• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАСЛАННІК. дыпламатычны прадстаўнік, які часам узначальвае дьшламат. місію. Яго афіц. найменне часта залежыць ад акрэдьггуючай дзяржавы (надзвычайны П., паўнамоцны міністр і інш.). Калі П. узначальвае місію, ён акрэдьгтуецца пры кіраўніку дзяржавы знаходжання, яму даецца даверчая грамата, падпісаная кіраўніком акрэдьггуючай дзяржавы. Паводле Венскага рэгламенту аб класіфікацыі дыпламат. агентаў 1815 П. аднесены да 2га класа дыпламат. прадстаўнікоў, больш нізкага па міжнар.прававым статусе, чым пасол. Карыстаецца тымі ж правамі і прывілеямі, што і кіраўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў інш. класаў.
    ПАСЛЁН, л і с н і к (Solanum), род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 1700 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, большасць у Паўд. Амерыцы. На Беларусі 5 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя П.: жоўты (S. luteum ), салодкагоркі, нар. назвы воўчыя ягады, гліснік (S. dulcamara), чорны (S. nigrum). Трапляюцца ў вільготных ярах, хмызняках, па берагах вадаёмаў. Культывуюць баклажан і бульбу.
    Адна і шматтадовыя травы, кусты і паўкусты, часам невял. дрэвы (у тропіках). Сцёблы прамастойныя, лазячыя ці павойныя. Лісце чаргаванае або супраціўнае, чаранковае, лопасцевае ці перыстае. Кветкі адзіночныя
    ПАСЛЯДОЎНАЕ 165
    або ў завітках. Плод — ягада. Многія віды маюць алкалоіды (саланіны і інні.) і выкарыстоўваюцца як лек. расліны (напр., П.салодкагоркі). Харч., лек., дэкар., меданосныя і фарбавальныя расліны. Ёсць ядавітыя.
    Паслён салодкагоркі.
    ПАСЛЁНАВЫЯ (Solanaceae), сямейства двувдольных раслін. Каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. На Беларусі найб. вадомыя П.: харч. — баклажан, бульба, памідор, перац струкавы; дэкар. — петунія, фізаліс; тэхн. — Maxop ка, тытунь.
    Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невял. дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, лростае, цэласнае або перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завігкі. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка. Многія П. маюць алкалоіды і інш. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.
    Літ:. Травяннстые растення СССР. Т. 2. М., 1971; Жлзнь растенмй. Т. 5, ч. 2. М., 1981.
    ПАСЛУГІ, 1) віды дзейнасці, работ, якія выконваюцца на заказ і не прыводзяць да стварэння самастойнага прадукту, тавару. Гэта даброты, пгго прадастаўляюцца не ў выглядзе рэчаў, а ў форме дзейнасці (бьгтавое, камунальнае, трансп. абслугоўванне і інш.). Ацрозніваюць П. матэрыяльныя, нематэрыяльныя, спажывецкія і вытворчыя. Галіны, якія ствараюць П., складаюць аснову вытв. і сац. інфраструктуры нар. гаспадаркі. 2) Дагавор, які ажыццяўляецца на аснове паслуг. У прыватнасці, агульныя палажэнні цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб падрадзе дастасоўваюцца да дагавораў аказання П. сувязі, мед., вет., аўдытарскіх, кансультацыйных, інфарм., П. па навучанні, турыстычным абслугоўванні і інш. Паводле гэтых дагавораў адзін бок абавязваецца па заданні другога боку зрабіць П., а заказчык абавязваецца аплаціць іх.
    ПАСЛЎШНІК, асоба, якая рыхтуецца да пострыгу ў манахі і праходзіць выпрабаванні. Прымае зарок жыцця ў манастыры. У адпаведнасці з манастырскім статутам выконвае розныя паслушэнствы (ніжэйшыя абавязкі ў час царк. службы і ў манастырскай гаспадарцы).
    ПАСЛЯДЗЁЯННЕ МАГНІТНАЕ, тое, што магнітная вязкасць.
    ПАСЛЯДбВІЧ Аляксандра Ануфрыеўна (23.4.1918, Мінск — 23.4.1988), бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Вучылася ў Віцебскім маст. вучылішчы (1938—41), скончыла Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1950). У 1964—66 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Працавала ў розных тэхніках станковай графікі. Творы вызначаюцца арган. спалучэннем манум. эпічнасці вобразаў з паэтычнасцю, тонкім лірызмам, сувяззю з фальклорам, яркім нац. каларьгтам: серыі «Закарпацце», «Па родным краі» (абедзве 1961), «Па Італіі», «Па Балгарыі», «На Палессі», «Працоўныя Палесся» (усе 1965), «Па матывах беларускіх народных песень», «Вайна народная» (абедзве 1967), «Беларускія народныя святы» (1969), «Жанчыны Палесся» (1971—72), «Народныя майстры» (1973), «Беларускія песні» (1974) і інш. Аўтар шэрагу партрэтаў (П.Панчанкі, 1963; А.Паіпкевіч, 1976), нацюрмортаў («Званочкі», 1977; «Нацюрморт з маленькім саламяным конікам», 1980), афармлення кніг («Рыбакова хата» Я.Коласа, 1962; «Кацярына» Т.Шаўчэнкі, 1964) і інш.
    Літ.: Шматаў В.Ф. Алеся Паслядовіч. Мн., 1975; Воронова О. Александра Последовнч: Графнка. М., 1984.
    АПаслядовіч. Гаспадыня. 3 серыі «Жанчыны Палесся». 1971.
    ПАСЛЯДбвіЧ Макар Трафімавіч (21.8.1906, в. Караваева Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 30.12.1984), бел. пісь
    М.Т Паслядовіч.
    меннік. 3 1925 працаваў у газ. «Беларуская вёска», з 1935 у час. «Полымя рэвалюцыі», з 1945 у газ. «Звязда». Друкаваўся з 1925. Збкі апавяд. «Зруйнаваныя межы», «Людзі вясны» (абодва 1930), «Чатырнаццаты нумар» (1934), аповесці «Марсель» (1931), «Хада ў заўтра» (1933) пра сац. змены на вёсцы. Раман «Паўстанне» (1940) пра партыз. барацьбу ў часы герм. і польскай акупацыі Беларусі. Раман «Святло над Ліпскам» (кн. 1—2, 1949—52) пра аднаўленне пасляваен. вёскі. Аўтар аповесцей «Магістральны канал», «Цёплае дыханне» (абедзве 1947), «3 табою побач» (1956—59, пра К.П.Арлоўскага), «Па воўчых сцежках» (1957), збкаў гумарыст. апавяд. «Двайное дно» (1964), літ. пародый і памфлетаў «Наравісты Пегас» (1968), нарысаў «Мяцежнае сэрца» (1959), «Салігорскае дзіва» (1963), кніжак апавяд. для дзяцей «Вучоны верабей» (1938), «Зялёны канверт» (1964), п’ес «Гонар» (1934), «Гарачае сіэрца» (1938), «Шалёная рысь» (1939). На бел. мову пераклаў апавяданні А.Пушкіна, АЧэхава, аповесці М.Гогаля «Тарас Бульба» (з А.Бачылам), П.Бажова «Зялёны конік», раманы Ж.Верна «Таямнічы востраў», М.Астроўскага «Народ^аныя .бурай», «Як гартавалася сталь» і інш.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—2. Мн., 1961; Аповесці. Апавяданні. Мн., 1970; Чырвоныя стрэлы: Апавяданні. Мн., 1988.
    Схема паслядоўнага злучэння
    ПАСЛЯДбЎНАЕ ЗЛУЧЭННЕ спосаб злучэння 2 ці болей крыніц або прыёмнікаў эл. энергіі, пры якім праз іх праходзіць адзін і той жа ток. Выключэнне аднаго элемента перарывае ток ва ўсім электрычным ланцугу.
    П.з. крыніц эл. энергіі Ev..., Еп выкарыстоўваецца, каб атрымаць больш высокае нап
    166 ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ
    ружанне. Агульнае напружанне раўняецца суме ўсіх асобных напружанняў (алгебраічнай пры пастаянным току, вектарнай пры пераменным). Пры П.з. прыёмнікаў эл. энергіі напружанне размяркоўваецца паміж імі прапарцыянальна іх супраціўленням. Паслядоўна злучаныя супраціўленні R^...^ даюць агульнае супраціўленне эл. ланцуга R = R} + ... + R^. Пры П.з. ёмістасцей С\,...,С,, агульная ёмістасць ланцуга С вызначаецца формулай: 11	1 п	«
    + ... + —. “РЫ паслядоуным уклю
    чэнні індуктыўнасцей L{,...,L„ агульная індуктыўнасць L = L{ + ... + Ln.
    ПАСЛЯДбЎНАСЦЬ у м а т э м a т ы ц ы, сукупнасць аб’екгаў адвольнай прыроды, занумараваных натуральнымі лікамі 1, 2, 3, ..., п, ..., . Запісваецца ў выглядзе {хі, Х2..., хл...} ці скарочана {хл}. Элементы хі, Х2, — наз. членамі П.
    П. лічаць зададзенай аналітычна, калі зададзена формула яе агульнага члена, напр., формула f(n) = a + d (п  1) задае агульны член арыфметычнай прагрэсіі, f(n) = aq1' — геаметрычнай прагрэсіі. П. (х„) з мноства рэчаісных лікаў наз. л і к а в а й П. і вызначаецца формулай хп = <р (л), дзе <р («) — функцыя натуральнага аргумента п. ГІ. можна задаць і калі невядома формула яе агульнага члена, напр., П. простых лікаў 2, 5, 7, 11, 13, 17 ... Выкарыстоўваюцца таксама функцыянальныя П., агульны член якіх — функцыя аднаго ці больш аргументаў, залежная ад п.
    ПАСЛЯДОЎНЫ АНАЛІЗ уматэмат ы ч н а й статыстыцы, метад рашэння статыстычных задач, пры якім неабходная колькасць назіранняў (аб’ём выбаркі) вызначаецца ў працэсе эксперымента па яго выніках. Адна з пераваг — у многіх выпадках для атрымання абгрунтаваных вывадаў можна абмежавацца значна меншым аб’ёмам выбаркі, чым у метадах з загадзя вызначаным яе аб’ёмам. Вызначэнне неабходнай колькасці эксперыментаў — адна з задач планавання эксперымента. П.а. выкарыстоўваецца ў статыст. радыёлакацыі, паслядоўным кантролі вытвсці, выпрабаваннях вырабаў на даўгавечнасць.
    ПАСЛЯДбЎНЫХ НАБЛІЖЭННЯЎ
    МЕТАД, метад рашэння матэм. задач з дапамогай паслядоўнасцей набліжэнняў, якія збягаюцца да іх дакладнага рашэння. Кожнае набліжанае рашэнне знаходзіцца паводле рэкурэнтных формул.
    Зыходнае ўраўненне, напр., віду F(x) = 0, пераўтвараецца ў раўнасільнае ўраўненне віду х = Дх) і будуецца паслядоўнасць а0, а} = Аа^, а, = Ла^, a, = ^а2), дзе а0 — пачатковае набліжэнне. Пры пэўных умовах пабудаваная паслядоўнасць збягаецца да дакладнага рашэння. Выкарыстоўваецца для вылічэння каранёў алг. і трансцэндэнтных ураўненняў, доказу існавання дакладных і пабудовы набліжаных рашэнняў дыферэнцыяльных, інтэгральных, інтэградыферэнцыяльных і функцыянальных ураўненняў, для вызначэння якасных харакгарыстык рашэнняў і інш.
    А.А.Гусак.
    ПАСЛЯДбЎНЫЯ РЭАКЦЫІ. гл. ў арт. Складаныя рэакцыі.
    ІІАСЛЯЗАРОДКАВАЕ РАЗВІЦЦЁ, гл. Постэмбрыянальнае развіццё.
    ПАСЛЯРбДАВЫЯ ХВАРОБЫ хваробы, якія ўзнікаюць у жанчын у першыя 6—8 тыдняў пасля родаў. Паталаг. працэс можа лакалізавацца ў родавых шляхах, узнікаць ад інфекцый (напр., эндаметрыт) і без інфекцый (гематомы, крывацёк і інш.). Бываюць П.х. з лакалізацыяй паталаг. працэсу паза родавымі шляхамі (лактацыйны мастыт, гіпагалакгыя, трэшчыны саскоў і інш.). Узбуджальнікі інфекц. П.х. найчасцей стафілакокі, стрэптакокі. Пры інфекц. П.х. высокая тра цела, дрыжыкі, паталаг. змены ў хворым органе. Лячэнне тэрапеўт., пераліванне крыві, плазмы.
    ІІАСЛЯСЛбЎЕ, дадатак аўтара ці інш. асобы да літаратурнага твора або кнігі, дзе прыводзіцца інфармацыя, звязаная са зместам твора (кнігі), гісторыя яго напісання і г.д. Аўтарскае П. не мае самаст. літ. значэння, злучана з творам ідэйнай сувяззю; з’яўляецца ч. твора, элементам яго архітэктонікі. Пашыраны таксама П. да аўтарскага тэксту ад інш. асобы (крытыка, складальніка, рэдактара). Такое П. аналагічнае ўступнаму артыкулу ці прадмове, калі з’яўляецца свайго роду каментарыем да твора пісьменніка. Ў адрозненне ад эпілога П. не з’яўляецца працягам фабулы ці сюжэта твора. На Беларусі вядомы з часоў Кіеўскай Русі; змяшчаліся ў стараж. рукапісных кнігах у выглядзе сціслых звестак пра перапісчыка, час і месца напісання кнігі. Пазней такія звесткі пашырьшіся, у іх выяўляліся пачуцці радасці з прычыны завяршэння кнігі, часам давалася ацэнка пэўным князю, карал.ю, цару, пры якім твор быў перапісаны (напр., «Пахвала Вітаўту» ў кн. слоў Ісаака Сірына). Традыцыю рукапісных кніг працягваў Ф.Скарына ў сваіх друкаваных выданнях, дзе змяшчаў паведамленні пра месца, час надрукавання, пра перакладчыкадрукара. Да твораў маст. лры П. пішуцца рэдка, звычайна ў сувязі з неабходнасцю выказацца перад чытачом (П. Я.Маўра да рамана «Амок», У.Караткевіча да рамана «Каласы пад сярпом тваім», А.Лойкі да раманаэсэ «Як агонь, як вада...»).