• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Характэрныя рысы набыла ў Італіі ў 17 ст.: стрыманазасяроджаны, узнёслы характар музыкі, плаўны рух, умеранапавольны тэмп, 3дольны памер са зменай гармоніі пры змене такта, прьшцьш варыяцый на баса астыната, іпто стварае драм., трагедыйны характар музыкі. Як самаст. інстр. п’еса створана Дж.Фрэскабальдзі (1637), які ўвёў яе ў сюіту. Сустракалася ў опернай музыцы (К.Мантэвердзі, Люлі), у інстр. найчасцей уваходзіла ў сюіту (Ф.Куперэн) або існавала як сольная п'еса. У 2й пал. 17 — пач. 18 ст. — буйная, развітая форма пераважна ў арганнай музыцы ням. кампазітараў (Г.Ф.Гендэль, І.С.Бах). У 19 ст. амаль знікла. У 20 ст. ў сувязі з тэндэнцыямі неакласіцызму, павышэннем ролі поліфаніі і прынцыпу basso ostinato П. найчасцей уваходзіць у буйныя муз. формы. У рас. музыцы найб. паслядоўна і глыбока П. распрацавана ў творчасці Дз.Шастаковіча, які пашырыў рамкі жанру, выкарыстоўваў П. ў пераломных, кульмінацыйных момантах цыклічных форм як выразны масг. сродак.
    У бел. музыцы жанр П. прадстаўлены ў творчасці Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, Л.Гуціна, У.Дамарацкага, А.Залётнева, Э.Зарыцкага, Дз.Смольскага, Р.Суруса і інш.
    Літ:. Бобровскнй В. Претворенне жанра пассакальн в сонатноснмфонмческпх цнклах Д.Шостаковнча // Музыка н совре
    менность. М., 1962. [Вып. 1]; Цуккерм а н В.А Аналнз музыкальных пронзведеннй: Варнацнонная форма. 2 нзд. М., 1987.
    А.У.Валадковіч.
    ГІАСАТНЫ КЛІМАТ, клімат абласцей зямнога шара, якія знаходзяцца пад уздзеяннем пасатаў. Вызначаецца ўстойлівасцю напрамкаў і сілы ветру, малой воблачнасцю і малой колькасцю атмасферных ападкаў (каля 500 мм за год). Сярэдняя тра паветра летніх месяцаў 20—27 °C, у зімовыя месяцы — да 10— 15 °C. У раёнах з П.к. на сушы пераважаюць ландшафты трапічных пустьшь і паўпустынь (акрамя ўсх. ч. мацерыкоў, якім уласцівы мусонны клімат).
    ПАСАТНЫЯ ЦЯЧ^ННІ, паверхневыя цячэнні Сусв. акіяна ў трапічных і экватарыяльных шыротах Паўн. і Паўд. паўшар’яў, якія выклікаюцца пасатамі. Накіраваны з У на 3, падзяляюцца міжпасатнымі супрацьцячэннямі. У паўн. ч. Індыйскага ак. зза мусоннай цыркуляцыі П.ц. назіраюцца зімой. У зах. ч. акіянаў даюць пачатак цячэнням: Антыльскаму і Бразільскаму ў Атлантычным ак.( Мінданао і Усх.Аўстралійскаму ў Ціхім ак., Самалійскаму (зімой) і Мазамбікскаму ў Індыйскім ак.
    ПАСАТЫ (ням. Passat, галанд. passaat, верагодна, ад ісп. viento de pasade вецер, які спрыяе пераезду), устойлівыя на працягу года паветраныя цячэнні ў трапічных і экватарыяльных шыротах (ад 25—30° паўн. ш. і паўд. ш. амаль да экватара) пераважна над акіянамі. Паблізу зямной паверхні ў выніку трэння і дзейнасці Карыяліса сілы ў Паўн. паўшар’і вятры маюць паўн.ўсх. напрамак, у Паўд. — паўд.ўсходні. Паміж П. Паўн. і Паўд. паўшар’яў — унутрытрапічная зона канвергенцыі; над П. дзьмуць антыпасаты. П. маюць важнае значэнне ў агульнай цыркуляцыі атмасферы, абумоўліваюць узнікненне пасатных цячэнняў, на сушы садзейніча, юць утварэнню і захоўванню трапічных пустынь (гл. Ласатны клімат).
    ПАСАШКбЎ Іван Ціханавіч (1652, с. Пакроўскае, Маскоўская вобл. — 1.2.1726), расійскі эканаміст і публіцыст. Асн. яго праца «Кніга аб беднасці і багацці» (1724; выд. ў 1842). У ёй, у адрозненне ад прыхільнікаў меркантылізму, П. прызнаваў магчымасць атрымання прыбытку ўнугры краіны і ставіў яго велічыню ў залежнасць ад прадукцыйнасці працы і ўзроўню заработнай платы. Падкрэсліваў выгаднасць выкарыстання наёмнай працы і здзельнай аплаты. Гал. прычынай беднасці дзяржавы лічыў адсталасць сельскай гаспадаркі і жорсткую эксплуатацыю селяніна. Прыхільнік пераўтварэнняў Пятра I (выступаў за развіццё прамсці, гандлю, даследаванне радовішчаў карысных выкапняў). Прапаноўваў збіраць падаткі з усіх саслоўяў (акрамя духавенства) з улікам маёмаснага становішча, сфармуляваў ідэю фармальнай роўнасці перад законам і судом. Пасля смерці Пятра I зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе і памёр.
    ПАСВЕДЧАННЕ, афіцыйны дакумент, які засведчвае асобу прад’яўніка і яго прававы статус або сцвярджае пэўныя факты і правы. Напр., пашпарт, П. работніка дзярж. органа, установы, ваеннаслужачага, дэпутата, пенсіянера і інш.
    ІІАСЕВІНА (Possevino) Ангоніо (12.7.1533, г. Мантуя, Італія — 26.2.1611), дыпламат, тэолаг, педагог. 3 1559 чл. ордэна езуітаў. У 1581 у якасці папскага легата накіраваны ў Маскву, каб паспрыяць спыненню працяглай Лівонскай вайны 1558—83. 3 яго акгыўным удзелам заключаны ЯмЗапольскі мірны дагавор 1582 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Пасля вайны П. стаў дарадцам караля Стафана Баторыя, спрыяў умацаванню ў краіне пазіцый езуітаў (у тл. на землях ВКЛ), пашырэнню контррэфармацыі. Абмяркоўваў з каралём праекг стварэння Лігі еўрап. дзяржаў, накіраванай супраць Турцыі. Адзін з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596, спрабаваў пераканаць у яе неабходнасці гал. апекуна праваслаўя ў ВКЛ К.ВАстрожскага. Па даручэнні караля ў 1586 ездзіў у Рым да папы Сікста V. Пасля абрання ў 1587 каралём Жыгімонта ПІ вярнуўся ў Італію і прысвяціў сябе пед. і літ. дзейнасці. Аўтар кнігі «Масковія» (Вільня, 1586, на лац. мове), у якой выклаў гісторыю, звычаі і рэліг. сітуацыю ў Расіі, шго робіць твор каштоўнай гіст. крыніцай.
    Тв.: Рус. пер. — Нсторнческне сочннення о Росснн XVI в. М., 1983. В.Ф.Шалькевіч. ІІАСЕЙДОН, у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з гал. багоўалімпійцаў, бог мораў, крыніц і землетрасенняў, якімі ён кіруе з дапамогай трызубца. Сын Кронаса і Рэі, брат Зеўса і Аіда, з якімі падзяляе панаванне над светам, бацька Тэсея, Мінатаўра і інш. міфалагічных персанажаў. Лічылася, што ён жыве ў раскошным палацы на дне мора. У стараж. Афінах П. шанавалі як апекуна марской магутнасці горада, у яго гонар наладжваліся Істмійскія гульні. У рым. міфалогіі П. адпавядаў Нептун.
    ПАСЕКА, тое, што пчальнік.
    ПаСЕКА, вёска ў Старадарожскім рне Мінскай вобл., на аўіадарозе Старыя Дарогі—Сінягова. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пд ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 163 км ад Мінска. 430 ж., 195 двароў (2000). Сярэдняя пікола, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПАСЁЛІЧЫ, вёска ў Хойніцкім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. прадпрыемства. За 8 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Хойнікі, 111 км ад Гомеля. 312 ж., 111 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПАСЕР (Passer) Арэнт (?—1637), эстонскі скулыггар і архітэкгар. Паходзіў з
    ПАСІКАЎ	161
    Нідэрландаў. Працаваў пераважна ў Таліне (1589—1637) і г. Хаапсалу (1626— 28). У творг х апіраўся на традыцыі нідэрл. маньерызму, спалучаў выкананыя ў высокім рэльефе фігуры з пышным паліхромным арнаментам (надмагілле Понтуса дэ ла Гардзі ў Домскай царкве, 1589—95; фасад будынка браіггва Чорнагаловых, 1597, у Таліне).
    ПАСЁЛАК, населены пункт пры прамысловых, с.г. і інш. прадпрыемствах. П. наз. таксама сядзібы саўгасаў і калгасаў. На Беларусі П. аднесены да катэгорыі сельскіх нас. пункгаў (Закон «Аб адміністрацыйнатэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пьгганняў адміністрацыйнатэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998). Некаторыя П. пры колькасці жыхароў больш за 500 чал. атрымліваюць статус рабочых пас&ікаў.
    ПАСЁЛАК ГАРАДСКОГА ТЬІПУ, гарадскі населены пункт, які адрозніваецца ад горада пераважна меншай колькасцю жыхароў. Звычайна выконвае прамысл., трансп., адм., курортныя, навук. і інш. функцыі. Вылучаюць: гарадскі пасёлак, курортны пасёлак, рабочы пасёлак. На Беларусі П.г.т. ўтвораны ў 1938 з вял. мястэчак і некаторых сёл. Крытэрыі аднясення нас. пунктаў да пэўнай катэгорыі замацаваны ў Законе «Аб адміністрацыйнатэрьггарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйнатэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998. На Беларусі (2000) 109 П.г.т., у тл..92 гарадскія, 16 рабочых, 1 курортны (Нарач).
    ПАСІ (Passy) Фрэдэрык (20.5.1822, Парыж — 19.6.1912), французскі эканаміст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Вучыўся ў ліцэях Людовіка Вялікага і Бурбона ў Парыжы. Самастойна вывучаў эканам. тэорыю, чьггаў па ёй лекцыі, выкладаў у школах Парыжа. У 1881—89 дэп. парламента. Пад уплывам Крымскай вайны 1853—56 усвядоміў амаральнасць і непрадукгыўнасць вайны як спосабу вырашэння міжнар.
    спрэчак. Выступаў за міжнар. арбітраж. У 1888 разам з У.Р.Крымерам арганізаваў сустрэчу франц. і англ. парламентарыяў для абмеркавання перспектыў арбітражу паміж Lx краінамі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. лігі міру (1867) і Міжпарламенцкага саюза (1889). Аўтар зб. эсэ «Праблемы эканомікі»
    Тыповая забудова сучаснага пасёлка
    (1857), твораў «Гісторыя працы» (1872), «Міжнародны арбітраж» (1879) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1901 (прысуджана ўпершыню, разам з А.Ж.Дзюнанам).
    ПАСІБІЛІСТЫ, палітычная плынь у франц. рабочым руху ў 1880я г. — пач. 20 ст. Адстойвалі ідэі «муніцыпальнага сацыялізму» (перадача органам мясц. самакіравання гар. транспарту, электрастанцый, газазабеспячэння, школ, бальніц і інш.). Першапачаткова складалі рэфармісцкае крыло Рабочай партыі (засн. ў 1879) на чале з П.Брусам; прытрымліваліся «палітыкі магчымасцей» («La politique des possibilites», адсюль назва П.). У 1882 пасля расколу Рабочай партыі П. атрымалі назву Рабочая партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, у 1883 — Федэрацыя франц. працоўныхсацыялістаў. У 1880я г. зрабілі спробу ўзначаліць міжнар. рабочы рух, але не былі падтрыманы. У пач. 20 ст. ўвайшлі ў склад Франц. сацыяліст. партыі.
    ПАСІВЁННЕ, змена афарбоўкі валасоў у серабрыстабелы колер ад змяншэння колькасці пігменту. Працэс, як правіла,
    неабарачальны. У пажылым узросце — нармальная фізіял. з’ява, заўчаснае паталаг. П. развіваецца з 20 гадоў. Выклікаецца захворваннямі эндакрыннай і нерв. сістэм, гіпавітамінозам, цяжкімі інфекцыямі, нерв. ўзрушэннямі, ператамленнем; вял. значэнне маюць спадчьшныя фактары. Часовае П. ўзнікае пасля некат. хвароб (напр., рожы), прыёму лекаў. У гэтых выпадках афарбоўка валасоў звычайна аднаўляецца.
    ПАСІВІРАВАННЕ, пасівацыя м е т а л а ў, пераход паверхні металаў у пасіўны стан, які прыводзіць да рэзкага запавольвання карозіі; сукупнасць хім. і электрахім. метадаў апрацоўкі паверхні металаў (метал. вырабаў) для надання ім каразійнай устойлівасці.