Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ:. Ц і х а м і р а ў АВ. Беларуская праблематыка на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—1920 гг. // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1996. № 4.; Мсторня дапломатнм Т. 3. 2 нзд. М., 1965. А.В.Ціхаміраў.
ІІАРЫЖСКАЯ МІРНАЯ КАНФЕР^НЦЫЯ 1946, міжнародная канферэнцыя (29 ліп. — 15 кастр., Парыж) па разглвдзе падрьрсгаваных на Патсдамскай канферэнцыі 1945 Саветам мініс
траў замежных спраў (СМЗС) СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Кітая праектаў мірных дагавораў паміж дзяржавамі ангыгітлераўскай кааліцыі, якія перамаглі ў другой сусветнай вайне 1929—45, і б. саюзнікамі Германіі — Італіяй, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй і Фінляндыяй. Склікана паводле рашэнняў Маск. нарады міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (снеж. 1945). Прысутнічалі дэлегацыі 21 краіны, у тл. СССР, БССР і УССР (удзел апошніх 2 сав. рэспублік тлумачыўся іх членствам у ААН і іх укладам у перамогу над фаш. дзяржавамі). Абмяркоўваліся паліт., тэр. і эканам. пытанні ў 10 камісіях. Бел. дэлегацыя (паўнамоцныя дэлегаты: К.В.Кісялёў — кіраўнік, АТ.Бондар, П.В.Лютаровіч, Г.Г.Навіцкі, В.І.Фясько, А.А.Чыжоў, Ф.П.Шмыгаў і 2 прадстаўнікі: Н.П.Новік, В.І.Яшумаў) найб. абараняла інтарэсы СССР і яго саюзнікаў (краін Усх. Еўропы) па працэдуры галасавання, выступала ў падтрымку рэпарацыйных патрабаванняў сав. ўрада, але не ставіла пытанне пра задавальненне рэпарацый непасрэдна на карысць Беларусі), Югаславіі (за далучэнне да яе Трыеста), Балгарыі (супраць адрыву ад яе тэр. на карысць Грэцыі). Тэксты дагавораў канчаткова ўзгоднены на сесіі СМЗС у НьюЙорку 4.11 — 12.12.1946 і падпісаны 10.2.1947 у Парыжы (гл. Парыжскія мірныя дагаворы 1947).
Літ.: Снапкоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, 1944—1953 гг. Мн., 1997. С. 46—58. У.Е.Снапкоўскі. ПАРЫЖСКАЯ біІЕРА (L’Opera de Paris), «Г р а н дА п е р а» (Grand Opera; афіц. назва Нацыянальная акадэмія музыкі і т а н ц a; Academie Nationale de musique et danse), опернабалетны тэатр y Парыжы; адзін з вядучых цэнтраў франц. муз.тэатр. культуры. Засн. ў 1669, адкрыты ў 1671 як Каралеўская акадэмія музыкі (да 19 ст. назвы мяняліся). У 1713 пры тры створана балетная іпкола. 3 1875 працуе ў будынку, пабудаваным арх. Ш.Гарнье (рэканструяваны ў 1936; размалёўка плафона М.Шагала, 1963—65), і наз. «ГрандАпера». Дзейнасць тэатра звязана з увасабленнем на сцэне твораў розных жанраў нац. франц. оперы: лірычная трагедыя, операбалет, вялікая onepa, лірычная опера і інш. Ставіліся творы Ж.Б.Люлі (у 1672—87 кіраўнік тэатра), Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюка, Дж.Расіні, Дж.Меербера, Г.Берліёза, Г.Даніцэці, А.Адана, Ш.Гуно, Дж.Вердзі, Р.Вагнера, Ж.Маснэ, К.СенСанса, Л.Дэліба і інш., некаторыя з іх у тэатры пастаўлены ўпершыню. Склалася франц. школа класічнага танца. Акрамя опер і балетаў франц. кампазітараў у рэпертуары сусв. класіка, у т.л. руская (творы М.Мусаргскага, М.РымскагаКорсакава, П.Чайкоўскага, І.Стравінскага, С.Пракоф’ева). У тэатры выступалі і выступаюць вядомыя спевакі, у тл. М.Ф.Маліб
154 ПАРЫЖСКАЯ
ран, П.М.ВіярдоГарсія, Джулія Грызі, Д.Дзюваль, М.Калас, Э.Каруза, Ф.Шаляпін, А.Няжданава, Ц.Гобі, М.Геда; артысты балета М.Тамёні, К.Грызі, Л.Дарсанваль, Л.Дэйдэ, В.Ніжынскі, С.Перэці, С.Атанасаў, П.Бар; сярод балетмайстраў Ж.Ж.Навер, Л.Петыпа, С.Ліфар, М.Фокін, М.Бежар, у 1985—89 маст. кіраўнік балетнай трупы Р.Нурыеў: дырыжоры ШЛамуро, Э.Калон, П.Манцё, Р.Дэзарм’ер, Ш.Мюнш, Л.Фарэсцье, П.Булез і інш. 3 1990 працуе балетная сцэна, у будынку на пл. Бастыліі — ОПерная. Л.В.Календа.
ПАРЫЖСКАЯ ШКбЛА, 1) мастацкая школа франц. кніжнай мініяцюры, якая існавала ў 14—15 ст. пры дварах караля Карла V, герцагаў Бургундскага і Берыйскага (т.зв. франкафламандскі стыль). Вызначалася вытанчанасцю малюнкаў і лінейных арнаментаў, каліграфічнасцю. Сярод майстроў Ж.Арлеан, А.Баневё, Ж.Малуэль, браты Лімбург і інш. 2) Умоўная назва інтэрнац. кола мастакоў, якія працавалі ў Парыжы пераважна ў 1910—20я г. (М.Кіслінг, А.Мадыльяні, Ж.Пасхін, Х.Суцін, ЕФудзіта, М.Шагал і інш.).
Да арт. Парыжская школа. Браты Л і м б у р г. Ілюстрацыя да «Раскошнага часаслова герцага Берыйскага». Кмя 1416.
ІІАРЫЖСКІ БАСЕЙН (Bassin de Paris), Паўночнафранцузская н і з і н а, узгорыстая раўніна на Пн Францыі, на месцы тэкганічнага прагіну. Пераважаюць выш. 100—150 м, паступова павышаецца ад цэнтра (у раёне Парыжа) да Ардэн, Вагезаў, Цэнтральнага Французскага масіву і Армарыканскага ўзв. Па перыферыі — куэставыя грады (да 500 м). Густая сетка рэк (гал. ч. бас.
р. Сена). Клімат умераны, марскі, ападкаў 500—700 мм за год. Гаі шыракалістых лясоў. Асн. індустр. і с.г. раён Францыі. Нафтавыя і газавыя радовішчы.
ПАРЫЖСКІ ДАІ АВОР 1952, дагавор аб заснаванні Еўрапейскай абарончай супольнасці (ЕАС). Падпісаны 27 мая ў Парыжы міністрамі замежных спраў Францыі, ФРГ, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга. Прадугледжваў стварэнне ваен. групоўкі гэтых краін, a таксама наднац. еўрап. арміі пад кіраўніцгвам вярх. каманд. ўзбр. сіламі НАТО у Еўропе. Нац. сход Францыі ў жн. 1954 адмовіўся ратыфікаваць гэты дагавор, аднак ён стаў асновай Заходнееўрапейскага саюза, створанага паводле Парыжскіх пагадненняў 1954 у складзе членаў ЕАС і Вялікабрьгтаніі.
ПАРЫЖСКІ МІРНЫ ДАГАВбР 1763, мірны дагавор паміж Вялікабрытаніяй і Партугаліяй з аднаго боку, Францыяй і Іспаніяй — з другога, які завяршыў удзел гэтых краін у Сямігадовай вайне 1756—63. Падпісаны 10 лют. ў Парыжы. Паводле дагавора ў Амерыцы да Вялікабрытаніі адыходзілі ад Францыі — Новая Францыя (Канада), ваў КапБрэтон, усе землі на У ад р. Місі
сіпі (Усх. Луізіяна, за выключэннем Новага Арлеана), шэраг астравоў Карыбскага м.; у Афрыцы — б.ч. калоніі Сенегал; у Індыі — амаль усе франц. ўладанні. Францыя вяртала Вялікабрытаніі захоплены ў 1756 ваў Менорка ў Міжземным м. Іспанія перадавала Вялікабрьпаніі Фларыду ў Паўн. Амерыцы, за што атрымлівала ад Францыі Зах. 'Луізіяну. Франц. войскі пакідалі Гано
вер і (разам з ісп. войскамі) Партугалію. П.м.д. азначаў перамогу Вялікабрытаніі над Францыяй у барацьбе за калан. і гандд. першынство.
ПАРЫЖСКІ МІРНЫ ДАГАВбР 1814. мірны дагавор паміж удзельнікамі 6й антыфранц. кааліцыі (Расіяй, Вялікабрытаніяй і Прусіяй) з аднаго боку і пераможанай Францыяй з другога, падпісаны 30 мая ў Парыжы. Пазней да дагавора далучыліся Швецыя, Іспанія і Партугалія. Дагавор захоўваў за Францыяй тэрыторыю ў межах на 1.1.1792. Лёс тэрьггорый, якія адыходзілі ад Францыі, падлягаў вырашэнню на міжнар. кангрэсе (гл. Венскі кангрэс 1814— 15). Дагавор прадугледжваў аднаўленне незалежнасці Галандыі, Швейцарыі, герм. княстваў і італьян. дзяржаў (акрамя зямель, што адыходзілі да Аўстрыі). Абвяшчалася свабода суднаходства па рэках Рэйн і Шэльда. Францыі вярталася б.ч. калан. уладанняў, страчаных ёю ў час Напалеонаўскіх войнаў.
ПАРЫЖСКІ МІРНЫ ДАГАВбР 1815, мірны дагавор паміж удзельнікамі 7й антыфранц. кааліцыі (Расіяй, Вялікабрытаніяй, Аўстрыяй і Прусіяй) і пераможанай Францыяй, падпісаны ў Парыжы 20 ліст. Завяршыў апошнюю з Напалеонаўскіх войнаў (крас.—чэрв. 1815), у выніку якой у Францыі ў другі раз быў скінуты з прастола Напалеон I і адноўлена ўлада Бурбонаў (гл. «Сто дзён»), Умовы П.м.д. 1815 былі больш суровымі, чым умовы Парыжскага мірнага дагавора 1814: Францыя, зведзеная да межаў 1790, страчвала важныя стратэг. раёны (Філіпвіль, Саарлуі і інід.), павінна была выплаціць кантрыбуцыю (700 млн. франкаў), утрымліваць войскі саюзнікаў, якія заставаліся на яе тэр. на працягу 3—5 гадоў (факгычна акупацыя спынена ў 1818).
ІІАРЫЖСКІ МІРНЫ ДАГАВбР 1856, дагавор, які завяріпыў Крымскую вайну 1853—56. Падпісаны ў Парыжы 30 сак. на заключным пасяджэнні міжнар. кангрэса прадстаўнікамі краін—удзельніц вайны (з аднаго боку пераможанай Расіі, з другога — Вялікабрьпаніі, Францыі, Турцыі і Сардзінскага каралеўства), а таксама Аўстрыі і Прусіі. Расія вяртала Турцыі г. Карс у абмен на Севастопаль і інш. гарады Крыма, захопленыя саюзнікамі, Малд. княству (васал Турцыі) — вусце р. Дунай і ч. Паўд. Бесарабіі. Чорнае м. абвяшчалася нейтральным, Расія і Турцыя не маглі трымаць там ваен. флот і арсеналы. Дзяржавы гарантавалі аўтаномію Сербіі, Малд. княства і Валахіі, іігго выключала прэтэнзіі Расіі на яе асобую апеку над правасл. насельніцтвам Асманскай імперыі. Да дагавора прыкладаліся 3 канвенцыі: 1я пацвярджала Лонданскую канвенцыю 1841 аб закрыцці Чарнаморскіх праліваў ддя ваен. суднаў, 2я вызначала колькасць лёгкіх вартавых суднаў Расіі і Турцыі на Чорным м., 3я абавязвала Расію не будаваць ваен. умацаванняў на Аландскіх астравах у Балтыйскім моры. П.м.д. аслабіў пазіцыі
ПАРЫС 155
Расіі ў Еўропе і на Б. Усходзе, абвастрыў Усх. пытанне. Абмежаванні суверэнітэту Расіі на Чорным м. ліквідаваны паводле Лонданскай канвенцыі 1871. Пасля перамогі Расіі ў рус.тур. вайне 1877—78 П.м.д. заменены тракгатам, прынятым на Берлінскім кангрэсе 1878.
ПАРЫЖСКІ УНІВЕРСІТЙТ, адна з старэйшых навуч. і навук. устаноў Еўропы. Засн. з царк. школ у 1215 у Парыжы пры садзейнічанні караля Філіпа Агюста і папы рымскага Інакенція III. Меў 4 фты: вольных мастацтваў, кананічнага права, медыцыны і тэалогіі. У 13—15 ст. — адзін з буйнейшых у Еўропе навуч. і навук. цэнтраў у галіне тэалогіі і юрыспрудэнцыі. У 1257 франц. тэолаг Р. дэ Сарбон заснаваў у Парыжы калеж для дзяцей з бедных сем’яў, якія жадалі вывучаць Тэалогію. У 1554 калеж атрымаў назву Сарбона. Пасіупова адбылося зліццё Сарбоны з тэалагічным фтам П.у., пасля чаго іх назвы сталі сінонімамі. У 1793 унт паводле рашэння Канвента закрыты, у 1808 дэкрэтам Напалеона I адноўлены і атрымаў статус дзярж. ВНУ. У розны час з ім была звязана дзейнасць многіх вядомых вучоных, у тл. АЛ.Лавуазье, УНЛ.ГейЛюсака, Л.Пастэра, П.Ж.Кюры, Ж.Б.Перэна, П.Ланжэвэна, Х.Данжуа, Л.В. дэ Бройля, Ж.Дрэша і інш. У 1972 фты П.у. пераўтвораны ў 13 самастойных унтаў, 4 з іх пераважна знаходзяцца ў старых адміністратыўных будынках Сарбоны, астатнія — у іншых кварталах Парыжа і яго прыгарадах.
Э.М.Крайко.
ІІАРЫЖСКІЯ МІРНЫЯ ДАГАВбРЫ 1947. Падпісаны 10 лют. ў Парыжы паміж дзяржаваміпераможцамі ў другой сусветнай вайне 1939—45 і б. саюзнікамі Германіі ў Еўропе (Італіяй, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Фінляндыяй). Набылі сілу 15.9.1947. Падрыхтаваны паводле рашэнняў Патсдамскай канферэнцыі 1945 у ходзе працы Савета міністраў замежных спраў (засн. на Патсдамскай канферэнцыі) і Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946. Дагаворы з б. саюзнікамі Германіі падпісвалі тыя краіны, нгго былі з імі ў стане вайны (з Італіяй — 20 дзяржаў, што абвясцілі ёй вайну, з Фінляндыяй — 10, з Румыніяй, Балгарыяй і Венгрыяй — адпаведна 11, 12 і 12); ад імя ўрада БССР усе 5 дагавораў падпісаў міністр замежных спраў К.В.Кісялёў. Пастановы мірных дагавораў ліквідавалі тэр. набыткі б. саюзнікаў Германіі. Італія прызнала суверэнітэт Албаніі і Эфіопіі, акупіраваныя ёй Дадэканескія авы вярталіся Грэцыі, Юлійская Крайна (акрамя Трыеста) перадавалася Югаславіі, а Трыест з прылеглай да яго невял. вобласцю быў абвешчаны «свабоднай тэр.» (у 1954 паводле італаюгасл. пагаднення зах. частка «свабоднай тэр.» разам з г. Трыест адышла да Італіі, а Усх. — да Югаславіі). Італія пазбаўлялася сваіх афр. калоній — Лівй, Эрытрэі і Італьян. Самалі. Былі скасаваны Венскія арбітражы 1938 і 1940. Венгрыя вяртала Ч. Трансільваніі