• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж. да 4 м. Цела масіўнае, укрытае мяккай слізістай скурай з касцявымі бляшкамі; хвост кароткі. На спіне пандырныя пласцінкі. Галава шырокая, кароткая, з бакавымі вырастамі на скулавых костках (адсюль лац.
    назва, якая абазначае шчакатыя яшчары). Расліннаедныя. Па рэштках П. вызначаюць узрост геал. адкладаў. П.Ф.Каліноўскі. ПАС, у беларусаў n/іыт, звёны якога вязаліся з доўгіх бярвён. Даўжыня П. 100—150 м. На Прыпяці складаўся з некалькіх гонак даўжынёй каля 30 м. Па Цне, Смердзі сплаўлялі П. невял. памераў з 3—5 звёнаў. П. называлі таксама плыт з дубовай клёпкай, які складаўся з 8—10 звёнаў. Клёпку ўкладвалі ў 8—10 радоў на 2 брусах даўжынёй 6— 8 м; 8 такіх плытоў складалі П. Плытагон на П. называўся пасаўніком.
    If. I. Буракоўская.
    ПАС, 1) прыстасаванне для прывядзення ў рух с.г., тэкстыльных і інш. машын, некаторых станкоў, механізмаў. Mae выгляд бясконцай паласы прамавугольнага, клінападобнага або круглага сячэння з баваўнянай, прагумаванай тканіны, скуры ці сінт. матэрыялу. Выкарыстоўваецца ў раменных перадачах. Зубчасты П. мае выступы для счаплення з упадзінамі на шківах. 2) У спартыўных гульнях перадача мяча, іпайбы і ініп. камунебудзь з гульцоў сваёй каманды.
    Да арт. Парэязаўры Скутазаўр.
    Парэчкі. Сарты: 1 — Беларускія салодкія; 2 — Галубка; 3 — Мінай Шмыроў; 4 — Кантага 50; 5 — Галандскія чырвоныя; 6 — Вялікія белыя.
    ІІАС (Paz) Актавіо (31.3.1914, Мехіка — 19.4.1998), мексіканскі паэт і эсэіст. Вывучаў юрыспрудэнцыю 1 філалогію. Быў дыпламатам (1943—68). Аўтар збкаў паэзіі «Корань чалавека» і «Но пасаран!» (абодва 1937), «Свабода пад апекаю слова» (1949), «Саламандра» (1962), «Усходні бок» (1969), «Паварот» (1976), «Прарослае знутры» (1987) і інш., лірычных паэм «Сонечны камень» (1957), «Прабел» (1967), «Мінулае на далоні» (1974). Яго паэзія камерная, засн. на эстэтыцы сюррэалізму, на ліберальных каштоўнасцях, багатая на сімвалы; адна з яе гал. праблем — роля паэта і паэт. слова ў пераўтварэнні свету. Вядомасць набылі таксама эстэтыкафілас. эсэ: кн. «Лабірынт адзіноты» (1950), «Пераменны ток» (1967), «Пахмурна» (1987), «Абрысы Індыі» (1995) і інш. Нобелеўская прэмія 1990.
    ПАСАЖНЫ 159
    Тв.: Рус. пер. — Поэзня. Крлтнка. Эротнка. М., 1996; У кн.: Поэты Мекснкн. М., 1975; У кн.: Поэтылауреаты Нобелевской преммн. М., 1997. Л.П.Баршчэўскі.
    ПАСАГ, у беларусаў старадаўні звычай даваць некаторую маёмасць маладой яе бацькамі або родзічамі. Рыхтаваць П. пачыналі з самага маленства дзяўчыны. Першапачаткова складаўся толькі з хатніх рэчаў (адзенне для нявесты і жаніха, пасцельныя рэчы, дываны, посуд, прылады працы і інш.), пазней (пераважна ў заможных сем’ях) яго гал. часткай стала хатняя жывёла, лён, з 2й пал. 19 ст. — нерухомая маёмасць, гроіпы. З’яўляўся пажыццёвай уласнасцю нявесткі. Пра П. дамаўляліся ў час сватання, а канчаткова — на заручынах. У канцы вяселля П. урачыста (часам у суправаджэнні жартоўных песень) перавозіўся гасцямі з боку маладой у дом маладога.
    ПАСАД, у беларусаў старадаўні абрад, які звычайна спраўлялі ў пачатку вяселля. Маладую (радзей маладога) садзілі на хлебную дзяжу, накрытую вывернутым кажухом (сімвалізавалі здароўе, дабрабыт і шчасце). Важнай часткай П. маладой было расплятанне касы, якое ўрачыста адбывалася перад «прыпяканнем» (падпальваннем) валасоў і азначала пераход дзяўчыны ў іншы (жаночы) стан. Існаваў і сумесны П. маладЫх, састаўной часткай якога былі абрады «адвядзення», «злучэння» маладых, што азначалі заключэнне шлюбу. Абрад суправаджаўся журботнымі лірычнымі песнямі, якія вызначаліся багаццем варыянтаў, вял. колькасцю сюжэтаў, ’своеасаблівай кампазіцыяй (звычайна складаліся з 2 частак, пабудаваных на аснове паралелізму); шырока^ выкарыстоўваўся разгорнуты маналог (дыялог) і ІНШ. М.Ф.Піліпенка.
    ПАСАД, 1) гандлёварамесніцкая частка феад. горада ў 10—18 ст. (наз. таксама перадграддзе, прадмесце) у Кіеўскай Русі, Рас. дзяржаве і ВКЛ. 3 часоў Кіеўскай Русі многія П. падзяляліся на канцы і сотні, пазней у іх складзе з’явіліся гар. слабоды. Першапачаткова П. былі неўмацаванымі, пазней іх умацаваная частка, размешчаная каля дзядзінца (замка, крамля) наз. вакольным горадам. П. мелі ўсе гарады Беларусі. Напр., у Полацку ў 16 ст. было 6 П. 2) У Расіі ў 17—18 ст. гандл.прамысл. цэнтр, які з моманту заснавання не меў
    крэпасці. Як і гандл.рамеснае насельніцтва гарадоў, жыхары такіх П. адносіліся да пасадскіх людзей.
    ПАСАДЗЕЦ, вёска ў Зарэчанскім с/с Лагойскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Вілейка. 241 ж., 66 двароў (2000). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма З.Бядулі.
    «ІІАСАДСКАЕ БУДАЎНІЦТВА». сукупнасць землеўпарадкавальных, сац.эканам. мерапрыемстваў урада Рас. дзяржавы ў гарадах з канца 15 да сярэдзіны 17 ст. Было накіравана супраць прыватнай феад. зямельнай уласнасці на пасадах і закладніцтва гандл.рамеснага насельніцтва, на павелічэнне колькасці падаткаплацельшчыкаў шляхам вяртання ў дзярж. цягло вызваленых ад яго жыхароў прыватнаўласніцкіх, т.зв. «белых» слабод. Шэраг захадаў па «П.6.» зрабілі Іван III, Васіль III, Іван IV, Барыс Гадуноў, Міхаіл Фёдаравіч, канчаткова яго прынцыпы сфармуляваны пры Аляксею Міхайлавічу ў Саборным улажэнні 1649: усе прыватныя ўладанні на пасадах падлягалі бязвыплатнай канфіскацыі; да пасадаў прыпісваліся навакольныя землі для выпасу жывёлы і агародаў; усе «закладнікі» вярталіся ў пасадскую абшчыну, да якой далучаліся і жыхары канфіскаваных феад. уладанняў; занятак гандл.рамесніцкай дзейнасцю абвяшчаўся манаполіяй пасадскіх людзей (як выключэнне гэты занятак дазваляўся таксама стральцам ’ і частцы «служылых» казакоў); выхад з пасадскай абшчыны і пераходы з пасада ў пасад забараняліся. У 1649—52 да пасадаў далучана больш за 10 тыс. новых цяглых двароў. У выніку рэформы 1649 асн. маса гараджан апынулася ў складзе гандл.рамеснага саслоўя асабіста свабодных, але папрыгонніцку прымацаваных да месца жыхарства пасадскіх людзей.
    Літ:. Города феодальной Росснн: Сб. ст. М., 1966.
    ПАСАДСКІЯ ЛЮДЗІ, прынятая ў гіст. лры назва гандл.рамеснага і прамысл. насельніцтва гарадоў і ч. паселішчаў гар. тыпу (пасадаў, слабод) Стараж. Русі і Расіі 10—18 ст. Тэрмін «П.л.» паходзіць ад слова «пасад» і сустракаецца ў крыніцах з 15 ст. П.л. аб’ядноўваліся ў абшчыны на чале з земскімі старастамі, якія адказвалі за своечасовую вышіату падаткаў і выкананне розных дзярж. павіннасцей. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 у склад Пл. увайшлі жыхары скасаваных прыватнаўласніцкіх гар. слабод. У 1775 урад падзяліў Пл. на гільдзейскае купецтва і мяшчан. Паводле Жалаванай граматы гарадам 1785 П.л. — бяднейшы з 6 разрадаў прамысл. і рамеснага насельніцтва гарадоў. У далейшым гэтая катэгорыя паступова злілася з мяшчанамі.
    I ІАСАД^Н А. П a с a д ы н a (Pasadena), горад у ЗША, паўн.ўсх. прыгарад Лос
    Анджэлеса, ііггат Каліфорнія. Засн. ў 1874. 134,6 тыс. ж. (1998). Трансп. вузел. Прамсць: радыёэлектронная (у т.л. вытвсць ЭВМ і абсталявання), металаапр., харчовая, Каліфарнійскі тэхнал. інт. Кліматычны курорт. Навагодні фестываль ружаў (з 1890). Каля П. астр. абсерваторыя Маўнт Уілсан.
    ПАСАЖ (франц. passage літар. праход, пераход), 1)у м у з ы ц ы — паслядоўнасць гукаў у хуткім тэмпе (з 16 ст.), харакгэрная для віртуознай музыкі і цяжкая для выканання. Бываюць гамападобныя, акордавыя і мяшаныя. У віртуозных творах буйнейшых кампазітараў напоўнены значным меладычным зместам (фп. эцюды Ф.Ліста, Ф.Шапэна). 2) У архітэктуры — тып гандл. ці дзелавога будынка, у якім магазіны, канторскія памяшканні размешчаны ярусамі па баках шырокага праходу з зашклёным пакрыццем. Будавалі ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Еўропе. 3) Адзін з відаў верхавой язды — высокая рьгтмічная рысь. 4) У пераносным сэнсе — нечаканае здарэнне, дзіўны паварот справы.
    ПАСАЖНЫ ІНСТРУМЁНТ. астраметрычная прылада для вызначэння момантаў праходжання нябесных свяціл праз вертыкал пры іх сутачным руху. Вынайдзены ў 1689 О.Ромерам.
    Стацыянарны П.і. складаецца з астр. трубы (дыяметр 18 см, фокусная адлегласць 2 м) з гарыз. воссю вярчэння даўжынёй каля 1 м, якая ўстаноўлена на слупахфундаментах. У аіужбе часу выкарыстоўваюцца П.і. пераноснага тыпу. У факальнай плоскасці аб’ектыва знаходзіцца акулярны мікрометр з сеткай верт. і гарыз. ніцей. Візірная лінія П.і. ўстанаўліваецца ў плоскасці мерыдыяна — для атрымання з назіранняў прамога ўзыходжан
    Пасажны інструмент: 1 — гарызантальная вось; 2 — астранамічная труба; 3 — аб’ектыў; 4 — факальная плоскасць; 5 — акулярны мікраскоп; 6 — сетка ніцей.
    160 ПАСАЙ
    ня зорак і папраўкі гадзінніка, ці першага вертыкала — для вызначэння схілення зорак і шыраты месца назірання (гл. Нябесныя каардынаты). Моманты перасячэння відарысам зоркі верт. ніцей рэгіструюцца хранометрам. Пры фотаэл. рэгістрацыі хібнасць аднаго вымярэння прамога ўзыходжання зоркі на стацыянарным П.і. складае ± 0,015 с, адной папраўкі гадзінніка на пераносным П.і. —+ 0,005 с.
    Літ:. Подобед В.В., Нестеров В.В. Обідая астрометрня. 2 нзд. М., 1982.
    Я.У. Чайкоўскі.
    ІІАСАЙ (Pasay), горад на Філілінах, на вве Лусон, у сюіадзе Вял. Манілы. Каля 350 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: тытунёвая, харч., тэкст., швейная, каляровая металургія. Унт.
    ПАСАКА, вадкасць, якая выцякае з перарэзаных сасудаў драўніны сцёблаў або каранёў жывых раслін пад уплывам каранёвага ціску. Mae солі, амінакіслоты, бялкі, цукры, цытакініны і інш. За вегетац. перыяд у некат. дрэў выцякае 50—150 л П., у травяністых раслін (напр. у гарбуза) — 4—5 л. Найб. П. ў дрэў напрадвесні; у ёй да 8% цукру. Веснавую П. ўжываюць як напітак (бярозавы, кляновы сок).
    ПАСАКАЛЛЯ (італьян. passacaglia, ісп. pasacalle ад ісп. pasar праходзіць + calle вуліца), 1) песня, з 16 ст. танец ісп. паходжання ў суправаджэнні гітары. Узнікла як музыка для выканання на вуліцы (адсюль назва), а таксама як інстр. ўстаўкі ў песнях і танцах. У 17 ст. ў Францыі — урачысты сольны танец 3дольнага памеру (у оперу і балет П. ўвёў Ж.Б.Люлі), у Італіі спачатку як рытурнела ў сцэн. музыцы — невял. 2—3тактавыя пабудовы ў вьггрыманай акордавай факгуры з раўнамернай рытмікай. 2) Інстр. муз. п’еса.