• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Стэльмах У. Васіль Пацехін // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; Н я фёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982. УІ.Няфёд. ПАЦЁШКІ, гл. Забаўлянкі.
    ПАЦЁШНЫЯ» вбЙСКІ, ваенныя атрады з маладых людзей і дзяцей (дваровых, конюхаў, добраахвотнікаўдваран), створаныя для «забаў» царэвіча Пятра (будучы рас. імператар Пётр I). У 1685 пабудавана спец. крэпасць —
    Пацешны гарадок. 3 1686 у «П.в.» залічвалі і сталых людзей. У 1687 (па інш. звестках у пач. 1690х г.) з «П.в.» сфарміраваны Праабражэнскі і Сямёнаўскі палкі, якія пазней сталі асновай рас. рэгулярнай арміі, у прыватнасці яе гвардыі, і апорай Пятра I у час дварцовага перавароту 1689.
    ПАЦЁМКІН Рыгор Аляксандравіч (24.9.1739, б. в. Чыжова Духаўшчынскага рна Смаленскай вобл., Расія — 16.10.1791), расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1774), святлейшы князь Таўрычаскі (1783), ген.фельдмаршал (1784). Вучыўся ў гімназіі Маскоўскага унта (1756—60). Служыў у коннай гвардыі (1760—68). Удзельнік дварцовага перавароту, у выніку якога прастол заняла Кацярына II (1762). 3 1769 удзельнік рас.тур. вайны 1768—74 (валанцёр, ген.маёр, ген.паручнік), вызначыўся ў многіх бітвах. 3 1774 фаварыт Кацярыны II. У тым жа годзе атрымаў тытул графа, званне ген.аншэфа, пасады чл. Дзярж. савета і віцэпрэзідэнта (з 1784 прэзідэнт) Ваен. калегіі. 3 1776 ген.губернатар Новарасійскай, Азоўскай і Астраханскай губ. У 1783 далучыў да Расіі Крым. Аддаваў вял. ўвагу каланізацыі стэпаў Паўн. Прычарнамор’я і будву на Чорным м. рас. ваен. і гандл. флатоў, ініцыіраваў заснаванне гарадоў Екацярынаслаў, Херсон, Мікалаеў, Севастопаль. У рас.тур. вайну 1787—91 камандаваў Екацярынаслаўскай арміяй, якая ў снеж. 1788 ўзяла тур. крэпасць Ачакаў, з 1789 — аб’яднанай Паўд. арміяй. У 1791 вёў у г. Ясы (сталіца Малдаўскага княства) мірныя перагаворы з туркамі (перапынены ў выніку смерці П.). Адзін з найбуйнейшых памешчыкаў Расіі. На Беларусі валодаў у 1774—83 мяст. Дуброўна, з 1776 — Крычаўскай воласцю, дзе былі заснаваны Крычаўская суднаверф і Крычаўскія мануфактуры. Па запрашэнні П. каля Крычава ў с. Задобра ў 1785—87 жыў англ. філосаф І.Бентам. У 1904—05 і 1917 імем П. наз. эскадраны браняносец (з 1907 лінейны карабель) рас. Чарнаморскага флоту, вядомы ўдзелам у рэвалюцыі 1905—07.
    Літ:. О прнватной жнзнп князя Потемкнна: Потемкннскмй праздннк. М., 1991; Лопатнн В.С. Потемкнн н Суворов. М., 1992; Ноанн Грозный. Петр Велмкнй. Меншнков. Потемкнн. Демвдовы: Бногр. очеркн. Челябннск, 1994. М.Г.Нікіцін.
    ПАЦІ (Patti) Адэліна (19.2.1843, Мадрыд — 27.9.1919), італьянская спявачка (каларатурнае сапрана). Муз. адукацыю атрымала пад кіраўніцтвам М.Стракоша. У 1859 дэбютавала на опернай сцэне ў НьюЙорку. Поспех прынеслі гастролі ў 1861 у тры «КовентГардэн» (Лондан). У Італіі выступала з 1866 (тр «Рэджа», г. Турын). У 1869—77 неаднаразова спявала ў Расіі. Апошняе выступленне ў 1914 у «Альбертхоле» (Лондан). Валодала незвычайным па прыгажосці тэмбру, чыстым, мяккім, эвонкім, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам, віртуознай тэхнікай.
    Сярод партый: Дэздэмона, Нінета, Разіна («Атэла», «Сароказладзейка», «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Маргарыта, Джульета («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.Гуно) і інш. І.Л.Чэбан.
    ПАЦІНА (італьян. patina), плёнка розных адценняў (ад зялёнага да карычневага), якая ўтвараецца на паверхні вырабаў з медзі, бронзы, латуні, пры акісленні металаў пад дзеяннем натуральнага асяроддзя або спец. апрацоўкі (пацініравання). П. засцерагае творы мастацгва ад карозіі, мае дэкар. значэнне. У сучаснай маст. практыцы выкарыстоўваецца як сроДак вобразнай выразнасці. Пацініраваннем наз. таксама афарбоўка «пад бронзу» твораў не з медных сплаваў, напр., гіпсавай скульптуры.
    ПАЦІР (грэч. poter чаша, кубак), літургічная пасудзіна для прычашчэння (еўхарыстыі) ў выглядзе чашы на высокай складанапрафіляванай ножцы (стаян) з
    Пацір. Канец 15 — пач. 16 ст.
    падножжам (паддон). Вырабляюць пераважна з каштоўных металаў і вырабных камянёў, упрыгожваюць каштоўнымі камянямі, перагародчатай эмаллю, чаканкай, гравіроўкай і інш. На П. змяшчаюць сімвалічныя выявы вінаграднай лазы, «Дрэва жыцця» (вобразы «Нябеснага царства», Хрыста, Усяленскай царквы і раю), Дэісус (вобразы святых заступнікаў). Форма і харакіар дэкору вызначаліся пануючым маст. стылем. Вядомы з 2 ст. На Беларусі выраб П. пашырны ў канцы 15—19 ст.
    ПАЦУКІ (Rattus), род млекакормячых сям. мышыных атр. грызуноў. Паводле розных класіфікацый, ад 65 да 280 відаў. Найб. колькасць відаў жыве ў трапічнай Азіі і Афрыцы ў разнастайных ландшафтах; пасяляюцца ў норах, у пабудовах. 3 чалавекам рассяліліся па ўсім свеце. Актыўныя пераважна на змярканні і ўначы. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў многіх хвароб жывёл і чала
    ПАЦЯРУХА 243
    века, у т.л. інфекцыйных. На Беларусі 2 сінантропныя віды: П. шэры, або свірнавы (R. norvegicus), і П. чорны (R. rattus).
    Даўж. цела да 30 см, хвост крыху карацейшы або даўжэйшы, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валаскамі. Усёедныя. Нараджаюць да 23 пацучанят 2—4 разы за год. Наносяць шкоду гаспадарцы: знішчаюць значную ч. ўраджаю (асабліва збожжавых культур), псу
    юць і засмечваюць харч. прадукты, прамысл. тавары, вырабы, мэблю і інш. Лабараторныя жывёлы. П. наз. таксама прадстаўнікоў шш. родаў з сям. мышыных. Э.Р.Самусенка.
    ПАЦЫ (у 15—16 ст. Пацавічы), магнацкі род герба «Газдава» ў ВКЛ. Паходзіць ад Паца Даўкшавіча, ад імя якога ўтварылася родавае прозвішча. У 15 ст. валодалі маёнткамі ў Лідскім, з 16 ст. — у Берасцейскім і Гарадзенскім пав., мяст. Магільна і Астравец, у пач. 17 ст. набылі Чартарыйск, Відзы, Галоўчын, Княжыцы і інш. Найб. вядомыя:
    Юрый Пацавіч (?—1505), маршалак гаспадарскі і намеснік ковенскі з 1480, ваявода кіеўскі (каля 1483—92), намеснік новагародскі з 1492, полацкі ў 1496—1501. Мікалай Ю р’е в і ч (?—1545 або 1546), лоўчы ВКЛ у 1509—42, падкаморы ВКЛ у 1527—42, ваявода падляшскі з 1543. Д а м і н і к (?—1579), кашталян смаленскі з 1571. Станіслаў (1525—88), падстолі ВКЛ з 1552, ваявода віцебскі з 1566. Павел (1530— 95), кашталян віцебскі з 1566, ваявода мсціслаўскі з 1578, кашталян віленскі з 1593. Ян (1550—1610), чашнік ВКЛ з 1581, ваявода менскі з 1600. С т а ф а н (1587—17.11.1640), пісар вялікі ВКЛ у 1615—30, рэферэндар свецкі ВКЛ у 1626—30, падскарбі надворны ў 1630, падскарбі вялікі з 1630, падканцлер з 1635, староста берасцейскі. К р ы штоф Зыгмунт (1621—10.1. 1684), харунжы вялікі ВКЛ з 1646, падканцлер з 1656, канцлер з 1658, староста ковенскі, пінскі. Узначальваў антырадзівілаўскую групоўку П., якая да сярэдзіны 1680х г. фактычна кіравала ВКЛ. Міхал Казімір (1624— 4.4.1682), чашнік ВКЛ у 1659, абозны вялікі з 1659, генеральны рэгіментар (камандуючы) войскамі ВКЛ у 1659 і
    1663, ваявода смаленскі і гетман вялікі з 1667, ваявода віленскі з 1669. Актыўны ўдзельнік вайны з Расіяй 1654—67, ваен. кампаній супраць Турцьй. Казімір Міхал (?—1719), пісар вялікі ВКЛ у 1683—1710, маршалак надворны ў 1708—09. К р ы ш т о ф Канстанцін (?—1725), пісар вялікі ВКЛ з 1710, кашталян полацкі з 1724, староста ковенскі, пінскі і дудскі. Міхал Ян (1730—кастр. 1787), ген.лейт. (1766 або 1767), удзельнік Радамскай канфедэрацыі 1767, маршалак літоўскі Барскай канфедэрацыі (1769). Юзаф (1736—13.3.1797), ген.м. (1757), удзельнік паўстання 1794, чл. Найвышэйшай літоўскай рады. Л ю двік Міхал (19.5.1780—31.8.1835), ген. брыгады ў польск. корпусе напалеонаўскай арміі (1812), ген. дывізіі (1814), граф французскай імперыі, сенатаркашталян Каралеўства Польскага з 1825, у час паўстання 1830—31 камандаваў корпусам, часовы галоўнакамандуючы (1830), сенатарваявода (1831), чл. Адм. рады ў Варшаве. Памёр у эміірацыі. Апошні з роду П.
    Літ.: Wolff J. Pacowie: Materyjaly historycznogenealogiczne. Pb., 1885.
    А.П.Грыцкевіч.
    ІІАЦЫЕНТ [ад лац. patiens (patientis) які пакутуе], асоба, якой аказваецца мед. дапамога.
    ПАЦЫФІЗМ (ад лац. pacificus міратворчы), антываенны міратворчы рух, які выступае супраць усіх войнаў, за раззбраенне. У аснове П. гуманіст. ідэя аб усеагульным братэрстве людзей. Асн. форма барацьбы за мір — перакананне і асабісты прыклад. Пацыфісты вядуць прапаганду, пераконваюць улады вырашаць ваен. праблемы шляхам перагавораў, адмаўляюцца ўдзельнічаць у любых насільных актах, арганізуюць масавыя акцыі, накіраваныя на мірнае ўрэгуляванне канфліктаў. П., які зыходзіць не столбкі з рэальнай паліт. практыкі, колькі з гуманіст. ідэалаў, нясе на сабе пэўны адбітак утапізму. Ен пашыраны ў розных пластах насельніцтва пераважна ў краінах Зах. Еўропы і Паўн. Амерыкі: інтэлігенцыі, рэліг. настроеных міратворцаў. моладзі і інш. Першыя пацыфісцкія аргцыі ўзніклі ў ЗША (1815) і Вялікабрытаніі (1816) як рэакцыя на напалеонаўскія і англаамерыканскую (1812—14) войны. У 1848 адбыўся 1ы міжнар. кангрэс пацыфістаў у Бруселі. Найб. развіцця П. дасягнуў.у 1880—90я г. Шматлікія міжнар. кангрэсы пацыфістаў заклікалі ўрады ўсіх краін да забароны войнаў, усеагульнага раззбраення і вырашэння міжнар. канфлікіаў іпляхам прымусовых трацейскіх судоў. Спробай увасобіць некаторыя ідэі П. стала дзейнасць Лігі Нацый (1919—46). Пасля 2й сусв. вайны некаторыя пацыфісцкія аргцыі ўключыліся ў Рух прыхільнікаў міру. У розныя часы віднымі дзеячамі П. былі або падзялялі яго ідэалы пісьменнікі Б. фон Зутнер, Л.М.Талстой, КБарбюс, палітыкі М.К.Гандзі, М.Л.Кінг і інш. Гал.
    вынік дзейнасці П. да канца 20 ст. ў тым, што ідэя мірнага вырашэння паліт. праблем заняла трывалыя пазіцыі ў свеце, міратворчы рух, які ўключае П., аказвае значны ўплыў на глабальную палітыку.
    Літ:. Пацнфнзм в нсторнл: Мден н двнження мнра. М., 1998.
    ГІАЦЬЕ (Pottier) Эжэн (4.10.1816, Парыж — 6.11.1887), французскі паэтпесеннік. Удзельнік і чл. Парыжскай камуны 1871. У 1871—80 у эміграцыі ў Англіі і ЗША. Літ. дзейнасць пачаў у 1830 у час рэв. падзей у Францыі. Аўтар «Інтэрнацыянала» (1871, апубл. 1877; пакладзены на муз. П.Дэгейтэрам, 1888), паэм «Парыжская камуна», «Рабочыя Амерыкі — рабочым Францыі», «Партыя рабочых» (усе 1877), паэт. збкаў «Юная муза» (1831), «Сацыяльнаэканамічныя вершы і сацыялістычныя рэвалюцыйныя песні», «Дык хто ж вар"ят?» (абодва 1884), «Рэвалюцыйныя песні» (1887). Яго вершы па форме і змесце — паліт. маніфесты, адметныя дынамізмам, экспрэсіўнасцю, спалучэннем патэтыкі і пафаснасці з сатырай і гратэскам. У сваёй творчасці сумясціў традыцыі П. Беранжэ і В.Гюго. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі Я.Купала, А.Александровіч, Я.Семяжон.