Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ІІАРЭЦКАЯ СУК6ННАЯ ФАБРЫКА Дзейнічала ў в. Парэчча Пінскага пав. (цяпер у Пінскім рне Брэсцкай вобл.) у 1836—1916. Выпускала трыко, тонкую шарсцяную тканіну, двайное сукно. У 1879 працавалз 420 рабочых. У 1895 былі 3 (у 1900—4) паравыя машыны і паравыя катлы, 3400 ткацкіх верацён і інш. У некаторыя гады фка выпускала да 230 тыс. аріпынаў сукна і трыко. Прадукцыю збывалі ў Маскву, Пецярбург, Варшаву, Вільню, Кіеў, Адэсу, Беласток, Мінск. На выстаўках вырабы фкі былі адзначаны сярэбраным (Парыж, 1878) і залатым (Масква, 1882) медалямі. Пры фабрыцы было вучылішча, 4 казармы для сямейных, 4 ііггэрнаты, бальніца, прадукговая крама.
ПАРЭЦКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Гродзенскім рне. Створаны ў 1978 з мэтай аховы прыродных запасаў лек. раслін і арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі лек. сыравіны. Пл. 2,3 тыс. га. Займае лясны масіў з хвойнікаў, ельнікаў, бярэзнікаў, чорнаалешнікаў. У фауне 20 відаў млекакормячых, у т.л. казуля, дзік, алень, лось; 91 від птушак, у т.л. арланбелахвост, змеяед, пустальга звычайная, журавель шэры, бусел чорны, гогаль звычайны, лебедзьшыпун, занесеныя ў Чырв. кнігу; 17 відаў амфібій і паўзуноў; рэдкія насякомыя, у тл. жужаль бліскучы, махаон, чмель Шрэнка і інш. У складзе флоры 292 віды вышэйшых сасудзістых раслін (у асн. з ірутіы ксерафітаў і ксерамезафітаў), у тл. купальнік горны, баранец звычайны, сон лугавы, занесеныя ў Чырв. кнігу. Лекавыя расліны: звычайныя верас, талакнянка, ядловец, чабор, маліны, брусніцы, крапіва двухдомная, цмен пясчаны, дзераза булавападобная.
П.І.Лабанок.
ПАРЭЦКІ Платон Сяргеевіч (15.10.1846, г. Кіраваград, Украіна — 22.8.1907), расійскі матэматык, астраном, логік. Скончыў Харкаўскі унт (1870). У 1876—89 у Казанскім унце (з 1886 прыватдацэнт). Зрабіў значны ўклад у матэм. логіку. Абагульніў і развіў вынікі даследаванняў Дж.Буля, У.Джэванса, Э.Шродэра ў галіне алгебры логікі, пабудаваў лагічную тэорыю, якая ўключае элементы камбінаванага вылічэння выказванняў і класаў. Яму належаць адно з абагульненняў класічнай тэорыі сілагізму, працы па аксіяматыцы, тэорыі лічбаў і інш. Паводле філас. поглядаў — матэрыяліст. Яго ідэі паўплывалі на праблематыку і даследаванні ў галіне традыц. і сімвалічнай логікі ў Расіі і на Захадзе.
Тв.: О способах решення логнческнх равенств н об обратном способе матемашческой логнкм. Казань, 1884; йз областн математнческой логнкн. М., 1902; Обгедлненная теорня логнческлх равенств м неравенств. Казань, 1908.
ІІАРЭЦКІ Якаў Ільіч (29.9.1913, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 13.11.1992), бел. літ.знавец, пераклад
чык, мовазнавец. Скончыў Лідскую гімназію (1932), Мінскі пед. інт (1948). Настаўнічаў, працаваў у мінскіх пед. інце, пед. інце замежных моў. Друкаваўся з 1960. Аўгар манаграфій «Сымон Будны» (1975), «Элементы лацінскага словаўтварэння і сучасныя мовы» (1977), «Саламон Рысінскі» (1983), «Мікола Гусоўскі» (1984), «Міхаіл Карыцкі», «Ян Вісліцкі» (абедзве 1991). Даследаваў шматмоўную лру Беларусі 16— 17 ст. 3 лац. і польскай моў пераклаў на бел. мову некат. творы Міколы Гусоўскага (з Я.Семяжонам), М.Карыцкага (з Ю.Свіркам), на рус. мову — творы Міколы Гусоўскага (з Семяжонам), С.Буднага, Я.Вісліцкага (з Ю.Прэнскай), С.Рысінскага, Карыцкага, С.Кляновіча (з С.Яўсеевай), Я.Ліцынія Намыслоўскага, А.Рымшы і інш.
ПАРбЦКІ ЛЕСАПІЛЬНЫ ЗАВбД. Дзейнічаў у маёнтку Парэчча Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл.) у 1894—1914. Вырабляў дошкі. У 1913 меў паравы рухавік, склад у Мінску, працавала 118 чал.
ПАРЭЦКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва 2й пал. 19 ст. ў в. Парэчча Пінскага рна Брэсцкай вобл. Створаны на правым пакатым беразе р. Ясельда. Парк пейзажнага тыпу, пл. 60 га. Каля р. Ясень, рукава Ясельды, стаяў мураваны палац (не захаваўся), на
Парэцкі парк. Схема.
астраўку побач быў пладовы сад. У аснове планіроўкі парку — сетка ўзаемна перпендыкулярных алей. Гал. кампазіцыйная вось арыенгавана з ПнУ на
ПдЗ. На паўн. ускраіне сістэма каналаў і праточных сажалак утварае маляўнічыя астравы і паўастравы з багатай расліннасцю, густым падлескам. На Пд
дуброва з дубу чырвонага і рабініі псеўдаакацыі (белай акацыі) і пладовы сад. У парку шмат экзотаў (піхты белая, сіб., аднаколерная, хвоя веймутава, елкі канадская, Энгельмана, дутласія Мензіса, клён ясенялісты, бук лясны, арэх Зібальда, дуб балотны і інш.).
Літ.: Антвпов В.Г. Паркн Белорусснн. Мн„ 1975. С. 108—110. В.Р.Анціпаў.
ІІАРЭЦКІ РАЁН. адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940. Утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — в. Парэчча. Скасаваны 25.11.1940 у сувязі з перадачай часткі тэр. раёна з пераважна літоўскім насельніцтвам у Літоўскую ССР; 4 (Ліхачоўскі, Плябанішкаўскі, Парэцкі, Прывалкаўскі) сельсаветы перададзены ў Гродзенскі і 2 (Берштаўскі, Навагрудскі) сельсаветы ў Скідзельскі рны.
ПАРЭЦКІ ЦУКРОВЫ ЗАВОД. Дзейнічаў у в. Парэчча Пінскага пав. (цяпер у Пінскім рне Брэсцкай вобл.) у 1860— 79. Размяшчаўся ў 4павярховым мураваным будынку на беразе р. Ясельда. У 1862 меў 2 паравыя рухавікі, 2 лакамабілі, 4 паравыя катлы, 8 цэнтрабежных машын. У 1879 працавала 168 рабочых. У розныя гады выраблялі да 10,5 тыс. пудоў цукру за сезон. У 1879 зд згарэў.
ПАРЭЦКІ ШКЛОЗАВбД. Дзейнічаў у маёнтку Парэчча Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл.) у 1892—1915. Выпускаў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло. У 1895 меў паравую машыну, паравы кацёл, працавала 111 чалавек.
ПАРЭЧКІ (Ribes), род кветкавых раслін сям. агрэставых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Еўразіі, Амерыкі і ў Афрыцы (Атласкія горы). На Беларусі 6 дзікарослых і культурных відаў П.: альпійскія (R. аіріnum), залацістыя (R.aureum), пушыстыя (R.spicatum), светлыя (R.lucidum), чорныя (R.nigrum), чырвоныя (R.rubrum). Трапляюцца ў вільготных лясах, сярод хмызнякоў, ускрай балот і па берагах рэк; культывуюцца ў прамысл. і аматарскім садаводстве. 14 відаў інтрадукавана ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.
Лістападныя, радзей вечназялёныя кусгы выш. да 2 м. Парасткі гладкія, часам шыпаватыя. Лісце простае, чаргаванае, голае або апушанае, бывае з залозкамі. Кветкі ў гронках, двух ці аднаполыя. Плод — ягада. Віды П. аб’ядноўваюць у 3 групы. Для П. чорных характэрны спецыфічны пах зза наяўнасці залозак на ніжняй паверхні лісця. Вядомыя сарты: Беларускія салодкія, Галубка, Мінай Шмыроў, Кантата50, Паўлінка. Група П. чырвоных як лек. расліна вядомая з 14 ст., як ягадная — з 16 ст. Сарты: Галандскія чырвоныя, Вялікія белыя, Ненаглядныя. Група П. залацістых эндэмічная для Паўн. Амерыкі. Харч., лек., дэкар. расліны.
Літ.: Волузнев АГ. Ягодный сад. Мн., 1970; В а л я гн н аМ алютнна Е.Т. Деревья н кустарннкн Средней полосы Европейской частн Росснн. СПб., 1998.
158 ПАРЭЧЧА
парЭчча, вёска ў Акцябрскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Пціч. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на 3 ад г.п. Акцябрскі, 218 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Рабкор. 696 ж., 286 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы партыз. аэрадрома.
ПАРЙЧЧА, вёска ў Гродзенскім рне, на паўн.зах. беразе воз. Малочнае, на аўтадарозе Гродна—Друскінінкай (Літва); чыг. ст. на лініях Гродна—Вільнюс і Парэчча—Друскінінкай. Цэнтр сельсавета, калгаса, біял. заказніка Парэцкі. За 32 км на ПнУ ад Гродна. 1958 ж., 630 двароў (2000). 2 лясніцтвы, рыбавяндлярны цэх, санаторый, 2 базы адпачынку. Сярэдняя, муз. і санаторная школы, школаінтэрнат, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры: царква Казанскай Маці Божай (1901), касцёл Маці Божай (1906).
Вядома з 1660 як маёнтак Гродзенскага віцээканома I. Недзялкоўскага. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, з 1802 у Сабалянскай вол. Гродзенскага пав. 15.12.1862 на чыт. магістралі Пецярбург— Варшава побач з вёскай адкрьгга станцыя Парэчча — першая на Беларусі. У 1904 у вёсцы 349 ж., у пасёлку на чыг. станцыі 239 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Парэцкага раё'на, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета, з 25.11.1940 у Гродзенскім рне. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням. фашыстамі, якія стварылі тут лагер смерці, дзе 5.2.1943 загубілі 234 чал. 3 1978 цэнтр бат. заказніка рэсп. значэння. В.М.Князева.
ГІАРЭЧЧА, вёска ў Пінскім рне Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Ясельда.
Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Пінск, 205 км ад Брэста. 640 ж., 277 двароў (2000). Крухмальны зд, лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэкгуры: царква Раства Багародзіцы (1912), Парэцкі парк. У 19 ст. ў вёсцы дзейнічалі Парэцкая суконная фабрыка і Парэцкі цукровы завод.
ІІАРЭЧЫН Рыгор Яўхімавіч (8.3.1894, в. Задашчэнне Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 28.6.1938), бел. правазнавец. Скончыў 1ы Маскоўскі унт (1924). 3 1921 у Паўнамоцным прадстаўнінтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР). 3 1924 нам. старшыні Камісіі заканад. меркаванняў пры СНК БССР. 3 1931 у Інце сав. будаўніцтва і права АН Беларусі. Працаваў у Інце бел. культуры, Інце эканомікі АН БССР. Даследаваў пьгганні сав. федэрацыі і нац.дзярж. будаўніцтва ў БССР. 24.1.1937 арыштаваны і Ваен. калегіяй Вярх. Суда СССР у чэрв. 1938 асуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Советскне республнкн в нх взаммоотноіпеннях. Мн., 1922; Наша Канстытуцыя. Мн., 1928; Ідэя беларускае дзяржаўнасьці перад утварэньнем Савецкае Беларусі // Зап. Аддз. гуманіт. навук. Пр. кафедры сучаснага права БАН. Мн., 1929. Т. 1. В.У.Скалабан. ІІАРЭЯЗАЎРЫ (Pareiasauria), падатрад вымерлых паўзуноў падкл. катылазаўраў. 2 сям., каля 15 родаў. Найб. тыповыя прадстаўнікі — скутазаўры. Вядомы з верхняпермскіх адкладаў (каля 240 млн. г. назад). Былі пашыраны ў Еўразіі, ’ Паўд. Афрыцы. Жылі, верагодна, пераважна ў вадзе, трымаліся статкамі ў неглыбокіх вадаёмах.