• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ІІАШКІН Юрый Андрэевіч (28.6.1933, г. Новая Ляля Свярдлоўскай вобл., Расія — 8.9.1992), бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1955). 3 1969 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў гісторыю рус. дарэв. тра ў Беларусі,
    248
    ПАШКОЎ
    міжнац. тэатр. сувязі, пытанні развіцця рус. і дзіцячага драм, траў Беларусі і інш. Аўтар працы «Рускі драматычны тэатр у Беларусі XIX ст.» (1980), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87).
    Тв.: Утварэнне прафесіянальнага рускага драматычнага тэатра ў Беларусі (канец XVIII ст. — 1863 г.) // Весці АН БССР. Сер. грамад навук. 1970. № 4; Драматургія А.М.Асгроўскага ў рускіх тэатрах Беларусі ў друтой палове XIX ст. (1860—1890 гг.) // Там жа. 1974. № 2; Да пытання аб вывучэнні тэатральнай культуры дакастрычніцкай Беларусі (відовііпчназабаўная драматургія ў рэпертуары рускага тэатра 1864—1900 гг.) // Там жа. 1977. № 3. Л.А.Лявонава.
    ПАШКбЎ Генадзь Пятровіч (н. 23.3.1948, в. Ліпавічы Чашніцкага рна Віцебскай вобл.), бел. паэт і публіцыст. Чл.кар. Міжнар. Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры
    Г.П.Пашхоў.
    (1996). Скончыў БДУ (1971). Працаваў на Бел. радыё, з 1972 у час. «Полымя» (з 1975 адказны сакратар, з 1979 намеснік гал. рэдакгара), з 1989 у апараце ЦК КПБ, з 1991 нам. гал. рэдакгара час. «Тэатральная Беларусь», гал. рэдактар «Цэнтральнай газеты». 3 1996 гал. рэдакгар выдва «Беларуская Энцыклапедыя». Друкуецца з 1967. У паэт. збках «Кляновік» (1975), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрыіпчы» (1986), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990) і інш. роздум пра будучыню, гісторыю і культуру роднага краю, сэнс чалавечага існавання, складанасць часу, асэнсаванне ўбачанага ў інш. краінах, заклапочанасць лёсам прыроды, тэма кахання. Паэзіі П. ўласцівы грамадз. пафас, філасафічнасць, асацыятыўнасць, спавядальнасць, разнастайнасць рытмікаінтанацыйных і вобразных сродкаў, багацце моўнай палітры. Лірыкадакумент. дзённік «Палескія вандроўнікі» (1998) — своеасаблівая падарожная трылогія, жывая гісторыя палескай зямлі, яе людзей, прыроды; дарожныя запісы «Дарога да акіяна» пра Паўд. Карэю. Аўтар кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), сцэнарыя дакумент. фільма «Я так люблю зямлю...» (паст. 1978) і інш. Піша для дзяцей: збкі «Дзяўчынка з блакігным мячыкам» (1986), «Пціч» (1992), «Зорнае поле» (1999). Перакладае з інш. моў. За кнігі паэзіі «Чырвоны жаваранак» (1977, пер. на рус. мову І.Бурсава)
    і «Дыстанцыя небяспекі» (1979) прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Крокі: Вершы, паэма. Мн., 1988; Журавінавы восграў. Мн., 1998.
    Літ.: Панчрнка П. Звонкі і чысты голас // 36. тв. Мн., 1983. Т. 4; Хвалей Я. Жаваранак маладой трывогі // Маладосць. 1982. №1;Марціновіч А. Без заспакоенасці // Там жа. 1984. № 4. А.В.Спрынчан.
    ПАШПАРТ (франц. passeport ад passe праход + port гавань), афіцыйны дакумент, які сведчыць асобу і грамадзянства яго ўладальніка. Паводде палажэння аб пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай урада ад 14.7.1993, П. выдаецца асобам, якія дасягнулі 16 гадоў і пражывалі на тэр. краіны на дзень прыняцця закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (18.10.1991) або набылі грамадзянства ва ўстаноўленым парадку. П. утрымлівае фотакартку, прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, дату і месца нараджэння, звесткі пра пол прад’яўніка, сямейнае становішча, месца жыхарства і інш., ідэнтыфікацыйны нумар. Са згоды грамадзяніна ў яго П. можа быць унесены запіс пра групу і рэзусфактар крыві. П. сведчыць асобу грамадзяніна ў межах краіны і за мяжой. Запісы зроблены на бел., рус. і англ. мовах. Алрача агульнаграмадзянскага П. існуюць дыпламат. і службовыя П. ГА.Маслыка.
    ПАШПАРТНАЯ СІСТЙМА. сукупнасць правіл, якія рэгулююць парадак уліку і перамяшчэння насельніцтва пры дапамозе ўвядзення адзінага дакумента, што сведчыць асобу, — пашпарта. Упершыню П.с. ўведзена ў СССР пастановай ЦВК і СНК 27.12.1932. Асн. прынцыпы, якія выкладзены ў палажэнні аб П.с., зацверджаным пастановай CM СССР 28.8.1974, захоўваюцца ў некаторых краінах СНД, у тл. ў Рэспубліцы Беларусь. Парадак пашпаргызацыі насельніцтва Беларусі рэгламентуецца адпаведным палажэннем, зацверджаным пастановай урада Рэспублікі Беларусь ад 14.7.1993 і ўнесенымі ў яго наступнымі зменамі і дапаўненнямі. Пашпарт пэўнага ўзору і зместу належыць прапісцы па месцы жыхарства грамадзяніна. Кантроль за выкананнем патрабаванняў П.с. ўскладзены на органы міліцыі. Парушальнікі П.с. прыцягваюцца да адм. адказнасці.
    ГЛ.Маслыка.
    ПАШТбВАЯ СЎВЯЗЬ, гл. Пошта.
    ПАШТбВАЯ ТЭ.ХНІКА тэхнічныя сродкі для выканання аперацый па прыёме, апрацоўцы, перавозцы і выдачы паштовых адпраўленняў (пісьмаў, бандэроляў, пасылак, перыяд. друку і інш.). У паштамтах і аддзяленнях сувязі (гл. Пошта) выкарыстоўваецца рознае абстйляванне, поштаапрацоўчыя машыны; для перавозак і ўнутрывытв. транспартавання падгговых грузаў існуюць папгговыя вагоны, аўтамабілісамапагрузчыкі, стужачныя канвееры, ланцуговыя пад’ёмнікі, кранбэлькі і інш.
    Ствараюцца аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі ўсіх відаў паштовых адпраўленняў.
    Да паштовага абсталявання адносяцца: машыны паштовакасавыя, маркіравальныя, для ўпакоўкі бандэроляў у пакеты, штэмпелявальныя апараты і каляндарныя штэмпелі, механізаваныя стэлажы і аўгаматызаваныя склады, прыстасаванні для абвязкі пасылак, аўгаматы для продажу паштовых картак, канвертаў і інш. Асн. віды поштаапрацоўчых машын: пісьмаразборачныя (для аўтам. вылучэння стандартных канвертаў і паштовах з патоку карэспандэнцыі), ліцовачнаштэмпелявальныя (для аўгам. устаноўкі пісьмаў і паштовак у аднолькавае становііпча, гашэння на іх знакаў паштовай аплатр і нанясення адбітка каляндарнага штэмпеля), устаноўкі дая сартавання бандэроляў, пасылак, пачкаабвязвальныя (для абвязкі пачкаў пісьмаў, газет, часопісаў), мешказашыўныя, наменклатурнаадрасавальныя (для друкавання суправаджальнай дакументацыі і нанясення адрасных найменняў на газеты і інш. адпраўленні, што дастаўляюцца падпісчыкам па адраснай сістэме). Першымі сродкамі П.т. былі паштовыя карэты (16 ст., Францыя і Расія) і паштовыя скрыні (сярэдзіна 17 ст.). 3 1839 пачалі выкарыстоўваць паштовыя вагоны, пазней — сродкі воднага, аўтамаб. і паветр. транспарту.
    ПАШТбвЫ ТРАКТ, гл. Тракт паштовы.
    ПАШЎТА Уладзімір Цярэнцьевіч (19.4. 1918, С.Пецярбург — 10.6.1983), расійскі гісторык. Чл.кар. AH СССР (1976), др гіст. н. (1960), праф. (1971). Скончыў Ленінградскі унт (1941). 3 1948 у Інце гісторыі AH СССР, з 1969 заг. секгара. Адначасова ў 1949—53 заг. аддзела час. «Вопросы нсторнн», з 1968 выкладаў у Маскоўскім абл. пед. інце, Маскоўскім гіст.архіўным інце. Даследаваў гісторыю эпохі феадалізму Расіі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, займаўся крыніцазнаўствам і гістарыяграфіяй. Адзін з аўтараў канцэпцыі ўгварэння ВКЛ, паводле якой у 1й пал. 13 ст. на тэр. сучаснай Літвы ўтварылася раннефеад. балцкая дзяржава, пгго ў сваім развіцці прайшла 3 этапы: канфедэрацыя зямель, потым іх саюз і раннефеад. манархія. Захоп. літ. феадаламі Беларусі лічыў пачаткам пераўтварэння невял. Літ. дзяржавы ў ВКЛ. Пісаў пра сінтэз грамадскага ладу Літвы са значна больш развітымі феад. інтамі Беларусі, але не прызнаваў за бел. землямі акгыўнай ролі ў стварэнні і развіцці ВКЛ. Падтрымліваў тэзіс пра іпматвяковае імкненне беларусаў да ўз’яднання з Расіяй.
    Тв.: Образованме Ллтовского государства. М., 1959; Древнерусское государство н его международное значенме. М., 1965 (у сааўт); Древнерусское наследне а нсторнческне судьбы восточного славянства. М., 1982 (разам з Б.М.Флорай, Г.Л.Хараіпкевіч); Русскне нсторнквэмнгранты в Европе. М., 1992.
    ПАШЧАСЦЕЎ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 4.2.1944, г. Іжэўск, Удмурція), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар серый «Мінск перадсвяточны», «3 жыцця адной часці» (абедзве 1968), «Палеская нафта»
    (1970), «Днём і ноччу» (1972), «Аўтагонкі» (1975), «Палескі пейзаж» (1977), «Вучэнні «Бярэзіна» (1978), «Алжыр» (1980), «Адноўленае Палессе» (1981), «Вясковыя замалёўкі» (1984), «Масква» (1988—90), асобных лістоў. Аформіў і стварыў ілюстрацыі да кніг «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М.Лынькова (1969), «Пучок жыгучкі» К.Крапівы (1973), «Прыгоды дзеда Міхеда» А.Астрэйкі (1974), «Тры аповесці пра Малыша і Карлсана» А.Ліндгрэн (1980), «Мы вучымся пісаць» М.Гурэвіч (1983), «Як Бог стварыў свет» У.Ліпскага (1993), буквары
    Н.Старажовай і Т.Шанько (1992), А.Клышкі (1999), Т.Ляшчынскай і Ю.Кісляковай (2000, у сааўг.), серыю «Аловак і Самадзелкін» У.Поснікава (1998) і
    інш. Творам характэрны выразнасць кампазіцыі, дакладнасць і маляўнічасць выяўленчай мовы. Н.П.Марчанка.
    У.Пашчасцеў. Трубная плошча. Масква. 1990.
    ПАШЫНСКАЕ АГАЛЕННЕ СТАРАЖЫТНЫХ РАЧНЫХ АДКЛАДАЎ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Размешчана за 150 м на ПнУ ад в. Пашына Аршанскага рна Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Уключае адклады позналедавікоўя паазерскага зледзянення (пяскі, жвір, галька); з’яўляецца апорным разрэзам. Ва ўступе I надпоймавай тэрасы ўскрываюцца адклады, багатыя выкапнёвымі рэшткамі жывёл — косці і зубы млекакормячых (15 відаў), ракавіны малюскаў (больш за 30 відаў), якія існавалі каля 15—10 тыс. гадоў назад, калі кліматычныя ўмовы дасягнулі найб. суровасці і пашырылася тундравая зона. В.Ф.Вінакураў.
    ПАШЫНСКІЯ ДВА ВАЛУНЫ геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Каля в. Пашына Аршанскага рна Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Першы валун буйназярністага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 2,5 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 7 м, аб’ём 6,8 м , маса каля 18 т. Другі валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі палявога шпату і гранатаў альмандзінаў, зернямі кварцу. Даўж. 3,1 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,4 м, у абводзе 8 м, аб’ём 9 м3.
    маса каля 22 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. В.Ф.Вінакураў. ПАШ^ННАЯ Вера Мікалаеўна (19.9. 1887, Масква — 28.10.1962), расійская актрыса, педагог. Нар. арт. СССР (1937). Дачка М.П.РошчынаІнсарава. Скончыла Маск. тэатр. вучылішча (1907). 3 1907 з перапынкам працавала ў Малым тры, у 1921—28 у Муз. студыі МХАТ, тры Корша і інш., у 1922— 23 удзельнічала ў замежных гастролях