• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    На Беларусі пад П. занята 1,7 млн. га, з іх палепшанай 1,1 млн. га, асушанай 0,78 млн. га. Прыродныя ўмовы і біякліматычны патэнцыял краіны спрыяюць стварэнню высокапрадукцыйнай П. практычна ва ўсіх рэгіёнах.
    Літ.: Баранова М.Е., Пнотраш к о Л.А, М у р а ш к о В.Г. Лутоводство н пастбніцное хозяйство. 2 нзд. Мн., 1980; Р у денко Е.В., М а р ч я у с к а с С.П., Башлаков Н.Ф. Эксплуатацня культурных пастбніц. Мн., 1982; Созданне н рацлональное нспользованне пастбшц. Мн., 1998.
    ІІАШАВІЦКІ КАМЕНЬ 3 ЯМКАМІ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). За 1 км на Пн ад в. Пашавічы Браслаўскага рна Віцебскай вобл., каля воз. Дрысвяты. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі з уключэннямі крышталёў палявога шпату. Даўж. 1,4 м, шыр. 1 м, выш. 0,4 м, у абводзе 4,3 м, аб’ём 0,3 м3, маса каля 0,8 т. Прынесены ледавіком каля 20— 18 тыс. гадоў назад з ПдУ Фінляндыі. Mae цэглападобную форму. На верхняй пляцоўцы захаваліся 11 выемак (глыб. да 3 см, у папярочніку да 5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. У старажьгтнасці меў культавае значэнне. В. Ф.Вінакураў.
    ПАШАВЫЯ КЛЯШЧЫ, гл. ў арт. Іксодавыя кляшчы.
    ПАІДАЛЫК (pa?alik), правінцыя або вобласць (эялет, санжак) у Асманскай імперыі пад кіраваннем пашы.
    ГІАШКАЎСКІ БОЙ 1943, бой партызан 6й Магілёўскай брыгады з ням.фаш. захопнікамі ў в. Пашкава Магілёўскага рна 11.2.1943 у Вял. Айч. вайну. У вё
    сцы размяшчаўся ням. гарнізон з 53м паліцэйскім батальёнам. Пасля папярэдняй падрыхтоўкі партызаны на чале з нач. штаба брыгады С.Г.СідарэнкамСалдаценкам праніклі ў размяшчэнне гарнізона, блакіравалі ўсе выхады з казармы, афіцэрскія будынкі, раззброілі салдат, знішчылі старшых афіцэраў, захапілі каравульнае памяшканне, шмат зброі, патронаў, медыкаментаў і інш. маёмасці. 180 салдат батальёна перайшлі да партызан.
    ІІАШКЕВІЧ Алаіза Сцяпанаўна, сапр. прозвішча Цёткі.
    ПАШКЕВІЧ Алесь (Аляксандр Аляксандравіч; н. 11.9.1972, в. Набушава Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік і літ.знавец. Канд. філал. н. (1998). Скончыў БДУ (1994). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», часопісах «Першацвет» і «Нёман». 3 1998 у БДУ. Друкуецца з 1989. Метафарычная, узвышаная паэзія П. напоўнена роздумам над складанымі пытаннямі нашага часу (зб. «Нябесная сірвента», 1994). У раманедакуменце «I дам табе вянок жыцця» (2000) расказаў пра малавядомыя старонкі нац.адраджэнскага і літ.грамадскага руху на Беларусі і паза яе межамі ў 1916—46. Даследуе бел. паэзію 1920х г., лру бел. замежжа.
    І.У. Саламевіч.
    ГІАШКЁВІЧ Анатоль Паўлавіч (н. 14.12.1954, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне робататэхнікі. Др тэхн. н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1977). 3 1977 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па метадах і алгарытмах шматкрытэрыяльнага сінтэзу манілуляцыйных і кіроўных сістэм прамысл. робатаў. Распрацаваў спец. прылады для сістэм лічбавага праграмнага кіравання робатаў.
    Тв.: Прнмененне управляюіцнх вычнслнтельных машмн. Мн., 1988 (у сааўт.); Автоматнзнрованное проектмрованме промышленных роботов м робототехнологнческнх комплексов для сборочносварочных пронзводств. Мн., 1996.
    ПАШКЕВІЧ Валянціна Мікалаеўна (н. 5.2.1916, г. Казельск Калужскай вобл., Расія), бел. педагог і лексікограф. Вучылася ў Віленскім унце (1935—39). У 1942 вывезена на работы ў Германію, з 1946 у бел. лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце каля Браўншвайга. 3 1949 у Таронта (Канада). Займалася выкладчыцкай працай. Склала «Першую чытанку пасля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў» (Кліўленд, 1968). Аўтар падручніка «Беларуская мова» (т. 1—2, Таронта, 1974—78) — адзінага сістэматычнага і найб. поўнага курса бел. мовы для навуч. мэт паза межамі Беларусі. У дадатку да падручніка змешчаны бел.англ. і англабел. слоўнікі (кожны да 9 тыс. лексічных адзінак). Падрыхтавала вял. (каля 50 тыс. слоў) «Ангельскабеларускі слоўнік». Апублікавала арт. «Навучаньне беларускае мовы ў англамоўным асяроддзі» (1983). Р.М.ЖукГрышкевіч.
    ГІАШКЁВІЧ Васіль Васілевіч (10.1. 1857, в. Сямёнавічы Уздзенскага рна Мінскай вобл. — 14.7.1939), бел. і
    расійскі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навук. садоўніцтва на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1935). Др біял. і с.г. навук (1934). Скончыў Пецярб. унт (1882). 3 1894 у дэпартаменце земляробства Мінва земляробства і дзярж. маёмасцей, з 1922 праф. Ленінградскага с.г. інта. Навук. працы па вывучэнні пладовых культур і
    В.В.Пашкевіч.
    Н Е.Пашкевіч
    С.АПашкевіч.
    іх роданачальных форм, біялогіі цвіцення і плоданашэння, падборы апыляльнікаў. У 1926—31 кіраваў абследаваннем садоў на Беларусі, зборам і сістэматызаваннем мясц. сартоў. Даў пачатак пародасартавому раянаванню пладоваягадных культур, культываванню лек. раслін на Беларусі.
    Тв..: йзбр. соч. по плодоводству. М., 1959.
    ПАШКЕВІЧ (Paszkiewicz) Генрык (10.3. 1897, г. Лодзь, Полыпча — 8.12.1979), польскі гісторык. Чл.кар. Польскай АН у Кракаве (1945), др габілітаваны (1927), праф. надзвычайны (1939). Вучыўся ў Варшаўскім унце, з 1928 выкладаў у ім, адначасова ў 1934—39 выкладчык, пасля заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі Вольнага польскага унта ў Варшаве. Удзельнік Польскай кампаніі 1939, да 1945 вязень канцлагера Мурнаў. 3 1948 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У 1948—69 узначальваў кафедру сярэдневяковай гісторыі Польскага унта ў замежжы. Працы па гісторыі ВКЛ, палітыцы Полыйчы ў адносінах да Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі перыяду феадалізму: «Руская палітыка Казіміра Вялікага» (1925), «Ягелоны і Масква. Т. 1. Літва і Масква ў ХПІ і XIV ст.» (1933), «Утварэнне рускай нацыі» (1963) і інш. Склаў на лац. мове і выдаў «Рэгесты крыніц да гісторыі Літвы са старажытных часоў да уніі з Польшчай. Т. 1. Да 1315 г.» (1930).
    ІІАШКЕВІЧ Людміла Антонаўна (н. 19.3.1946, Мінск), бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Др мед. н. (1997), праф. (2000). Скончыла Мінскі мед. інт (1968). 3 1975 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1996 нам. дырэктара). Навук. працы па захворваннях і пашкоджаннях апорнарухальнага апарату, касцявой анкалогіі.
    Тв.: Особенностн даагностмхн опухолей позвоночннка // Мед. новосга. 1996. № 11; Днагностнка опухолей позвоночнмка (разам з
    І.Р.Варановіч) // Вестн. травматологмв м ортопеднл. 1997. № 3.
    ПАШКІВІЧ Мікалай Арсенавіч (20.5. 1936, в. Гарадзішча Мядзельскага рна Мінскай вобл. — 14.3.1972), бел. літаратуразнавец, краязнавец, педагог. Скончыў БДУ (1963). Працаваў настаўнікам, нам. дырэкгара Сваткаўскай СШ Мядзельскага рна. Узначальваў літаб’яднанне пры газ. «Нарачанская зара» (г. Мядзел). Пісаў вершы, літ.знаўчыя артыкулы. Выдаў кн. «3 вопыту работы
    літаратурнага гуртка...» (1968) пра работу школьнага гуртка бел. лры, у пасяджэннях якога прымалі ўдзел бел. пісьменнікі (Я.Брыль, В.Быкаў, У.Караткевіч, І.Навуменка, М.Танк і інш.). Памяці П. прысвечаны аповесць Быкава «Абеліск», верш А.Лойкі «Каліны», карціна А.Пупко «Памяць», раздзел экспазіцыі ў Мядзельскім музеі народнай славы.
    Літ.: Жук В. Сцежка застаецца людзям // Маладосць. 1981. № 9. Г.А.Каханоўскі.
    ПАШКЕВГЧ Міхаіл Фёдаравіч (н. 12.8.1939, в. Зацішша Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БПІ (1967). 3 1967 у Магілёўскім машьшабуд. інце (у 1977—84 і з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах распрацоўкі новых тыпаў лланетарных шарыкавых і ролікавых перадач і тэхнал. метадаў павышэння іх тэхн. ўзроўню.
    Тв:. Новые внды планетарных шарнковых н ролнковых редукторов. Мн., 1990; Планетарные шармковые м ролнковые редукторы н нх нспытанмя. Мн., 1992 (разам з В.В.Герашчанкам).
    ГІАЕЦКЕВІЧ Нічыпар Еўдакімавіч (н. 12.12.1924, в. Філістава Талачынскага рна Віцебскай вобл.), бел. крытык і літ.знавец. Канд. філал. н. (1970). Засл. работнік культ. Беларусі (1974). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Віцебскі пед. інт (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1960). Працаваў у рэдакцыях газет (у 1961—69 рэд. газ. «Літаратура і мастацтва»), з 1974 нам. дырэкгара Інта лры АН Беларусі, у 1979—87 гал. рэдакгар кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1943. Аўтар кніг пра пасляваен. бел. прозу «На шырокіх шляхах жыцця» (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «На эпічным напрамку» (1969), артыкулаў пра творчую індывідуальнасць
    пашкін	247
    А.Адамовіча, Я.Брыля, І.Мележа, І.Навуменкі 1 інш.
    ІІАІПКЕВІЧ Сцяпан Апанасавіч (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1945). 3 1940 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантоннамаставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.
    ПАШКЁВІЧ Ян Казімір, бел. паэт 1й пал. 17 ст. Біягр. звестак не захавалася. Паходзіў, відаць, са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Вядомы адзіны яго верш «Полска квітнет лаціною...» (датаваны 1621, апубл. 1842), у якім выявіліся асаблівасці сілабатанічнага вершаскладання. Твор П. — узор грамадз., патрыят. лірыкі. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім і культ. жыцці Вял. кн. Літ., ганарыцца міжнар. славай свайго народа, верыць у яго бессмяротнасць. Як сведчаць змест, паэт. форма і мова верша, аўтар быў чалавекам свецкім, высокаадукаваным, патрыятычна настроеным бел. шляхціцам або мешчанінам. Твор захаваўся ў Слуцім спісе Статуга ВКЛ 1529. У ім змеіпчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы інш. асоб, якія сведчаць, што ў 1й пал. 17 ст. рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш.
    Літ.: Грынчык М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973. С. 48—50; Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. С. 23—29. S.A. Чамярыцкі.
    ПАШКІН Пётр Іванавіч (14.8.1888, в. Малая Князеўка Калінінскага рна Саратаўскай вобл., Расія — 3.4.1960), удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Бакінскае мараходнае вучылішча (1908). 3 1909 на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. У 1ю сусв. вайну на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. Удзельнік лядовага паходу Балт. флоту (1918) з Гельсінгфорса ў Кранштат. 3 вясны 1919 на Зах. фронце. У жн.—вер. 1919 нач. Прыпяцкай ваеннай флатыліі, удзельнік баёў за Тураў, ДавыдГарадок, Петрыкаў. 3 кастр. 1919 у Дняпроўскай ваеннай флатыліі (Гомель). Пасля грамадз. вайны на Чарнаморскім флоце. У 1930—47 на адм. рабоце ў гандл. флоце СССР.