Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ІІАРУШЭНЕЦ (Chimaphila), род кветкавых раслін сям. грушанкавых. 8 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — П. парасоністы (Ch. umbellata). Трапляецца ў хваёвых і мяшаных лясах.
Парушэнец парасоністы.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. да 20 см. Лісце суцэльнае, скурыстае, зімой захоўвае зялёную афарбоўку. Кветкі ружаватыя ў парасонападобных паніклых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. расліны.
НАРФЕНОН (грэч. Parthenon ад parthenos дзева), помнік стараж.грэч. мастацтва эпохі класікі на Афінскім Акропалі; храм багіні Афіны Парфенас; гал. храм афінскага поліса. Узведзены ў 447—438 да н.э. (дойліды Іктын і Калікрат) у гонар перамогі над персамі. Уяўляе сабой мармуровы храм, абкружаны каланадай (перыптэр, памер 30,89 м х 69,54 м, выш. калон 10,43 м). Яго архітэктуры ўласцівы спакойная Bertin, дасканаласць форм, гармонія частак, суразмерная маштабу чалавека, выдатнае спалучэнне дарычнага і іанічнага ордэраў. Багатае і строгае скулытг. ўбранне храма, арганічна звязанае з формамі архітэктуры, выканана пад кіраўніцтвам Фідыя (завершана ў 432 да н.э.). Фрыз фасада быў упрыгожаны плітаміметопамі з выявамі сцэн бітвы амазонак, кентаўраў і гігантаў, франтоны — скульпт. групамі, што ўвасаблялі сцэны нараджэння Афіны (на ўсх. франтоне) і спрэчкі Афіны з Пасейдонам за панаванне ў Атыцы (на зах. франтоне). Вакол гал. памяшкання ішоў фрыз з рэльефнай выявай панафінейскага шэсця афінскіх грамадзян. Скульптура П. сцвярджае ідэю перамогі чалавека над стыхійным, цёмным, «звярыным» пачаткам, дае ўяўленне пра фіз. і духоўную дасканаласць чалавечай сутнасці. Ей уласцівы велічнасць рытмаў, мяккасць пластычнай мадэліроўкі, свабодны і натуральны рух фігур у прасторы, штучна падначаленых плоскасці сцяны, лёгкая, віртуозная апрацоўка паверхні мармуру. П. разбураны ў 1687 пры аблозе Акропаля венецыянцамі, часткова адноўлены. У 1801—03 уцале
146 ПАРФЁНАЎ
лыя скулыттуры вывезены ў Вялікабрытанію (з 1812 у зборы Брыт. музея ў Лондане). П. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
ПАРФЁНАЎ Віктар Іванавіч (н. 23.9.1934, в. Прудкі Пачынкаўскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне батанікі і экалогіі; заснавальнік бел. фларыстычнай школы. Акад. Нац. АН Беларусі (1988, чл.кар. 1980), др біял. н. (1976), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Скончыў Бел. лесатэхн. інт (1957). У 1959—64 і з 1968 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Бе
ларусі (да 1972 заг. лабараторыі, нам., в.а. дырэкгара, з 1973 дырэкгар), у 1965—68 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці АН Беларусі. Навук. працы па сістэматыцы раслін, фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, радые і агульнай экалогіі. Устанавіў заканамернасці фарміравання і эвалюцыі флоры, асаблівасці экалогіі і біялогіі відаў і родаў, структуру і склад папуляцый у экстрэмальных умовах росту; правёў таксанамічнае вывучэнне асобных відаў і родаў вышэйшых раслін. Тэарэтычна вырашыў праблемы паводзін відаў на межах арэалаў, распрацаваў навук. асновы выкарыстання і аховы біял. разнастайнасці расліннага свету, даследаваў заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыроднараслінных комплексах. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Храм Парфенон.
Тв.: Обусловленность распространенпя н адаптацня вндов растенлй на граннцах ареалов. Мн.. 1980; Флора Белорусского Полесья: (современное состоянне н тенденцнн развнтня). Мн., 1983; Радаоакгнвное .загрязненне растнтельностн Беларусн (в связн с аварней на Чернобыльской АЭС). Мн., 1995 (у сааўт.); Определнтель высшнх растеннй Беларусн. Мн., 1999 (у сааўт.).
ПАРФІР (ад грэч. porphyreos пурпурны), палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды, якія маюць парфіравую структуру (буйныя крышталіўкрапанікі ў тонказярністай асноўнай масе). Бывае шэрага, жоўгага, ружовага, бурага і інш. колераў. Гал. разнавіднасці: ортафір — палеатыпны аналаг трахіту і кварцавы парфір — аналаг ліпарыту. П. наз. таксама гіпабісальныя і жыльныя горныя пароды, у якіх мінералыўкрапанікі знаходзяцца ў дробнакрышт. гранітападобнай масе (гранітпарфір). П. з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі выкарыстоўваюцца як вырабны і абліцовачны камень.
ІІАРФІРЫЙ (Porphyrios; каля 233— 304), грэчаскі філосаф, прадстаўнік неаплатанізму. Кіраваў філас. школай у Рыме. Вучань і аўгар жыццяпісу Плаціна, выдавец яго твораў, складальнік каментарыяў да многіх твораў Платона і Арыстоцеля. Аўтар прац у галіне рыторыкі, граматыкі, астраноміі, матэматыкі, логікі. Яго твор «Супраць хрысціян» — адзін з ранніх прыкладаў біблейскай крытыкі. Уласныя філас. погляды выклаў у кн. «Подступы да спасціжэння розумам», у тракгаце «Устрыманне ад жывёльнай ежы». Іх аснову складаюць разважанні наконт ратавання 1 ачышчэння душы, вяртання да розуму (нусу) і прыпадабнення да бажаства праз «гносіс» — веды. Лічыў, што пазнанне Бога азначае самапазнанне. Раскрыццё чалавекам уласнай сугнасці, узыходжанне да ведаў аб сваёй асобе пачынаецца ад любові да самога сябе. Стваральнай, творчай функцыяй ён надзяляў душу, a не розум. Лічыў, што душа ў структуры чалавечага быцця займае месца паміж Богам і целам, яна характарызуецца свабодай і выбарам шляху, а таксама
пэўнай няўстойлівасцю, таму што душа цягнецца да вышэйшага, але можа апускацца і да ніжэйшага. Філас. погляды П. паўплывалі на развіццё пазнейшага неаплатанізму, а працы сталі адной з крыніц ведаў аб філасофіі антычнасці. В.І.Боўш.
ІІАРФІРЫНЫ, прыродныя арганічныя пігменты раслін, жывёл і чалавека; вытворныя парфіну (структуры з 4 пірольных кольцаў). Большасць П. у прыродзе — комплексы з металамі. Важнае біял. значэнне мае Feкомшіекс П. (у складзе гемаглабінаў, шэрагу ферментаў) і Mgкомшіекс П. (хларафіл і яго аналагі). П. выяўлены таксама ў выдзяленнях жывёл, шалупайках яек і апярэнні іггушак, ракавінах малюскаў, нафце і інш. Біясінтэз П. у клетках ажыццяўляецца з гліцыну і бурштынавай кіслаты. Парушэнні абмену П. (у т.л. прыроджаныя) прыводзяць да захворванняў чалавека (напр., да парфірыі скуры\
ПАРФІРЫТ (porphyrite), палеатыпныя эфузіўныя сярэднія і асноўныя горныя пароды, у струкгуры якіх буйныя ўкрапанікі плагіяклазу, рагавой падманкі або піраксену ў тонказярністай масе, якая складзена з тых жа мінералаў і змененага шкла (парфіравая структура). Паводле складу аналагічнай кайнатыпнай пароды адрозніваюць П. базальтавы, андэзітавы і інш. П. наз. таксама гіпабісальныя, жыльныя сярэднія і асноўныя горныя пароды (габрапарфірыт, дыярытавы П. і інш.) з парфіравай структурай.
ІІАРФІРЫЯ СКЎРЫ. хвароба скуры. пры якбй парушаецца абмен парфірынаў. Прыкметы: эрытэматозныя і булёзныя высыпкі на адкрытых ч. цела, пасля якіх застаюцца пігментныя і атрафічныя цёмначырв. плямы. Лячэнне залежыць ад прычыны ўзнікнення.
ПАРФУМЁРНАКАСМЕТЬІЧНАЯ
ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна харчовай прамысловасці па вытвсці парфумернакасметычных вырабаў, эфірных алеяў і сінт. пахучых рэчываў. У вытвсці парфумернакасметычных вырабаў (гл. Пар~ фумерыя, Касметыка) у якасці сыравіны выкарыстоўваюцца натуральныя эфірныя алеі, пахучыя рэчывы (сінт. і жывёльнага паходжання), а таксама этылавы спірт. У свеце буйнейшымі вытворцамі парфумернакасметычнай прадукцыі з’яўляюцца Францыя, Італія, Кітай, Полыпча, Расія, Балгарыя, ФРГ, Вялікабрытанія, Японія.
Прамысл. вытвсць парфумернакасметычных вырабаў пачалі ў Францыі ў канцы 17 ст. На Беларусі ўзнікненне П.к.п. звязана з арганізацыяй у 1936 вырабу туалетнага мыла на Томельскім тлушчавым камбінаце. У пасляваенныя гады на Гомельскім здзе сухога мелу пачалі выпуск зубнога парашку, хны і басмы (сродкі па догляду за валасамі). У 1998 доля П.к.п. склала прыкладна 0,6% ад валавой прадукцыі харч. прамсці.
ПАРХОМ 147
Буйнейшымі прадпрыемствамі галіны з’яўляюцца Брэсцкі завод бытавой хіміі, Гомельскі тлушчавы камбінат, Гомельскі зд сухога мелу (выпускае хну, басму, шампуні), сумесныя прадпрыемствы па выпуску касметыкі «Беліта» (бел.італьян.) і «БелорДызайн» (бел.амер.). У 1997 экспарт парфумернакасметычных тавараў склаў 5614 т (на суму 14,9 млн. дол.), яго асн. частка (каля 98%) прыпадала на краіны СНД, адначасова імпарт склаў 9196 т тавараў (36,3 млн. дол.), з іх 25% з краін СНД. Сярод замежных краін асн. імпарцёрамі парфумернакасметычных вырабаў з’яўляюцца ФРГ, Чэхія, Італія, Францыя і Вялікабрытанія. П.І.Рогач.
ПАРФУМЕРЫЯ (франц. parfumerie ад parfum прыемны пах), вырабы, што выкарыстоўваюць для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя асвяжальныя сродкі. Асн. віды парфумерных вырабаў — духі, адэкалоны, туалетная вада. Парфумерныя кампазіцыі (спіртавыя ці воднаспіртавыя сумесі пахучых рэчываў) выкарыстоўваюць для араматызацыі касметычных сродкаў (гл. Касметыка), туалетнага мыла, мыйных сродкаў і інш. прадукцыі быт. хіміі. Гл. таксама Парфумернакасметычная прамысловасць.
ІІАРФЙНЕ, старажытнаіранскія плямёны, якія ў 1м тыс. да н.э. і ў першыя стагоддзі н.э. жылі на ПдУ ад Каспійскага м. (цяпер тэр. Паўд. Туркменістана і Харасана). Размаўлялі на адной з іран. моў, займаліся пераважна земляробствам (ірыгацыйныя збудаванні ў Парфіі вядомы з пач. 1га тыс. да н.э.). Уваходзілі ў Мідыйскае царства, у час праўлення Кіра II — у Ахеменідаў дзярАсаву. У 320я г. да н.э. заваяваны Аляксандрам Македонскім, /281 да н.э, ў складзе дзяржавы Селеўкідаў. Каля 250 да н.э. на землях П. узнікла самаст. ІІарфянскае царства. Пісьменства П. створана на аснове арамейскага алфавіта. Парфянскай мовай карысталіся ў 3—4 ст. н.э. пры Сасанідах, каля 6 ст. яе выцесніла перс. мова.
ПАРФЯНОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 2.12.1958, Мінск), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1981). 3 1977 інструктар Спартгкта пры CM Беларусі. 3 1995 у прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах. Чэмпіён XXII
Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцыадзіночцы (к1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцыдвойцы (к2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к1, к2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17разовы чэмпіён СССР. А.М.Петрыкаў.