• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Румыніі, а Фінляндыя вобласць Петсама (Печанга) — Сав. Саюзу. На перададзенай Сав. Саюзу ў арэнду на 50 гадоў тэр. ПоркалаУд на паўн. узбярэжжы Фінскага заліва (недалёка ад Хельсінкі) стваралася сав. ваеннамарская база (у 1955 сав. ўрад датэрмінова адмовіўся ад арэнды ПоркалаУд). Паліт. пастановы абавязвалі Італію, Венгрыю, Румынію, Балгарыю, Фінляндыю забяспечыць сваім грамадзянам асн. дэмакр. правы і свабоды, забаранялі адраджэнне і дзейнасць фаш. аргцый, прадугледжвалі прыцягненне да суда ваен. злачынцаў. Гэтым краінам дазвалялася мець для мэт абароны абмежаваную колькасць узбр. сіл, але забаранялася вырабляць атамную і інш. зброю масавага знішчэння. Эканам. раздзелы дагавораў прадугледжвалі выплату адпаведнымі краінамі рэпарацый ахвярам экспансіі: Сав. Саюзу, Албаніі, Грэцыі, Югаславіі, Чэхаславакіі і Эфіопіі. П.м.д. спрыялі ўрэгуляванню адносін паміж дзяржавамі пасля 2й сусв. вайны.
    ІІАРЫЖСКІЯ ПАГАДНЁННІ 1954, міжнародныя дагаворы, якія аформілі ваен. саюз ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і інш. краін — удзельніц Арганізацыі Паўночнаа.ллантычнага дагавору (НАТО) з ФРГ; падпісаны 23.10.1954 у Парыжы. Набыл сілу 5.5.1955. Уключалі: пратакол (падпісалі ЗША, Вялікабрьпанія, Францыя і ФРГ) пра спыненне акупац. рэжыму ў ФРГ пасля 2й сусв. вайны і дадаткі да пратакола, што ўводзілі ў дзеянне з некат. зменамі «Агульны дагавор» 1952; пратаколы (падпісалі Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург і ФРГ) пра стварэнне ў межах НАТО на базе Брусельскага пакга 1948 паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і краінамі Бенілюкса ваен. групоўкі — Заходнееўрапейскага саюза; рэзалюцыю дзяржаў — членаў НАТО пра далучэнне да гэтай аргцыі ФРГ. Паводле пагадненняў ФРГ забаранялася вьгтвсць атамнай' і інш. відаў зброі масавага знішчэння, аднак дазвалялася мець узбр. сілы ў складзе 12 дывізій. Нягледзячы на скасаванне акупац. статута, англ., амер. і франц. войскі заставаліся на тэр. ФРГ. Пасля ратыфікацыі П.п. парламентамі Вялікабрытаніі і Францыі (май 1955) СССР ануляваў англасавецкі 1942 і франкасавецкі 1944 дагаворы аб саюзе і ўзаемадапамозе. Заключэнне і ратыфікацыя П.п. папярэднічалі афіц. прыёму ФРГ у НАТО (9.5.1955).
    ГІАРЫК (ад франц. perruque), накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў, нашытых на аснову.
    ПАРЫКбВАЕ ДРЭВА. гл. ў арт. Скумпія.
    ПАРЫКУТЬІН (Paricutin), дзеючы вулкан у Мексіцы, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры. Вьцц. 2774 м (па інш. звестках 3170 м). Узнік у 1943, калі адбываліся выюды магутных фантанаў гарачага шлаку, якія чаргаваліся з выкіда
    мі пары, попелу і значнымі выцяканнямі лавы. Бесперапынна дзейнічаў да 1952.
    ПАРЫН Васіль Васілевіч (18.3.1903, г. Казань — 15.6.1971), расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад. AH СССР (1966) і АМН СССР (1944). Скончыў Пермскі унт (1925). 3 1960 дырэкіар Інта нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМН СССР, з 1965 дырэкгар Інта медыкабіял. праблем, адначасова ў 1963—66 віцэпрэзідэнт АМН СССР. 3 1969 у AH СССР (заг. лабараторыі). Навук. працы па нармальнай і паталаг. фізіялогіі кровазвароту, біякібернетыцы, касм. біялогіі і медыцыне. Даследаваў рэф лекгорную рэгуляцыю лёгачнага кровазвароту, адкрыў адзін з механізмаў рэгуляцыі прытоку крыві да сэрца.
    Тв.: Нзбр. труды. Т. 1—2. М., 1974.
    ПАРЫНЬЯС (Parinas), мыс у Перу, крайні зах. пункг мацерыка Паўд. Амерыка (4°45' паўд. ш. і 81°20' зах. д.).
    Парыс. Скульптура АКановы. 1810—16.
    ПАРЫС, Аляксандр, у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Іліяда» траянскі царэвіч, сын цара Прыяма і Гекубы. У спрэчцы Афрадыты з Герай і Афінай за званне прыгажуні прысудзіў перамогу Афрадыце. За гэта Афрадыта
    156 ПАРЫТЭТ
    дапамагла яму выкрасці прыгажуню Алену, жонку спартанскага цара Менелая, што стала прычынай Траянскай вайны. У канцы вайны П. з дапамогай Апалона забіў грэч. героя Ахіла, але і сам загінуў. Вобраз П., асабліва сюжэт «суд П.», карысталіся папулярнасцю ў мастакоў і скулыггараў (Л.Кранах Старэйшы, ТІ.П.Рубенс, \.Канова і інш.).
    ПАРЫТ^Т (ад лац. paritas роўнасць), 1) прынцып роўнага прадстаўніцтва бакоў; азначае таксама роўнасць, раўнапраўе, раўнацэннасць, роўнае становішча. У м і ж н а р. праве — парытэтны прынцып азначае дагаворнае абавязацельства ўстанавіць для замежных грамадзян і юрыд. асоб такі статус, якім карыстаюцца грамадзяне і юрыд. асобы дадзенай краіны. Найб. пашыраны пры пагаджальным разглядзе прац. і інш. канфлікгаў у арбітражах. 2) П. вал ю т н ы — суадносіны паміж.валютамі розных краін. У эпоху абарачэння золата (серабра) у якасці грошай і пры свабодным абмене папяровых грошай на золата (да 1й сусв. вайны 1914—18) ужываўся манетны П. (па колькасці чыстага золата, якое ўтрымлівалася ў грашовай адзінцы). Ва ўмовах абарачэння неразменных на золата папяровых грошай — валютны П. (па колькасці золата, якое афіцыйна ўстанаўліваецца ўрадам у нац. грашовай адзінцы). Валютны П., які змяняецца дзяржавай у залежнасці ад руху цэн унутры краіны і пакупной сілы замежнай валюты, называецца П. пакупной сілы валют.
    ПАРЫТ^ТНЫЯ ЦЙНЫ, цэны на с.г. прадукцыю, якія дазваляюць вытворцу за нязменны аб’ём прадукцыі атрымліваць грашовы даход, дастатковы для пакупкі стабільнага набору нясельскагаспадарчых спажывецкіх даброт і паслуг.
    ПАРЫЦЫ РАЁН, адм.тэр. адзінка БССР у 1924—61. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр. — г.п. Парычы. 20.8.1924 падзелены на 14 сельсаветаў: Добравальпічанскі, Дуброўскі, Каралеўскаслабодскі, Коўчыцкі, Любанскі, Парыцкі, Ракшынскі, Раманішчанскі, Сцяпоўскі, Чыркавіцкі, Чэрнінскі, Шацілкаўскі, Шчадрынскі, Якімаваслабодскі. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. На 1.1.1941 раён уключаў г.п. Парьгчы і 13 сельсаветаў. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. 9.6.1960 цэнтр раёна перанесены ў г.п. Шацілкі, які 29.7.1961 перайменаваны ў г. Светлагорск, а П.р. — у Светлагорскі раён.
    пАРЫЧЫ, гарадскі пасёлак у Светлагорскім рне Гомельскай вобл., прыстань на р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро), на аўтадарозе Бабруйск—Калінкавічы. За 32 км ад Светлагорска, 142 км ад Гомеля. 2,5 тыс. ж. (2000). Вядомы з 16 ст. як дзярж. маёнтак у Бабруйскім старостве ВКЛ. У 1639 — 239 ж., 43 двары. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, гандл. мяс
    тэчка (пераважна гандаль лесам), цэнтр воласці Бабруйскага пав. Мінскай губ. 3 канца 18 ст. належалі П.І.Пушчыну і яго спадчыннікам. Да 1855 дзейнічаў цукр. зд. У пач. 20 ст. больш за 4 тыс. ж., бровар, гарбарны і 2 канатныя зды, прыстань, 2 нар. вучылішчы, жаночае духоўнае вучылішча, 2 бальніцы, аптэка, паштоватэлеграфнае аддзяленне, 2 правасл. царквы, 3 яўр. малітоўныя дамы. 3 1924 да чэрв. 1960 цэнтр Парыцкага раёна. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну'ням.фаш. захопнікі загубілі ў П. больш за 1700 жыхароў, дзейнічала Парыцкае патрыятычнае палполле. 3 1961 у Светлагорскім рне.
    Працуюць кансервавы зд, камбінат буд. матэрыялаў, райаб’яднанне «Сельгасхімія», 2 перасовачныя механіз. калоны, цэхі: кандытарскі, па перапрацоўцы мяса, электрасувязі. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, дашкольная ўстанова, 2 бкі, бальніца, Дом культуры, аддз. сувязі. Музей Вял. Айч. вайны. Царква св. Марыі Магдаліны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна ў 1943—44. Помнікі архітэктуры: будынкі бальніцы (2я пал. 19 ст.), б. жаночага вучылііпча (1881), дом лесапрамыслоўца (пач. 20 ст.). За 0,5 км на ПнЗ ад П. паселішча эпохі неаліту (5—3е тыс. да н.э.).
    ПАР^БРЫК, прыём арнаментальнай цаглянай ці каменнай муроўкі ўстаноўкай цаглін (абчасаных камянёў) пад вуглом да вонкавай паверхні сцяны. Звычайна П. ўтваралі дэкар. гарыз. фрызы і паяскі і спалучаліся з інш. элементамі аздаблення. Выкарыстоўваліся ў пабудовах стыляў готыкі, рэнесансу, псеўдарускага, несапраўднай готыкі, мадэрна.
    ПАР^З, аслабленне рухальных функцый, абумоўленае парушэннем інервацыі адпаведных мышцаў. Гл. ў арт. Паралічы.
    ПАРЭЛА (Рогеііа), род пячоначных імхоў сям. парэлавых. Каля 180 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 1 від — П.пласкалістая (P.platyphylla) — занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў цяністых лясах, старых парках і аблесеных ярах на ствалах, на выступаючых з зямлі каранях шыракалістых дрэў.
    П.пласкалістая —двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі плоскія, бураватазялёныя. Сцябло даўж. 3—8 см, жорсткае, двойчы і тройчы перыстаразгалінаванае. Лісце густое, чарапічнае, двухлопасцевае. Каробачка іпарападобная, на кароткай ножцы.
    Г. Ф.Рыкоўскі.
    ПАРЭНХІМА (ад грэч. parenchyma напаўненне) у жывёл, 1) спецыялізаваная тканка якоганебудзь органа (напр., залоз, печані, селязёнкі), якая выконвае асн. функцыю гэтага органа. Проціпастаўляецца апорнаму каркасу, які мае ў сабе злучальную тканку; 2) Філагенет. папярэднік сапр. тканкі або злучальная тканка, нгго фарміруецца з мезадэрмы і запаўняе пбласці паміж органамі ў некат. жывёл (напр., плоскія чэрві, п’яўкі). У р а с л і н — асн. тканка, якая мае ў сабе жывыя клеткі амаль аднолькавага памеру і працяглас
    ці ў трох вымярэннях (танкасценны многавугольнік). У П. ўтвараюцца спецыялізаваныя (напр., праводныя, мех.) тканкі, ажыццяўляецца асіміляцыя, выдзяленне, назапашванне і інш. Адрозніваюць П., што назапашвае, што паглынае, асіміляцыйную (хларэнхіму), паветраносную (аэрэнхіму). Тканкі П. часам вяртаюцца да мерыстэматычнага стану (здольнасці да дзялення) пры гаенні ран, рэгенерацыі тканак і органаў, утваранні прыдаткавых каранёў і парасткаў.
    А. СЛеанцюк.
    ПАРЙТА (Pareto) Вільфрэда (15.7.1848, Парыж — 20.8.1923), італьянскі эканаміст і сацыёлаг; адзін з прадстаўнікоў матэматычнай школы ў паліт. эканоміі. Скончыў Турынскі унт. У 1893—1906 праф. Лазанскага унта. Асн. палажэнні яго вучэння выкладзены ў 4томным «Трактаце ўсеагульнай сацыялогіі» (1915^—19). Лічыў грамадства сістэмай, якая знаходзіцца ў «дынамічнай раўнавазе» ў выніку ўзаемадзеяння інтарэсаў асобных сац. грутш і слаёў. Паводле яго тэорыі эліт, у паліт. працэсе вылучарцца 2 тыпы: «эліта львоў», якой уласцівы агрэсіўнасць, аўгарытарнасць, схільнасць да насілля, і «эліта ліс», якой уласцівы лавіраванне, спекуляцыі, падман; грамадства развіваецца шляхам перыяд. змены, цыркуляцыі эліт. He адмаўляў ролю ідэалогіі ў грамадстве, але лічыў
    Парэбрык.
    ПАРЭЧКІ 157
    яе лжывай формай грамадскай свядомасці.