• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Партызавскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Партызаны атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава прымаюць прысягу. Капыльскі раён. 1942.
    Да арт. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Вываз дзяцей на самалёце ў савецкі тыл з аэрадрома ў ПолацкаЛепельскай партызанскай зоне.
    дзеянняў адыгрывалі масавапаліт. работа, друкаваныя выданні (гл. Друк падпольны), партызанская мастацкая самадзейнасць, канцэрты бел. артыетаў Я.П.Александроўскай, Р.В.Млодак, Дз.А.Арлова, П.С.Малчанава, І.М.Балоціна, Бел. ансамбля песні і танца і інш., якія трансліравала з сав. тылу радыёстанцыя «Савецкая Беларусь». 3 набліжэннем Чырв. Арміі партызаны вызвалялі асобныя нас. пункгы, праводзілі баявыя аперацыі на чыг. магістралях, узаемадзейнічалі з партызанамі суседніх рэспубліс (гл. ў арт. Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і лі
    Да арт. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Паргызанскі аэрааром. Малюнак масіака партызана Лельчыцкай брыгады Л.Рыбальчанкі. 1943.
    тоўскіх партызан, Музей савецкапольскай баявой садружнасці). У партыз. руху Беларусі прымалі ўдзел антыфашысты з краін Зах. Еўропы: балгары, венгры, немцы, славакі, французы, чэхі і інш. 3 найб. сілай разгарнуліся баявыя дзеянні партызан у час Беларускай аперацыі 1944, у ходзе якой яны знішчылі больш за 15 тыс. і ўзялі ў палон каля 17 тыс. варожых салдат і афіцэраў. Напярэдадні наступлення Чырв. Арміі ў ноч на 20.6.1944 партызаны падарвалі больш за 40 тыс. чыг. рэек, 29 чэрв. яшчэ 20 тыс., што парушыла работу аператыўнага тылу ворага, 144 партыз. брыгады і 80 асобных атрадаў перашкаджалі адступленню варожых войск, захоплівалі і ўтрымлівалі да падыходу Чырв. Арміі зручныя пазіцыі, пераправы, плацдармы, вызвалілі райцэнтры Капыль, Старобін, Узда, Рудзенск, Куранец, Астравец, Ілья, Відзы, Свір, Івянец, Карэлічы, Любча, чыг. станцыі Будслаў, Княгінін, Гудагай і інш., з часцямі Чырв. Арміі — Слуцк, Барысаў, Вілейку, Мінск, Пінск, Асіповічы, Клічаў, Любань, Докшыцы, Лагойск, Смалявічы, Стоўбцы, Чэрвень, Нясвіж, Маладзечна, Навагрудак, Ліду, Лунінец, Плешчаніцы, Капаткевічы, Івацэвічы і інш.; удзельнічалі ў ліквідацыі акружаных сіл праціўніка, дапамагалі Чырв. Армй разведданымі. За час вайны ў партыз. руху прымала ўдзел больш за 374 тыс. чал., больш за 400 тыс. чал. складаў скрыты партыз. рэзерв. Свае дасягненні партызаны спалучалі з дзейнасцю патрыя
    ДЫСЛАКАЦЫЯ ПАРТЫЗАНСКІХ ЗЛУЧЭННЯЎ, БРЫГАД I АСОБНЫХ АТРАДАЎ НА АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ( чэрвень 1941 г, ліпень 1944 г.)
    Спецыяльны змест распрайаваў А.Л. Манаенкаў	МАШТАБ I' 3 750 000
    138 спіс
    тычнага падполля ў нас. пунктах. Па падліках БШПР за 3 гады барацьбы партызаны падарвалі і пусцілі пад адхон варожыя 11 128 эшалонаў, 34 бронепаязды, разграмілі 29 чыг. станцый, 948 штабоў і гарнізонаў, падарвалі і знішчылі каля 19 тыс. аўтамашын, больш за 5,5 тыс. мастоў, разбурылі больш за 7 тыс. км тэлефоннатэлеграфных ліній, збілі ў паветры і спалілі на аэрадромах 305 самалётаў, падбілі 1355 танкаў і бронемашын, знішчылі 438 гармат і 939 ваен. складоў, забілі і паранілі сотні тысяч гітлераўцаў і іх памагатых; захапілі 85 гармат, 278 мінамётаў, 1874 кулямёты, 20 917 вінтовак і аўтаматаў. Страты партызан склалі 44 791 чал. Партыз. рух падрываў і разладжваў тыл ням.фаш. войск, прымушаў весці барацьбу на 2 франты. 3 мэтай ліквідацыі партыз. руху і пагрозы сваім войскам у тыле акупанты правялі больш за 140 карных аперацый. Зімой 1943 — вясной 1944 гітлераўскае камандаванне кінула супраць партызан да 11 дывізій вермахта, у 1й пал. 1944 — 18 дывізій, у т.л. каля 8 ахоўных. Пасля вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў у Мінску адбыўся партызанскі парад 1944. Больш за 180 тыс. бел. партызан уліліся ў Чырв. Армію, з іх 13 чал. сталі Героямі Сав. Саюза, 14 — поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Па маштабах, паліт. і ваен. выніках партыз. рух на Беларусі набыў значэнне важнага ваеннапаліт. факгара. Самаадданая барацьба партызан і падпольшчыкаў атрымала ўсенар. прызнанне. Каля 130 тыс. з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 87 прысвоена званне Героя Сав. Саюза.
    СПІС ДА КАРТЫ
    Дыслакацыя партызанскіх злучэнняў, брыгад і асобных атрадаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (чэрвень 1941 г. — ліпень 1944 г.)
    Партызанскія брыгады
    Баранавіцкая вобл. 1. 1я Баранавіцкая, 2. 1я Беларуская кавалерыйская, 3. 18я імя Фрунзе, 4. 19я імя Молатава, 5. 20я імя Грызадубавай, 6. «25 год БССР», 7. «За Савецкую Беларусь», 8. імя Аляксандра Неўскага, 9. імя Варашылава, 10. імя Дзяржынскага, 11. імя Жукава, 12. імя Кірава. 13. імя Ленінскага камсамола, 14. імя Панамарэнкі, 15. імя Ракасоўскага, 16. імя Сталіна, 17. імя Суворава, 18. імя Чапаева, 19. імя Чкалава, 20. імя Шчорса, 21. «Камсамолец», 22. Ленінская, 23. «Няўлоўныя», 24. «Перамога», 25. «Першамайская», 26. «Уперад».
    Беластоцкая вобл. 27. імя Аляксандра Неўскага, 28. імя Кастуся Каліноўскага, 9. імя Панамарэнкі, 30. імя Чапаева, 31. «У імя Радзімы».
    Брэсцкая вобл. 32. 8я, 33. 99я імя Гуляева, 34. 150я імя Языковіча, 35. «За Радзіму» імя Флегантава, 36. імя Дзяржынскага, 37. імя Леніна, 38. імя Пана
    марэнкі, 39. імя Свярдлова, 40. імя Сталіна, 41. імя Чапаева, 42. «Савецкая Беларусь».
    Вілейская вобл. 43. 1я імя Суворава, 44. 2я імя Суворава, 45. 4я Беларуская, 46. «За Радзіму», 47. 4я «За Савецкую Беларусь», 48. імя Будзённага, 49. імя Варашылава, 50. імя Гастэлы, 51. імя Даватара, 52. імя Жукава, 53. імя Калініна, 54. імя Кутузава, 55. імя Леніна, 56. імя Ракасоўскага, 57. імя Фрунзе, 58. імя ЦК КП(б)Б, 59. «Кастрычнік», 60. «Спартак».
    Віцебская вобл. 61. 1я Беларуская, 62. 1я Беларуская (2га складу), 63. 1я Віцебская, 64. 1я Віцебская (2га складу), 65. 1я Дрысенская, 66. 1я імя Заслонава, 67. 1я Смаленская, 68. 2я Беларуская імя Панамарэнкі, 69. 2я Беларуская імя Панамарэнкі (2га складу), 70. 2я Дрысенская, 71. 2я імя Заслонава, 72. 2я Ушацкая імя ПанамарЭнкі, 73. 3я Беларуская, 74. 16я Смаленская, 75. Асвейская імя Фрунзе, 76. Багушэўская, 77. Багушэўская (2га складу), 78. «Граза», 79. Гудкова, 80. «За Савецкую Беларусь», 81. імя Варашылава, 82. імя ВЛКСМ, 83. імя Данукалава, 84. імя Кароткіна, 85. імя Кутузава, 86. імя Леніна, 87. імя Чапаева, 88. імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, 89. Крыўскага, 90. Лепельская імя Сталіна, 91. Лёзненская, 92. Расонская імя Сталіна, 93. Сенненская, 94. Чашніцкая «Дубава», 95. полк Смаленскі.
    Гомельская вобл. 96. 1я БудаКашалёўская, 97. 1я Гомельская, 98. 8я Рагачоўская, 99. 10я Журавіцкая, 100. «Бальшавік», 101. Добрушская імя Сталіна. 102. «Жалязняк», 103. імя Панамарэнкі, 104. імя Чапаева, 105. імя Шчорса, 106. Лоеўская «За Радзіму», 107. «Мсцівец», 108. Рэчыцкая імя Варашылава, 109. «Уперад». 110. полк 225ы.
    Магілёўская вобл. 111. 1я, 112. 1я Асіповіцкая, 113. 1я Бабруйская, 114. 1я Клічаўская, 115. 2я Клічаўская, 116. 3я, 117. 3я Бярэзінская, 118. 4я Клічаўская, 119. 5я, 120. 5я Клічаўская, 121. 5я Клятнянская, 122. 6я Магілёўская, 123. 8я Круглянская, 124. 9я імя Кірава, 125. 9я Кіраўская, 126. 11я Быхаўская, 127. 13я Касцюковіцкая, 128. 14я Цемналеская, 129. 17я, 130. 435я, 131. 47я «Перамога», 132. 61я, 133. 115я Горацкая, 134. 120я, 135. 130я «Помста», 136. 760я імя Беразоўскага, 137. «Звязда», 138. «Чэкіст», 139. полк 15ы, 140. полк 113ы, 141. полк 121ы імя Касаева, 142. полк 122і «За Радзіму», 143. полк 152і, 144. полк 277ы, 145. полк 425ы, 146. полк 537ы, 147. полк 600ы, 148. полк 810ы, 149. полк «Трынаццаць».
    Мінская вобл. 150. 1я Антыфашысцкая. 151. 1я Мінская, 152. 2я Мінская, 153. 3я Мінская імя Будзённага, 154. 12я кавалерыйская імя Сталіна, 155. 25я імя ПанамарэнКі, 156. 27я імя Чапаева, 157. 32я імя Калініна, 158. 37я імя Пархоменкі, 159. 64я імя Чкалава, 160. 95я імя Фрунзе, 161. 100я імя Кірава, 162. 101я імя Аляксандра
    Неўскага, 163. 121я імя Брагіна, 164. 161я імя Катоўскага, 165. 200я імя Ракасоўскага, 166. 225я імя Суворава, 167. 258я імя Куйбышава, 168. 300я імя Варашылава, 169. «Беларусь», 170. «Буравеснік», 171. «Дзядзькі Колі», 172. «Жалязняк», 173. «За Савецкую Беларусь», 174. імя Варашьшава, 175. імя газеты «Правда», 176. імя Калініна, 177. імя Калініна, 178. імя Кірава, 179. імя Кірава, 180. імя Панамарэнкі, 181. імя Шчорса, 182. Лагойская «Бальшавік», 183. «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага, 184. Нікіціна, 185. «Полымя», 186. «Разгром», 187. «Смерць фашызму, 188. «Стары», 189. «Чырвоны сцяг», 190. «Штурмавая».
    Палеская вобл. 191. 2я Калінкавіцкая, 192. 27я Нараўлянская, 193. 37я Ельская, 194. 50я Жыткавіцкая, 195. 99я Калінкавіцкая, 196. 100я Глуская, 197. 101я Даманавіцкая, 198. 123я імя 25годдзя БССР, 199. 125я Капаткевіцкая, 200. 130я Петрыкаўская. 201. 210я Капаткевіцкая, 202. 225я, 203. Васілевіцкая імя Панамарэнкі, 204. Лельчыцкая, 205. Мазырская імя Аляксандра Неўскага.
    Пінская вобл. 206. імя Будзённага, 207. імя Кірава, 208. імя Куйбышава, 209. імя Леніна, 210. імя Молатава, 211. Пінская, 212. «Савецкая Беларусь», 213. полк 208ы імя Сталіна.
    Партызанскія атрады
    Баранавіцкая вобл. 214. 21ы, 215. 125ы імя Сталіна, 216. 200ы, 217. 620ы Дука, 218. 620ы імя Чапаева, 219. Алыбіна, 220. «Гвардыя», 221. «Громава», 222. Дзенісенкі, 223. імя Жданава, 224. імя Калініна, 225. імя Кірава, 226. імя Кутузава, 227. імя Ленінскага камсамола, 228. Картухіна, 2І9. «Наватары», 230. Свентаржыцкага, 231. Семянцова, 232. «Слаўны», 233. Сухарукага, 234. Шчарбіны.
    Беластоцкая вобл. 235. 550ы, 236. «Баявы» імя Дунаева, 237. «Вест», 238. «За Радзіму», 239. імя Багдана Хмяльніцкага, 240. імя Будзённага, 241. імя Дзяржынскага. 242. імя Жукава, 243. імя Калініна.
    Брэсцкая вобл. 244. 113ы, 245. 345ы, 246. 347ы, 247. Глазінава, 248. «За Радзіму», 249. імя Будзённага, 250. імя Бярэнчыка, 251. імя Валькова, 252. імя Варашылава, 253. імя Варашылава, 254. імя Катоўскага, 255. імя Катоўскага (2га складу), 256. імя Кірава, 257. імя Кутузава, 258. імя Сталіна, 259. імя Тэльмана, 260. імя Тэльмана, 261. імя Фрунзе, 262. імя Чапаева, 263. імя Чарнака, 264. імя Шчорса, 265. Казлова, 266. Кірылы Іванавіча, 267. Маларыцкі, 268. Манахава, 269. «Паддубнага», 270. «Старшыны», 271. «Сцяг», 272. Топкіна, 273. «Хадакі», 274. «Чэкісг».