Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ.: Л а з а р у к М.А. Сганаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968; Яго ж. Беларуская паэма ў друтой палавіне XIX — пачатку XX ст. Мн., 1970; А р о ч к a М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979; Жаков АГ. Современная советская поэма. Мн., 1981.
М.АЛазарук, Ж.С.Шаладонава, Р.М.Аладава (музыка).
ПАЙТЫКА (ад грэч. роіёбкё паэтычнае мастацтва), 1) у шырокім сэнсе — тое, пгго і тэорыя літаратуры (гл. ў арт. Літаратуразнаўства). 2) Раздзел літаратуразнаўства, у якім вывучаецца структура, асаблівасці і змястоўнасць літ. формы. 3) Сістэма спосабаў і сродкаў вобразнага адлюстравання свету ў іх змястоўнай, сэнсававыяўл. сутнасці, абумоўленая ідэйнай задумай мастака. П. падзяляецца на агульную (тэарэт.), функцыян. (апісальную) і гістарычную. Вылучаюць таксама параўнальную, пракгычную і сацыялагічную П. Агульная П. аперыруе агульнымі заканамернасцямі і элементамі лры як сістэмы: даследуе ўсе магчымыя спосабы маст. ўвасаблення аўтарскай задумы і законы суадносін розных творчых метадаў арганізацыі тэксту з літ. жанрам, відам, родам. Падзяляецца на 3 галіны, што вывучаюць гукавую, славесную і вобразную будову тэксту. Ф у н к цыянальная П. аналізуе эстэт. кампаненты твораў пэўнага ліг. кірунку, жанру ці перыяду творчасці пісьменніка (П. рамана, П. рамантызму, паэтыка М.Танка і інш.). Гістарычная П. вывучае рух і змену літ. форм у працэсе гіст. эвалюцыі, паходжанне і развіццё маст. сродкаў (эпітэт, метафара, метрыка верша і г.д.) у залежнасці ад сац.гіст. і літ. умоў, карыстаецца параўнальнагіст. метадам даследавання, імкнецца абагульніць вынікі сусв. літ. працэсу. Параўнальная П. займаецца тыпалагічным супастаўленнем спосабаў і сродкаў вобразнага адаюстравання свету дзвюма і больш нац. лрамі (напр., параўнальная метрыка ўсх.слав. верша), засноўваецца на параўнальнай стылістыцы, карыстаецца данымі перакладу мастацкага. Сацыялагічн а я П. даследуе ўздзеянне сац. факгараў на змену літ. форм. Практычн у ю П. складаюць розныя курсы і дапаможнікі па агульнай П., разлічаныя на шырокага чытача; задача яе — выхаванне паэт. культуры, азнаямленне з асновамі вершаскладання.
Першае сістэм. выкладанне П. даў Арысто
паянху 251
цель. Яго традыцыя развівалася ж нарматыўная П., што ўстанаўлівала стылістычныя прынцьты будовы маст. твораў (працы Гарацыя, Н.Буало, В.Традз'ьякоўскага, М.Ламаносава). Элементы нарматыўнасці П. распрацоўвалі пэўныя літ. кірункі і плыні (напр., П. сімвалістаў), асобныя паэты (П. А.Пушкіна). Да 18 ст. пераважала П. вершаваных (высокіх) жанраў. Значнымі ў яе развіцці сталі канцэпцыі Г.Лесінга (вызначыў паэзію як мастацтва, якое разгортваецца ў часе, у адрозненне ад выяўл. мастацтва), В.Гумбальта (разумеў мову як творчасць), рас. рэв. дэмакратаў (В.Бялінскага. М.Дабралюбава, М.Чарнышэўскага і інш.). У 19 ст. П. займалася «акадэмічная» навука (АВесялоўскі, АПатабня, С Шаввіроў). У 1920я г. ў П. пашырыліся сацыялагічная і фармальная школы. Першая з іх тлумачыла ўсе факты лры гіст. і сац.эканам. прычынамі; друтой уласцівы іманентнасць літ.знаўчага аналізу, спробы разглядаць мастацгва як прыём, асаблівым чынам арганізаваную мову, але асобныя прадстаўнікі фармальнай школы (Ю.Тынянаў, Б.Эйхенбаум, В.Шклоўскі і інш.) выявілі првінцыпы сюжэтаскладання, своеасаблівасць паэт. мовы як тыпу маўлення і інш. Ідэі фармальнай школы пазней ляглі ў аснову структурнай і лінгвістычнай П. Новым крокам у распрацоўцы праблем П. сталі працы В.Жырмунскага, В.Вінаградава, Дз.Ліхачова, М.Храпчанкі, М.Гаспарава і інш.
На Беларусі ў 16—18 ст. П. распрацоўвалі выкладчыкі брацкіх школ і езуіцкіх калегіумаў. Л.Зізаній у кн. «Грамматнка словенска...» (Вільня, 1596) упершыню ва ўсх.слав. лры сцісла падаў тэорыю пабудовы верша. М.Смаірыцкі ў кн. «Грамматнкн словенскня правмльная сннтагма» (Еўе, 1619) імкнуўся перанесці законы ант. (метрычнага) вершаскладання на ўсх.слав. паэзію. Найвыш. дасягненне тэарэтыкаліт. думкі Беларусі, Літвы і Полыпчы 17—18 ст. — праца М.Сарбеўскага «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер» (на лац. мове) і курс паэтыкі, у аснову якога ляглі лекцыі аўтара, прачытаныя ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Яго нарматыўная П. паяднала тэарэт. палажэнні эпохі Адраджэння і барока, вызначыла кірунак далейшага развіцця навукі пра лру і самой маст. лры на Беларусі. У кн. Ф.Пракаповіча «Пра мастацтва паэзіі» (Магілёў, 1786) абгрунтоўваліся прынцыпы класіцызму. Выказвалі свае думкі пра сілабатанічны верш Я.Чачот і пра нар. вершаскладанне І.Насовіч.
У пач. 20 ст. да пытанняў П. звярнуўся М.Багдановіч, меркаванні якога пра еднасць формы і зместу, суадносіны метра, рытму і рыфмы, нарыс пра санет маюць прынцыповае значэнне для тэорыі бел. вершаванага слова. Бел. функцыян. П. папоўнілася працамі АВазнясенскага («Паэтыка М.Багдановіча», 1926), Я.Барычэўскага («Тэорыя санета» і «Паэтыка літаратурных жанраў», 1927), даследаваннем У.Дубоўкі («Рыфма ў беларускай народнай творчасці», 1927). Пытанні П. закраналіся ў працах «Беларусы» Я.Карскага (вып. 1—7, 1903—22), «Гісторыя беларускай літаратуры» М.Гарэцкага (4е выд., 1926), «Пуціны беларускай літаратуры» (1924) і «Беларуская драматургія» (1927) І.Замоціна, «Нарысы гісторыі беларускай
літаратуры» М.Піятуховіча (1928), у даследаваннях па тэорыі рамана І.Акўшкі, публікацыях А.Бабарэкі і інш. 3 1960х г. сістэматычна вывучаюцца метрыка і рытміка верша (М.Грынчык, А.Кабаковіч, В.Рагойша, І.Ралько, В.Славецкі, В.Ярац). яго кампазіц. асаблівасці і слоўнапаэт. вобразнасць (І.Шпакоўскі, АЯскевіч), П. празаічных твораў (В.Жураўлёў), праблемы псіхааналізу ў лры (А.Матрунёнак), стылю (МАрочка. В.Бечык, Л.Гусева), рытмічнай аргцыі маст. тэксту (Яскевіч), маст. асаблівасцей фалькл. жанраў (Г.Барташэвіч, Н.Гілевіч, А.Ліс, Л.Салавей, А.Фядосік, І.Цішчанка, М.Янкоўскі). Выйшлі спец. даследаванні Гусевай. Кабаковіч, Рагойшы пра П. асобных пісьменнікаў, вучэбныя дапаможнікі па агульнай П. (І.Гутараў, М.Лазарук, А.Ленсу, А.Майсейчык, М.Палкін). Створаны літ.знаўчыя слоўнікі (Лазарук, Ленсу, А.Макарэвіч, Рагойша).
Як літ.знаўчая дысцыпліна П. стаіць на мяжы эстэтыкі, стылістыкі, літ.знаўства, мовазнаўства, выкарыстоўвае асобныя палажэнні матэматыкі, кібернетыкі, тэорыі інфармацыі, семіётыкі.
Літ.: Веселовскмй АН. Нсторнческая поэтнка. Л., 1940; Внноградов В.В. Спілмсгкка. Теорня поэтнческой речн. Поэтмка. М.. 1963; П о т е б н я АА Эстетнка н поэзнка. М., 1976; Поспелов Г.Н. Вопросы методологнн н поэтнкн. М., 1983; Рагойша В.П. Паэтыка М.Танка. Мн., 1968; Яскевіч А. Ад слова — да вобраза. Мн., 1968; Матрунёнак А. Пеіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане. Мн., 1972; Шпакоўскі I. Сгруктура вершаванага вобраза. Мн., 1972; Жураўлёў В., Шпакоўскі I., Яскевіч А Пытанні паэтыкі. Мн., 1974; Я н к о ў с к і М.А Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971; Я г о ж. Паэтыка беларускай народнай прозы. Мн., 1983; Гілевіч Н. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975; К о ў т у н В. Святло народнага слова. Мн., 1984. В.П.Рагойша.
ПАЯЛЬНАЯ ЛЯМПА, награвальная прылада з адкрытым накіраваным полымем. Полымя ўтвараецца на выха
Паяльная лямпа: 1 — рэзервуар для газы; 2 — ванначка для распальвання газы; 3 — труба; 4 — вентыль; 5 — помпа; 6 — заліўное прыстасаванне; 7 — паветраная пробка.
дзе трубы П.л. пры гарэнні сумесі пары вадкага паліва (бензіну, спірту, газы) з паветрам, прадукгы гарэння ўтвараюць выцягнуты факел. Найб. пашыраны П.л. фарсуначнага тыпу (гл. Фарсунка) з ёмістасцю рэзервуара да 2 л. Выкарыстоўваюцца для награвання рабочай часткі паяльніка і дэталей, расплаўлення прыпою ў працэсе пайкі, а таксама наіравання металу для праўкі, гібкі і інш., выдалення рэшткаў старога масла, фарбы, лаку з драўляных і метал. вырабаў і інш.
ПАЯЛЬНІК, інструмент для пайкі металаў і расплаўлення прыпою. Медная рабочая частка П. награваецца ад знешняй крыніцы цяпла (ад паяльнай лямпы і інш.). Форма, памеры і маса П. вызначаюцца тыпам паянага шва, канфігурацыяй і масай вырабу. Бываюць без пастаяннага падагрэву, з пада
Паяльнікі: 1 — газавы з падагрэвам адкрытым полымем; 2 — бензінавы з рэзервуарам для гаручага ў рукаятцы; 3 — электрычныя (звычайны і з фарсіраваным падагрэвам — паяльны пісталет).
грэвам полымем ці з электрападагрэвам (найб. пашыраны). Спец. від П. — ультрагукавы, у якім ваганні нагрэтага стрыжня разбураюць аксідную плёнку на паверхні паянага вырабу пад слоем прыпою. Асн. перавага — магчымасць бясфлюсавай пайкі. Выкарыстоўваюцца для пайкі і луджэння вырабаў са сталі, медзі і медных сплаваў, алюмінію (пераважна ультрагукавыя П.) мяккімі алавянасвінцовымі прыпоямі.
ПАЯНХУ, возера на У Кітая, у правабярэжнай частцы даліны р. Янцзы. Пл. 2,7 тыс. км2. Глыб. летам да 20 м (памеры і глыбіня рэзка вагаюцца, бо ў летнюю паводку частка сцёку ідзе ў р.
252 паяркаў
Янцзы). У П. ўпадае р. Ганьцзян. Суднаходства. Рыбалоўства.
ПАЙРКАЎ Васіль Данілавіч, рускі землепраходзец (17 ст.). У 1643—46 кіраваў атрадам (каля 130 чал.), які прайшоў ад Якуцка па рэках Лена, Алдан, Уур, Ганам і праз водападзел выйшаў да р. Зея і потым да р. Амур. Ад вусця Амура па Ахоцкім м. дасягнуў вусця р. Улья і адтуль праз горны хр. Джугджур, па рэках Мая 1 Алдан вярнуўся ў Якуцк. Сабраў каштоўныя звесткі аб прыродзе і насельніцтве Д. Усходу. Яго імем наз. гар. пасёлак у Рэспубліцы Саха (Якуція) у Расіі.
ПАЯСНЫ ЧАС, сістэма адліку часу па гадзінных паясах, што распасціраюцца ўздоўж мерыдыянаў з даўгатой, кратнай 15°. Нумарацыя 24 паясоў (ад 0 да 23) вядзецца з 3 на У ад Грынвіцкага
ПАЯСНЫ ЧАС
мерыдыяна. П.ч. у сумежных паясах адрозніваецца на 1 гадз. Межы часавых паясоў звычайна праводзяць па дзярж. і адм. граніцах, па рэках, хрыбтах і інш. Ва ўсіх пунктах, якія знаходзяцца ў межах аднаго пояса, лічыцца адзін і той жа час сярэдняга мерыдыяна дадзенага пояса. П.ч. уведзены ў 1883 у ЗША, у СССР — з 1919. Гл. таксама Дэкрэтны час, Мясцовы час.
ПАЯСНЫЯ ЦЭНЫ, цэны, дыферэнцыраваныя па паясах, кожны з якіх уключае некалькі адм.тэр. адзінак, мясцовасцей з падобнымі прыроднаэканам. ўмовамі вытвсці, рэалізацыі і спажывання асобных відаў прадукцыі; цэны аднаго і таго ж тавару, характэрныя для шэрагу рэгіёнаў.
ІІАЯСЫ ГЕАГРАФІЧНЫЯ, паясы фізікагеаграфічныя, паясы прыродныя, самыя вялікія шыро