• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У аснове гар. плана — геам. планіроўка г. Даду, удасканаленая ў 1403—21. У 12 ст. меў прамавугольную планіроўку, быў падзелены на 2 роўныя ч. цэнтр. магістраллю (захаваліся рэшткі глінабітных сцен і фундаментаў будынкаў). У 13—14 ст. П. складаўся з «унутранага горада» (паслядоўна размешчаныя адзін у адным і абнесеныя сценамі «забаронены горад» і «імператарскі горад» з пл. і брамамі Цяньаньмынь) і ўласна горада (жылыя і гандл. кварталы, абнесеныя глінабітнымі сценамі, абліцаванымі цэглай, з брамамі і бастыёнамі). Усе 3 часткі аб'яднаны сістэмай палацавых, храмавых і інш. збудаванняў, якія ўтвараюць т.зв. ансамбль пекінскай восі. у цэнтры якога «забаронены горад» з комплексам імператарскага палаца (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны). На Пд яго завяршае арх. комплекс «Храм неба» (Цяньтань, 1420—1530, перабудаваны ў 18—19 ст.) з гал. будынкамратондай Цыняньдзянь («Храм малітвы за багаты ўраджай»), Каменная тэраса злучае Цыняньдзянь з храмам Хуанцюн'юй («Зала нябеснага скляпення», 1530), абнесеным круглай цаглянай сцяной і 3ярусным мармуровым алтаром Хуаньцю («Алтаром неба»), Да 1553 сцяной была абнесена паўд. частка прыгарада П. («знешні горад» — крывыя вузкія вуліцы з глінабітнымі ці драўлянымі пабудовамі). Непаўторнасць гораду надаюць пейзажныя паркі — Бэйхай, які размешчаны на беразе аднайм. возера («Паўночнае мора») і на в^ве Цюнхуадао. На востраве знаходзяцца: ламаісцкая пагада Байта («Белая пагада») і храм Байтасы («Храм Белай пагады», цяпер Юн’аньсы, «Храм вечнага спакою», абодва 1651), храм Шан’іньдзянь («Храм крыніцы дабрыні», канец 17 — пач. 18 ст.) на кубічным пасгаменце з багата дэкарыраванымі сценамі, паўкруглы будынак Юэгулоў («Сховішча ўзораў старажытнай пісьменнасці», 495 каменных пліт з каліграфічнымі надпісамі). За возерам у паўн. частцы парку павільёны Улунцін («Павільёны пяці драконаў», 1522— 66), Ваньфалоў («Церам дзесяці тысяч Буд», 18 ст.), сцены Цзюлунбі («Сцяна дзевяці драконаў», 17 ст., выкладзена каляровымі паліванымі пліткамі з выявамі драконаў) і Тэінбі («Жалезная сцяна», аздобленая мудра
    гелістымі ўзорамі). Каля паўн. варот парку — Туаньчэн («Круглы гарадок»), абнесены сцяной. У ім альтанка Юйвэнцін і храм Чэнгуандзянь (1746). Вылучаюцца паркі Цзіншань («Гара прыгожага віду»), ці Мэйшань («Вугальная гара»), Іхэюань («Парк ціхамірнага адпачынку») з галерэяй Чанлан. Сярод інш. арх. помнікаў П.: храмы Утасы (1473) з 5 мармуровымі 11 і 13яруснымі пагадамі на п’едэстале, «уляндзянь» («бязбэлечны храм», 1534), Таймяо («Храм памінання продкаў», 1420, перабудаваны ў 1544, цяпер частка Палаца культуры працоўных); у парку імя Сунь Ятсена — Шэцзітань («Алтар божастваў зямлі і злакаў», 15 ст.); ламаісцкі манастыр Юнхэгун (18 ст.). На ўскраіне П. — коміілекс пахавальных збудаванняў імператараў Шысаньлін («13 грабніц», 15—17 ст.), храм Біюньсы (14 ст., перабудаваны ў 18 ст.) і інш. 3 2й пал. 20 ст. П. рэканструюецца паводле генплана (1954—58). Створаны адм.паліт. цэнтр горада з гал. плошчай Цяньаньмынь, на 3 і У якой узведзены будынкі Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў, музеяў кіт. рэвалюцыі і гісторыі Кітая (абодва 1959).
    Літ:. К а п н ц а Л.Л. Древннй город Пеклн. М., 1962. В.У.Адзярыха (гісторыя). ГІЕКІНСКАЯ КАПЎСТА, гл. ў арт. Капуста.
    ПЕКІНСКАЯ ПАРбДА к а ч а к. Выведзена ў Кітаі ў 17 ст., у СССР завезена ў 1925. Парода мяснога кірунку.
    Птушка буйная, тулава прыпаднятае, шырокае, галава вял., дзюба аранжаважоўтая. Крылы невялікія, шчыльна прылягаюць да тулава. Хвост прыўзняты. Ногі невысокія.
    Пекінская парода качак.
    аранжавачырвоныя. Апярэнне белае, з крэмавым адценнем. Маса качараў 3,6—4,2, качак 3,4—3,9 кг. Сярэдняя яйцаноскасць за год — 130—150 яец. Асн. парода для вытвсці
    пекінскія 259
    мясных качанят, якія ў 60сугачным узросце важаць да 2,5 кг.
    IIEK1HCK1 ТРАКТАТ 1860, расійскакітайскі дагавор. Падпісаны 14 ліст. ў Пекіне. Пацвердзіў і развіў Айгунскі дагавор 1858 і Цяньцзіньскі трактат 1858. Усталяваў усх. рас.кіт. граніцу па рэках Амур, Усуры, Сунгача, воз. Ханка і далей па гарах да р. Тумыньцзян. Вызначыў рас.кіт. граніцу ў Сіньцзяні (канчаткова вызначана Пецярбургскім дагаворам 1881). Уводзіў бязмытны рас.кіт. гандаль на ўсім працягу рас.кіт. мяжы, Расія атрымала права на прызначэнне рас. консулаў у гарады Кашгар і Ургу.
    ІІЕКІНСКІ УНІВЕРСГГЭТ, адна са старэйшых і буйнейіпых ВНУ Кітая. Засн. ў 1898 як Вышэйшая школа, з 1911 П.у. У час нац.вызв. вайны 1937—45 знаходзіўся ў эвакуацыі ў г. Куньмін. У выніку рэарганізацый у 1945, 1952, 1977 да яго далучаны некаторыя фты інш. ВНУ Пекіна, шэраг фтаў унта пераўі'вораны ў самастойныя інты. У 1995/96 навуч. г. больш за 12 тыс. студэнтаў; фты: матэматыкі; тэорыі імавернасці і статыстыкі; механікі; фізікі; геафізікі; прыкладной фізікі; радыёэлектронікі; камп’ютэрных навук; хіміі; біялогіі; геалогіі; геаграфіі; псіхалогіі; кіт. мовы і лры; гісторыі; археалогіі; філасофіі; знешняй палітыкі; эканомікі; менеджменту ў эканоміцы; права; бібліятэчнай справы і інфарматыкі; сацыялогіі; усх. моў і лры; зах. моў і лры; англ. мовы; рус. мовы і лры; палігыкі і адм. кіравання. У складзе унта выдва, бка (4 млн. тамоў).
    В.М.Навумчык.
    1IEKIHCK1 ЧАЛАВЕК. устарэлая назва разнавіднасці Homo erectus. Гл. ў арт. Сінантрап.
    ПЕКІНСКІЯ ДАГАВбРЫ 1860. дагаворы, навязаныя Кітаю ў выніку яго паражэння ў англафранкакітайскай вайне 1856—60 і падпісаныя ў Пекіне. 1) Англакіт. канвенцыя аб міры. Падпісана 24 кастр. У дадатак да Цяньцзіньскіх дагавораў 1858 Кітай абавязваўся выплаціць Вялікабрытаніі 8 млн. лян кантрыбуцыі, адкрыць для яе
    Пекін. Від на «забаронены горад».
    Пекін. Плошча Цяньаньмынь.
    260 ПЕКЛА
    гандлю г. Цяньцзінь, даць брьгт. падданым права вербаваць кітайцаў для працы паза межамі краіны, уступіць Вялікабрытаніі ч. пва Цзюлун (Каўлун). 2) Франкакіт. канвенцыя аб міры. Падпісана 25 кастр. Паводле яе Францыя атрымала тыя ж правы ў Кітаі і такую ж кантрыбуцыю, што і Вялікабрытанія; франц. місіянеры атрымалі права набываць зямлю для сваіх місій ва ўсіх правінцыях Кітая.
    ПЁКЛА. месца знаходжання душ грэшнікаў, асуджаных на вечныя пакуты (паводде большасці рэліг. вучэнняў). Уяўленні пра П. ўзніклі з першапачатковых вераванняў у замагільнае існаванне душы. 3 развіццём рэлігіі паняцце «П.» пачало разумецца як месца для душ памерлых грэшнікаў. У стараж.ірэч. міфалогіі ў царстве ценяў (царстве памерлых) самай змрочнай часткай быў Тартар — месца знаходжання злыдняў. У іудаізме першапачаткова П. (шэол) — падземная частка, куды зыходзілі цені памерлых грэшнікаў і праведнікаў. Пазней склалася ўяўленне пра П. як месца, дзе пакутуюць выключна душы грэшнікаў. Вучэнне пра вечнасць пакут грэшнікаў у П. зацверджана на царк. саборы ў 533. У Новым запавеце ёсць папярэджанне аб Страшным судзе і апісанне стыхій П.: агонь, цемра, боль, плач. У апакрыфічнай лры часам даецца дэталізаваная карціна П. У «Боскай камедыі» Дантэ 9 колаў П. ў залежнасці ад цяжкасці ірахоў складаюць своеасаблівую іерархію асуджаных. У процілегласць П. праведныя хрысціяне насяляюць рай. Паняццю аб П. блізкія нарака (індуісцкае, будыйскае), джаханам (мусульманскае).
    ПЁКУР Павел Аляксеевіч (26.2.1909, Вільня — 1.12.1982), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыў драм. курсы ў Мінску (1932). 3 1932 у БДТ1 (з 1944 Бел. дзярж. тр імя Я.Купалы). Выканаўца роляў шырокага дыяпазону. Мастацтву ўласцівы дакладнасць сцэн. малюнка, драм. тэмперамент, шчырасць, мяккія сакавігыя інтанацыі. Стварыў шмат разнапланавых харакгараў: у бел. драматургіі — Нодэльман, Даніла Дрыль, Скробат («Канец дружбы», «Партызаны», «Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Аляксандр Сяргеевіч («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Корань («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Верхаводка («Гэта было ў Мінску» А.Кучара); класічнай — Меркуцыо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), настаўнік філасофіі, Валер («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), Крогстад («Нора» Г.Ібсена), Пеця Трафімаў («Вішнёвы сад» АЧэхава), Гарэцкі, Дармедонт («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Мітрафанушка («Недаростак» Дз.Фанвізіна) і інш.
    Г.Г.Коваль.
    ПЕКЦІНЫ, пекцінавыя рэч ы в ы, кіслыя поліцукрыды расліннага
    паходжання. Ёсць у сценках клетак, міжклетачным рэчыве, клетачным соку раслін; назапашваюцца ў сакавітых пладах і караняплодах. Аснова малекулы П. — полігалактуронавая кта. Найб. значэнне мае пекцін, які дае студні ў насычаным (65—70%) растворы цукру пры наяўнасці арган. кт. Атрымліваюць ГІ. з яблыкаў, скуркі цытрусавых лладоў і інш. Выкарыстоўваюць у кандытарскай і харч. прамсці, медыцыне.
    ІІЕЛАГЁЙЧАНКА Эдуард Іванавіч (н. 2.1.1941, г. Луганск, Украіна), бел. і рас. артыст оперы (тэнар). Нар. арт. Расіі (1984). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1972). 3 1972 саліст Пермскага тра оперы і балета, з 1985 — Нац. акад. тра оперы Рэспублікі Беларусь. Стварыў шэраг разнапланавых вобразаў: Ленскі, Герман, Вадэмон («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Клязь («Русалка» АДаргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дон Карлас, Рычард, Радамес, Альфрэд («Дон Карлас», «Бальмаскарад», «Аіда», «Травіята» Дж.Вердзі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі) і інш. У бел. операх выканаў партыі Майстра і Іешуа («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Альфрэда Іла («Візіт дамы» С.Картэса), у радыёзапісах опер — Фіёша («Матухна Кураж» Картэса) і Штылера («Францыск Сгарына» Дз. Смольскага), Тэакрыта («Алалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага; канцэртнае выкананне).
    А.Я.Ракава.
    ПЕЛАІІЧНЫЯ АДКЛАДЫ, глыбакаводныя донныя асадкі адкрытых мораў або акіянаў, што складаюцца са шкілетных рэпггкаў планктонных мікраарганізмаў, найтанчэйшьгх мінер. часцінак, якія прыносяцца з сушы, вулканічнага попелу, касм. пылу, а таксама мінералаў, утвораных на дне ў выніку хім. працэсаў у вадзе. Да П.а. адносяцца сучасныя ілы (глабігерынавы, какалітавы, дыятомавы, радыялярыевы), чырвоныя глыбакаводныя гліны, са стараж. асадкавых горных парод — некаторыя вапнякі, радыялярыты, дыятаміты і інш.
    ПЕЛАГІЧНЫЯ АРГАНІЗМЫ, расліны і жывёлы, якія жывуць у тоўшчы вады і на яе паверхні (у пелагіялі). Падзяляюць на нейстон, нектон, планктон і плейстон. Адрозніваюць голапелагічныя арганізмы, штожывуць у пелагіялі ўсё жыццё, і м е р а п е л а г і ч н ы я, якія звязаны з пелагіяллю часова (планктонныя лічынкі донных жывёл, дарослыя асобіны донных жывёл, якія падымаюцца ў тоўшчу вады пры размнажэнні). Для П.а. характэрны прыстасаванні да жыцця ў пелагіялі: газавыя пузыры (у водарасцей, сіфанафор і інш.), плавальныя пузыры (у рыб); для руху — раснічкі ў прасцейшых і плаўнікі ў рыб; тарпедападобная форма цела у нектонных арганізмаў.