Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Меласу песень героікапатрыят. зместу ўласцівы заклікальнасць, фанфарнасць, лозунгавая афарыстычнасць. Канкрэтныя праявы наватарскіх рыс стылістыкі залежаць ад жанру: маршавасць выяўляецца ў гімнах, дэкламацыйнасць — у баладах, мелодыка павольнага вальса — у песнях рамансавага складу і г.д. Для паэт. тэкстаў характэрна перавага 4радковай сграфы (у прыпеўках і 2радковай). Веріп П.п. найчасцей сілабатанічны з чаргаваннем мужчьшскай і жан. рыфмаў. Муз. рытміка вызначаецца акцэнтнасцю; часта сустракаюцда (а пры запазычанні напеву дадаткова ўносяцца) пункцірныя рытмічныя фігуры, раптоўныя паўзы, сінкопы. Дыяпазон напеваў найчасцей шмрокі (актаўны і болыігы за актаву). У напевах без суправаджэн
ня мінор выступае ў натуральным варыянце, у мелодыях з акампанементам гармоніка, баяна і інш. інструментаў з наборам гатовых акордаў ёсць фарбы гарманічнага мінору. Нярэдка выяўляецца натуральналадавая мажорамінорная пераемнасць (тэрцавая, секундавая, тэрцавасекундавая). Харавы склад значнай часткі П.п. 2 ці 3галосы з контрапунктычнай падводкай, якая высока лунае над асн. напевам ніжняга голасу. Шматграннасць жыццёвага зместу і спосабаў яго маст. пераўтварэння, масавасць партыз. творчасці, пастаяннае сугыкненне і ўзаемадзеянне розных яе адгалінаванняў прывялі да фарміравання ў П.п. «сем’яў» роднасных сюжэтаў і напеваў. Эстэт. вытокі гэтай з’явы ў песнях найстараж. пласта ў традыцыі групавога прымацавання аднажанравых паэт. тэкстаў да адпаведных поўнаму жанру напеваўстрыжняў. Форма выяўлення гэтай традыцыі ў П.п. істотна змянілася, бо ў аснове фарміравання меладычна роднасных цыклаў ляжыць новая песня, сучасная паводле зместу і сродкаў маст. выразнасці.
Літ.'. Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1961; Мухарннская Л.С. Белорусская народная партазанская песня, 1941—1945. Мн., 1968; Я е ж. Партнзанскме песнн Белорусснн н нх слагателн. Мн., 1964; Песні савецкага часу. Мн., 1970; Песні партызанскай славы. Мн., 1984.
Л. С.Мухарынская.
ПАРТЫЗАНСКІЯ ФАРМІРАВАННІ, назва арганізацыйных адзінак партыз. узбр. сіл. У Вял. Айч. вайну: партызанскае злучэнне, партызанская брыгада, партызанскі полк, партызанскі атрад, партызанская група, а таксама партыз. ўзвод, рота, батальён і інш. У склад рэгулярных войск не ўваходзілі. У канцы 1941 на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. СССР дзейнічала 2 тыс. партыз. атрадаў (больш за 90 тыс. чал.). Усяго ў гады вайны ў тыле праціўніка знаходзілася больш за 6200 партыз. атрадаў і падп. груп, у якіх налічвалася больш за 1 млн. чал. На Беларусі ў 1941—44 дзейнічала 213 брыгад, якія аб’ядноўвалі 997 атрадаў, асобна дзейнічалі 258 атрадаў (гл. Партызанскі рух на Беларусі ў Вял. Айч. вайну). П.ф. ўтрымлівалі і кантралявалі да 60% акупіраванай тэр. Беларусі (гл. Партызанская зона).
ПАРТЫЙНЫЯ шкблы ў С С С Р, вьшіэйшыя навучальныя ўстановы Камуністычнай партыі Савецкага Саюза па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых парт. і сав. работнікаў. Бяруць пачатак ад парт. школы ў Ланжумо (каля Парыжа), што дзейнічала ў 1911. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі і інш. сав. рэспубліках ствараліся розныя школы парт.сав. вучобы. У 1918 — пач. 1930х г. асн. формай парт. ВНУ былі камуніст. унты (45 у 1931, у тл. Камуніст. унт Беларусі), сярод якіх вядучае становішча займаў Камуніст. унт імя Я.М.Свярдлова ў Маскве (1919— 32), пазней — вышэйшыя парт. школы (ВПШ) пры ЦК КПСС, ЦК кампартый саюзных рэспублік, крайкомах і абкомах партыі. 3 1978 гал. парт. ВНУ і навук.метадалагічным цэнтрам усёй сістэмы парт. адукацыі была Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС, створаная на базе аднайм. акадэміі (1946—78) і Вышэйшай парт. школы (1939—78)
ПАРТЫЯ 141
пры ЦК К.ПСС. У 1980я г. ў СССР дзейнічалі 15 рэсп. і міжабл. ВПШ (у т.л. Мінская вышэйшая партыйная школа) з тэрмінам навучання 2 гады для асоб з вышэйшай адукацыяй і 3 гады для асоб з сярэдняй адукацыяй (адпаведна 3 і 5 гадоў пры завочным навучанні). У 1991 адбываўся працэс трансфармацыі рэсп. ВПШ у парт. інты паліталогіі і сац. кіравання, якія ў тым жа годзе спынілі існаванне ў сувязі з распадам СССР і роспускам КІІСС.
ІІАРТЫНАРЫ (Portinari) Кандыда (29.12.1903, г. Брадоскі, Бразілія — 7.2.1962), бразільскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Нац. маст. школе ў РыодэЖанейра (1918—28). У 1936—39 праф. унта ў РыодэЖанейра. Зазнаў уплывы экспрэсіянізму, сюррэалізму, П. Пікасо. 3 сярэдзіны 1930х г. у рэаліст. манеры адлюстроўваў жыццё простага народа (батракоў, індзейцаў, неграў), часта надаваў персанажам узнёслагераічны характар. Творам уласціва абагульненне форм, мяккасць святлоценявой распрацоўкі, дакладнасць малюнка. AyTap манум. размалёвак у будынках Мінва адукацыі Бразіліі ў РыодэЖанейра (1936—45), Бкі кангрэса ЗША у Вашынгтоне (1941). коледжа ў г. Катагуазіс (1948—49), пано «Вайна і мір» у будынку ААН у НьюЙорку (1955), пар
трэта Р.Ралана (1936), карцін «Мёртвае дзіця» (1944), серыі «Бежанцы» (1945) і інш. Міжнар. прэмія Міру 1950.
ПАРТЫТЎРА (італьян. partitura ад лац. partio дзялю, размяркоўваю), нотны запіс шматгалосага муз. твора для аркестра, хору, камернага ансамбля і інш. У П. кожная партыя пішацца ці друкуецца на асобным нотным стане; нотаносцы (радкі) размяшчаюцца па вертыкалі — у пэўным парадку па групах інструментаў і па гарызанталі — паводле прынцыпу супадзення такгаў,
тэсітуры — зверху ўніз (за выключэннем труб), партыі арфы, фп., аргана, салістаў, хору — над групай струнных (смыкавых). Размяшчэнне інстр. груп у П. для сімф. аркестра (зверху ўніз) наступнае; драўляныя духавыя, медныя духавыя, ударныя, струнныя. Чытанне (аналіз) П. — адна з дысцыгшін муз. адукацыі кампазітараў, дырыжораў, музыказнаўцаў і інш.
Першыя звесткі пра П. датуюцца пач. 16 or. («Tabulae compositorias», «Кампазітарскія табліцы»), Развіццё кампазітарскай тэхнікі, інструментарыя, інстр. складу аркестра адбілася на структуры П. Сучасная арганізацыя П. сфарміравалася ў 19 ст. Некат. змены ў традыц. правілы ўнеслі Г.Берліёз, Р.Вагнер, Р.Штраус, АМесіян і інш. Спробы прасцейшага запісу арк. твораў рабілі М.РымскіКорсакаў, М.Мяскоўскі, С.Пракоф’еў. У сярэдзіне 20 ст. новыя віды кампазітарскай тэхнікі (АШонберг, АБерг, ААнегер і інш.) спрыялі ўзнікненню ўмоўных спосабаў натацыі, а таксама інш. знакавых натацыйных прынцьшаў. У бел. музыцы гэта адбілася ў некат. творах Дз. Смольскага, В.Кузняцова, В.Капыцько і інш.
Літ:. Таранов Г. Курс чтенмя партнтур. М.; Л., 1939; Нюрнберг М. Нотная графнка. Л., 1953; РогальЛевнцкнй Д.Р. Беседы об оркестре. М., 1961; Мальт е р Л. Таблвды по ннструментоведенню. М., 1966; Благодатов Г.М. Нсторня снмфоннческого оркестра. Л., 1969; Форт у н а т о в Ю.А Мсторня оркестровых стнлей. М., 1973. ТА.Дубкова.
К.Партынары Мёртвае дзіця. 1944.
ПАРТЫЯ [франц. parti ад лац. pars (partis) частка, група], 1) палітычная аргцыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа, іншых сац. груп і слаёў, аб’ядноўвае найб. акгыўных іх прадстаўнікоў і кіруе барацьбой для дасягнення пэўных мэт. 2) Група людзей, аб’яднаных для якойн. мэты; атрад (напр., П. геолагаў). 3) Пэўная колькасць прадметаў, тавару. 4) Гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.) да пэўнага выніку.
ПАРТЫЯ ў м у з ы ц ы, 1) адна з састаўных частак фактўры муз. твораў,
прызначаная для выканання асобным голасам ці на асобным муз. інструменце. Да паяўлення партытуры сучаснага тыпу шматгалосыя творы запісвалі ў выглядзе асобных П. Найб. значныя сучасныя творы выдаюць і як партьпуры, і ў выглядзе П. У опернай музыцы вак. П. салістаў пазначаюцца паводле тыпу голасу (П. сапрана, П. барытона і інш.) і па імю героя оперы (напр., партыя Алесі ў аднайм. оперы Я.Цікоцкага). У аркестры па адной П. іграюць 2 выканаўцы на стр. інструментах. 2) У шматгалосай поліфанічнай музыцы — тое, што голас. 3) Пашыраная ў Германіі 17 ст. назва партыты (атаясамлівалася з сюітай). 4) Раздзел экспазіцыі і рэпрызы санатнай формы (гал., сувязная, пабочная і заключная П.).
ПАРТЫЯ АРАБСКАГА САЦЫЯЛІСТЫЧНАГА АДРАДЖЭННЯ (ПАСА), Б a а с, палітычная партыя ў Сірыі, Іраку і Ліване. Засн. ў 1947 у Дамаску М.Афлякам і С.Бітарам, у 1954 створана яе іракскае аддзяленне. ПАСА стаяла на пазіцыі стварэння аб’яднанай дзяржавы ўсіх арабаў і пабудовы «араб. сацыялізму». У 1963 у выніку ваен. пераваротаў прыйшла да ўлады ў Сірыі, у 1963 і 1968 — у Іраку. Пасля захопу ўлады ў Сірыі ў 1966 прадстаўнікамі левага крыла ПАСА адбыўся раскол партыі на аўт. (фактычна самастойныя) сірыйскую і іракскую ПАСА.
ПАРТЫЯ БЕЛАРЎСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ (са снеж. 1999 Партыя БНФ), нац.дэмакр. партыя правацэнтрысцкага кірунку. Створана ў маі 1993 на грунце Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Кіруючы орган паміж з’ездамі — сойм. Асн. мэта — ажыццяўленне праграмы Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне» шляхам удзелу ў фарміраванні органаў дзярж. улады Рэспублікі Беларусь. Выступае за парламенцкую рэспубліку і прафес. парламент (сойм) як аснову прадстаўнічай дэмакратыі. Прыярытэты сйц.эканам. палітыкі партыі, паводле праграмных дакументаў: кожны чалавек павінен валодаць уласнасцю і распараджацца ёю, рынак, фермерская сельская гаспадарка, перавод у прыватны сектар большасці асн. фондаў вытвсці. Выступае за незалежную бел. дзяржаву, адраджэнне бел. нац. культуры, мовы, традыцый, прапагандуе нац. ідэю. Знешняя стратэгія ўключае раўнапраўныя партнёрскія адносіны з усімі краінамі, найперш з суседнімі, арыентацыю на падтрымку краін Захаду. На сак. 2001 партыя аб’ядноўвала каля 1800 чал., мела структуры ў абласцях і г. Мінск, сельскіх раёнах і гарадах Беларусі.
ПАРТЫЯ КАМУНІСТАЎ БЕЛАРЎСКАЯ (ПКБ), палітычная партыя камуніст. кірунку на Беларусі. Створана ў снеж. 1991. Вышэйшы орган паміж з’ездамі — Цэнтр. Камітэт. Гал. мэты — аб’яднанне і паліт. развіццё работнікаў
142 партыя
наёмнай працы для дасягнення імі поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сац. справядлівасці. ПКБ лічыць сваёй задачай падрыхтоўку неабходных паліт., прававых і эканам. умоў для пераўтварэння грамадства. У ліку асн. метадаў дзейнасці партыі — агітац.масавая работа сярод насельніцтва, удзел у выбарах, актыўная праца ў заканадаўчых і прадстаўнічых органах улады, вынясенне на абмеркаванне грамадскасці і ўладных органаў сац.эканам., паліт. і інш. праграм пераўтварэнняў, правядзенне грамадскапаліт. акцый і мерапрыемстваў у інтарэсах працоўных і сац. прагрэсу. Падтрымлівае кантакты і сувязі з камуніст., рабочымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі больш чым 20 краін. Друкаваны орган — газ. «Товарйш» (з 1994). На 1.4.2001 дзейнічалі 6 абл., Мінская rap., 95 раённых, 17 гар. і 284 пярвічныя аргцыі ПКБ, якія аб’ядноўвалі 8300 членаў партыі. А.І.Філімонаў.