• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    тназанальныя падраздзяленні геаграфічнай абалонкі. Характарызуюцца асаблівасцямі рэжыму цяпла і вільгаці, цыркуляцыі паветраных мас [гл. Кліматычныя паясы (зоны)], рытмікай біягеахім. і геамарфал. працэсаў, вегетацыі расліннасці, складам глеб, расл. покрыва, жывёльнага свету і інш. Кліматычныя факгары ў межах пояса могуць рэзка адрознівацца, што дазваляе вылучаць унутры кожнага пояса зоны геаграфічныя і падзоны. На канфігурацыю П.Г., іх памеры ўплываюць аддаленасць ад акіянаў (вылучаюцца секгары: прыакіянічны, унутрымацерыковы і пераходны паміж імі), рэльеф (вышынная пояснасць). марскія цячзнні. На сушы вылучаюць экватарыяльны пояс, па 2 (у Паўн. і Паўд. паўшар’ях) субэкватарыяльныя паясы, трапічныя паясы, субтрапічныя паясы, умераныя паясы; у высокіх шыротах Паўн. паўшар’я размяшчаюцца субарктычны пояс і арктычны пояс, у Паўд. паўшар’і — адпаведна субантарктычны пояс і антарктычны пояс.
    П.г. існуюць і ў Сусветным ак., дзе ім уласціва большая аднароднасць.
    ПАЯЦ (італьян. pagliaccio ад paglia салома), 1) камічны персанаж старадаўняга нар. італьян. тэатра. 2) Клоун у цырку, балагане. 3) У пераносным сэнсе — чалавек, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоун.
    ПЕАНАЖ (ад ісп. peon падзёншчык, батрак), адна з форм даўжніковай (кабальнай) залежнасці непасрэдных вытворцаў (пераважна сялян) ад памешчыка або прадпрымальніка. Зарадзілася ў 2й пал. 16 ст., захавалася як перажытак у асобных краінах Лац. Амерыкі, Азіі, Афрыкі і інш.
    ГІЕБРЫНА ПЧОЛ, тое, што назематоз пчол.
    ПЕГАС, у старажытнагрэчаскай міфалогіі чароўны (часта крылаты) конь, які
    нарадзіўся з крыві або з тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. П. узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу грамы і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі П. герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў крылатую пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта П. выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну (грэч. «конская крыніца»), вада якой надае натхненне паэтам. Адсюль выраз «асядлаць П » — стаць паэтам.
    ПЕГАС (лац. Pegasus), экватарыяльнае сузор’е неба; адно з самых вялікіх сузор’яў. Найб. яркія зоркі 2,4; 2,4; 2,5; 2,8; 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6й зорнай велічыні. 3 яркія зоркі П. разам з зоркай а Андрамеды ўтвараюць фігуру, падобную на квадрат. Паблізу зоркі X знаходзіцца радыянт метэорнага патоку Пегасід (назіраецца штогод 19—31 ліп.). На тэр. Беларусі відаць у жн.—кастрычніку. Гл. Зорнае неба.
    ПЕГМАТЫТ [ад грэч. pegma (pegmatos) змацаванне, сувязь], светлаафарбаваная буйназярністая вывергнутая (пераважна жыльная) горная парода. Найб. пашыраны гранітныя П. кіслага саставу, складзеныя з кварцу, мікракліну, кіслага плагіяклазу і слюд. Харакгэрны заканамерныя графічныя прарастанні мікракліну кварцам, т. зв. пегматытавая структура, што абумовіла назвы «пісьмовы іраніт», «графічны пегматыт», «яўрэйскі камень». Крышталізуецца на заключных стадыях фарміравання інтрузіўных масіваў. Залягае ў выглядзе даек, жыл, лінзаў, гнёздаў, слупоў. 3 П. звязаны радовішчы рэдказямельных мінералаў, слюды, кварцу, каштоўных камянёў, керамічнай сыравіны.
    ПЕГУ. горад на Пд М’янмы, на р. Пегу. Цэнтр адм. вобласці Пегу. Засн. у 573. Каля 100 тыс. ж. (1999). Рысаачышчальныя, дрэваапр. прадпрыемствы. Маст. промыслы (бронза, кераміка). Месца паломніцтва будыстаў. Арх. помнікі 15—18 ст., у тл. самая высокая ў краіне пагада Шуэмаўдау (выш. 115 м). У 1930 П. моцна разбураны землетрасеннем.
    ПЕДАГОГІКА 253
    ПЕДАБІЁНТЫ (ад грэч. pedon глеба + біёнт), арганізмы, якія жывуць у глебе. Уваходзяць у састаў літабіясферы і фітабіясферы. Многія П. адносяцца да амфібіёнтаў.
    ПЕДАГАГІЧНАЯ ПСІХАЛбгіЯ, галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці развіцця чалавека ў працэсе навучання і выхавання, распрацоўвае псіхал. асновы гэтага працэсу. Як самастойная галіна ведаў пачала складвацца ў сярэдзіне 19 ст., а інтэнсіўна развівацца з 1880х г. Тэрмін прапанаваў П.Ф.Капцераў у 1874. У струкгуру П.п. ўваходзяць: псіхалогія выхавання (вывучае змест матывацыйнай сферы асобы дзіцяці, яе накіраванасць, каштоўнасныя арыентацыі, маральныя ўстаноўкі, адрозненні ў самасвядомасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў розных умовах і інш.); псіхалогія навучання (даследуе развіццё пазнавальнай дзейнасці асобы ва ўмовах сістэматычнага навучання); псіхалогія н а с т а ў н і к а (вывучае псіхал. аспекгы фарміравання прафес. пед. дзейнасці і тыя асаблівасці асобы, якія спрыяюць або перашкаджаюць гэтай дзейнасці). Вынікі псіхолагапед. даследаванняў выкарыстоўваюцца пры канструяванні зместу і метадаў адукацыі, стварэнні вучэбных дапаможнікаў, распрацоўцы сродкаў дыягностыкі і карэкцыі псіхічнага развіцця асобы. Гл. таксама Псіхалогія.
    Літ:. С т о у н с Э. Пснхопедагогнка: Пер. с англ. М., 1984; Менчннская Н.А. Проблемы ученпя н умственпого развкгмя школьнмка. М., 1989.
    ПЕДАГАГІЧНЫЯ ВУЧЫЛІШЧЫ, сярэднія пед. навуч. ўстановы, якія рыхтуюць кадры для ўстаноў Мінва адукацыі (школ, дзіцячых садоў, ПТВ). Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях: педагогіка і методыка пач. навучання (настаўнікі пач. класаў), педагогіка і псіхалогія дашкольная, музыка і спевы (выхавальнікі дашкольных устаноў), бел. мова і лра, замежная мова, працоўнае навучанне, пазашкольная і пазакласная выхаваўчая работа, педагогіка сацыяльная. Засн. ў 1921, да 1937 наз. пед. тэхнікумамі. На Беларусі ў 1921 былі 3 пед. тэхнікумы, у 1930/31 навуч. г. — 18, у 1940/41 навуч. г. — 26 П.в., у 1944/45 і ў 1967—70 навуч. гадах адпаведна 23 і 9. 3 1990х г. некат. П.в. рэарганізаваны ў пед. каледжы. Існуюць таксама індустрыяльнапед. каледжы, якія разам з прафесіянальнай адукацыяй даюць пед. веды і рыхтуюць майстроў для ПТВ. У П.в. і каледжы прымаюцца асобы з сярэдняй і базавай адукацыяй. Тэрмін навучання адпаведна 3 і 4 гады. У індустрыяльнапед. каледжы — пасля заканчэння ПТВ (тэрмін навучання 3 гады). У 1999/2000 навуч. г. ў Беларусі 7 П.в. (Ваўкавыскае, Горацкае, Гродзенскае, Лідскае, Лоеўскае, Пінскае, Рагачоўскае), 11 пед. каледжаў (Аршанскі, Баранавіцкі вышэйшы, Барысаўскі, Гомельскі музычнапед., Магілёўскі, 2 мінскія, Нясвіжскі, По
    лацкі, Рэчыцкі, Салігорскі), 3 індустрыяльнапед. каледжы (Віцебскі, Мінскі, Пінскі), у якіх больш за 17 тыс. навучэнцаў. І.М.Раманава. ПЕДАГАГІЧНЫЯ ІНСТЫТЎТЫ. вышэйшыя навуч. ўстановы для падрыхтоўкі настаўнікаў агульнаадук. і спец. школ, лагапедаў, выхавальнікаў дашкольных устаноў. На Беларусі працуе Мазырскі педагагічны інстытут. Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўскі П. і пачынаючы з 1969 паступова атрымалі статус унтаў (гл. адпаведныя арт.). Мінскі П.і. пераўтвораны ў Беларускі педагагічны універсітэт, а Мінскі П.і. замежных моў — у Мінскі лінгвістычны універсітэт.
    ПЕДАГАПЧНЫЯ ТАВАРЫСТВЫ, гра мадскія аргцыі асветнага, навук., дабрачыннага, місіянерскага харакгару. Узніклі ў Расіі ў канцы 18 — пач. 19 ст. Мелі на мэце пашырэнне пісьменнасці і асветы, удзел у распрацоўцы акгуальных праблем тэорыі і пракгыкі лавучання і выхавання, садзейнічанне розным відам пазашкольнай, жаночай і прафесійнай адукацыі. На Беларусі П.т. ўзніклі ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Віцебску (1897), Мінску (1901), Магілёве (1901), Брэсце і Гродне (1907). Магілёўскае П.т. мела філіялы ў Быхаве, Гомелі, Горках, Калінкавічах, Мсціславе, Оршы, Рагачове, Чавусах і Чэрыкаве (1909—10). Твы займаліся распаўсюджваннем метадаў і прыёмаў навучання і выхавання, перадавых пед. ідэй, абменам вопытам выкладчыцкай працы, папулярызацыяй падручнікаў і дапаможнікаў, павышэннем кваліфікацыі настаўнікаў. У пач. 20 ст. некат. твы выдавалі часопісы: «Педагогйческое дело», «Белорусскйй учйтель» і «Белорусскйй учйтельскйй вестнйк». У 1972 створана рэсп. П.т. У канцы 1980 — пач. 1990х г. узніклі новыя твы, якія займаюцца пытаннямі беларускамоўнага навучання і выхавання, рознымі аспектамі пед. дзейнасці: Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны (з 1989), Гарадскі бацькоўскі кт беларускамоўных школ і класаў Мінска (з 1988), Бел. асацыяцыя дырэктараў школ (з 1989), Асацыяцыя бел. настаўнікаў (з 1991), Тва бел. школы (з 1996) і інш.
    А.Ю.Лозка, М.Р.Марчанка.
    ПЕДАГЕНЁЗ [ад грэч. pais (paidos) дзіця + ... генез], форма партэнагенезу, пры якой неаплодненыя яйцаклеткі, што даюць пачатак новаму пакаленню, развіваюцца яшчэ ў целе лічынак. Уласцівы некат. беспазваночным жывёлам (жукі, мухі, марскія ракападобныя і інш.). Напр., у галіц лічынкі, якія ўтвараюцца ў целе мацярынскай лічынкі, спачатку жывяцца яе тканкамі як эндапаразіты, потым разрываюць кутыкулу і пераходзяць да свабоднага жыцця. Пасля некалькіх пакаленняў педагенет. лічынак паяўляюцца лічынкі, што даюць дарослых самцоў і самак, з аплодненых яец якіх зноў развіваецца першае пакаленне педагенет. лічынак. П. —
    прыстасаванне, якое кампенсуе недастаткова высокую пладавітасць дарослых форм, што рассяляюцца пасіўна.
    Р.Г.Заяц.
    ПЕДАібгіКА (грэч. paidagogike літ. дзетаваджэнне), навука, якая даследуе працэс мэтанакіраванага развіцця і фарміравання ва ўмовах яе выхавання, адукацыі і навучання; навуч. прадмет сярэдніх спец. і вышэйшых навуч. устаноў, якія рыхтуюць настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў. Вывучае аб’екгыўныя сувязі паміж развіццём асобы і знешнімі факгарамі (выхаванне, асвета, навучанне), распрацоўвае тэорыю і методыку выхавання. Разглядае фарміраванне асобы ў асн. сферах яе жыццядзейнасці (сям’я, калекгыў, грамадства і інш.). Уключае пед. навукі: агульную П., пераддашкольную, дашкольную, школьную, сямейную, спецыяльную, лараўнальную, вытворчую, прафтэхпадрыхтоўчую, вышэйшай школы, ваенную, спартыўную, інжынерную, сацыяльную, андрагогіку (тэорыя і практыка выхавання і адукацыі дарослых), гісторыю П. і інш.
    Як сістэма фарміравання асобы П. пачала складвацда ў стараж. дзяржавах (Грэцыя, Рым, Егіпет, краіны Усходу), калі з'явіліся ўстойлівыя погляды на выхаванне, якія адлюстроўвалі менталітэт народаў, іх сац. склад, характар выгвсці, погляды на дабро і зло. Як асобная навука вылучылася з сістэмы філас. ведаў у пач. 17 ст. Першае абагульненне пед. вопьггу зрабіў ЯА.Каменскі. У працы «Вялікая дыдакгыка» ён разгледзеў асн. праблемы адукацыі і выхавання, упершыню падкрэсліў прынцыпы дыдактыкі і асновы прыродазгоднага выхавання дзіцяці, заклаў базіс класнаўрочнай сістэмы навучання ў школе. Уклад у П. зрабілі БржЛок, Ж.Ж.Русо, \Х.Песталоці, І.Ф.Гербарт, К.Дыстэрверг і інш.; у Расіі — К.Дз.Ушыажі, В.І.Вадавозаў, МХПірагоў, Дз.Дз.Сямёнаў, В.П.Астрагорскі, П.Ф.Лесгафт, ЛМ.Талстой, П.Ф.Капцераў, К.М.Вентцэль і інш.