Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
А.М.Петрыкаў.
Я С.Пархута ААПарцянка.
ПАРЦЭЛЯРНАЯ ГАСПАДАРКА сямейнаіндывідуальная сялянская гаспадарка. Асн. форма вядзення натуральнаспажывецкай вьпвсці пры рабаўладальніцкім ладзе і феадалізме. 3 развіццём капіталізму П.г. ўцягнулася ў сістэму таварнаграшовых адносін і ператварылася ў дробную таварную гаспадарку. Звычайна вядзецца на невялікіх участках (парцэлах — адсюль назва) уласнай або арандаванай зямлі.
ПАРЦЭЛЯЦЫЯ (ад франц. parcelle часцінка), раздрабленне сял. зямельных надзелаў. У Польшчы, у т.л. ў Зах. Беларусі, дзе да 1920х г. панавала буйное памешчыцкае землеўладанне, П. называлася разбіўка на дробныя ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і продаж праз дзярж. банкі зямель дзяржаўных, памепічыцкіх і т.зв. пакінугых (землі бежанцаў 1й сусв. вайны, якія па розных прычынах не вярнуліся на радзіму); адно з асн. мерапрыемстваў агр. рэформы ў Польшчы ў 1920—30я г. У Зах. Беларусі і Зах. Украіне П. мела на мэце не толькі павялічыць сял. надзел, але і ўмацаваць там сац. апору польскай дзяржавы шляхам надзялення зямлёй асаднікаў і распродаж часткі памешчыцкіх зямель мясц. кулакам і заможным сялянам, пры частковым захаванні і памешчыцкага землеўладання. Праводзілася яна паралельна з камасацыяй і ліквідацыяй сервітутаў на аснове законаў аб агр. рэформе (15.7.1920), «Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі» (17.12.1920), аб парцэляцыі і асаднііггве (28.12.1925). У Зах. Беларусі П. пачалася ў 1921. Пад прыкрыццём П. паме
парыж 149
шчыкі распрадавалі свае горшыя землі па спекулятыўна высокіх рыначных цэнах, маладаступных дая збяднелага сялянства. Такая прыватная П, ў народзе называлася «дзікай» П. У 1921—25 у Зах. Беларусі штогод парцэлявалася да 25 тыс. га дзяржаўньгх і 27 тыс. га уласніцкіх зямель. Каля 80% гэтых зямель трапляла ў рукі кулакоў і асаднікаў. Да 1934 распарцэлявана 597 тыс. га (20% плошчы буйной зямельнай уласнасці). Такая агр. рэформа не задавальняла бяднейшую частку сялян, і яны выступалі супраць такога спосабу П.
І.П.Хаўратовіч.
ПАРЦЯНКА Андрэй Антонавіч (23.2.1906, в. Дубраўка Крупскага рна Мінскай вобл. — 29.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, паранены трапіў у палон, уцёк, потым у партызанах. Са жн. 1944 на 1м Прыбалт. фронце, кулямётчык. Вызначыўся ў баі ў студз. 1945 на тэр. Усх. Прусіі; адзін з першых пераправіўся цераз Куршскі заліў, удзельнічаў у адбіцці 6 контратак. Застаўшыся з разліку адзін, з адкрьгтай пазіцыі садзейнічаў утрыманню пазіцыі; загінуў у баі. У в. Дубраўка яго барэльеф на адной са стэл помніка землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ІІАРЧА (перс.), дэкаратыўная тканіна
са складаным узорам, утвораным метал. ніткамі ўтку. У Кітаі П. выраблялі яшчэ ў пач. н.э. У старажытнасці ўзор фарміравалі з залатых і сярэбраных нітак на шаўковай аснове, у наш час — з нітак матэрыялаў (сплаваў), што імітуюць гэтыя каштоўньы металы, ці з мішуры на палатне з шаўковых ці баваўняных нітак. Выкарыстоўваюць пераважна для пашыву і аздаблення тэатр. касцюмаў.
ІІАРША, тое, пгго фавус.
ГІАРША РАСЛІН, хвароба, якая выклікаецца грыбамі ці акгынаміцэтамі з родаў стрэптаміцэс, спонгаспора, гельмінтаспорыум, вентурыя і інш. Пашырана ўсюды, значна зніжае ўраджай у вільготныя і цёплыя гады. На Беларусі найб. шкодзіць бульбе, яблыні, грушы. 3 інш. с.г. культур на паршу хварэюць бурак, цытрусавыя, віпіня. Пашкоджвае паверхневыя тканкі: утвараюцца плямы, каросты, язвы на пладах, лісці, парастках. Інфекцыя перадаецца з насенным матэрыялам, праз глебу (з расл. рэшткамі). Меры барацьбы: чаргаванне
культур, прарошчванне клубняў на святле, вытрымліванне рэжыму захоўвання клубняў, знішчэнне апалага лісця, апырскванне раслін фунгіцыдамі і інш. Устойлівыя да паршы сарты бульбы — Тэмп, Лошыцкая, Агеньчык; яблыні — Беларускі сінап, Каштэля, Мінскі; грушы — Дзюшэс летні, Бэра лошыцкая, Беларуская позняя.
Літ:. Дорожкмн Н. A, Бельская С.Я. Болезнм картофеля. Мн., 1979; Амбросов АЛ., Болотннкова В.В., Мерцалова О.С. Как заіцнтнть сад от вредателей н болезней. 2 нзд. Мн., 1985.
С.І.Бельская.
Парша раслін: 1 — яблыні; 2 — звычайная парша бульбы
ПАРШЫН Фёдар Ігнатавіч (н. 27.9.1915, станіца Ніжнячырская Растоўскай вобл., Расія), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскую школу пілотаў Грамадз. паветр. флоту (1937). У Вял. Айч. вайну камандзір эскадрыллі лётчыкбамбардзіроўшчык П. вызначыўся ў ГомельскаРэчыцкай 1943 і Бабруйскай 1944 аперацыях у бамбардзіроўцы жывой сілы і тэхнікі ворага на ст. Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін. Бабруйск; зрабіў 210 баявых вылетаў, збіў 2 варожыя самалёты. Да 1950 у Сав. Арміі.
ПАРШЫНА, вёска ў Горацкім рне Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Гор
кі—Дрыбін. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Горкі, 92 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 605 ж., 225 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПАРЫ (Parry) Уільям Эдуард (19.12.1790, г. Бат, Вялікабрытанія — 8.7.1855), англійскі даследчык Аркгыкі. У 1819—24 кіраваў 3 экспедыцыямі на 2 караблях, якія былі пасланы на пошукі Паўн.Зах. праходу. У час экспедыцыі адкрыў і даследаваў шэраг авоў (Сомерсет, Мелвіл, Банкс, Карнуоліс і інш.) і праліваў (Ланкастэр, ПрынсРыджэнт, Бараў, Мелвіл, Уэлінгтан і інш.) Канадскага Арктычнага архіпелага. У 1827 спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса (ад Шпшбергена), дайшоў да 82°45' паўн. ш. Яго імем названы архіпелаг арктычных астравоў, заліў, паўвостраў, 3 мысы.
ПАРЫ АРХІІІЕЛАГ (Parry Islands), група астравоў на Пн Канады, у цэнтр. частцы Канадскага Аркгычнага архілелага. Пл. каля 100 тыс. км2. Найбуйнейшыя авы: Мелвіл (43 тыс. км), ПрынсПатрык (15,8 тыс. км2), Батэрст (18,2 тыс. км2). Рэльеф пераважна нізінны, на паўд. астравах — горныя хрыбты, выш. 1067 м на вве Мелвіл. Клімат аркгычны, ападкаў каля 150 мм за год. Палярныя пустыні. Нас. пункты — МоўлдБей (на вве ПрынсПатрык) і Рэзалькп (на востраве Карнуоліс). Названы імем англ. даследчыка У.Э.Пары.
ПАРЫЖ (Paris), горад, сталіца Францыі. Знаходзіцца на р. Сена, пры ўпадзенні ў яе рэк Марна і Уаза. 2152 тыс. ж. (1997). Разам з прыгарадамі (Версаль, СенДэні, Іўры, Аржанцёй, Дрансі, БулоньБіянкур, Мантрой і інш.) ут
150 ПАРЫЖ
варае самастойны дэпартамент Вял. П. (нас. каля 10 млн. чал.). Гал. горад гіст. вобласці ІльдэФранс. Гал. трансп. вузел краіны (16 чыгунак і больш за 20 аўтадарог). Міжнар. аэрапорты: Шарль дэ Голь, Буржэ, Арлі. Сена звязвае П. з морам (аванпорт Гаўр). Гал. эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. Галіны прамсці — разнастайнае машынабудаванне (асабліва станка, аўта і авіябудаванне), вырабы дакладнай механікі і оптыкі. электронная, эл.тэхн., ваенная, хім. (гумавая, фармацэўтычная, выраб фотаматэрыялаў, пластмас і інш.), харч., паліграф., папяровая, мэблевая прамсць, вьгтвсць буд. матэрыялаў і інш. П. — міжнар. заканадаўца мод, выпускаецца больш за 30% гатовага адзення ў краіне. Сусветную вядомасць мае выраб прадметаў туалету, галантарэйных і ювелірных вырабаў, сувеніраў. У П. больш за 50% банкаў краіны, гораду належыць вядучая роля ва ўнутр. і знешнім гандлі Францыі. Рэгулярна праводзяцца міжнар. кірмашы. Горад наведваюць штогод больш за 15 млн. турыстаў. Метрапалітэн. Месцазнаходжанне ЮНЕСКА і інш. міжнар. аргцый.
Засн. на месцы паселішча гальскага племя парызіяў (адсюль назва). Пад назвай Лютэцыя згадваецца Юліем Цэзарам (53 да н.э.). У 355—363 н.э. рэзідэнцыя рым. імператара Юліяна Адступніка. 3 497 пад уладай франкаў, рэзідэнцыя (з 508) караля Хлодвіга I. Пры Каралінтах цэнтр графства. У 855—886 вытрымаў аблогу нарманаў. 3 987 сталіца франц. дзяржавы. У гады праўлення караля Філіпа II Аўгуста горад абнесены сценамі, забрукаваны вуліцы, будаваўся Луўр. У 1215 засн. унт. У 13—14 ст. буйны гандл. і рамесніцкі цэнтр, найболылы горад у Еўропе (у пач. 14 ст. 100 тыс. чал.). У 1348 эпідэмія чумы знішчыла /3 яго жыхароў. Парыжане ўдзельнічалі ў парыжскім паўстанні 1357—58, паўстаннях 13 82 і 1413. У Сгогадовую вайну 1337—1453 горад заняты (1420—36) англ. войскамі. У 1420я г. — сярэдзіне 16 ст. П. страціў ролю паліт. цэнтра. які перамясціўся ў луарскія замкі (рэзідэнцыя франц. каралёў). Ў час рэлігійных войнаў 16 ст. П. — апора каталіцызму. У 1572 тут адбылося масавае знііпчэнне гугенотаў (гл. Варфаламееўская ноч). У П. разгортваліся гал. падзеі Фронды (1648—53). У 1682 каралеўская рэзідэнцыя з П перанесена ў Версаль (да 1789). 3 2й пал. 17 ст. П. —сусветны цэнтр навукі, лры і мастацгва. 14.7.1789 у П. адбыўся штурм Бастыліі. падзенне якой стала пачаткам Французскай рэвалюцыі 1789—99 (у гады рэвалюцыі П. атрымаў правы муніцыпальнага самакіравання; у час праўлення Напалеона I [1804—1814] пазбаўлены гэтых правоў). У сак. 1814 і ліп. 1815 П. акупіраваны войскамі антыфранц. кааліцыі. Адыгрываў важнейшую ролю ў Франц. рэвалюцыях 1830 і 1848. У 1847 у горадзе 1 млн. жыхароў. У 1853 пракладзены праспекты і бульвары, удасканалена сістэма водазабеспячэння і асвятлення (32 тыс. газавых ліхтароў). Месца правядзення сусв. выставак (1855, 1867, 1889, 1900, 1937). У франкапрускую вайну 1870—71 вытрымаў аблогу ням. войск; у горадзе ўсталявалася Парыжская камуна 1871. У 1896 у П. 2,5 млн. чал. У 1ю сусв. вайну горад пацярпеў ад ням. бамбардзіровак. У П. праводзіліся II (1900) і VIII (1924) Алімпійскія гульні. У 2ю сусв. вайну акупіраваны (1940) ням. войскамі, цэнтр руху Супраціў
Да арт. Парыж Від на востраў Сітэ. Фра™ент мініяцюры з «Раскошнага часаслова герцага Берыйскага». Браты Л і м б у р г. 1409—16.
лення. Вызвалены ў вьшіку Парыжскага паўстання 1944. У 1949—67 у П. знахОдзілася штабкватэра НАТО. П. — месца правядзення шматлікіх міжнар. сустрэч, падпісання шэрагу міжнар. пагадненняў і дагавораў.
Захаваліся руіны амфітэатра 1 ст. і тэрм 2—3 ст. У 6—11 ст. П. быў абкружаны кальцом кляштараў: СенЖэрменл'Аксеруа, СенЖэрве, СенМартэндэШан, бенедыкцінцаў на Манмартры, СенВіктор, СенМарсель, ЦотрДамдэШан. У 12—13 ст. rap. раёны па абодвух берагах р. Сена абнесены каменнай сцяной. У забудове сучаснага П. захавалася сярэдневяковая радыяльнакальцавая плані
п
Парыж Калона Напалеона I на Вандомскай плошчы.