Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ІІАЎНОЧНЫ ФРОНТ. 1) аператыўнастратэгічнае аб’яднанне рас. армій у 1915—18 на Петраградскім напрамку ў 1ю сусв. вайну. Утвораны 17.8.1915 у выніку падзелу ПаўночнаЗаходняга фронту 1914—15 на П.ф. і Заходні фронт 1915—18. У ліп. 1917 лінія фронту пра
ходзіла на Пн ад воз. Богінскае (Браслаўскі рн), дзе была мяжа з Зах. фронтам, уздоўж р. Зах. Дзвіна, па марскім узбярэжжы да г. Рэвель (Талін) і паўд. частцы Фінскага заліва; тэатр ваен. дзеянняў ахопліваў і Фінляндыю. У склад П.ф. ўваходзілі 12я, 5 і 1я арміі. Камандаванню фронтам у аператыўным плане падпарадкоўваліся Балт. флот, гарнізоны марскіх крэпасцей, а з 30.9.1917 і Петраградская ваен. акруга. Вайсковым тылам была Дзвінская ваенная акруга. Войскі П.ф. сумесна з Зах. фронтам правялі Нарачанскую аперацыю 1916, у 1917 сіламі 12й арміі — Мітаўскую аперацыю, удзельнічалі ў чэрвеньскай наступальнай аперацыі, адбіцці герм. наступлення ў час Рыжскай аперацыі. У войсках значны ўплыў мелі бальшавікі [у кастр. 1917 было больш за 13 тыс. членаў РСДРП(б)]. Рэв. часці фронту ўдзельнічалі ў ліквідацыі Карнілава мяцяжу 1917, у Кастр. узбр. паўстанні 1917, абароне Петраграда. 3 ліст. 1917 камандаванне фронтам ажыццяўлялася пад кантролем франтавога ВРК. 1ы з’езд салдацкіх дэпутатаў П.ф. 10— 15.12.1917 падтрымаў перамогу сав. улады на фронце, абраў выканаўчы кт і кіраўніцтва П.ф. на чале з Б.П.Позернам (камісар СНК па П.ф.). 23.3.1918 П.ф. расфарміраваны. Галоўнакамандуючыя: ген. ад інфантэрыі МУ.Рузскі (жн. — 19.12.1915, 14.8.1916—8.5.1917); ген. ад кавалерыі ПА.Плеве (19.12.1915 — 19.2.1916); ген. ад інфантэрыі АМ.Хурапаткін (19.2. — 4.8.1916); ген. ад кавалерыі В.І.Гурка (часова выконваючы абавязкі, жн. 1916, гл. ў арт. Гуркі); ген. ад кавалерыі А.М.Драгаміраў (12.5— 14.6.1917); ген. ад інфантэрыі У.Н.Клямбоўскі (14.6 — 11.9. 1917); ген.лейт. МДз.БончБруевіч (выконваючы абавязкі, 11—29.9. 1917); ген. ад інфантэрыі Ў.АЧарамісаў (22.9. — 27.11.1917); ген.лейт. Я.Д.Юзафовіч (27.11. — 5.12.1917); ген.лейт. В.Ф.Навіцкі (5 — 15.12.1917).
2) Аператыўнастратэгічнае аб’яднанне сав. войск на паўн. напрамку ў грамадз. вайну. Утвораны паводле загада РВС Рэспублікі ад 11.9.1918 з мэтай абароны Сав. Рэспублікі на паўн. стратэг. напрамку. У яго склад уваходзілі войскі Паўн. ўчастка атрадаў заслоны, Петраградскага раёна абароны, 6й і 7й армій, Анежскай і Паўн.Дзвінскай флатылій, крэпасць Кранштат. Увосень і зімою 1918 войскі фронту стрымлівалі наступленне англаамер. інтэрвентаў і белагвардзейцаў; у студз. 1919 правялі Шэнкурскую аперацыю. На Нарвенскім і Пскоўскім напрамках, дзе дзейнічалі войскі фронту, у сувязі з пагаршэннем ваен. становішча (гл. Петраградская абарона 1919) у лют. 1919 створаны новы Зах. фронт, у склад якога ўвайшлі кіраўнінтва П.ф. і 7я армія. Камандуючыя: Дз.П.Парскі (вер.—ліст. 1918); Дз.М.Надзё'жны (ліст. 1918 —лют. 1919).
3) Аператыўнастратэгічнае аб’яднанне сав. войск у Вял. Айч. вайну на паўн.зах. стратэг. напрамку ў чэрв,—
жн. 1941. Утвораны 24 чэрв. на базе ўпраўлення і войск Ленінградскай ваен. акругі ў складзе 14й, 7, 23й армій і ВПС акругі. 3 28 чэрв. ў аператыўным падпарадкаванні фронту знаходзіўся Балт. флот; потым у яго склад увайшлі 8я (14 ліп.) і 48я (19 жн.) арміі Паўн,Зах. фронту. Войскі фронту ўдзельнічалі ў прыгранічных бітвах 1941, баях у Карэліі і на Кольскім пве, у абароне Ленінграда (гл. Ленінградская бітва 1941—44). 21.8.1941 П.ф. падзелены на Ленінградскі і Карэльскі франты. Камандуючы — ген.лейт. М.М.Папоў.
Літ.: Ростунов Н.Н. Русскпй фронт первой ммровой войны. М., 1976; Т a р a сов В.В. Борьба с ннтервентамн на Севере Росснн (1918—1920 гт.). М., 1958; Мсторня ордена Лешіна Ленмнградского военного округа. 3 нзд. М., 1988.
А.М.Лукашэвіч, В.А.Юшкевіч.
ПАЎНбчНЫЯ МАРЫЯНСКІЯ АСТ
РАВЫ (Northern Mariana Islands), С a дружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (Commonwealth of the Northern Mariana Islands), дзяржава на паўн. частцы Марыянскіх астравоў, у зах. частцы Ціхага ак. Пл. 477 км2. Нас. 69,4 тыс. чал. (1999). Афіц. мова — англійская. Урадавыя ўстановы знаходзяцца ў мясцовасці Гарапан на вве Сайпан. Краіна падзяляецца на 4 адм. адзінкі. Нац. свята — Дзень Садружнасці (8 студз.).
Прырода. Краіна займае 14 каралавых (на Пд) і вулканічных (на Пн) астравоў. Найб. астравы на Пд — Сайпан (120 км2), Тыніян (102 км2), Рота (85 км2). На паўн. авах Агрыхан (выш. 965 м) і Паган дзеючыя вулканы. Ёсць невял. радовішчы фасфарытаў, серы, жал. і марганцавай руд. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднямесячныя тры паветра ад 24 °C у студз. да 28 °C у ліпені. За год на наветраных схілах вьшадае каля 2000 мм ападкаў, найб. у ліп.—кастр., у тл. ў жн. каля 400 мм. Частыя тайфуны. Бываюць землетрасенні і цунамі. Натуральная расліннасць — вільготнатрапічныя лясы і саванны. Пад лесам і хмызнякамі каля 50% тэрыторыі. Мора багата рыбай, ракападобнымі, малюскамі.
Насельнігггва. Каля 55% складае карэнны народ чамора. Мова чамора адно
230 ПАЎНОЧНЫЯ
сіцца да зах.аўстранезійскай групы аўстранезійскай сям’і (блізкая да моў Філіпін і Інданезіі). Жывуць таксама выхадцы з Каралінскіх авоў, амерыканцы, кітайцы, карэйцы. Сярод вернікаў пераважаюць католікі, ёсць прьгхільнікі мясц. традыц. культаў. Сярэднегадавы прырост каля 4% за год. Сярэдняя шчыльнасць 145 чал. на 1 км2. Населены толькі 6 найб. астравоў. На вве Сайпан жыве каля 50 тыс. чал., шчыльн. каля 400 чал. на 1 км2. Большасць насельніцтва занята ў сферы абслугоўвання, кіравання, гандлю, у прамсці — каля 30%, у сельскай гаспадарцы — 3%. На астравах працуюць групы замежных рабочых (пераважна з Кітая).
Гісторыя. Заселены продкамі сучасных мікранэзійцаў у 2м тыс. да н.э. Адкрыты ісп. мараплаўцамі ў 1520я г., абвешчаны ў 1565 уладаннем Іспаніі. У 1898 набыты Германіяй. У 1914 захоплены Японіяй, якая атрымала ў 1921 мандат Лігі Нацый на кіраванне астравамі. У 2ю сусв. вайну заняты войскамі ЗША (1944). 3 1947 частка падапечнай тэр. ААН Ціхаакіянскія авы пад кіраваннем ЗША. У чэрв. 1975 плебісцыт ухваліў стварэнне Супольнасці Паўн. Марыянскіх авоў (СПМА), як «свабодна далучанай да ЗША тэрыторыі». Са студз. 1978 набыла сілу канстытуцыя СПМА, паводле якой астравы атрымалі шырокую аўтаномію пры захаванні кантролю ЗША над знешняй палітыкай і абаронай. У 1986 жыхары СПМА атрымалі грамадзянства ЗША. У 1990 ААН спыніла рэжым апекі над П.М.а.
Гаспадарка. Краіна сярэдняга ўзроўню развіцця. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае каля 9,3 тыс. дол. за год. Гал. крыніца даходаў — абслугоўванне замежных (пераважна японскіх) турыстаў. Штогод астравы наведвае больш за 400 тыс. замежных грамадз'ян. Іх прывабліваюць цёплае мора, багатая расліннасць, цікавая гісторыя і мастацтва астравоў. Асн. турысцкі перыяд — асеннезімовы сезон. У прамсці дзейнічаюць невял. прадпрыемствы па вытвсці адзення на экспарт. Меншае значэнне маюць харч., па перапрацоўцы копры, па вырабе сувеніраў і інш. прадпрыемствы. Будва і рамонт невял. суднаў і лодак. Працуюць электрастанцыі на імпартным паліве. Саматужныя промыслы. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 10 тыс. га пад ворыва і шматгадовыя насаджэнні, каля 9 тыс. га пад пашу. Асн. культуры: какосавая пальма, хлебнае дрэва, бананы, рыс, агародніна (памідоры, дыні), бавоўнік, цукр. трыснёг, кава. Гадуюць буйн. par. жывёлу (каля 4 тыс. галоў) і свіней. Цэнтр жывёлагадоўлі — ваў Тыніян. Птушкагадоўля. Лоўля і перапрацоўка рыбы (пераважна тунец). Транспарт аўтамаб., авіяцыйны, марскі. На астравах каля 360 км аўтадарог, 5 аэрапортаў, у т.л. міжнар. на вве Сай
пан, 2 марскія парты — на авах Сайпан і Тыніян. Гал. тавары экспарту — адзенне і копра, імпарту — харч. прадукгы, прамысл. тавары і машыны, паліва. Імпарт намнога перавышае экспарт. Асн. гандл. партнёр — ЗША. Астравы атрымліваюць эканам. дапамогу ад ЗША. Грашовая адзінка — долар ЗША. І.ЯЛфнагель. ПАЎНбЧНЫЯ ПАСАТНЫЯ ЦЯЧЭННІ, паверхневыя цячэнні ў Атлантычным і Ціхім акіянах. Выклікаюцца дзеяннем устойлівых паўн.ўсх. пасатаў. Накіраваны на 3, назіраюцца на 10— 30° паўн. ш. Шыр. да 2000 км, скорасць 0,4—1,8 км/гадз. Тра вады 24—29 °C. Утвараюць паўд. сектары субтрапічных кругаваротаў Паўн. паўшар’я і з’яўляюцца працягам Канарскага цячэння (у Атлантычным ак.) і Каліфарнійскага цячэння (у Ціхім ак.) і адпаведна пачаткам сістэм цячэнняў Гальфстрым і Курасіо.
ПАЎНОЧНЫЯ ПІСЬМЁНЫ. умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі стараж.рус. мастацтва для пазначэння стылістычна
Да арт. Паўночныя пісьмёны. Палажэнне ў труну. 15 ст.
блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рус. Поўначы ў 15—18 ст. Напачатку развіваліся як найб. дэмакр. галіна наўгародскай школы іканапісу. 3 16 ст., побач з некат. уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясц. маст. традыцыі, у тл. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і інш. «пісьмёны». У 17 ст. дэмакр. асновы П.п. умацоўваліся пад уздзеяннем нар. размалёўкі па дрэве. Для П.п. харакгэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некат. спрошчанасць жывапісных прыёмаў.
Літ:. Реформатская М.А Северные пнсьма. М., 1968.
ПАЎПАЛЦШНІК, паўпалціна, рас. сярэбраная манета, роўная 25 капейкам. Перыядычна чаканілася з 1701 да пач. 1900х г. (у 1726 з медзі).
ПАЎПАРАЗІТНЫЯ РАСЛІНЫ. паўпаразітычныя расліны, тое, пгго расліныпаўпаразіты.
ПАЎПЕРЫЗМ (ад лац. pauper бедны), збядненне значнай або пераважнай часткі насельніцтва; становііпча галечы. Звычайна з’яўляецца вынікам жорсткай эксплуатацыі або масавага беспрацоўя.
ГІАЎПЛОСКАСЦЬ, сукупнасць пунктаў плоскасці, якія ляжаць з аднаго боку ад прамой, зададзенай на гэтай плоскасці. Каардынаты пункгаў П. задавальняюць няроўнасці Ax + By + С>0(іўАх+Ву + + < С ), дзе A, В і С — пастаянныя, адначасова не роўныя нулю. Калі сама прамая (мяжа П.), якая задаецца ўраўненнем Ax + By + С = 0, належыць да П., то П. лічыцца замкнугай.
ПАЎПРАВАДНІКІ, рэчывы. у якіх канцэнтрацыя рухомых носьбітаў зараду значна меншая за канцэнтрацыю атамаў матрыцы. Адрозніваюцца паводле ўпарадкаванасці размяшчэння атамаў, хім. саставу, уласцівасцей. Атамы П. лёгка іанізуюцца, у выніку чаго ўзнікаюць дэлакалізаваныя элекгрон і дзірка (электронная вакансія ў хім. сувязі атамаў матрыцы). У ідэальных П. канцэнтрацыі электронаў і дзірак роўныя. У рэальных П., якія маюць атамы дамешкаў і дэфекты струкгуры, гэта роўнасць можа парушацца і тады элекграправоднасць П. у асноўным забяспечваецца адным тыпам носьбітаў зараду (электронамі ці дзіркамі).