Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
А.М.Пяткевіч.
ІІАСбл. кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва найб. высокага ў пратакольных адносінах узроўню; у болыпасці краін — вышэйшы дыпламат. ранг. Вызначаецца ў пагадненні дзяржавамі, іігго абменьваюцца дыпламат. прадстаўніцгвамі, піляхам выбару класа кіраўнікоў дыпламат. прадстаўніцтваў, прызнаных міжнар. звычаем і пацверджаных Венскай канвенцыяй аб дыпламат. зносінах 1961. П. акрэдытуецца пры кіраўніку дзяржавы.
ПАСбЛБСКІ ПРЫКАЗ, адзін з цэнтр. дзярж. органаў Расіі ў 1549—1720, які ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва і бягучую працу па зносінах з замежнымі краінамі. Гал. функцыі: адпраўка па
сольстваў Расіі за мяжу, прыём замежных пасольстваў, падрыхтоўка інструкцый рас. паслам, пагадненняў, вядзенне перагавораў, з пач. 18 ст. — прызначэнне і кантроль за дзейнасцю пастаянных рас. дыпламат. прадстаўніцтваў за мяжой. П.п. займаўся таксама выкупам рас. палонных, кіраваў шэрагам зямель на ПдУ і ў інш. рэгіёнах краіны, ведаў данскімі казакамі і служьшымі татараміпамешчыкамі цэнтр. паветаў. У 17 ст. ад П.п. залежалі прыказы Маларасійскі, Смаленскі і ВКЛ. У П.п. захоўваліся дзярж. пячаткі і архіў. Узначальваўся кіраўніком (звычайна дзякам) і калегіяй з 2—6 чал., падзяляўся на павыцці (аддзелы) паводле тэр.дзярж. прыкмет. 3 узнікненнем у пач. 18 ст. Пасольскай канцылярыі П.п. паступова страчваў значэнне, у 1720 скасаваны і заменены Калегіяй замежных спраў.
Літ:. «Око всей велнкой Росснн»: Об нсторнн рус. дапломат. службы XVI—XVII вв. М., 1989.
ПАСОЛЬСТВА, пастаяннае дыпламат. прадстаўніцтва найбольш высокага класа, якое ўзначальваецца паслом. Да функцыі П. адносяцца: прадстаўнічая функцыя (выступаць ад імя акрэдьггуючай дзяржавы); абарона інтарэсаў акрэдытуючай дзяржавы і яе грамадзян; вядзенне перагавораў з урадам дзяржавы знаходжання; развіццё дружалюбных адносін паміж акрэдытуючай дзяржавай і дзяржавай знаходжання; функцыя інфармацыі свайго ўрада пра краіну знаходжання і інш. Асн. дагаворным актам, які рэгламентуе стварэнне, спыненне, функцыі і дзейнасць П., з’яўляецца Венская канвенцыя 1961 аб праве дыпламаі. зносін. Унутр. структура П., устанаўленне адпаведных пасад і г.д. вызначаюцца заканадаўствам акрэдытуючай дзяржавы. Персанал П. падраздзяляецца на 3 катэгорыі: дыпламат., адм.тэхн. і абслуговы. Назначэнне кіраўніка П. праходзіць 4 стадыі: запытанне агрэману; назначэнне на пасаду; прыбыццё ў краіну знаходжання; афіц. ўступленне на пасаду. Уступленне пас.іа на пасаду звязана з уручэннем ім сваіх паўнамоціваў (даверчай граматы') органу або службовай асобе, пры якой ён акрэдытуецца. Астатнія члены П. пасля свайго назначэння і прыбыцця ў краіну знаходжання лічацца прыступіўшымі да выканання службовых абавязкаў з моманту паведамлення ад кампетэнтных улад дзяржавы знаходжання. Спыненне дзейнасці П. можа адбыцца пры спыненні дзяржавамі афіц. адносін без іх разрыву, пры разрыве дыпламат. адносін, узбр. канфлікце, знікненні аднаго з бакоў у якасці суб’екга міжнар. права, пры неканстытуцыйнай змене ўрада ў адной з падтрымліваючых адносіны краін і ў некаторых інш. выпадках. Функцыі члена дыпламат. персаналу могуць спыніцца ў сувязі з яго адкліканнем па нейкіх падставах, абвяшчэннем яго персонай нон грата, у выпадку абвяшчэння дыпламата прыватнай асобай (т. зв. дысмісл) і адмаўлення дылламата выконваць свае функцыі (інсу
ПАСТАВЫ 167
рэкцыя). П. і яго супрацоўнікі карыстаюцца дыпламат. імунітэтам. І.М.Таніева.
ГІАСбшНАЕ, пасошнае а б кладанне, сошнае, дзяржаўны пазямельны падатак у Расіі 16—17 ст., пры налічэнні якога за адзінку абкладання бралася саха. Памеры П. заносіліся ў пісцовыя кнігі. Паступова П. расло, траціла пазямельны характар і больш улічвала прамысл.гандл. дзейнасць насельніцтва. У 1679 заменена падворным абклрданнем.
ІІАСОШНАЯ РАЦЬ, частка войска (апалчэнне з сялян), якое збіралася ў рас. дзяржаве ў 15—17 ст. Назва ад адзінкі пазямельнага абкладання падаткам — сахі. П.р. была пешай і «коневай» (з падводамі). Пешая выконвала ролю пяхоты, але гал. чынам прызначалася для ваен.інж. работ, «коневая» — для вайск. перавозак і ў якасці артыл. абозу. П.р. збіралася паводле ўказа цара. У час Полацкага паходу Івана Грознага (1563) пры баявым складзе войска ў 43 тыс. чал. П.р. налічвала больш за 80 тыс. чал. У 17 ст. пасошныя людзі сталі называцца датачнымі людзьмі.
ПАСОШНЫЯ ЛЮДЗІ. у Расійскай дзяржаве адна з назваў (да 17 ст.) датачных людзей (пажыццёва ваеннаабавязаных асоб), звязаная з іх вылучэннем па «сохах» — адзінках пазямельнага (у гарадах падворнага) падаткаабкладання. Напр., для Казанскага паходу 1547 бралі па 2 чал. ад «сахі». У войску з П.л. складался пасошная раць. Пасля заканчэння чарговага ваен. паходу Пл. звычайна распускалі па хатах да новага прызыву, але і ў мірны час іх маглі прыцягваць да буд. і рамонтных работ.
ГІАСПАЛІТАЕ ІІРАВА. агульнадзяржаўнае свецкае заканадаўства ВКЛ, устаноўленае Статутамі 1529, 1566 і 1588 у адрозненне ад царкоўнага і кананічнага права, гарадскога права, прававых сістэм, устаноўленых у асобных частках дзяржавы абласнымі прывілеямі і прававых норм розных канфесіянальных груп (яўрэяў, караімаў, татар).
ГІАСГІАЛІТАЕ РУШЭННЕ. шляхецкае апалчэнне ў феад. Польшчы і ВКЛ (Рэчы Паспалітай); асн. форма арганізацыі ўзбр. сіл дзяржавы, заснаваная на прынцыпе, што кожны шляхціц незалежна ад велічыні маёнтка ў час вайны абавязаны адпраўляцца ў ваенны паход. У ВКЛ з пач. 16 ст. землеўладальнікі ад кожных 8, а з 1566 — 10 службаў (у службе 2 дымы) выстаўлялі ў войска ўзбр. конніка, а калі зямлі было менш, землеўладальнікі іпілі служыць самі. У П.р. ўваходзілі таксама прывілеяваныя сяляне, (асочнікі, стральцы, выбранцы), панцырныя баяры, путныя баяры, мяшчане, якія валодалі зямлёй, казакі, татары і інш. Час ад часу праводзіліся попісы войска Вялікага княства Літоўскага. Колькасць П.р. ВКЛ дасягала 30 тыс. чал. П.р. склікалася соймам, узначальвалася вял. гетманамі Польшчы і ВКЛ, часам каралём. Ужо ў 15 ст. немагчы
масць караць шляхту і няздольнасць арганізаваць новыя спосабы вядзення вайны рабілі П.р. малапрыгодным. Існавала да канца 18 ст.
ПАСПЕЛАВА Таццяна Рыгораўна (н. 23.1.1951, Ташкент), бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Др тэхн. н. (1992), праф. (1994). Дачка Р.Я.Паспелава. Скончыла БПІ (1972). 3 1972 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па аптымізацыі энергет. сістэм, тэорыі энергет. менеджменту, энергазберажэнні і экалагічных праблемах энергетыкі.
Тв.: Техннкоэкономнческне характернстнкн дальннх электропередач с промежуточнымм прнсоеданенмямн. Мн., 1983 (разам з Р.Я.Паспелавым, Р.І.Запатрыным); Эффектнвность электропередачн в электроэнергетнческнх снстемах. Мн., 1991 (разам з У.У.Кузьмічом); Основы энергосбереження. Мн., 2000.
ІІАСІІЕЛАЎ Рыгор Яўхімавіч (н. 11.9.1916, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Др тэхн. н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр. інт (1940). 3 1963 у БПА (у 1963—90 заг. кафедры). Навук. працы па перадачы элекграэнергіі і рэжымах работы электраэнергет. сістэм і сетак. Абгрунтаваў магчымасць элекграперадачы пераменнага току ў рэжыме чвэрці хвалі.
Тв.: Электрнческне смстемы: Режлмы pa60™ электрнческмх снстем м сетей. М., 1975 (разам з В.А.Венікавым, Л.А.Жукавым); Потерн мошностн н энергнн в электрнческнх сетях. М., 1981 (разам з М.М.Сычом); Компенснруюпше н регулнруюіцне устройства в электрнческнх снстемах. Л., 1983 (разам з М.М.Сычом, В.Ц.Федзіным).
ІІАСРЭДНІЦТВА. 1) спрыянне дасягненню згоды, вырашэнню спрэчных пытанняў паміж бакамі, аказанне паслуг ва ўстанаўленні кантактаў і заключэнні здзелак, кантракгаў паміж вытворцамі і спажыўцамі, прадаўцамі і пакупнікамі тавараў і паслуг; адзін з відаў прадпрымальніцтва. 2) У міжнар. практыцы — адзін з мірных сродкаў вырашэння міжнар. спрэчак, канфлікгаў. Уяўляе сабой вядзенне перагавораў дзяржавай (групай дзяржаў, асобай, напр., кіраўніком дзяржавы) або міжнар. аргцыяй з дзяржавамі, паміж якімі ўзнікла спрэчка, з мэтай знаходжання кампрамісных шляхоў мірнага яе ўрэгулявання. Можа ажыццяўляцца па просьбе тых, хто спрачаецца, або па ўласнай ініцыятыве, але пры згодзе бакоў, якія спрачаюцца. Прапанова П. не павінна разглядацца як умяшанне ў справы тых, хто спрачаецца. Пры ўдзеле ў перагаворах спрэчных бакоў пасрэднік закліканы садзейнічаць выпрацоўцы прымальнага для абодвух бакоў мірнага вырашэння канфлікту шляхам прапановы свайго варыянта або фармулёўкі такога рашэння. Прапанова пасрэдніка не з’яўляецца абавязковай для спрэчных бакоў. Правілы выкарыстання П. ёсць, напр., у Гаагскіх канвенцыях аб законах і звычаях вайны 1899 і 1907 і інш. міжнар. дагаворах.
ПАСТА (Pasto), горад на ПдЗ Калумбіі, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. дэпартамента Нарыньё. Засн. ў 1539. Каля 300 тыс. ж. (2000, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Гандл.трансп. цэнтр сувязей з Эквадорам. Прамсць: харч., тытунёвая, мэблевая. Саматужныя промыслы (выгвсць капелюшоў з пер’я страуса нанду, керамікі). Унт.
ГІАСТАВІЧЫ, вёска ў Новадарожскім с/с Старадарожскага рна Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі— Бабруйск. Цэнтр калгаса. За 13 км на У ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 161 км ад Мінска. 740 ж., 298 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Вуліца Юбілейная ў г. Паставы
Будынак былога вадзянога млына ў г. Паставы. 2я пал. 19 ст.
ПАСТАВЫ, горад, цэнтр Пастаўскага рна Віцебскай вобл., на р. Мядзелка. Чыг. ст. на лініі Віцебск—Вільнюс (Літва); вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзел, курортны пас. Нарач і інш. За 250 км ад Віцебска. 21,1 тыс. ж. (2000).
Вядомы з 1552 як прыватнае мястэчка Ашмянскага пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. Належалі магнатам ДэпшатамЗяновічам. У 1628 у П. 66 двароў. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у П. за'сталося 5 двароў. У 2й пал. 18 ст. П. перайшлі да надворнага падскарбія ВКЛ АТызенгаўза, па ініцыятыве якога туг пабудаваны фкі, ткацкія майстэрні. млын, гарбарня, арх. комплекс з жылых
168 ПАСТАЛОЎСКІ
дамоў, гандл. радоў і палаца. 3 1775 у П. адбываліся сесіі гродскага пав. суда. У 1780я г. створана свецкая школа э сярэдняй ступенню навучання. У 1782—85 у П. дзейнічала тэатр. школа Тызенгаўза, пераведзеная з Гродна. 3 1791 П. — горад, цэнтр Завілейскага пав. Віленскага ваяв. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, горад, да 1796 цэнтр павета, пасля мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага пав. Мінскай, з 1842 — Віленскай губ. 22.1.1796 П. атрьгмалі герб: у блакітным полі рыбацкая сетка, уверсе 3 залатыя рыбы, галовамі на дол. У 1й пал. 19 ст. працавалі папяровая фка (засн. ў 1728), сукнавальня, 2 мльшы, штогод праводзіліся 7 кірмашоў; засн. арніталагічны музей і карцінная галерэя (у 1840 болып за. 60 палотнаў). Пасля пабудовы ў 1897 чыг. .лініі Крулеўіпчьша—Пабрадзе (Літва) П. — станцыя, 2397 ж. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 П. ў складзе Польшчы, павятовы горад Віленскага ваяв. 3 1939 у складзе БССР, 3,4 тыс. ж. 3 15.1.1940 цэнтр раёна ў Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 6.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 3688 чал. Горад вызвалены 5.7.1944 войскамі 1га Прыбалт. фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абл. 10,6 тыс. ж. у 1959, 15,1 тыс. ж. у 1970.