Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
У 1552 пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай (адноўлены ў 1760, не захаваўся). Паводле інвентара 1628 цэнтрам П. была гандл. плошча (стаялі касцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў гандляроў і рамеснікаў). Паза межамі мястэчка існаваў сядзібны комплекс. Пасля 1640 на востраве (на ПнУ ад цэнтра), угвораным выгінам р. Мядзелкі і каналам, пабудаваньі кляштар францысканцаў з касцёлам (не захаваліся). У 2й пал. 18 ст. АТызенгаўз правёў карэнную рэканструкцыю мястэчка на падставе рэгулярнага плана. Яго цэнтрам стала гандл. плошча, у планіроўцы якой удзельнічаў італьян. архітэктар ДжСака. Пабудаваны палац, на У ад яго разбіты парк пейзажнага тыпу (гл. Пастаўскі палацавапаркавы компмксу. на рынку — ансамбль мураваных дамоў рамеснікаў, урача, аўстэрыя, гандл. рады і інш. (іл. Пастаўскі архітэктурны ансамбль). Ад плошчы адыходзілі ў радыяльных напрамках 4 вуліцы. Рэгулярныя кварталы на перыферыі мелі драўляную забудову, на 3 і Пд ад яе размяшчаліся гуменныя пляцы. У 19 ст. мураваныя дамы ўзводзілі пераважна ў цэнтр. частцы. У 2й пал. 19 ст. пабудаваны Пастаўскі касціл, Пастаўская Мікалаеўская царква, вадзяны млын. Рака ў межах горада ўгварае 2 вадаёмы, дзеліць ято на зах. і ўсх. раёны. У зах. раёне гістарычна склаўся адм.грамадскі і культ. цэнтр з пл. Леніна (б. Гандаёвая), ад якой адыходзяць асн. кампазіцыйныя восі — вуліцы Ленінская, Савецкая, 17 Верасня, Чырвонаармейская. У паўн.зах. частцы горада будуюць 2—3павярховыя капітальныя жылыя дамы. Ва ўсх. раёне размешчана прамысл. зона Зона адпачынку — азёры Задзеўскае і Пастаўскае, парк. Горад забудоўваецца паводле карэкціроўкі генплана 1994 (БелНДІП горадабудаўніцтва), перавага аддаецца малапавярховай сядзібнай забудове, асн. напрамкі развіцця горада — паўд.зах. і ўсходні.
Працуюць зды: «Беліт», навучальнага абсталявання, Пастаўскі кансервавы завод, малаказавод, хлебазавод, ільнозавод, сумеснае прадпрыемства «Імпульс», камбінат камунальных прадпрыемстваў, лясгас, камбінат быт. абслугоўвання і інш. У горадзе ПТВ165, 2 бкі, Пастаўскі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэк
туры: вадзяны млын (2я пал. 19 ст.), касцёл, царква. Каля П. паселішча эпохі позняга неаліту і ранняга бронз. веку (канец 3га — пач. 2га тыс. да н.э.).
І.П.Зямчонак (гісторыя), Ю.А.Якімовіч, Г. С.Ларкін (архітэкгура).
ПАСТАЛбЎСКІ Дзмітрый Сіманавіч (5.11.1876, г. Варонеж — 29.5.1948), адзін з кіраўнікоў рэв. руху на Беларусі. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. 3 вясны 1904 агент ЦК РСДРП па Паўн.Зах. краі, чл. Паўн.Зах. кта РСДРП. Дэлегат ад Паўн.Зах. кта на III з’ездзе РСДРП (1905), выбраны чл. ЦК. У парг. аргцыях Мінска і Віцебска зрабіў даклады аб рабоце III з’езда РСДРП. 3 1905 прадстаўнік ЦК РСДРП у Савеце партыі, афіц. прадстаўнік ЦК РСДРП у выканкоме Пецярб. Савета. 3 1908 ад парт. дзейнасці адышоў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Дзярж. камісіі заканад. меркаванняў пры СНК РСФСР, з 1932 на юрыд. рабоце.
ПАСТАЛЫ, п о р ш н і, у беларусаў старадаўні скураны абутак накшталт лапцей. Шылі з кавалка (радзей двух) ялавай або свіной сырамятнай скуры, мацавалі вакол ступні абораю. Святочныя П. аздаблялі вышыўкай. Бытавалі амаль па ўсёй Беларусі. Часта П. называлі лапці, падшытыя скурай, а на ПдЗ Беларусі — лыкавыя лапці. Рэшткі П. знойдзены пры раскопках стараж. Брэста (11—13 ст.) і Мінска (12—13 ст.). У пач. 20 ст. выйіплі з ужытку.
ПАСТАМЁНТ (ням. Postament), тое, што п’едэстал.
ПАСТАНОВА СУДА, любое, апрача прыгавору і вызначэння, рашэнне, якое вынесена суддзёй або судом пры вядзенні суд. разгляду па крымін., цывільнай або адм. справе. Парадак вынясення П.с. і яго прававыя вынікі вызначаюцца адпаведным працэсуальным заканадаўствам.
ІІАСТАНОЎКА. 1) творчы працэс стварэння спекіакля (драм., опернага, балетнага), цыркавога прадстаўлення, эстр. агляду, фільма. 2) Тое, што і спектакль.
ПАСТАР (ням. Pastor ад лац. pastor пастух), служыцель культу ў пратэстанцкіх цэрквах, якія адмаўляюць інстьгтут свяшчэнства. Вядзе звычайны лад жыцця і не лічыцца выключным уладальнікам «боскай ласкі».
ПАСТАРАЛЬ (франц. pastorale ад лац. pasto ralis пастухоўскі), у л і т a р a т у р ы — ідылічны твор любоўналірычнага характару з жыцця пастухоў і пастушак; жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі. Жанр. формы П. — эклога, паэма, раман, драма. Вытокі П. ў ант. паэзіі (буколікі Феакрыта, Вергілія) і лры ранняга Адраджэння (Ф.Петрарка, Дж.Бакачыо); пашырылася ў канцы 15—17 ст. (творы А.Паліцыяна, Т.Таса і інш.). У Расіі найб. выявілася ў творчасці М.Карамзіна, А.Сумарокава. Фор
му П. выкарыстаў у «Сялянцы» («Ідыліі») В.ДунінМарцінкевіч.
У музыцы П. — невял. опера, пантаміма ці балет (а таксама іх асобныя сцэны) на ідылічны вясковы сюжэт. Узнікла пад уплывам ант. паэзіі. Пастаральныя оперы пісалі Г.Ф.Гендэль («Ацыс і Галатэя»), В.А.Моцарт («Басцьен і Басцьена»), Ж.Ж.Русо («Вясковы чараўнік») і інш. Узор стылізацыі П. — інтэрмедыя «Шчырасць пастушкі» ў оперы «Пікавая дама» П.Чайкоўскага. Існуюць П. як вак. ці інстр. п’еса, што малюе карціны прыроды або жанравыя сцэны вясковага жыцця. Вак. П. ахопліваюць творы ад мадрыгала да сольнай песні ў суправаджэнні фп. Сольныя П. ёсць у І.Гайдна, Моцарта, Ф.Шуберта, Г.Вольфа і інш. Інстр. П. ствараліся як частка канцэрта або цыклічнага твора (concerfo grosso А.Карэлі і інш.) і як самаст. творы для скрыпкі, фп., аргана. Сімф. П. часам бываюць асобнымі часткамі цыклічнага твора (3я ч. «Фантастычнай сімфоніі» Г.Берліёза «Сцэна ў палях») або цэлымі цыкламі («Поры года» А.Вівальдзі, 6я «Пастаральная сімфонія» Л.Бетховена). Харакіэрныя рысы інстр. П. — плаўны, спакойны рух мелодыі, часта падвоенай у тэрцыі, вытрыманыя гукі (бурдон) у басе суправаджэння, іпто ўзнаўляюць гучанне нар. валынкі, рытм сіцыліяны (памер 6/8, 12/8). У бел. музыцы інстр. П. стварылі Э.Зарыцкі (П.канцэрціна для сімф. арк.), Я.Касалапаў (для фп. ў 4 рукі), АМдывані («Крэшчэнда» для валторны з камерным арк.), В.Сярых (Пастаральная саната для флейты і фп.), АЧыркун (ПаэмаП. для сімф. арк.) і інш.
ІІАСТАРНАК (Pastinaca), род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — П. дзікі, або лясны (Р. sylvestris). Трапляецца на схілах, каля дарог, жылля. Культывуецца П. пасяўны (Р. sativa).
Сарты пастарнаку: 1 — Найлепшы; 2 — Круглы; 3 — Студэнт.
ПАСТАЎСКАЯ 169
Двух або шматгадовыя травы з перыстым лісцем. Кветкі жоўгыя, у складаных парасоніках. Плод — сямянка. П. пасяўны адаўна вырошчваюць як прьгпраўную, агароднінную і кармавую расліну.
ІІАСТАРНАК Барыс Леаніданіч (10.2.1890, Масква — 30.5.1960), рускі пісьменнік. Сын ЛЛ.Пастарнака. Вучыўся ў Марбургскім унце (1912) у Г.Когена. Скончыў Маскоўскі унт (1913). Друкаваўся з 1913. Першы зб. вершаў — «Блізня ў хмарах» (1914). Уваходзіў у літ. групу
«ўмераных» футурыстаў «Цэнтрыфуга», у ЛЕФ (да 1927). У паэт. збках «Паверх бар’ераў» (1917), «Сястра мая — жыццё» (1922), «Тэмы і варыяцыі» (1923), «Другое нараджэнне» (1932), «На ранніх цягніках» (1943), цыкле вершаў «Калі разгуляецца» (нап. 1956—59) філас. роздум пра «вечныя» тэмы: жыццё і смерць, сэнс чалавечага існавання, вера і нявер’е, прырода, каханне, лёс паэта, мастацтва, культура. Паэзіі П. ўласцівы метафарычнасць, асацыятыўнасць, парушэнне звыклых сінтакс. сувязей, дынамічнасць, жывапіснасць, музычнасць. Раман «Доктар Жывага» (апубл. за мяжой 1957, у Расіі 1988; Нобелеўская прэмія 1958, ад якой П. пад пагрозай высылкі з СССР адмовіўся; дыплом уручаны яго сыну ў 1990; экранізаваны ў 1965, рэж. Д.Лін) пра лёс рас. інтэлігенцыі ў пераломную эпоху. У цыкле «Вершы Юрыя Жывага», змешчаным у канцы рамана, асэнсаванне гісторыі чалавецтва ў святле хрысціянскага ідэалу. Аўтар паэм «Дзевяцьсот пяты год» (1925—26, цалкам апубл. 1927), рамана ў вершах «Спектарскі» (1931), кн. прозы «Паветраныя пуцявіны» (1933), аўтабіягр. кн. «Ахоўная грамата» (1931), п’есы «Сляпая прыгажуня» (апубл. 1969, незавершана), рэцэнзій на кнігі М.Асеева, Г.Ахматавай, У.Маякоўскага, артыкулаў па праблемах перакладу і інш. Майстар паэт. перакладу (трагедыі У.Шэкспіра, 2 часткі «Фауста» І.В.Гётэ, вершы Дж.Байрана, П.Верлена, Р.М.Рыльке, Р.Тагора, Т.Шаўчэнкі, груз. паэтаў і інш.). У 1936 выступіў на 3м пленуме Саюза сав. пісьменнікаў у Мінску. Быў знаёмы з Я.Купалам, Я.Коласам, ААлександровічам, высока ацэньваў іх творчасць. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі В.Аколава, Р.Барадулін, Ю.Свірка, апавяданне «Паветраныя пуцявіны» М.Стральцоў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. М., 1989—92; Соч. Т. 1—2. Тула, 1993—94; Доктор Жмваго. Мн., 1990; ІІнрнка. Мн., 1999; Бел. пер. —
Гарэла свечка... = Свеча горела: Выбр. вершы. Мн., 1990.
Літ.: Альфонсов В.Н. Поазня Борнса Пастернака. Л., 1990; Баевскнй В.С. Б.Пастернак — лнрнк: Основы поэтнч. снстемы. Смоленск, 1993; Воспомннання о Борнсе Пастернаке. М., 1993; Л о тман М.Ю. Мандельштам н Пастернак: (Попьггка контрастнвной поэтякн). [Тарту, 1996]; Смнрн о в Н.П. Роман тайн «Доктор Жнваго». М., 1996; П а с т е р н а к Е.Б. Борнс Пасгернак: Бногр. М., 1997. А.В.Спрынчан.
ГІАСТАРНАК Леанід Восіпавіч (3.4.1862, г. Адэса, Украіна — 13.6.1945), расійскі жывапісец, графік. Акад. Пецярбургскай AM (з 1905). Бацька БЛ.Пастарнака. Скончыў Новарасійскі унт у Адэсе (1885), адначасова вучьгўся ў Мюнхенскай AM. Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скулытгуры і дойлідства (з 1894). Экспанент Тва перасоўных выставак (з 1889). Чл.заснавальнік аб’яднання «Саюз рускіх мастакоў» (з 1903). 3 1921 жыў у Германіі, Вялікабрытаніі. Працаваў у жанры партрэта, станковай і кніжнай графікі. Стварыў цыкл твораў, прысвечаных Л.Талстому, партрэты М.Горкага (1906), А.Скрабіна (1909), С.Рахманінава, Э.Верхарна (абодва 1913), А.Эйнштэйна (1924), Р.М.Рыльке (1926), Л.Карынта (1927), Г.Гаўптмана (1930), цыкл натурных партрэтаў У.І.Леніна і інш. Яго партрэтам уласцівы выразнасць, лаканізм, увага да духоўнага жыцця чалавека. Аўтар ілюстрацый да раманаў «Вайна і мір» і «Уваскрэсенне» Талстога, твораў МЛермангава, жанравых карцін «Ліст з радзімы» (1889), «Дамоў на радзіму» (1891), «Пасяджэнне савета выкладчыкаў Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства» (1902), серыі пейзажаў гарадоў Паўн. Еўропы (1908), малюнкаў дзяцей і інш. Творчасці П. ўласцівы эмац. выразнасць, тонкасць каларыту, зварот да пленэрнага жывапісу, праца пры вячэрнім асвятленні.