• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Абумоўлена ўгварэннем тонкіх ахоўных плёнак цяжкарастваральных злучэнняў, пераважна аксідаў. Самаадвольнае П. металаў (напр., алюмінію, тытану) выклікана іх акісленнем у паветры. У тэхніцы (штучнае П.) ажыццяўляеіша апрацоўкай металаў спец. рэчывамі — пасіватарамі, пераважна акісляльнікамі (напр., храматамі, нітратамі). Гл. таксама Аксідаванне.
    ПАСІЁНЫ (італьян. passione ад лац. passio пакута), с т р а с ц і, рэлігійнае дзейства, заснаванае на евангельскіх тэкстах пра пакуты і смерць Ісуса Хрыста. Як асобная літургічная цырымонія П. выкарыстоўваліся хрысц. царквой з 4 ст. У каталіцкім набажэнстве суправаджалася ўрачыстым спяваннем паводле спец. выпрацаваных для гэтай мэты рэчытатыўных формул (тонаў). Адбывалася ў час мес Вербнай нядзелі, серады, чацвярга і пятніцы перадвелікоднага тыдня. Першапачаткова П. рэчытаваліся салістам (дыяканам), з 13 ст. ёсць звесткі пра драматызаванае, падзеленае на ролі (апавядальнік, Хрыстос, хор іудзеяў і інш.) выкананне. 3 15 ст. распаўсюдзіліся рэспансарыяльныя (манадыйныя эпізоды чаргаваліся з поліфанічнымі) і матэтныя (увесь тэкст быў апрацаваны поліфанічна) П. У 17 ст. ўзнік новы тып П. — аратарыяльны, у якім біблейскі тэкст дапаўняўся вершамі і гімнамі, а муз. тракгоўка (эмацыянальны рэчытатыў саліста замест традыц. псалмодыі, арыі, вак. ансамблі, інстр. эпізоды) адпавядала барочнай стылістыцы (А.Скарлаці). Росквіт П. звязаны з пратэстанцкай традыцыяй («Страсці па Іаану», 1724, «Страсці па Матфею», 1729, І.С.Баха). П. ў правасл. набажэнстве («Страсці Хрыстовы») фіксуюцца ў слав. рукапісах з 12 ст. Яны выконваліся ў час ютрані Вял. пятніцы і ўключалі 12 урыўкаў з Евангелляў, вял. колькасць спеваў (антыфонаў, трапароў, стыхір і г.д.).
    Літ.: Друскнн М. Пассноны м мессы М.С.Баха. Л., 1976. Т.УЛіхач.
    ПАСІКАЎ Уладзімір Маркавіч (10.8.1922, в. Мікольск Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл. — 15.1.1984), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.Каўказскім, 2м і 1м Укр.
    6. Зак. 103.
    162 ПАСІЎ
    франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Румыніі і Полыпчы: 31.5.1944 выявіў агнявыя кропкі праціўніка каля г. Ясы; 21.8.1944 закідаў гранатамі ў варожым тыле будынак з гітлераўцамі; 31.1.1945 у баі за г. Хмяльнік падняў у атаку байцоў і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, захапіў палонных.
    ПАСІЎ (ад лац. passivus нядзейны), 1) сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства (у процілегласць актыву). 2) Частка бухгалтарскага балансу (звычайна правы бок), дзе абазначаюцца крыніцы ўтварэння сродкаў прадпрыемства, яго фінансавання, згрупаваныя па прыналежнасці і мэтавым прызначэнні (уласныя рэзервы, пазыкі інш. устаноў).
    ПАСІЎНАЕ ВЫБАРЧАЕ ПРАВА, права асобы выбірацца ў выбарныя дзярж. органы і органы мясц. самакіравання; права быць зарэгістраваным у якасці кандыдата, праводзіць перадвыбарчую прапаганду і агітацыю, карыстацца ўсімі інш. правамі. У многіх дзяржавах валоданне П.в.п. абумоўлена рознымі павышанымі (у параўнанні з актыўным выбарчым правам) выбарчымі цэнзамі: узроставым, аселасці, адукац., службовым. Маёмасныя цэнзы ддя ажыццяўлення П.в.п. (пры выбарах у агульнанац. прадстаўнічыя органы) устаноўлены ў Канадзе, Аргенціне, Бельгіі, КостаРыцы і інш. Найчасцей абмежаванні датычаць павышанага ўзроставага цэнзу. На выбарах у верхнія палаты парламентаў гэты цэнз асабліва высокі, напр., у ЗША, Японіі, Індыі П.в.п. валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 30 гадоў (у ніжнюю — 25 гадоў), у Італіі адпаведна 40 і 25 гадоў. На Беларусі членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін, які дасягнуў 30 гадоў і пражываў на тэр. адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш як 5 гадоў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) можа быць грамадзянін, які дасягнуў 21 года.
    ПАСІЎНАЯ ЛЁКСІКА. частка слоўнікавага складу мовы, якая мала ўжываецца ў жывым штодзённым маўленні, але зразумелая ўсім, хто валодае гэтай мовай. Проціпастаўляецца актыунай лексіцы. Уключае ўстарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы), нгго выйшлі або выходзяць з ужытку, і неалагізмы, якімі толькі пачынаюць карыстацца. Ў працэсе развіцця грамадства і мовы словы могуць пераходзіць з П.л. ў актыўную і наадварот. Ад Пл. мовы неабходна адрозніваць П.л. асобнага носьбіта мовы, якая залежыць ад яго прафесіі, адукацыі, сац. асяроддзя і інш. Кожнай гіст. эпосе харакгэрна свая актыўная і П.л.
    М.Р.Прыгодзіч.
    ІІАСІЎНАЯ РАДЫЁЛАКАЦЫЯ, назіранне (лакацыя) аб’екта па яго ўласным выпрамяненні. Характэрная асаблівасць — скрытнасць работы зза адсут
    насці сігналаў зандзіравання, што перашкаджае выяўленню пасіўных радыёлакацыйных станцый. Адрозніваюць П.р. аб’екгаў з штучным (напр., радыёперадатчыкаў) і натуральным (цеплавым) выпрамяненнем. Выкарыстоўваецца для атрымання радыёлакацыйных карт мясцовасці ў навігацыйных мэтах, выяўлення і вызначэння каардынат паветранакасм. аб’ектаў і інш.
    ПАСІЎНЫЯ РАХЎНКІ, асноўныя рахункі бухгалтарскага ўліку, якія адлюстроўваюць крыніцы ўтварэння гасп. сродкаў і іх мэтавае прызначэнне.
    ПАСІФЕ, спадарожнік Юпітэра. Адлегласць ад планеты 23,5 млн. км, дыяметр каля 40 км. Сідэрычны перыяд абарачэння 735 сут. Адкрыты Ф.Ж.Мелатам (Вялікабрытанія, 1908).
    ІІАСІЯНАРНАСЦЬ (ад грэч. passio пачуццё, пакута), неадольная цяга людзей да ажыццяўлення сваіх ідэалаў. З’ява П. ўведзена Л.М.Гумілё'вым. Паводле Гумілёва, П. ляжыць у аснове ўсякіх дзеянняў, якія пакідаюць след у гісторыі. Яна фарміруецца ў выніку моцных усплёскаў біяхім. энергіі космасу, адкрытай і апісанай УА.Вярнадскім, і канцэнтруецца ў параўнальна невялікіх абласцях зямной паверхні. На падставе гэтай ідэі Гумілёў стварыў пасіянарную тэорыю этнагенезу, у цэнтры якой уяўленне пра этнас як біясферны, несац. феномен чалавечых паводзін. Пасіянарныя «штуршкі» нараджаюць павышаную сац. актыўнасць, якая ў пэўных гісторыкагеагр. умовах садзейнічае ўтварэнню новых этнасаў і этнічных сістэм (суперэтнасаў). Энергія П. забяспечвае стварэнне і існаванне ў біясферы Зямлі ўсёй разнастайнасці этнічных сістэм — прыродных калектываў людзей з агульнымі стэрэатыпамі паводзін, на які накладвае адбітак геагр. асяроддзе, кулы. традыцыя і этнічнае акружэнне.
    Літ.: Г у м л л е в Л.Н. Этногенез н блосфера Землл. 2 лзд. Л., 1989; Я г о ж. Географмя этноса в нсторлческлй перлод. Л., 1990; Я г о ж . От Русл к Росслм: Очеркн этнлч. нсторлм. М., 1992; Я г о ж. йз лсторлл Евразлл. М., 1993; Члжевсклй АЛ. Земное эхо солнечных бурь. 2 лзд. М., 1976.
    ПАСКАЛЬ (Pascal) Блез (19.6.1623, г. КлермонФеран, Францыя — 19.8.1662), французскі матэматык, фізік і філосаф, адзін з заснавальнікаў гідрастатыкі. Атрымаў дамашнюю адукацыю, з дзяцінства выявіў выдатныя матэм. здольнасці. Навук. працы па арыфметыцы, тэорыі лікаў, алгебры, тэорыі імавернасцей. механіцы, філасофіі. Сфармуляваў метад поўнай матэм. індукііыі, знайшоў агульную прыкмету падзельнасці цэлых лікаў. Прапанаваў спосаб вылічэння бінаміяльных каэфіцыентаў (трохвугольнік П.), сфармуляваў адну з асн. тэарэм праекгыўнай геаметрыі (гл. Паскаля тэарэма). Сканструяваў першую лічыльную машыну (1641 або 1642). Адкрыў адзін з асн. законаў гідрастатыкі (гл. Паскаля закон), эксперыментальна пацвердзіў існаванне атм. ціску (1648) і
    даказаў, што ён памяншаецца з вышынёй, выявіў гідрастатычны парадокс. 3 1655 жыў у манастыры янсеністаў у ПорРаялі. Аўтар філас. тракгатаў і сатырычных твораў. У філас. творах развіваў думкі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю (чалавек — «чарацінка, якая мысліць»). Шлях спасціжэння таямніц быцця і выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Адыграў значную ролю ў фарміраванні франц. класічнай прозы. Яго імем названа мова праграмавання — паскаль і адзінка ціску — паскаль.
    Тв:. Рус. пер. — Трактат о равновеслл жндкостей // Начала глдростатлкл. 2 лзд. М.; Л., 1933; йз мыслей // Ларошфуко Фр. де, Паскаль Б., Лабрюйер Ж. де. Сужденля н афорлзмы. М., 1990.
    Літ.: Стрельцова Г.Я. Блез Паскаль. М., 1979; Тарасов Б.Н. Паскаль. 2 нзд. М., 1982; ІЦлтцова Т.В. К лстокам экзлстенішальной онтологлл: Паскаль. Клркегор, Бахтлн. Мн., 1999. А.І.Болсун.
    ПАСКАЛЬ, адзінка ціску і напружання механічнага ў СІ. Абазначаецца Па. П. роўны ціску, выкліканаму сілай 1 Н, раўнамерна размеркаванай па нармальнай да яе паверхні плошчай 1 м2: 1 Па = = 1 Н/м2 = 10‘5 бар = 7,5 • 10‘3 мм рт. сл. = 0,102 мм вадз. сл. У пракгыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі кілапаскаль і м е гапаскаль; 1 кПа = 103 Па, 1 МПа = = 106 Па. Названа імем Б.Паскаля.
    ПАСКАЛБ, працэдурнаарыентаваная мова праграмавання высокага ўзроўню. Распрацавана ў 1969—71 швейц. вучоным Н.Віртам для мэт навучання праграмаванню і названа імем Б.Паскаля.
    Характэрныя асаблівасці: шырокая наменклатура базавых тыпаў даньк, строгая тыпізацыя даных і пераменных, магчымасць выбару адной з некалькіх паслядоўнасцей (галін) аператараў па вылічаным нумары галіны і інш. Вызначаецца адноснай прастатой і высокай эфектыўнасцю рэалізацыі большасці навук.тэхн. задач выліч. харакгару, сістэм кіравання базамі даных і экспертных сістэм. Выкарыстоўваецца як мова праграмавання персанальных ЭВМ, а таксама для навучання праграмаванню, складання транслятараў і інш. праграм.
    ІІАСКАЛЯ ЗАВІТКА, плоская алгебраічная крывая, утвораная зменай радыусвектара кожнага пункта акружнасці радыуса г на пастаянную даўжыню /; канхоіда гэтай акружнасці. Ураўненне П.з. ў палярнай сістэме каардынат: р =
    ПАСКАРЭННЕ	163
    Ч2r—Н I к<—
    Паскаля завітка пры / < 2г.
    Бываюць цыклічныя (найб. пашыраны) і лінейныя. Маюць мішэнь — пучок часціц ад другога паскаральніка ці другі пучок ад гэтага ж паскаральніка; для павелічэння шчыльнасці пучкоў часціц — спец. накапляльныя кольцы, дзе назапашваюцца і адна ці шматразова сутыкаюцца зараджаныя часціцы. Найб. эфектыўна пераўтвараюць энергію паскораных зараджаных часціц у энергію спакою новых элементарных часціц. Напр., існуе паскаральнік, дзе электроны (ці пазітроны) з энергіяй 30 ГэВ сутыкаюцца з пратонамі з энергіяй 800 ГэВ, у выніку могуць атрымлівацца часціцы з масай спакою да 300 ГэВ (г. Гамбург, Германія). І.С.Сацункевіч.
    кадны генератар, што дазволіла атрымліваць патокі паскораных часціц з энергіяй да 10 МэВ. У 1931—44 распрацаваны рэзанансныя метады паскарэння часціц, пры якіх паскораныя часціцы шматразова праходзілі паскаральны прамежак і набіралі энергію пры адносна невял. паскаральным напружанні (гл. Цыклатрон). У 1940 пабудаваны цыклічны індукцыйны паскаральнік электронаў — бэтатрон. У 1950я г. прапанаваны прынцыпы аўтафазіроўкі і моцнай факусіроўкі часціц, у выніку павялічыліся межы дасягальных энер