялікая, Гараватка; Жуперская града; узгоркі — Барадзінскі і Чарнецкі; вял. камяні — Зыбалішскі, Камайскі, Трапшавіцкі, Чашкаўшчынскі; камень Казнадзеюшскі.