• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ІІАРФЯНСКАЕ ЦАРСТВА. старажыгная дзяржава ў 250 да н.э. — 224 н.э. на ПдУ ад Каспійскага м. Узнікла пасля распаду дзяржавы Селеўкідаў. Першым царом П.ц. быў правадыр племя парнаў Аршак (родапачынальнік дынастыі Аршакідаў), які ў 247 да н.э. перамог грэч. намесніка Парфіі Андрагора. Аршакіды пашырылі сваю ўладу на У, захапілі Бактрыю і Маргіяну, на 3 — да межаў Сірыі і Месапатаміі. Каля 170—137 да н.э. цар Парфіі Мітрыдат I заваяваў Мідыю, б.ч. Месапатаміі, Элімаіду з Сузамі, Парсу і ч. ГрэкаБактрыйскага царства (каля 136 да н.э.). Тэр. П.ц. ў час росквіту (сярэдзіна 1 ст. да н.э.) распасціралася ад Двухрэчча да р. Інд, было сапернікам. Стараж. Рыма на Усходзе. У пач. 1 ст. да н.э. адбыліся першыя сутычкі парфян з рымлянамі. Паводле пагаднення 92 да н.э. паміж П.ц. і рым. дзяржавай мяжой прызнана р. Еўфрат. У 53 да н.э. рым. войскі М.Краса разбіты каля Караў. Да 40 да н.э. парфяне захапілі амаль усю М. Азію, Сірыю і Палесціну. У 39 да н.э. рымляне зноў адкінулі парфян за Еўфрат. Алй&часова Рым імкнуўся выкарыстаць унутр. барацьбу ў Парфіі паміж варагуючымі групоўкамі, супрацьстаянне паміж якімі выклікала грамадз. войны ў П.ц. (57—55, 31—25 да н.э.). У 1 ст. н.э. пачаўся заняпад П.ц., выкліканы ростам мясц. сепаратызму, дынастычнымі спрэчкамі і набегамі качэўнікаў. У 224 правіцель васальнай Парсы (Пёрсіды) Ардашыр I разграміў армію апошняга з Аршакідаў Артабана V. П.ц. перастала існаваць, яго тэр. ўвайшла ў дзяржаву Сасанідаў.
    Першапачаткова мастацтва П.ц. развівалася як галіна эліністычнага мастацтва, элементы якога часткова творча перапрацоўваліся мясц. насельніцтвам. Для ўсх. часткі П.ц. тыповымі былі храмы, якія паводле плана (квадратнае свяцілішча з 4 калонамі ў цэнтры, абкружанае памяшканнямі), магчыма, паходзяць ад стараж. храма агню (у Персепалі, 3 ст. да н.э.). Пабудовы палацавых ансамбляў звычайна групаваліся вакол цэнтр. двара, у які выходзілі айваны (тэрасы; палац на гары КухеХоджа, 1—3 ст.). Разам з прывазнымі эліністычнымі творамі пластыкі пашырыліся мясц. размаляваныя гліняныя статуі (у будынках Нісы), тэракотавыя статуэткі (у Маргіяне). Вядомы плоскасныя франтальныя наскальныя рэльефы (на скале Бехістун, першыя ст. н.э.), фрагменты паліхромных размалё
    вак палаца на гары КухеХоджа, рытоны мясц. форм з фрызамі на грэч. і мясц. сюжэты (слановая косць, 2 ст. да н.э.). Для зах. часткі характэрны свяцілішчы вавілонскага тыпу (памяшканні размяшчаліся па перыметры ўнутр. двара; у Ніпуры) з грэкарым. уплывам (у Хатры). У крапасных і палацавых збудаваннях часта спалучаліся грэч. перыстыль і мясц. айван (палац у Ашуры, 1 ст.). Для архітэктуры жылля ўласцівы пераход ад «пастаткавага» тыпу дома да «айваннага». У жывапісе (ДураЕўрапас) і скульптуры (Хатра) у першыя ст. н.э. відавочны тэндэнцыі да франтальнасці кампазіцыі і плоскаснасці. Дробная пластыка адметная паступовым знікненнем грэч. тыпаў і зваротам да мясц. сюжэтаў. А.У.Казленка. ПАРХІМАЎЦЫ, вёска ў Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г.п. Вял. Бераставіца, 50 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Бераставіца. 502 ж., 172 двары (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПАРХІМОВІЧ Віталь Міхайлавіч (17.7. 1943, г. Разань, Расія — 15.1.1995), бел. спартсмен (стралк. спорт). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1973). 3 1978 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка). Чэмпіён свету ў камандным (6разовы) і асабістым заліку (1970, г. Фінікс, ЗША; 1974, г. Тун, Швейцарыя), 7разовы сярэбраны (1970, 1974) і бронз. (1970) прызёр у асобных пракгыкаваннях. 15разовы чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1965, 1975, Бухарэст; 1969, г. Пльзень, Чэхаславакія; 1971, г. Зуль, Германія; 1972, Бялград; 1973, г. Лінц, Аўстрыя), 7разовы сярэбраны (1965, 1969, 1971) і 3разовы бронз. (1969, 1973) прызёр у асабістым заліку. 18разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку ў асобных пракгыкаваннях. Уладальнік абс. рэкордаў свету, Еўропы, СССР (1970, 1972) у асобных практыкаваннях. А.М.Петрыкаў. ІІАРХІМбВІЧ Эдуард Міхайлавіч (н. 15.7.1937, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Магілёўскі маш.буд. інт (1966), у якім і працуе з 1969 (у 1993—99 прарэктар). Навук. працы па праблемах кантактнай, дугавой, газаэлектрычнай зваркі і наплаўкі ў ультрагукавым полі, умацавання і аднаўлення дэталей машын.
    Тв.: Сварка м наплавка в ультразвуковом поле. Мн., 1988; Сварка в ультразвуковом поле. Мн., 1994 (разам з В.М.Сагалевічам, У. І.Сотнікавым).
    ПАРХОМ, бел. майстарзлотнік 18 ст. Жыў і працаваў у г. ДавыдГарадок Столінскага рна Брэсцкай вобл. У 1752
    148 ПАРХОМЕНКА
    разам з Мікітамзлотнікам выканаў абклад абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (падпісаны майстрамі). Зберагліся 3 абклады абразоў, выкананыя П. (1 падпісаны, 2 прыпісваюцца яму паводле стылістычных адзнак). Работы вызначаюцца арыгінальнай трактоўкай кветкавага арнаменту (мноства лістоў, варыяцыі букетаў з 2 кветак на кароткіх перакрыжаваных сцяблінках), дасканаласцю тэхн. прыёмаў. Э.С.Максімава. ПАРХбіЧЕНКА (па мужу К а з а к) Валянціна Васілеўна (н. 2.1.1956, в. Каменка Чачэрскага рна Гомельскай вобл.), бел. спявачка (лірычнае сапрана). Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыла Гомельскае муз. вучылішча (1975). 3 1975 артыстка Дзярж. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, у 1981—92 салістка Бел. тэлебачання і радыё і ансамбля нар. музыкі «Жывіца». Шмат выступала ў дуэце з мужам А.Казаком. Голас прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону вылучае П. як адну з яркіх, своеасаблівых выканальніц бел. нар. песні. Збіральніца песеннага фальклору, знаўца асаблівасцей нар. выканання многіх рэгіёнаў Беларусі, інтэрпрэтатар лірычных песень бел. кампазітараў. Лаўрэат 7га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1983), міжнар. радыёконкурсу запісаў еўрап. муз. фальклору «Прыз Браціславы» (ЧССР, 1983). 3 1992 жыве за мяжой. Л. С.Мітаковіч.
    ПАРХбМЕНКА Вольга Міхайлаўна (н. 7.4.1928, Кіеў), украінская скрыпачка, педагог. Засл. арт. Украіны (I960). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас Д.Ойстраха). У 1953—82 салістка Кіеўскай філармоніі. Выкладала ў Кіеўскай (з 1977 праф.) і Бел. (1982— 90, да 1988 заг. кафедры) кансерваторыях. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, 1952), імя М.Лонг — Ж.Цібо (Парыж, 1955), імя ВАМоцарта (Зальцбург, 1956). 3 1989 жыве за мяжой.
    ПАРХбМЕНКА Уладзімір Паўлавіч (н. 3.11.1940, в. Каменка Чачэрскага рна Гомельскай вобл.), бел. педагог. Др пед. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі пед. інт (1963). 3 1988 нам. міністра адукацыі Беларусі, з 1900 дырэкгар БедНДІ адукацыі, Нац. інта адукацыі; адначасова з 1992 гал. рэд. час. «Адукацыя і выхаванне». 3 1996 нам. старшыні Вьппэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук. працы па праблемах выхавання творчай асобы, развіцця навук.тэхн. творчасці.
    Тв'. Основы рацноналнзаторской н нзобретательской работы. Мн., 1984; Творческая лмчность как цель воспнтання. Мн., 1994.
    М.П.Савік.
    ПАРХЎТА Анатоль Сяргеевіч (н. 17.10.1947, в. Мілейкі Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. архітэкгар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Брэсцкі інж.буд. інт (1971). 3 1971 гал.
    архітэктар г. Ліда Гродзенскай вобл., з 1982 — Гродна. Асн. работы: комплекснае добраўпарадкаванне цэнтра Ліды (1973—82), генпланы гарадоў Ліда (1972, 1991), Смаргонь (1984), Навагрудак (1995), вёсак Квасоўка Гродзенскага, Бердаўка Лідскага, Тур’я Шчучынскага рнаў (1985—90); праекты рэгенерацыі гіст. цэнтра Гродна (1983, 1989), забудовы жылых гарадкоў Мінва абароны Беларусі Ліда, Слонім, Рось Ваўкавыскага рна (усе 1990я г.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998); жыллёвы комплекс па вул. Савецкіх . пагранічнікаў (1997), лядовы палац (1999) у Гродне (усе ў сааўт.). Адзін з аўтараў інтэр’ераў абл. драм. тра, чыг. вакзала, кінатэатра «Касірычнік», гасцініцы «Амега» ў Гродне (усе 1986—97). Т.Р.Мартыненка.
    ПАРХЎТА Яраслаў Сільвестравіч (8.3. 1930, в. Мілейкі Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. — 20.3.1996), бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1949—52), скончыў Мінскую Вышэйшую парт. школу (1973). Працаваў у раённых, рэсп. газетах, на Бел. тэлебачанні, у час. «Вожык», «Родная прырода». Друкаваўся з 1946. Пісаў вершы і прозу. Асн. тэмы твораў — чалавек і прырода, прыгажосць роднай зямлі, каханне. Адметнасць прозы — лірызм, паэтычнасць (зб. «Ты пайшла ў сонца», 1973). Краязнаўчая тэматыка, эцюды пра родны край, яго славутых людзей у кн. «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1992), «Пад высокім сонцам» (абедзве 1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989), «Крыніца ёсць у родным краі...» (1992). Дасціпнасю і займальнасцю адметныя кн. для дзяцей «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Перапёлачка» (1979). Гумарыстычныя і сатыр. апавяданні, гумарэскі, фельетоны ў км. «Мудрая цялушка» (1976).
    Тв.: Жальба жьггняга коласа: Кн. падарожжаў. Мн., 1993.
    ІІАРЦЫЯЛЬНЫ ЦІСК. ціск газу, які ўваходзіць у склад газавай сумесі, пры ўмове, іпто ён адзін займае ўвесь аб’ём сумесі і мае тру сумесі. Выкарыстоўваецца для разлікаў параметраў сумесей ідэальных газаў (гл. Далыпана законы).
    ГІАРЦЬЕ (франц. portier ад porte дзверы), служачы ў гасцініцы, адказны за захоўванне ключоў, прыём карэспандэнцыі і да т.п.
    ІІАРЦЭЛА (франц. parcelle ад лац. particula часцінка), 1) дробны зямельны ўчастак (або ч. зямельнага надзелу), на якім вядзецца парцэлярная гаспадарка. 2)Убіялогіі — структурная ч. біяцэнозу, дробная біяхаралагічная адзінка. У батаніцы, біягеацэналог і і структурная ч. гарыз. расчлянення фітацэназу (або біягеацэнозу), якая ахоплівае ўсю яго тоўшчу і адрозніваецца ад інш. ч. саставам, якасцямі кампанентаў, спецыфікай іх сувязяў і матэрыяльнаэнергет. абмену. Вылучаецца па шчыльнасці і прадукцыйнасці асобных відаў
    раслін (пераважна дамінантаў) і асаблівасцях мікраасяроддзя пражывання. Паводле паходжання П. бываюць карэнныя, вытворныя і антрапагенныя. У з a алогіі, эталогіі — сукупнасць адзіночных асобін жывёл або сем’яў (вял. сям’я), якія жывуць у непасрэднай блізкасці адна ад адной і часта кантактуюць паміж сабой; тэрмін блізкі да паняцця д э м — невял. (ад некалькіх асобін да дзесяткаў экз.), адносна ізаляваная ад інш. унутрывідавая групоўка пазваночных жывёл, якая існуе на працягу жыцця аднагодвух пакаленняў, a потым аб’ядноўваецца з інш. падобнымі групоўкамі. Гл. таксама Біяхор(а).