Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
роўка. Радыяльныя магістралі перасякаюцца кольцамі бульвараў, пракладзеных на месцы б. крапасных сцен. Гіст. ядро П. складаюць 3 цэнтры: дзярж. і рэліг. на вве Сітэ, універсітэцкі на левым беразе і гандл.рамесны на правым беразе р. Сена. У 16—17 ст. у хаатычную сярэдневяковую забудову ўнесены элементы рацыянальнай планіроўкі, склаліся гал. рэнесансавыя і класіцыстычныя ансамблі, плошчы Вагезаў (б. Каралеўская; 1606— 12), Вандомская (1685—1701), Перамог (1685—86, абедзве арх. Ж.АрдуэнМансар). У 18 —пач. 19 ст. рэканструяваны цэнтр, створаны плошчы Людовіка XV (цяпер Згоды; 1755—63, арх. Ж.А.Габрыэль) і Карузель з трыумфальнай аркай (1806, арх. Ш.Персье, П.Фантэн), пабудавана больш за 50 застаў, т.зв. прапілеяў П. (захаваліся 4, 1784—89, арх. К.Н.Леду). У 1853—96 упарадкавана сетка гал. магістралей, створаны новыя плошчы (Рэспублікі, 1854—62), скверы і лесапаркі, у т.л. Булонскі і Венсенскі лясы, бульвары, азялененыя вуліцы з добраўпарадкаванымі рэспекгабельнымі будынкамі. Берагі Сены ў раёне «Вялікага П.» злучаюць 60 мастоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. інтэнсіўна раслі жылыя раёны ўскраін, пракладзены метрапалітэн (1я чарга ў 1897—1904, афармленне ўваходаў у стылі мадэрн, арх. Э.Гімар). У 1920— 30я г. забудаваны прыгарады (комплексы ў ЛеПрэСенЖэрве, Пантэне, Дрансі), у 1950я г. створаны буйныя жылыя масівы Бабіньі, Баньё, МасіАнтані, Баньёле і інш. У 1960—90я г. забудоўваюцца жылыя раёны на перыферыі П. (Крэтэй, Нантэр), рэканструюецца цэнтр. Гал. арх. ансамблі: на вве Сітэ — Парыжскай Божай Маці сабор, Палац правасуддзя (1783—86, арх. П.Дэмезон, ЖД.Антуан) з гатычнай капліцай СентШапель (1243—48); на левым беразе Сены — Дом інвалідаў (з 1671, арх. Л.Бруан і інш.) з саборам (1671—1708; паводле інш. звестак, 1680—1706; у інтэр'еры грабніца Напалеона I. 1843—60), адкрыты на Эспланаду (плошчу) інвалідаў (1704—20) з мостам Аляксандра III (1896—1900); Марсава поле (сучасная планіроўка 1908—28, арх. К.Фарміге) з Эйфелевай вежай, Пантэон (б. касцёл СентЖэнеўеў, 1755—89, арх. Ж.Ж.Сўфло), бка СентЖэнеўеў (1843—50, арх. А.Лабруст); на правым беразе Сены — пл. Згоды, на якой перасякаюцца гал. rap. восі. Луўр, Елісейскія палі (17 ст., арх. АЛенотр, забудавана пераважна ў канцы 19 ст.), пл. дэ Голя з трыумфальнай аркай (1806—37, рэльефы), якія ўтвараюць анфіладу плошчаў цэнтра П. Сярод арх. помнікаў: гатычныя касцёлы СенЖэрмендэПрэ (11—17 ст.) і СенП'ердэМанмартр (1147), аіэлі Клюні (1498) і Карнавале (1544, арх. П.Леско, скульпт. Ж.Гужон, абодва цяпер музеі); палацы Люксембургскі (Сенат; 1615—20. арх. С. дэ Брос), Каралеўскі (ПалеРуаяль; 1629—36, арх. Ж.Лемерсье) і Бурбонскі (цяпер Палата дэпугатаў; 1722); комплексы будынкаў Сарбоны (з 1635, арх. Лемерсье і інш.), кляштара ВальдэГрас (1645—1710, арх. Ф.Мансар, Лемерсье, П.Лемюэ і інш.), Калеж чатырох нацый (цяпер Інт Францыі; 1661, арх. Л.Лево), касцёл СенСюльпіс (1646—1749), базіліка СакрэКёр на ўзгорку ў раёне Манмартра (1875, арх. П.Абадзі), тр «Грандапера» (1861—75, арх. Ш.Гарнье; размалёўка плафона глядзельнай залы М.Шагала, 1964), палац Шаё (1936—37, арх. Л.Азема і інш.). Найб. значны горадабудаўнічы ансамбль 20 ст. — грамадскадзелавы цэнтр квартала Дэфанс, які ўключае Нац. цэнтр прамсці і тэхнікі (1958, арх. Б.Зерфюс і інш.), вышынны дзелавы цэнгр МенМанпарнас (1964— 73, арх. Э.Бадуэн і інш.), комплекс «Фронт Сены» (з 1965), Вял. арку (1982, арх. І.О. фон Шпрэкельсен). шматлікія небаскробы і інш. Сярод жылых і грамадскіх пабудоў: тр Елісейскіх палёў (1911—13, арх. А і Г. Перэ, рэльефы АБурдэля, размалёўкі М.Дэні), вілы
ПАРЫЖСКАЕ 151
ЛаРош (1923), Стайн (1927), у Пуасі (1929— 31, усе арх. Ле Карбюзье), будынкі ЮНЕСКА (1953—57, арх. М.Броер, Зерфюс і інш., інж. П.Л.Нерві), цэнтр «Італі» (з 1968), амёбападобныя жылыя дамы ў парку Дэфанс (1976— 90, арх. Э.Аё), Нац. цэнтр мастацтва і кулыуры імя Ж.Пампіду (1977, арх. Р.Піяно, Р.Роджэрс і інш.), разбудова Луўра (1981—93). Каля П. ў МарнелаВале пабудаваны вял. лунапарк «Еўрадыснейленд» (1992). У П. фантаны «Нявінных» (1547—49, арх. Леско, скулыгг. Гужон), «4 пары года» (1739—45, скульпт. Э.Бушардон) і інш. Набярэжная Сены з помнікамі архітэктуры ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Найважнейшыя п о м н і к і П.: Калона Напалеона I на Вандомскай пл. (1806—10, арх. Ж.Б.Лепер, Ж.Гандуэн), А. дэ Бальзаку (1893—97) і В.Гюго (1866—1900, абодва скулытг. А.Радэн), маршалу М.Нею (1852—53), рэльеф «Марсельеза» на трыумфальнай арцы (1833—36, абодва Ф.Руд), Сцяна камунараў на могілках ПерЛашэз (1909, П.МароВацье), магіла Невядомага салдата пад аркай Зоркі (1921), мемарыялы Пакутнікаў Супраціўлення на ўзгорку МонВалер’ен (1960—61) і тым, што загінулі ў фаш. канцлагерах (на вве Сітэ, 1961).
У П. 13 унтаў (створаны ў 1972 у выніку рэформы Парыжскага унта), Калеж дэ Франс, Вышэйшая пракгычная школа, Нац. політэхн. інт, Вышэйшая нармальная школа, Каталіцкі інт П., 2 кансерваторыі, Нац. вышэйшая школа выяўл. мастацтваў і інш.; Інт Францыі ў складзе 5 акадэмій, у т.л. Франц. акадэмія (з 1635), Акадэмія лры (з 1664), Акадэмія навук (з 1666); шматлікія НДІ і навук. твы, у тл. Пастэраўскі інт, Інт арабскага свету, Інт радыю. Нац. бка і Нац. архівы. Буйнейшыя выдвы, у т.л. Ашэт (з 1826), Ларус (з 1865). Ка
ля 100 музеяў, у т.л. Луўр, Нац. музей сучаснага мастацтва, Музей чалавека, музеі Бальзака, Гюго, П.Пікасо, А.Радэна; шматлікія маст. галерэі. Каля 90 тэатраў, у т.л. «Камеды Франсэз», Парыжская опера\ больш за 300 кінатэатраў. Бат. сад (з 1635; адзін з найстарэйшых у Еўропе).
Беларусы ў Парыжы. 3 часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай тут вучыліся некат. ўраджэнцы Беларусі, у т.л. УКасцюшка. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у П. з’явіліся і паліт. эмігранты з бел. зямель: удзельнікі паўстанняў 1794 (у т.л. М.К.Агінскі), 1830—31 ўІДамейка і
Парыж. Трыумфальная арка на плошчы дэ Голя.
інш.), 1863—64 (В.Урублеўскі, К.Далеўскі, Г.КорвінКрукоўская і інш. рэвалюцыянеры, якія сталі ўдзельнікамі Парыжскай камуны 1871). Тут вучыліся мастацтву Н.Орда і інш. ўраджэнцы Беларусі, жылі мастакі В.Ваньковіч, М.ІПагал і інш. Арганізаваная нац.культ. дзейнасць беларусаў П. пачалася з узнікненнем у 1930 «Беларускага хаўрусу». У 1938 у П. створана «Бел. жаночая грамада імя А.Пашкевіч (Цёткі)», стала выдавацца бел. газета «Рэха». Пасля 2й сусв. вайны ў П. выдавалася першая з пасляваен. беларускамоўных газет у замежжы — «Беларускія навіны» (1945— 47). 3 1947 выходзілі бел. рэліг. час. «Божым шляхам» і штомесячнік «Моладзь», тут дзейнічаў старшыня Рады БНР М.Абрамчык. У канцы 1940 — пач. 1950х г. у П. знаходзілася штабкватэра Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі. 3 2й пал. 1950х г. у сувязі з пераездам у інш. краіны ч. беларусаў іх грамадскае і нац.культ. жыццё ў
Парыж. Вялікая арка ў квартале Дэфанс. 1982.
П. паступова згортвалася. У 1970 зноў актывізаваўся «Бел. хаўрус» (з 1991 яго старшыня — мастак М.Навумовіч). У 1980—90я г. ў П. пераехалі В.Забораў, В.Дзёмкіна, мастак М.Паўлоўскі і інш. Цяпер у П. жыве каля 1,3 тыс. беларусаў (асн. частка беларусаў Францыі). Дзейнічае бел. каталіцкая місія.
Літ.: Парнж.: Пер. с фр. М., 1976; Fav і е г J. Paris: Deux mille ans d’histoire. Paris, 1997; Rouleau B. Paris: histoire d'un espace. Paris, 1997; Лялькоў 1. Gallia AJbaruthensie, або Пяць стагодзьдзяў беларускае прысўтнасьці ў Францыі // Спадчына. 1999. № 2. Дз.М.Чаркасаў (тісторыя), Т.А.Папоўская (беларусы ў Парыжы).
ІІАРЫЖСКАЕ ПАГАДНЁННЕ 1973, пагадненне аб спыненні вайны і аднаўленні міру ў В’етнаме. Падпісана 27 студз. ў Парыжы міністрамі за.межных спраў Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ), часовага ўрада Рэспублікі Паўд. В’етнам (РПВ), Рэспублікі В’етнам (РВ) і дзярж. сакратаром ЗША У.Роджэрсам пры асабістым удзеле ГЛ.Кісінджэра і Ле Дык Тхо. Прадугледжвала спыненне агню ў Паўд. В’етнаме; ЗША абавязаліся спыніць усе ваен. аперацыі супраць ДРВ і вывесці свае войскі з Паўд. В’етнама. Паводле дагавора ствараўся Савет нац. прымірэння з прадстаўнікоў урадаў РПВ і РВ, які павінен быў арганізаваць на Пд В’етнама свабодныя, дэмакр. выбары. Аднак падпісанне дагавора не спыніла сутыкненняў паміж бакамі, у чым яны абвінавачвалі адзін аднаго. У сак.—крас. 1975 войскі ДРВ і РПВ устанавілі кантроль над усёй тэр. Паўд. В’етнама, што фактычна скасавала П.п., але прывяло да аб'яднання краіны.
ПАРЫЖСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1357—58 (часам датуецца 1356—58), паўстанне гараджан Парыжа зза павелічэння падаткаў у час Стогадовай вайны 1337— 1453. Незадаволенасць гараджан палітыкай урада асабліва ўзрасла ў выніку паражэння франц. войск каля Пуацье (1356). У лют.—сак. 1357 у Парыжы пачаліся хваляванні. Скліканыя ў 1357 Ген. штаты (апазіцыю ўрада ўзначаліў кутіецкі прэво Парыжа Э.Марсель) выпрацавалі т.зв. Вялікі сакавіцкі ардананс, які патрабаваў удзелу Ген. штатаў у кіраванні дзяржавай, рэгулярнага іх склікання (2 разы на год) для вырашэння найважнейшых спраў, у тл. кантролю над збіраннем падаткаў, расходаваннем дзярж. сродкаў, дзейнасцю каралеўскага савета, арміі. Каб прымусіць дафіна Карла правесці рэформы, паўстанцы на чале з Марселем захапілі каралеўскі палац, забілі 2 саветнікаў Kapaa. Дафін уцёк з Парыжа, выдаў загад аб забароне пастаўляць у горад харчаванне. Для прарыву галоўнай блакады Парыжа Марсель выкарыстаў удзельнікаў Жакерыі. Аднак парыжане не аказалі ім дапамогі. Разгром Жакерыі паскорыў паражэнне П.п. У ліп. 1358 паўстанне задушана. Марсель забіты сваім прыхільнікам.
ІІАРЫЖСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1944, вы зваленчае антыфаш. паўстанне насельніцтва Парыжа ў час 2й сусв. вайны. Адбылося 19—25 жніўня. Было кульмінацыяй руху Супраціўлення, які асабліва актывізаваўся і пашырыўся ва ўмовах паспяховых дзеянняў англаамер. саюзнікаў у Францыі (гл. Нармандская дэсантная аперацыя 1944 і «Оверлорд»), а таксама шэрагу паражэнняў вермахта на ўсх. фронце. Узбр. выступленне патрыётаў рыхтавалася аргцыяй фронгу ўнутр. сіл, якія ў чэрв. 1944 налічвалі 500 тыс. чал., пры акгыў
152 ПАРЫЖСКАЙ
най падтрымцы франц. кампартыі. Непасрэднае кіраўніцтва паўстаннем ажыццяўляў Парыжскі кт вызвалення на чале з А.Тале; камандаваў унутр. арміяй Парыжскага рна палк. А.РольТангі. У выніку вулічных баёў патрыёты за 6 дзён вызвалілі б. ч. Парыжа. Вечарам 24 жн. ў горад увайшло падраздзяленне франц. бронетанк. дывізіі ген. Ф.Леклерка і 25 жн. аказала дапамогу парыжанам у ліквідацыі апошніх ваен. апорных пунктаў акупантаў. Гарнізон ням.фаш. войск капітуляваў. У той жа дзень у Парыж прыбыў кіраўнік Часовага ўрада Франц. рэспублікі Ш. дэ Голь.