Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Вілейская вобл. 275. Агітацыйны імя Горкага, 276. «Баец», 277. «Баявы», 278. імя Катоўскага, 279. імя Панамарэнкі, 280. імя Сталіна, 282. «Спартак». 282. Суслава, 283. «Трэція».
ПАРТЫЗАНСКІ 139
Віцебская вобл. 284. «Артур», 285. Багушэўскі, 286. Бяляева, 287. «Воранава», 288. «Граза», 289. Гудкова, 290. Гурко, 291. Дзюрбы, 29 2. Ц.Я.Ермаковіча, 29 3. Заслонава, 294. Захарава, 295. ІвановаНароенкі, 296. імя Чкалава, 297. «Кастрычнік», 298. Марчанкі, 299. Мехаўскі, 300. «Меч», 301. «Няўлоўныя», 302. Патапенкі (6ы), 303. «Першыя», 304. Пятрова, 305. Сазыкіна, 306. «Смерць фашызму».
Гомельская вобл. 307. 108ы імя Катоўскага, 308. 252і, 309. 257ы, 310. 258ы, 311. 259ы, 312. «Алімп», 313. Гомельскі (сельскі), 314. Добрушскі, 315. «Другія», 316. «Жалязняк», 317. імя Катоўскага, 318. імя Кірава, 319. Каротчыкава, 320. Рагачоўскі, 321. Рэчыцкі, 322. Свяцілавіцкі, 323. Сцефаненкі.
Магілёўская вобл. 324. 1ы, 325. 2і, 326. 2і Хоцімскі, 327. 3і, 328. 5ы, 329. 8ы, 330. 10ы, 331. 11ы, 332. 12ы, 333. 13ы, 334. 14ы, 335. 15ы, 336. 19ы, 337. 20ы, 338. 24ы, 339. 25ы. 340. 25ы, 341. 28ы, 342. 30ы. 343. 31ы, 344. 41ы, 345. 42і, 346. 43і, 347. 44ы, 348. 45ы «За Радзіму», 349. 48ы Крычаўскі, 350. 48ы Прапойскі, 351. 60ы імя Сядлецкага, 352. 64ы, 353. 85ы, 354. 100ы, 355. 110ы, 356. 112ы Горацкі, 357. 113ы, 358. 115ы, 359. 121ы, 360. 122і «За Радзіму», 361. 124ы Касцюковіцкі, 362. 152і, 363. 208ы імя Сталіна. 364. 210ы імя Сталіна, 365. 211ы імя Ракасоўскага, 366. 212ы імя Сумчанкі, 367. 213ы «За Савецкую Беларусь», 368. 214ы імя Калініна, 369. 215ы імя Леніна, 370. 216ы імя Панамарэнкі, 371. 225ы, 372. 277ы, 373. 278ы, 374. 309ы імя Кірава, 375. 340ы, 376. 346ы, 379. 537ы, 380. 538ы, 381. 540ы, 382. 600ы, 383. 720ы, 384. 721ы, 385. 810ы, 386. 820ы, 387. 830ы, 388. «Алеся», 389. Ананава, 390. «Анатоля», 391. «Бальшавік», 392. «Бясстрашны», 393. «Валянціна Маёрава», 394. «Васільева», 395. Гарушкіна, 396. Гурскага, 397. Дудаля, 398. Журбы, 399. Казанакава, 400. Кохава, 401. «Макара», 402. Сямёнава, 403. «Чапай», 404. Чэрыкаўскі.
Мінская вобл. 405. Асташонка. 406. Бачкарова, 407. Васілеўскага, 408. Даманавіцкі, 409. М.Я.Ермаковіча, 410. Жукоўскага, 411. «Знішчальнік», 412. імя Калініна, 413. імя Калініна, 414. імя Сталіна, 415. імя Сталіна, 416. імя Суворава, 417. Канставдінава, 418. Кузіна, 419. «Лейгэнанта», 420. «Меркуля», 421. «Мсцівец», 422. «Мясцовыя», 423. «Народныя мсціўцы», 424. Нікіціна, 425. Някрылава, 426. Папова, 427. «Рамана», 428. Самсонава, 429. Слуцкі, 430. «Смерць фашызму», 431. Сяргеева, 432. Яраша.
Палеская вобл. 433. Васілевіцкі, 434. Васілевіцкі, 435. Глускі, 436. Губіна, 437. Даманавіцкі, 438. Ельскі, 439. Жыткавіцкі, 440. імя Варашылава, 441. імя Варашьыава, 442. імя Катоўскага, 443. імя Кірава, 444. імя Суворава, 445. імя Чапаева, 446. Калінкавіцкі, 447. Капаткевіцкі, 448. Качышчанскі, 449. Лельчыцкі, 450. Мазырскі, 451. Махна
віцкі, 452. Нараўлянскі, 453. Петрыкаўскі, 454. Сарафанава, 455. Скараднянскі, 456. Тураўскі, 457. Тураўскі «За Радзіму», 458. Хойніцкі, 459. «Храбрацы», 460. «Чорнага», 461. Штабны.
Пінская вобл. 462. Васільева, 463. Ганцавіцкі, 464. ДавыдГарадоцкі, 465. Іванаўскі, 466. імя Чуклая, 467. «Камарова», 468. Лунінецкі, 469. «Сокалы», 470. Столінскі, 471. Целяханскі.
Літ.: Пономаренко П.К. Партазанское двнженне в Велмкой Отечественной войне. М., 1943; Волнн Б.М. Всенародная партнзанская война. М., 1942; Всенародная борьба в Белоруссмн протнв немецкофашнстскмх захватчлков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85; Беларусь у Вялікай Айчьшнай вайне, 1941— 1945: Энцыкл. Мн., 1990.
Уладзімір Лемяшонак.
ІІАРТЫЗАНСКІ РУХ НА БЕЛАРЎСІ ў час германскай і польскай інтэрвенцыі 1918 —20. У ходзе 1й сусв. вайны герм. войскі да 1915 акупіравалі амаль палову тэр. Беларусі. 18.2.1918 герм. войскі, з парушэннем умоў перамір’я з Расіяй, пачалі наступленне па ўсім фронце і акупіравалі б.ч. Беларусі (да Зах. Дзвіны, Дняпра і Сажа). 23.2.1918 галоўнакаманд. Зах. фронтам А.Ф.Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партыз. атрадаў
па ўсёй лініі фроіггу ў раёнах Полацка, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна. Гомеля, Мазыра, Калінкавіч. Іх дзеянні каардынаваў Палескі рэўком, які складаўся з камуністаў і левых эсэраў. Да жн. 1918 большасць партыз. атрадаў на тэр. Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губ. знаходзілася пад кантролем камуністаў і левых эсэраў. У жн. 1918 камуністы нейтралізавалі эсэраў і ўстанавілі ўласны кантроль над гэтымі атрадамі. На кіраўніцтва партыз. рухам прэтэндавала і Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР). Летам 1918 яна кантралявала партыз. атрады ў Мінскай і Гродзенскай губ. Найб. размах партыз. рух набыў увосень 1918. Кіраўніцгва партыі бел. эсэраў перагледзела тактыку барацьбы з ням. акупантамі і заклікала паўстанцкія сял. атрады да
ўзбр. супраціўлення. У месцах дзеяння партыз. атрадаў па ініцыятыве ЦК БПСР выбіраліся мясц. органы ўлады БНР — вал., пав., губ. рады. У Магілёўскім, Барысаўскім, Бабруйскім, Мінскім, Рэчыцкім, Слуцкім пав. дзейнічала больш за 100 атрадаў, адбылося Палескае паўстанне 1918—19. Пасля Ліст. рэвалюцыі 1918 у Германіі сітуацыя на Беларусі змянілася. ЦК БПСР абвясціў, што незалежнасці БНР можна дасягнуць толькі пры падтрымцы бел. народа, і сфармуляваў ідэю «грэцяй сілы» ў бел. рэвалюцыі, маючы на ўвазе сваю партыю, якая абапіралася на сял. паўстанцкія дружыны. Але зза арганізацыйнай няўстойлівасці БПСР не магла адыграць вырашальнай ролі ў барацьбе за ўмацаванне ўлады Рады БНР. Вясной 1919 пачалі наступленне польск. войскі і да канца лета 1919 занялі б.ч. Беларусі (да р. Бярэзіна). Вызв. барацьба супраць акупантаў згладзіла рознагалоссі паміж камуністамі і беларускімі эсэрамі і зблізіла іх пазіцыі ў адносінах да партыз. руху. У жн. 1919 ЦК КП(б)Б заснаваў Бюро па нелегальнай рабоце, якое займалася фарміраваннем партыз.
Да арт Партызанскі рух на Беларусі ў час германскай і польскай акупацьгі 1918—20. Аград беларускіх партызан у тыле нольскіх акупантаў.
атрадаў франтавой зоны. ГІад кіраўніцтвам паўстанцкіх цэнтраў ЦК КП(б)ЛіБ у раёне Мінска дзейнічалі козыраўскія партызаны (камандзір С.С.Плашчынскі), дукорскія партызаны, партыз. атрады І.В.Маслыкі, А.Раманоўскага, С.В.Гладкага, у наваколлі Старых Дарог — атрады А.К.Пачанейчыка, І.Тышкевіча, А.Таміловіча і інш., у Бабруйскім пав. — 90 атрадаў і груп. У Бабруйскім пав. ў выніку паспяховых аперацый партызан бьша створана Рудабельская рэспубліка. Буйныя партыз. атрады дзейнічалі на Пд Бабруйскага пав. ў раёне Азарыч, у ваколіцах Петрыкава (камандзір В.І.Талаш), у Пінскім пав. (М.В.Арбузаў), у раёне Мазыра (атрад «Пралетарый», камандзір П.А.Варабей). Паўстанцкія і партыз. атрады бел. эсэраў былі аб’яднаны ў адзінуто цэнтралізаваную аргцыю —
140 ПАРТЫЗАНСКІ
Hap. ваен. самаабарону, якая па сутнасці была зародкам бел. нац. арміі. На пач. 1920 на акупіраванай тэр. Беларусі факгычна адбьшося ўз’яднанне 2 плыняў партыз. руху — камуніст. і эсэраўскай. Сувязным звяном паміж імі стала Беларуская камуністычная арганізацыя. У студз. 1920 кіраўнікі ВПСР і КП(б)ЛіБ распрацавалі план узбр. паўстання і стварылі Бел. паўстанцкі кт, які выконваў функцыі каардынац. цэнтра партыз. руху. У канцы ліп. 1920 у выніку наступлення Чырв. Арміі П.р. на Беларусі раскалоўся на 2 паліт. арыентацыі — камуніст. і эсэраўскую. На апошнім этапе барацьбы партыз. атрады, якімі кіравала БПСР, выступілі ў абарону незалежнасці БНР. Барацьба за нац. ідэю найб. праявілася ў ходзе Слуцкага паўстання 1920, якое падтрымалі эсэраўскія сял. дружыны. У гэты час узнікла паліт. сял. аргцыя «Зялёны дуб». Пад яе кіраўніцтвам дзейнічала 40 атрадаў, якія налічвалі больш за 5 тыс. чал. на тэр. БССР і 6 тыс. у Зах. Беларусі. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 П.р. выйшаў за межы БССР і разгарнуўся пераважна на тэр. Зах. Беларусі, якая адышла да Польшчы. М.С.Сташкевіч.
ПАРТЫЗАНСКІ ФАЛЬКЛОР, вуснапаэтычныя творы, складзеныя бел. народам на тэрыторыі, акупіраванай ням. фашыстамі ў гады Вял. Айч. вайны. У іх — нянавісць да акупантаў, вера ў перамогу, услаўленне подзвігаў нар. мсціўцаў. Асабліва папулярнымі былі партызанскія песні, прьшеўкі, анекдоты, прымаўкі і прыказкі. Бытавалі таксама легенды, сказы, казкі. Характэрная асаблівасць многіх твораў — маст. адлюстраванне подзвігаў рэальных нар. герояў, у т.л. К.Заслонава, С.Каўпака, дзе сапраўдныя жыццёвыя факты спалучаліся з выдуманымі і падаваліся як рэальныя. Так, у казцы «Як конь Заслонава Парыў ад смерці яго выратаваў» матывы гераічнага эпасу аб’ядноўваюцца з эпізодамі, уласцівымі чарадзейным казкам. У легендах і апавяданнях сцвярджалася бессмяротнасць славутых змагароў з фашыстамі, расказвалася пра храбрасць і надзвычайную ваен. хітрасць легендарных партыз. камандзіраў. Выкарыстоўваліся традыц. фалькл. сюжэты, маст. прыёмы і сродкі; элементы прафес. мастацгва і лры. Вял. камічны эфекі мелі творы малых форм: анекдоты, жарты, гумарэскі. У іх высмейваліся Гітлер, Гебельс, Герынг, Гімлер, выкрывалася хлуслівая фаш. прапаганда. На ўзор ліста запарожскіх казакоў турэцкаму султану складзена сатыр. пісьмо бел. партызан «бандыцкаму фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту дурному Адольфу Гітлеру». Сатыр. накіраванасць уласціва многім прыказкам і прымаўкам. Бязлітасная сатыра на фаш. захопнікаў і іх памагатых, нянавісць да іх адпавядала думкам і настроям людзей, якія ў
акупацыі не скарыліся ворагу і працягвалі барацьбу.
Публ:. Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1961; Паэзія барацьбы. Мн., 1985.
Літ.: Гусев В.Е. Славянскне партнзанскне песнм. Л., 1979; Фядосік AC. Народная паэзія барацьбы. Мн., 1981.
A. С. Фядосік.
ІІАРТЫЗАНСКІЯ ПЁСНІ, спецыфічная сфера песеннага фальклору, якая склалася ў партыз. фарміраваннях у перыяд Вял. Айч. вайны. Беларускія П.п. складаюць найб. багаты пласт сучаснага фальклору. Падзяляюцца на безыменныя нар. песні («Ой, на лузе, пры дубочку»), творы самадз. складальнікаў («Песня пра Лаўскі бой» П.Ліпілы), фалькларызаваныя ўзоры сав. масавай песні («На кані вараным» У.Захарава); вылучаюць таксама т.зв. песніпераробкі, заснаваныя на абнаўленні паэт. зместу папулярных нар. і сав. масавых песень пры захаванні інтанац. асновы напеваў, рытмікі і паэт. сістэмы першапачатковага тэксту (цыклы песень на мелодыі «Па далінах і па ўзгор’ях», «Кацюша»). У адпаведнасці з пашыранасцю адрозніваюць П.п. асобных злучэнняў і аіульнапрызнаныя, што трывала ўвайшлі ў сучасны народнапесенны фонд. П.п. выконваліся сола ці хорам, часта з акампанементам гармоніка, баяна, акардэона, гітары, радзей скрыпкі ці інстр. ансамбля. Аўтарская дзейнасць партыз. песеннікаў дакументальна зафіксавана неаднолькава; вядома больш за 60 аўтараў слоў (каля 200 песенных тэкстаў на бел. і рус. мовах) і больш за 20 аўтараў мелодый. Змест П.п. адлюстроўвае любоў да Радзімы, гатоўнасць аддаць жыццё за яе свабоду, глыбокае пачуццё чалавечай годнасці, гнеў і нянавісць да фаш.. захопнікаў. Іх жанравая разнастайнасць абумоўлена спецыфічнай эстэт. функцыяй (гераічны заклік, сатыр. памфлетпародыя, гумарыстычны партрэт, прыпеўка да танцаў) і множнасцю генетычных вытокаў (ад бел., рус. і ўкр. сялянскай песеннасці да сав. масавай і эстр. песні). Асн. жанры: гімнмарш (тыпу канта), песняхроніка, гераічная балада, лірычная песняраманс (маналог, зварот да сябра, ліст да каханай і інш.). Вылучаюцца цыкл развітальных песень, па муз. стылістыцы набліжаных да сял. «зацягучых», і частушкапамфлет. У змесце, паэт. вобразнасці, інтанац. складзе яскрава выяўляюцца рысы наватарства.