• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    = 2rcos q> ± Z. Пры I = 2г П.з. ператвараецца ў кардыёіду. Разгледжана франц. вучоным Э.Паскалем — бацькам Б.Паскаля.
    ПАСКАЛЯ ЗАКбн асноўны закон гідрастатыкі, паводле якога ціск, што аказваюць знешнія сілы на паверхню вадкасці, перадаецца вадкасцю аднолькава па ўсіх напрамках. Адкрыты Ь.Паскалем у 1653 (апубл. 1663). На П.з. заснавана дзеянне гідраўлічнага прэса і іншых гідрастатычных машын.
    ПАСКАЛЯ ТЭАРЭМА, адна з асн. тэарэм праектыунай геаметрыі, паводле якой ва ўсякім шасцівугольніку, які ўпісаны ў канічнае сячэнне (эліпс, гіпербалу, парабалу), пункгы перасячэння 3 пар процілеглых старон (ці іх прадаўжэнняў) ляжаць на адной прамой, якая наз. прамой Паскаля. Сфармулявана Б.Паскалем (1639) і разам з Брыяншона тэарэмай устанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
    Да арт. Паскаля тэарэма: A^..A^ — зоркападобны шасцівугольнік, ушсаны ў эліпс; РР' — прамая Паскаля.
    ПАСКАРАЛЬНІК 3 СУСТРЭЧНЫМІ ІІУЧКАМІ. калайдэр, устаноўка, у якой ажыццяўляюцца сутыкненні сустрэчных пучкоў зараджаных часціц, паскораных эл. полем да высокіх энергій; адзін з паскаральнікаў зараджаных часціц. Ужываюцца паскаральнікі з сустрэчнымі электронпазітроннымі, электронпратоннымі, пратонпратоннымі і пратонантыпратоннымі пучкамі.
    Да арт. Паскаральнікі з сустрэчнымі пучкамі: 1 — схема электронпазітроннага паскаральніка (HERA — вакуумны тунэль; PETRA — інжэктар электронаў); 2 — знешні выгляд элементаў магнітнага ланцуга паскаральніка (адхіляльныя магніты — белы колер, факусавальныя — блакітны).
    Да арт. Паскаральшкі з сустрэчнымі пучкамі. Схема будовы лінейнага індукцыйнага паскаральніка: 1 — асяродак індуктара; 2 — абмотка ўзбуджэння; 3 — факусавальная шпуля; 4 — напрамак інжэкцыі паскораных электронаў.
    ПАСКАРАЛЬНІКІ ЗАРАДЖАНЫХ ЧА
    СЦІЦ, устаноўкі для атрымання зараджаных часціц (элекгронаў, пратонаў, атамных ядраў, іонаў і інш.) высокіх энергій (больш за 1 МэВ) за коіігг іх паскарэння ў эл. полі.
    У 1919—32 развіццё П.з.ч. грунтавалася на атрыманні высокіх напружанняў і іх выкарыстанні для паскарэння зараджаных часціц. У 1931 створаны электрастатычны генератар (гл. ВандэГраафа генератар). у 1932 — кас
    гій у цыклічных і лінейных П.з.ч. Існуюць лінейны паскаральнік даўжынёй больш за 3 км, дзе электроны і пазітроны маюць энергію да 45 ГэВ (г. Станфард, ЗНІА); цыклічны паскаральнік з даўжынёй арбіты каля 27 км з энергіяй да 103 ГэВ (г. Жэнева, Швейцарыя); тэватрон паскарае пратоны і антыпратоны да энергіі 940 ГэВ (г. Батавія, ЗША). Развіццё паскаральнікаў звязана з павелічэннем энергій паскораных часціц, нарошчваннем іх інтэнсіўнасці (сілы току ў пучку) і працятласці імпульсу паскоранага пучка. Распрацоўваюцца новыя і ўдасканальваюцца метады паскарэння, дзе выкарыстоўваюцца звышправодныя матэрыялы ў магнітах і паскаральных сістэмах, аўтам. кіраванне, паскаральнікі з накапляльнымі кольцамі (гл. Паскаральнік з сустрэчнымі пучкаш} і інш. Выкарыстоўваюцца для навук. мэт (нараджэння новых часціц, атрымання штучных нуклідаў, вывучэння ядз. рэакцый. дая доследаў у радыебіялогіі, хіміі, фізіцы цвёрдага цела і інш.), а таксама ў металургіі (для дэфекгаскапіі), дрэваапр. прамсці (для хуткай высакаякаснай апрацоўкі вырабаў), харч. прамсці (для стэрылізацыі прадуктаў), медыцыне (для прамянёвай тэрапіі, «бяскроўнай хірургіі» і інш.). Гл. таксама Фазатрон, Сінхрафазатрон.
    Літ.: К о м а р Е.Г. Основы ускорйтельной технякй. М., 1975; Лебедев АН., Ш а л ь н о в А.В. Основы фнзнкй й техннкй ускорлтелей. 2 йзд. М., 1991. І.С.Сацункевіч. ПАСКАР^ННЕ, фізічная велічыня, якая характарызуе хуткасць змены вектара скорасці матэрыяльнага пункта (часціцы). Выражаецца формулай —► A v* d
    a = lim — = — , дзе Д к — прыраа^о лг d/
    шчэнне скорасці v* за малы прамежак часу Д Е* Паводле другога закону Нью
    164 ПАСКАРЭННЕ
    тана (гл. Ньютана законы механікі) П. прапарцыянальнае геам. суме /усіх сіл, што дзейнічаюць на часціцу: а^= ^т, дзе т — маса часціцы. Пры крывалінейным руху П. часціцы складаецца з нармальнага паскарэння о*л і тангенцыяльнага паскарэння а\, прычым модуль П. a = ^ап + al ■ Адзінка П. ў СІ — метр на секунду ў квадраце.
    ПАСКАРЙННЕ СВАБбДНАГА ГІАДЗЁННЯ, паскарэнне сілы ц я ж а р у, паскарэнне, з якім рухаўся б цэнтр цяжару кожнага цела пры падзенні яго на Зямлю з невял. вышыні ў беспаветранай прасторы. Як і сіла цяжару, П.с.п. залежыць ад геагр. шыраты месца і вышыні яго над узроўнем мора. Спосабы вымярэння П.с.п, вывучаюцца ў гравіметрыі. На шыраце Мінска П.с.п. g = 9,8135 м/с2, на іпыраце С.Пецярбурга g = 9,8193 м/с2.
    ПАСКВІЛЬ (ням. Pasquill ад італьян. pasquillo), твор, што змяшчае адкрыта паклёпніцкія нападкі і абвінавачванні, з мэтай скампраметаваць чалавека, групу людзей, грамадскі рух, мастацкі кірунак і г.д. Стылістычна імітуе форму літ. жанру, але не з’яўляецца ім; разглядаецца як маральнаідэалагічная катэгорыя. Часта форму П. прымае твор, які першапачаткова задумваўся як памфлет.
    Назва «П » паходзіпь ад імя рым. башмачніка 15 ст. Пасквіна (Pasquino), аўгара з’едлівых і абразлівых эпіграм на высокапастаўленых асоб. У 1501 непадалёку ад яго дома была ўстаноўлена антьтчная скульптура, на якую вывешвалі злабадзённыя вершы, падобныя на тыя, якія пісаў Пасквіна (статуя атрымала назву pasguillo — маленькі Пасквіна). Сатыр. радкі, пгто вывешвалі на статую, пазней выдадзены пад назвай П. 3 цягам часу значэнне тэрміна «П.» трансфармавалася і набыло сучаснае адценне: злоснае і наўмыснае абвінавачванне.
    У зах.еўрап. лры прыкладам П. з’яўляецца кн. В.Менцэля «Нямецкая літаратура» (1827), у якой змешчаны паклёпніцкія выпады супраць Ф.Шылера, І.В.Гётэ, «амаральнай» франц. лры таго часу і г.д. У рус. лры пасквільны твор — кн. М.АКорфа «Уступленне на прастол імператара Мікалая I» (1848), скіраваная супраць дзекабрыстаў. У залежнасці ад гіст., паліт. і ідэалаг. умоў вызначэнне П. мянялася (напр., у сав. перыяд пасквільнымі лічыліся некат. творы М.Ляскова, В.Мандэлыптама, АСалжаніцына і інш.).
    У бел. лры пасквільнымі былі «Цені на сонцы» А.Александровіча, некат. артыкулы С.Будзінскага, М.Клімковіча, А.Кучара, выступленні Л.Бэндэ супраць Я.Купалы і Я.Коласа. У паэт. форме П. звычайна бьпуюць ананімна.
    А.МАндрэеў, М.М.Барсток.
    ПАСКЕВІЧ Іван Фёдаравіч (19.5.1782, г. Палтава, Украіна — 1.2.1856), расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Граф Эрыван
    скі (1828), святлейшы кн. Варшаўскі (1831), ген.фельдмаршал (1829). Яго маці Г.В.Карабаноўская паходзіла са стараж. шляхецкага роду Магілёўшчыны. Скончыў Пажскі корпус (1800). У рас.тур. вайну 1806—12 камандаваў у 1810—11 Віцебскім пяхотным палком. Са студз. 1812 нач. 26й пяхотнай дывізіі. У вайну 1812 вызначыўся ў баях пад Салтанаўкай (каля Магілёва, 23 ліп.), Смаленскам (16—18 жн.), Барадзіном (7 вер.), Малаяраслаўцам (24 кастр.) і інш. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14. У 1821—25 нач. 1й гвардз. дывізіі, з 1825 камандзір 1га пяхотнага корпуса. У гэты перыяд зблізіўся з будучым імператарам Мікалаем I, які служыў пад яго камандаваннем. 3 1826 камандуючы рас. войскамі ў Закаўказзі, з 1827 намеснік на Каўказе. У час. рас.іранскай 1826—28 і рас.тур. 1828—29 войнаў кіраваў войскамі пры ўзяцці крэпасцей Эрывань (Ерэван), Карс, Эрзурум. 3 чэрв. 1831 камандаваў рас. войскамі пры задушэнні паўстання 1830—31, 7.9.1831 штурмам авалодаў Варшавай. У 1832—56 намеснік цара ў Каралеўстве Польскім, дзе жорстка праводзіў вялікадзярж. палітыку. Камандаваў рас. войскамі пры задушэнні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі. У Крымскую вайну 1853—56 камандаваў рас. войскамі на зах. межах і (1853—54) на Дунаі. У маі 1854 пацярпеў няўдачу каля Сілістры (Балгарыя) і выехаў у Гомель, якім валодаў з сярэдзіны 1830х г., потым у Варшаву. Пры П. атрымаў далейшае развіццё Гомельскі палацавапаркавы ансамбль.
    Літ.: Борнсенок Ю. Хозямн мятежного края: ПІтрнхн к образу фельдмаріпала Паскевмча // Родана, 1994. № 12; Памяць: Гіст. дак. хроніка Гомеля. Мн., 1998. Кн. 1. С. 152—162; Внноградов В.Н. Венгерскнй поход Н.Ф.Паскевнча 1849 г.: легенда н действнтельность // Новая н новейшая нсторня. 2000. № 3. А.М.Лукашэвіч.
    ПАСЛАННЕ, жанр эпісталярнай літаратуры; медытацыя, напісаная ў форме звароту да пэўнай асобы ці некалькіх асоб, нярэдка маналагічная прамоваразвага або адкрыты ліст да кагонебудзь. Вытокі бел. П. — у творах эпохі Адраджэння і барока: вершаваныя і празаічныя П.прысвячэнні Міколы Гусоўскага, лісты С.Рысінскага, «Ліст да Абуховіча», некаторыя творы палемічнай літаратуры і інш. 3 19 ст. стала амаль выключна здабыткам паэзіі («Да мілых мужычкоў» Я.Чачота, «Уставайма, братцы» В.Каратынскага, «Не цурайся» Ф.Багушэвіча). У пач. 20 ст. пашырылася тэматыка П. (гучалі сац. і нац.вызв. матывы, грамадз. пафас), удасканалілася маст. форма. Да П. часта звяртаўся Я.Купала, у творчасці якога прадстаўлены ўсе яго разнавіднасці: сац.паліт. («Алекунам»), грамадз.патрыят. («Беларускім партызанам»), літ. («Прывет, вам...»), сатыр. («Слугам алтарным»), інтымналірычныя («Да дзяўчынкі»), П.інвектывы («Гэй, капайце, далакопы») і г.д. У Вял. Айч. вайну з’явіліся экспрэсіўныя, высокапаэт. П. да воінаўфрантавікоў, бел. партызан, роднай
    краіны, асобных народаў, гарадоўгерояў, сваякоў і сяброў і інш. Жанр П. займае важнае месца і ў сучаснай паэзіі. Яму ўласцівы патрыят. запал, спалучэнне інтымных матываў з грамадзянскімі. В.П.Рагойша.
    «ПАСЛАННЕ ДА ЛАТЫН 3 IX ЖА КНІГ», «Посланне до л а т ы н нз н х же к н н г», ананімны палемічны твор. Напісаны на старабел. мове не пазней 1582 манахамі Супрасльскага манастыра ў адказ на кнігу П.Скаргі «Пра еднасць касцёла божага» (1577). Захаваўся ў некалькіх спісах, надрукаваны ў «Русскай гістарычнай бібліятэны» (т. 19, 1903). Накіраваны супраць каталіцызму і яго прапаведнікаў. Выкарыстаўшы каталіцкія хронікі, творы рым. гісторыка Марцэліна, лац. тэолагаў Грацыяна, Плаціна і інш., аўгар з сарказмам паказаў гісторыю панавання папства, усё, што хаваецца пад маскай святасці. Насуперак Скаргу, які называў пап духоўнымі пастырамі і «намеснікамі бога на зямлі», у «Пасланні...» яны паказаны як хціўцы, рабаўнікі, авантурысты, антыхрысты, якія ў пагоні за раскошай і неабмежаванай уладай ператварылі каталіцкі касцёл у дом распусты. Мова твора максімальна набліжана да гутарковай, з вобразнымі выслоўямі і параўнаннямі. «Пасланне...» — пэўная вяха ў развіцці антыкаталіцкай палемічнай публіцыстыкі. Ідэі твора, матывы і маст.стылявыя сродкі выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці М.Сматрыцкі, С.Зізаній, В.Суражскі, І.Вішанскі і інш. пісьменнікіпалемісты.