Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ленскі манастыр пад Оршай, які на пэўны час стаў цэнтрам развіцця новых плыней у музыцы, паэзіі, жывапісе. Шмат бел. тэкставых і муз. (пеўчьіх) рукапісаў было вывезена ў Маскву (захоўваюцца ў Дзярж. гіст. музеі ў Маскве, архівах). Навучаліся П.с. у брацкіх піколах. Кожнае бел. брацтва мела хор, які ўдзельнічаў і ў паказах школьнага тэатра. Рас. разнавіднасць П.с. — радковыя спевы (на 2, 3, 4 галасы), што падрыхтавалі глебу для новага шматгалосага стылю.
У Расію П.с. прынесены ў сярэдзіне 17 ст. выхадцамі з Беларусі і Украіны (бел. музыканты З.Гламазінскі, І.Дзякоўскі, І.Календа, І.Канюхоўскі, \.Кокля, Д.Рагачэўскі, дзж Тызенгаўз). Бел. спявак АБеражанскі працаваў у Маскве ў 1652. У 1655 у маскоўскім Андрэеўскім манастыры 28 бел. («літоўскіх») пеўчых выконвалі партэсныя творы. У аснове рус. П.с. пач. 18 ст. — пералажэнні як асн. від кампазітарскай дзейнасці. Партытура пералажэнняў складалася з 4 галасоў (сапрана, 1ы альт, тэнар і лёгкі бас, або дыскант, 1ы і 2і альты і тэнар). Гал. жанр П.с. — духоўны канцэрт. Вядомы канцэрты апошняй трэці 17 — 1й пал. 18 ст. Яны выконваліся на 3—12, зрэдку на 16, 24 і 48 галасоў. Ім уласціва развітая шматгалосая фактура, муз. тэматызм узыходзіць да кантаў, знаменнага роспеву, слав. народнапесеннай (у вял. ступені да лірычнай зацягучай песні) і прафес. зах,еўрап. інстр. музыкі. Вядома больш за 50 аўтараў партэсных твораў, у т.л. В.Цітоў, М.Дылецкі, М.Бавыкін, С.Пекаліцкі, М.Калапгнікаў, С.Бяляеў, Вінаградскі, Дз.Папоў, пратадыякан Растоўскі, Ф.Светлы, Давідовіч, Г.Падольскі. Творы П.с. 2й чвэрці 18 ст. зазналі ўплыў зах.еўрап., асабліва італьян., музыкі, напісаны пераважна ў жанры духоўнага хар. канцэрта (на 6, 8, 12, 24 галасы). Найб. росквіту дасягнуў у творчасці Дз.Бартнянскага. П.с. адыгралі вял. ролю ў развіцці прафес. мастацтва, у фарміраванні жанраў кантаты, гімна, панегірычнага і віктарыяльнага канта.
Літ:. Разумовскнй Д.В. Церковное пенневРоссш М., 1867; ГераснмоваПерсндская Н.А Партесный концерт в нсторнн музыкальной культуры. М., 1983; Вознесенскнй М. Церковное пемме православной югозападаой Русн по нотнолмнейным врмологам XVII н XVIII вв. Клев, 1890; К а р с к н й Е.Ф. Белорусы. Т. 3, выл. 1,
3. М.; Пг., 1916, 1922; F е і с h t Н. «Krakow»Musik in Geschichte und Gegenwart. Basel, 1962. Л.П.Касцюкавец.
ПАРУБбцКАЯ ГРАМАДА (ад укр. парубок — хлопец, халасцяк), аб’яднанне, саюз нежанатай моладзі на ПдЗ Беларусі і на Украіне; перажытак старадаўніх мужчынскіх саюзаў, у якім зберагліся сляды першабытнага калектывізму. Існавала да пач. 20 ст. У П.г. прымалі хлопцаў з 17—18гадовага ўзросту. Унутры саюза існавалі звычаі і няпісаныя правілы паводзін у адносінах да сваіх сяброў і дзяўчатаднавясковак. За ўступленне ў П.г. браўся невялікі грашовы ўзнос. Мела агульную касу, выбарнага атамана, месца зборышчаў (на вуліцы, ігрышчах, вячорках). Адыгрывала пэўную ролю ў грамадскім жыцці вёскі, карысталася прызнаннем бацькоў, сельскай грамады.
144 ПАРУМБЕСКУ
ПАРУМБЕСКУ (Porumbescu) Чыпрыян (14.10.1853, ШыпатэлеСучэвей, Румынія — 25.5.1883), румынскі кампазітар, дырыжор; адзін з заснавальнікаў рум. прафес. музыкі. У 1879—81 вучыўся ў Венскай кансерваторыі ў А.Брукнера і інш. 3 1870х г. кіраваў хар. калектывамі, выкладаў музыку ў г. Брашоў, Чарнаўцы. Яго музыка арганічна звязана з рум. муз. фальклорам. Найб. вядомы хар. песні, у тл. «Тры колеры» (з 1977 Дзярж. гімн Румыніі). 3 інш. твораў: бьгг. сатырычная камедыя «Кандыдат Лінтэ» (1877, на ўласнае лібрэта), аперэта «Маладзік» (паст. 1882), «Балада» для скрыпкі і фп. (1880), «Румынская рапсодыя» для фп., рамансы, хары, музыка для драм. тра.
Літ.: В а н ч a 3. Ч.Порумбеску // Странмцы нсторнн румынской музыкн: Пер. с рум. М., 1979.
ПАРУСНІКАВЫЯ (Istiophoridae), сямейства рыб атр. кунепадобных. 3 роды: кап’яносцы, або кап’ярылы (Tetrapturus) — 6 відаў, марліны (Makaira) — 3 віды, паруснікі (Istiophorus) — 2 віды. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Жывуць пераважна ў прыбярэжнай зоне. Развіваюць скорасць да 130 км/гадз.
Даўж. да 5 м, маса да 900 кг. Рыла падоўжанае. Першы спінны плаўнік доўгі і высокі, нагадвае парус (адсюль назва), у час руху здольны ўкладвацца ўздоўж спіны. Грудныя плаўнікі звычайна доўгія і вузкія. Драпежнікі, кормяцца рыбай і кальмарамі. Аб’екты промьіслу.
1946—54, у сааўт.). Сярод інш. работ: будынкі элекграстанцый у г. Нагінск Маскоўскай вобл. (1926) і Кіеве (1929), праект планіроўкі і забудовы г. Астрахань (Расія; 1930).
Літ.: Габрусь Т. Галоўны магістральны архітэктар // Мастацгва. 1993. № 12.
А.А.Воінаў.
М.П.Паруснікаў
ПАРУСНІКІ, кавалеры (Раріііопіdae), сямейства дзённых матылёў атр. лускакрьшых. Больш за 20 родаў, каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей; асабліва шмдтлікія і разнастайныя ў тропіках. Жывуць пераважна на травяністых раслінах, трапляюцца на кустах і дрэвах. На Беларусі 4 віды: апалон, махаон, падалірый і апалон чорны, або мнемазіна; усе занесены ў Чырв. кнігу.
Крылы ў размаху да 25 см, ншрокія; заднія з выемкай на баку, у многіх відаў заканчваюцца падоўжаным вырастам. Афарбоўка крылаў яркая, разнастайная. Вусікі булавападобныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Вусені масіўныя, стракатыя, кукалкі зялёныя ці бурыя. С.Л.Максімава.
ПАРУСНЫ СПОРТ, ветразевы с п о р т, спаборніцтвы на спарт. парусных суднах (швертботы, яхты).
Узнік у Англіі ў 18 ст., першы яхтклуб засн. ў г. Корк (1720). У праграме Алімп. гульняў з 1900. Міжнар. саюз П.с. засн. ў 1907. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1922, Еўропы — з 1932. Алімп. кл. суднаў з’яўляюцца «Еўропа», «Зорны», «Лазср». «Лятучы галандзец», «Містраль», «Солінг», «Тарнада», «Фін», «470»; у чэмпіянатах свету ўдзельнічаюць і інш. кл. суднаў — «Дракон», «Фаербол», «5,5» і інш. Гонкі праходзяць па кругавых дыстанцыях на 12 марскіх міль або 20— 30 км і ішп. Пераможца вызначаецца па суме некалькіх гонак (звычайна 7). У кл. крэйсерскіх яхт спаборніцтвы праводзяцца на вял. адлегласці. Найб. паіпырамы П.с. у Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗІІІА, Італіі, Полыпчы, Pacu, Францыі, скандынаўскіх краінах.
На Беларусі развіваецца з 1950х г. 3 1969 дзейнічае Мінскі яхтклуб. Федэрацыя П.с. існуе з 1992. Першы чэмпіянат Беларусі праведзены ў 1967 (Заслаўскае вадасх.). 3 бел. спартсменаў найб. вызначыліся С.Краўцоў (чэмпіён свету 1988, Еўропы 1989, 1991 у кл. «Тарнада», разам з Ю.Канавалавым, Расія), В.Буданцаў (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987, чэмпіён Еўропы 1990 у кл. «Лятучы галандзец»), Г.Страх і АМірон (сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету 1984, Еўропы 1989 у кл. «Солінг»), А.М.Петрыкаў.
ІІАРУЧАЙНІК (Sium), род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — П. шыракалісты (S. latifolium). Трагоіяецца па берагах вадаёмаў, на сырых лугах і балотах, у вадзе.
Да арт. Паруснікавыя. Паруснік індаціхаакіянскі.
ПАРУСНІКАЎ Міхаіл Паўлавіч (11.11. 1893, Масква — 1.2.1968), расійскі архітэкгар, педагог. Акад. АН Беларусі (1950), праф. (1948). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скулытгуры і дойлідства (1918), Вышэйшыя маст.тэхн. майстэрні ў Маскве (1924). У 1934—41 і з 1948 выкладаў у Маскоўскім арх. інце. Работы ў Мінску: забудова 1й чаргі праспекта Скарыны (1945—54, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1968), адм. будынак на праспекце Скарыны на ўчастку паміж вуліцамі Камсамольскай і Урыцкага (1945—47), будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, праекг планіроўкі і забудовы цэнтра і пл. Кастрычніцкай, жылыя дамы і мост цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны, стадыён «Дынама» (усе
Да арг. Паруснікі: 1 — махаон загрэус; 2 — махаон маака; 3 — махаон асканіус; 4 — бутанігыс ладэрдаліі; 5 — еўрыгыдэс лізігоус; 6 — арнітаптэра крэзус.
ПАРФЕНОН 145
П. шыракалісты — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна выш. да 1,5 м. Сцябло пустое, граністае ці рабрыстае. Паветранае лісце перыстае, апушчанае ў ваду, — двойчы або тройчыперыстае. Кветкі белыя, сабраныя ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Эфірны алей пладоў і кветак выкарыстоўваецца ў парфумерыі. Ядавітая расліна.
Да арт. Парусны спорт. Алімпійскія класы яхт: 1 — «470»; 2 — «Фін»; 3 — «Лятучы галандзец»; 4 — «Зорны»; 5 — «Тарнада»; 6 — «Солінг».
Паручайнік шыракалісты.
ПАРУЧАННІК (Tringa stagnatilis), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах, на балотах і па берагах вадаёмаў. На Беларусі рэдкі гняздоўны і пералётны від, трапляецца пераважна на Пд Гомельскай вобл.; занесены ў Чырв. кнігу.
Паручайнік.
Даўж. да 23 см, маса да 85 г. Апярэнне спіны шараватабурае, бруіпка і надхвосце белае. На валляку і грудзях цёмныя стракаціны. Хвост з папярочнымі цёмнымі палосамі. Дзюба тонкая, чорная. Корміцца воднымі беспазваночнымі. Нясе 3—4 яйцы.
Э.Р. Самусенка.
ПАРУЧЫЦЕЛЬСТВА, адказнасць, якая бярэцца кімнебудзь на сябе ў забеспячэнне абавязацельстваў другой асобы. У цывільным праве Рэспублікі Беларусь П. — дагавор, паводле якога паручыцель абавязваецца перад крэдыторам адказваць за выкананне абавязацельства пэўнай асобай поўнасцю або ў частцы. Правы і абавязкі паручыцеля, парадак спынення П. вызначаецца заканадаўствам. У крымін. праве — асабістае П. — адна з мер стрымання, цгго прымаецца ў адносінах да падазронага ці абвінавачанага.
ПАРЎШАНЫЯ ЗЁМЛІ, землі, якія страцілі гасп. каштоўнасць ці з’яўляюцца крыніцай адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў сувязі з парушэннем глебавага і расліннага покрыва, гідралагічнага рэжыму і ўтварэннем тэхнагеннага рэльефу.
Да П.з. адносяцца кар’еры мінер. сыравіны, дэфармаваная паверхня зямлі, якая ўтварылася ў выніку здабычы карысных выкапняў, пародныя адвалы, забруджаныя прамысл. прадпрыемствамі землі, кавальеры ўздоўж каналаў і калектараў і ініп. На Беларусі агульная пл. П.з. складае 46,6 тыс. га, з якіх 29,9 тыс. га — выпрацаваныя тарфяныя радовішчы. Узнаўленне іх гасп. вартасці дасягаецца метадамі тэхн. і біял. рэкультывацыі зямель з далейіпым мэтанакіраваным фарміраваннем глебавага покрыва і інш. ландшафтных кампанентаў. Гл. таксама Ахова зямель.