• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У польск. і рас., у тл. савецкай, гістарыяграфіі паўстанне 1863—64 у цэлым ацэньваецца як польскае, без уліку яго асаблівасці ў бел.літ. рэгіёне, што напярэдадні і ў ходзе П. тут праявілася плынь бел. нац.вызв. руху на чале з Каліноўскім. У бел. гістарыяграфіі ў дачыненні да Літвы і Беларусі яно як польскае не вызначаецца.
    Літ.: Ратч В.Ф. Сведення о польском метяже 1863 г. в СевероЗападной Росснм. Т. 1—2. Внльна, 1867—68; Ігнатоўскі У.М. 1863 год на Беларусі. Мн., 1930; Революцнонный подьем в Лтве н Белорусснн в 1861—1862 гг. М., 1964; Восстанне в Лнтве н Белорусслл. М., 1965; Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966; К.Калнновскмй: Нз печатного м рукопнсного наследая. Мн., 1988; Б і ч М. Нацыянальнае і аграрнае пы
    Да арт. Паўстанне 1863—64 К Каліноўскі і В.Урублеўскі робяць агляд паўстанцаў. Мастак П.Сергіевіч. 1959.
    танні ў час паўстання 1863—1864 гг. // Бел гіст. часоп. 1993. № 3. М.В.Біч.
    ПАЎСТЫНЬ, вёска ў Слуцкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Слуцк, 125 км ад Мінска, 1 км ад чыг. прыпынку Паўстынь. 501 ж., 220 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. ІІАЎтАлЕР, буйная высакапробная сярэбраная манета еўрап. краін у 16—18 ст. (маса 15—14 г.) На тэр. ВКЛ абарачаліся іспанскія П. («залатыя піліпкі») з кантрамаркамі Жыгімонта II Аўгуста 1564, якія мелі прымусовы курс у 30 грошаў польскіх або 24 грошы літоўскія. Першыя вядомыя П. Рэчы Паспалітай з’явіліся ў 1583 з курсам 17,5 гроша польскага. У канцы 16 ст. курс айч. і замежных П. — 20 грошаў, у сярэдзіне 17 ст. — 45, у канцы 17 ст. — 120 грошаў меднай манетай. Паводле рэформы 1766 П. 1767—92 быў роўны 16 сярэбраным або 120 медным манетам.
    ГІАЎТАНКАРЎННЫЯ АВЁЧКІ, пароды авечак з аднароднай паўтонкай воўнай, якая складаецца з грубых пуховых, тонкіх пераходных валокнаў, ці з іх сумесі. Хсн. кірункі паўганкаруннай авечкагадоўлі: мясавоўнавы (гемпшырская парода, латвійская цёмнагаловая парода, куйбышаўская, літоўская, паўночнакаўказская парода, оксфардшыр, ромнімарш і інш.), воўнамясны (грузінская і цыгайская пароды). Пароды П.а. значна адрозніваюцца паміж сабой паказчыкамі прадукцыйнасці і знешнім выглядам. Воўна П.а. выкарыстоўваецца для вьггвсці высокаякасных тканін, трыкатажу; аўчына — дая вырабу футра пад выдру, нутрыю, марскога коціка і інш. На Беларусі гадуюць латвійскую цёмнагаловую пароду. А.А.Козыр. ГІАЎТАРАК, нізкапробная сярэбраная манета Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. вартасцю ў 1,5 гроша. Першыя П. з’явіліся ў 1614, вырабляліся да 1627 (маса 1,58—1,20 г). Іх чаканілі і ў 1648—68 пры Яне II Казіміру (маса 1,09 г). У абарачэнні заставаліся да сярэдзіны 18 ст. П. Рэчы Паспалітай 1753—56 змянілі тып, на іх з’явілася назва «PULTORAK», яны мелі стандартныя лігатурную масу і памеры. У Рас. дзяржаве курс П. адпавядаў сярэбранай капейцы.
    ПАЎтбн у м у з ы ц ы, найменшы інтэрвал 12ступеннага тэмпераванага муз. строя; 1/12 частка акгавы. П. паміж 2 суседнімі ступенямі гукарада (мі—фа, соль—лябемоль, соль—фадыез) наз. дыятанічным (інтэрвал малая секунда), паміж асн. ступенню гукарада і яе павышэннем (рэ—рэдыез) ці паніжэннем (рэ—рэбемоль) — храматычным (інтэрвал павялічаная ці па
    236 ПАЎУСТАЎ
    меншаная прыма). Усе паўгонавыя інтэрвалы энгарманічна роўныя. Гл. таксама Дыятоніка, Лад, Тэмперацыя, Храматызм, Энгарманізм. Т.А.Дубкова. ПАЎУСтАЎ, тып пісьма кірыліцы. Выпрацаваўся ў выніку паскарэння працэсу пісання на аснове ўстава і адрозніваўся ад яго меншай геаметрычнасцю пісьма, драбнейшымі літарамі і значна большай колькасцю скарачэнняў. Ужываўся ў паўд.слав. (з канца 13 ст.) і ўсх.слав. (з канца 14 ст.) пісьменнасці на пергаменце і паперы. У старабел. пісьменнасці, як і ў інш. усходнеслав. меў 2 разнавіднасці — старэйшы і малодшы. Старэйшы П., блізкі да ўстава, ужываўся ў справаводстве, граматах канца 14—1й пал. 15 ст. Малодшы П. паралельна са скорапісам выкарыстоўваўся пераважна ў кнігах рэліг. і свецкага зместу 2й пал. 15—16 ст.,
    тявсл.К’М
    " t f Ц« шн;
    Паўустаў Фрагмент граматы рыжскіх ратманаў да палачан. 1405.
    
    
    ПАЎФАБРЫКАТ, выраб, прадукт працы, які патрабуе наступнай далатковай або канчатковай дапрацоўкі для пераўтварэння ў гатрвы выраб, а таксама гатовая прадукцыя аднаго прадпрыемства, якая можа выкарыстоўвацца як элемент гатовай прадукцыі іншага.
    ПАЎХОРДАВЫЯ (Hemichordata), тып беспазваночных жывёл з групы другаснаротых. Вядомы з кембрыю (каля 550 мін. г. назад). 3 класы: выкапнёвыя грапталіты (паводле інш. класіфікацый падтып), сучасныя кішачнадыхальныя і перыстажабравыя: каля 95 сучасных Biflay. Пашыраны ва ўсіх акіянах, жывуць на дне. Рухомыя і прымацаваныя, адзіночныя і каланіяльныя формы.
    Даўж. ад 0,2 мм да 2,5 м. Цела двухбаковасім., складаецца з 3 аддзелаў: хабатка (або галаўнога шчытка), каўнерыка і тулава. У кожным аддзеле ёсць асобная цэламічная поласць. Маюць хордападобны орган (натахорд, або стамахорд), які выконвае апорную функцыю. Кормяцца дэтрытам, дробнымі прыдоннымі і доннымі арганізмамі. Раздзельнаполыя і гермафрадьпы, некат. могуць размнажацца пачкаваннем.
    ПАЎЦВЕРДАКРЫЛЫЯ, атрад насякомых, гл. Клапы.
    ПАЎЦЕНЬ у жывапісе і г р a ф і ц ы, адзін са сродкаў мадэліроўкі аб’ёмнай формы, які ахоплівае святлоценявыя градацыі сярэдняй моцы, што адпавядаюць пераходу ад асветленых частак прадмета да зацененых; адзін з асн. элементаў святлаценю.
    ІІАЎШАР’І ЗЯМНЫЯ дзве палавіны сферычнай паверхні Зямлі, што падзяляюцца па прыкметах: па экватары — на Паўн. і Паўд. паўшар’і; па мерыдыянах 160° усх. д. і 20° зах. д. — на Зах. і Усх.; па плошчы, укрытай акіянамі і занятай сушай, — на Акіянічнае паўшар'ё і Мацерыковае паўшарё.
    ПАЎЭЛ, П о ў э л (Powell) Сесіл Франк (5.12.1903, г. Тонбрыдж, Вялікабрытанія — 9.8.1969), англійскі фізік, стваральнік навук. школы англ. фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага тва
    (1949). Замежны чл. AH СССР (1958). Скончыў Кембрыджскі унт (1925), працаваў у Кавендышскай лабараторыі. 3 1928 у Брыстольскім унце (з 1948 праф.). У 1952—61 дырэктар Еўрап. экспедыцыі па даследаванні касм. прамянёў у высокіх слаях атмасферы. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Распрацаваў фатагр. метад даследавання ядз. працэсаў (метад ядз. фатагр. эмульсій). Адкрыў лмезоны ў касм.
    С.Ф.Паўзл
    прамянях (1947, разам з супрацоўнікамі). Нобелеўская прэмія 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР 1968.
    Тв.: Рус. пер. — Нсследованне элементарных частвд фотографнческнм методом. М.. 1962 (разам з П.Фаўлерам, Д.Перкінсам).
    ПАЎЭРЛІФТЫНГ (англ. pouerlifting ад power сіла, моц + lift падымаць), т р о х б о р’е с і л а в о е, сілавы від спорту па паддіманні цяжару. Уключае 3 практыкаванні: прысяданні са штангай, жым штангі лежачы, станавую цягу.
    Узнік у 1950я г. ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі і ЗША. Еўрап. федэрацыя П. існуе з 1978. Мужчыны выступаюць у 11, жанчьшы ў 10 вагавых катэгорыях. Штогод праводзяцца чэмпіяпаты свету і Еўропы сярод мужчын і жавчын, ветэранаў і юніёраў, сярод інвалідаў — у жыме лежачы. Періпы чэмпіянат свету (адкрыты нац. чэмпіянат ЗША) адбыўся ў 1964.
    Федэрацыя П. Беларусі засн. ў 1994. Сярод бел. спартсменаў — чэмпіёны свету ў трохбор’і У.Мінаў (1998), АПа
    зрэдку 17 ст. («Чэцця» 1489, перакладныя аповесці «Александрыя», «Аповесць пра трох каралёў» 15 ст., Нікіфараўскі, Акадэмічны, Віленскі, Супрасльскі летапісы 15 — пач. 16 ст., «Гісгорыя пра Трою», «Псалтыр», «Арыстоцелева брама» 16 ст., «Хранограф» 17 ст. і інш.). У параўнанні са старэйшым П. у малодшым П. словы пісаліся асобна (акрамя прыназоўнікаў і злучнікаў, літары мелі больш скарапісных элементаў, пашырылася напісанне слоў ці іх частак над радком, пачала выкарыстоўвацца вязь. Шырока ўжываліся надрадковыя знакі, сталі больш разнастайнымі знакі прыпынку. П. паслужыў узорам для шрыфтоў у выданнях Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага.
    Літ:. К а р с к н й Е.Ф. Славянская кпрнлловская палеографня. М., 1979.
    А.М.Булыка.
    Паўшар’і зямныя. I. Акіянічнае паўшар’е. 2. Мацерыковае паўшар’е.
    ПАХЕР 237
    шалюк (сярод юніёраў, 2000), у жыме лежачы — 3разовая чэмпіёнка свету, 2разовая чэмпіёнка Еўропы Л.Бялова, чэмпіёны свету Э.Грынкевіч (1994), Ю.Жыльская (1999), У.Бубен (сярод інвалідаў, 1998).
    ІІАФАС (ад грэч. pathos пакута, пачуццё, страсць), натхненне, захапленне, уздым; ідэйнаэмацыянальнае асэнсаванне і ацэнка, «пануючы строй пачуццяў» (Ф.Шылер) у маст. творы, ці ўсёй творчасці аўіара. Звычайна П. супрацьпастаўляўся этасу. У ант. эстэтыцы з П. звязвалі змены ў стане героя пад уплывам трагічных абставін, напружаную і бурную рэакцыю на іх, разбурэнне ўнутранай раўнавагі. Арыстоцель разглядаў П. як неабходны элемент трагедыі, харакларызаваў яго як пакуты, страх. У развіцці тэорыі П. існуюць 2 тэндэнцыі: адна звязана з распрацоўкай паэт. і аратарскага стылю (рыгорыка), выразных сродкаў стварэння эмацыянальна насычанай патэт. мовы (у жанрах оды, трагедыі, гімна, гл. Патэтычнае), другая — з разуменнем П. як элемента ўласна маст. стьшю, ідэйнаэмацыянальных адносін мастака да адлюстраванага ім свету. У гэтым сэнсе П. выступае ў творах у адзінстве з тэмай і ідэяй. У мастацтвазнаўстве і эстэтыцы адрозніваюць П. трагічны, драм., гераічны, сентыментальны, рамант., лірычны, сатыр., гумарыстычны. В.В.Краснова. ПАХАБАЎ Валерый Інакенцьевіч (н. 1.1.1947, г. Талачын Віцебскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1992), праф. (1995). Скончыў БПІ (1969). 3 1978 у Бел. політэхн. акадэміі (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па эканоміцы вьггвсці і транспарту, энергазберажэнні ў машынабудаванні, маркетынгу ў сферы вытвсці і паслуг.
    Тв.: Органнзацня техннческого обслужмвання н ремонта автомобнлей. Мн., 1988; Проектнрованне автотранспортных предпрнятнй н станцнй техннческого обслужнвання. Мн., 1997 (у сааўт.); Основы маркетннга. Мн., 2001; Логнстнка. Мн., 2001 (разам з М.М.Грыневічам, А.М.Цемічавым).
    ПАХАВАЛЬНЯ, мемарыяльнае арх. збудаванне для пахавання цела нябожчыка. Звычайна П. ставяць асобна, маюць уваход у сярэдзіну — склеп, радзей убудоўваюць у нефы ці крыпты культавых збудаванняў. Вызначаюцца разнастайнасцю кампазіцый (мастабы, грабніцы, піраміды, маўзалеі, калумбарыі, пантэоны, саркафагіў манументальнасцю, трываласцю буд. матэрыялаў. Розныя віды П. вядомы з глыбокай старажытнасці. На Беларусі пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., часта ўключаліся ў ансамблі палацаў і сядзіб. У архітэктуры П. адлюстраваліся асн. маст. стылі: барока — у Троіцкім касцёле в. Воўчын Камянецкага рна Брэсцкай вобл. (у 1938—87 тут знаходзілася пахавальня апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага), псеўдарус. стыль — фамільная П. Паскевічаў у комплексе Гомельскай капліцы, мадэрн — Мірская капліца, (П.