• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Раслінныя П.а. (фігапланкгон) — асн. прадуцэнты арган. рэчываў у вадаёмах; яны забяспечваюць кормам астатніх водных жывёл.
    ПЕЛАГІЯЛЬ (ад грэч. pelagos мора), пелагічная вобласць, тоўіпча вады акіянаў, мораў і азёр як асяроддзе жыцця планктону, нектону і плейстону. Супрацьпастаўляецца бенталі (дну вадаёмаў), населенай бентасам.
    ПЕЛАГРА (ад італьян. pelle agra шурпатая скура), захворванне, абумоўленае недастатковасцю ў арганізме або няпоўным засваеннем ім нікацінавай кіслаты, трыптафану, рыбафлавіну. Пашкоджвае скуру (дэрматоз), страўнікавы тракт, парушае псіхіку. Часцей хварэюць дарослыя. Паталогія страўнікавакішачнага тракту (энтэрыты, лямбліёз) зніжае забяспечанасць арганізма нікацінавай ктой. Факгары, якія павялічваюць патрэбу ў нікацінавай кце — цяжарнасць, цяжкая фіз. праца, ператамленне. П. часцей бывае ў вясеннелетні перыяд. Прыкметы: на скуры сім. высыпка эрытэматозных плям (нагадваюць сонечны дэрматыт), скура набывае шэры колер, робіцца сухой, шурпатай, з тлустымі лускаватымі адкладамі, развіваецца атрафія, гіперпігментацыя. На плямах утвараюцца пухіркі, язвы, якія павольна рубцуюцца. Змены нерв. сістэмы: апатыя, вяласць, полінеўрыты, сутаргі і інш. Неабходна адрозніваць ад парфірыі скуры, таксідэрміі, фотадэрматозу. Хварэюць таксама жывёлы. Лячэнне: вітаміна і дыетатэрапія.
    М.З.Ягоўдзік.
    Да арт. Пеламедузавыя. Арау.
    ПЕЛАМІДЎЗАВЫЯ, пеламедузы (Pelomedusidae), сямейства паўзуноў падатр. бакашыйных чарапах. 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Афрыцы, вве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найб. вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўд. Амерыкі. 2 віды П.ч., у т.л. арау, — у Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя кароткая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам. У брушным шчыце 11 касцявых пласцінак. Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі. Адкладваюць больш за 100 яец. Аб’ект промыслу.
    ПЕЛАСГІ	261
    ПЕЛАМІДЫ (Sarda), род рыб сям. скумбрыевых атр. акунепадобных. 4 віды. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў; 2 віды, у т.л. П. атлантычная, або звычайная (S. sarda), заходзяць у воды ўмеранай зоны (трапляецца ў Чорным моры). Чародныя пелагічныя рыбы. Робяць сезонныя міграцыі.
    Даўж. да 100 (звычайна 60—65) см, маса да 7 (звьічайна 3—4) кг. Знешне падобныя на тунцоў. Драпежнікі. Аб’ект промыслу.
    Пеламіда атлантычная.
    ПЕЛАІІАНЕС (Peloponneses), паўвостраў і гіст.геагр. вобласць на Пд Грэцыі. Злучаны з асн. ч. Балканскага п7ва Карынфскім перашыйкам, прарэзаны Карынфскім каналам. 21,5 тыс. км2. Берагі моцна расчлянёны бухтамі і залівамі. Пераважаюць горы (выш. да 2404 м, г. АясІліяс), у сярэдняй ч. — карставае Аркадскае пласкагор’е. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі, ападкаў ад 400 мм на У да 1000 мм на 3 за год, летнія засухі. Міжземнаморскія хмызнякі (маквіс, фрыгана), рэпгткі лясоў. На П. — Спарта, Карынф, Патры; руіны Мікенаў, Алімпіі і інш.
    У старажытнасці П. насялялі пеласгі, якіх у 2м тыс. да н.э. выцеснілі ахейцы. Каля 1550 да н.э. на тэр. П. існавала некалькі моцных ахейскіх дзяржаў: Ахая, Эліда, Лаканіка, Аргаліда, Карынфія, Сікіён і Аркадыя. У 1200 да н.э. заваяваны дарыйцамі, якія падпарадкавалі сабе ахейскія абшчыны. Вядучую ролю на пве пачала адыгрываць Спарта, якая ў 550 да н.э. ўзначаліла Пелапанескі саюз. У 280 да н.э. стараж.грэч. гарады П. ўтварылі Ахейскі саюз. 3 146 да н.э. пад уладай Сгараж. Рыма, потым Візантыі. 3 пач. 8 ст. н.э. атрымаў назву Марэя. У 1204 крыжапосцы засн. тут княства Ахая, тэр. якога з 1261 пачалі вяртаць сабе візантыйцы. У 1283 яны засн. туг дэспатыю Марэя са сталідай у г. Містра. У 1460 заваяваны туркамі. У 1680—1715 належаў Венецыі. 3 1830 у складзе Грэцыі.
    ПЕЛАГІАНЕСКАЯ ВАЙНА 431—404 да н.э., вайна паміж аб’яднаннямі стараж,грэч. полісаў — Дэлоскім саюзам (на чале з Афінамі) і Пелапанескім саюзам (на чале са Спартай). У гіст. лры П.в. падзяляюць на 3 перыяды: Архідамава вайна (431—421 да н.э.), Сіцылійская вайна (420—413 да н.э.) і Дэкелейская вайна (413—404 да н.э.). Выклікана паліт. процістаяннем дэмакр. Афін і алігархічнай Спаргы, барацьбой за паліт., эканам. і ваен. гегемонію ў Грэцыі. Пачалася ўварваннем у Атыку (крас. 431 да н.э.) войск Пелапанескага саюза на чале са спартанскім царом Архідамам II. Афіпяне мелі вял. запасы грошай, крапасныя ўмацаванні, магутны флот і спадзяваліся на хуткую перамогу. У 429
    да н.э. яны на чале з Фарміёнам блакіравалі Карынфскі заліў і атрымалі 2 перамогі над спартанскім флотам. Эпідэмія чумы ў 430—429 да н.э. нанесла ўдар па дасягненнях афінян. Грашовыя запасы хутка вычарпаліся, штогадовыя ўварванні спартанцаў наносілі вял. страты эканоміцы Атыкі. У 426 да н.э. афіняне атрымалі шэраг перамог у сярэдняй Грэцыі; у 425 да н.э. іх флот на чале са стратэгам Дэмасфенам захапіў Пілас і ўзяў у палон спартанцаў на вве Сфактэрыя. У 424 да н.э. спартанскі военачальнік Брасід заняў афінскія калоніі ў Фракіі. У 421 да н.э. варагуючыя бакі заключылі т.зв. Нікіеў мір, які фактычна замацаваў даваеннае становішча. У 418 да н.э. спартанскі цар Aric II у бітве каля Мантынеі перамог саюзныя войскі Аргаса, Эліды і Афінаў. У 416 да н.э. афіняне арганізавалі ваен. экспедыцыю на Сіцылію, якая скончылася разгромам афінскага флота і сухапугных сіл. У 414 да н.э. ўзнавіліся ваен. дзеянні. У 412 да н.э. Спарта пры падтрымцы персаў пабудавала флот і пачала аспрэчваць гегемонію Афін на моры. Частка афінскіх саюзнікаў пакінула марскі саюз і далучылася да Спарты. У 411 да н.э. ў Афінах адбыўся алігархічны пераварот, і алігархі пачалі перагаворы аб міры. Але афінскія стратэгі з ваен. эскадры на Самасе адмовіліся выконваць іх загады і інспіравалі дэмакр. пераварот у Афінах. У 406 да н.э. афіняне разбілі пелапанескі флот каля Аргінускіх авоў, але ў 405 да н.э. спартанскі флатаводзец Дісандр захапіў афінскія караблі каля Эгаспатамаў. Ад Афін адышлі апошнія саюзнікі. У 405— 404 да н.э. Афіны абложаны і захоплены спартанскімі войскамі. У Афінах усталяваўся алігархічны рэжым «трьшцаці тыранаў», Афінскі марскі саюз распушчаны, гегемонія ў Грэцыі перайшла да Спарты.
    Літ.: Ф у к н д м д. Мстормя: Пер. с греч. М., 1993. А.У.Казленка.
    ПЕЛАПАНЁСКІ САЮЗ. аб’яднанне стараж.грэчаскіх полісаў Пелапанеса на чале са Спартай у 2й пал. 6 — сярэдзіне 4 ст. да н.э. У саюз увайшлі: Карынф (582 да н.э.), Эліда (570), Аркадыя, Сікіён (550), Аргаліда (520), Мегара (510). Склаўся як гарантыя гегемоніі Спарты ў Грэцыі, з’яўляўся сістэмай двухбаковых пагадненняў, якія звязвалі Спарту паасобку з кожным саюзнікам. Саюзнікі павінны былі ўдзельнічаць у ваен. паходах спартанцаў (кожны чл. саюза павінен быў выстаўляць 2/з сваёй ваен. сілы) і пастаўляць караблі. У пьгганнях знешняй палітыкі саюз дзейнічаў у інтарэсах арыстакратаў і алігархаў. Пасля перамогі ў Пелапанескай вайне 431—404 да н.э. П.с. — агульнагрэч. аргцыя. Распаўся пасля паражэння Спарты ў вайне з Фівамі (362 да н.э.). Спроба аднавіць яго ў 330я г. да н.э. не ўдалася. А.У.Казленка. ПЕЛАІІІД (Pelopidas; каля 410 да н.э., г. Фівы, Грэцыя — 364 да н.э.), старажыгнагрэчаскі паліт. дзеяч і палкаво
    дзец. У 379 адзін з арганізатараў антыспартанскага дэмакр. перавароту ў Фівах. 3 378 шмат разоў выбіраўся ў калегію гал. дзярж. чыноўнікаў (беатархаў) Беатыйскага саюза. Пад яго кіраўніцтвам фіванцы перамаглі спартанцаў каля Танагры (377), Тэгіры (375), Леўктраў (371). 3 369 кіраваў ваен. дзеяннямі фіванцаў супраць Македоніі і тырана г. Фер Аляксандра; загінуў у бітве з ім каля Кінаскефалаў.
    ІІЕЛАРІ'бНІЯ (Pelargonium), род кветкавых раслін сям. гераніевых. Каля 250
    Пеларгонія (герань) ружовая.
    відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Афрыцы, таксама ў Аўстраліі і М. Азіі. Як эфіраалейную расліну культывуюць П. ружовую (Р. roseum) — складаны гібрыд многіх відаў, пад назвай «герань» вырошчваюць у пакоях і аранжарэях. На Беларусі інтрадукаваны 4 віды П.: буйнакветная (Р. grandiflorum), духмяная (Р. graveolens), занальная (Р. zonale), паўзучая (Р. peltatum).
    Травы або паўкусты, часта з крухмаланоснымі клубнямі. Лісце супраціўнае з прылісткамі, лопасцевае або перыстарассечанае, звычайна з залозістым апушэннем. Кветкі няправільныя, белыя, ліловыя, чырв., ружовыя, фіялетавыя, простыя ці махрыстыя, у пазушных парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Эфіраалейныя, дэкар. расліны.
    ПЕЛАСГІ (грэч. Pelasgoi), старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Балканскім пве, зах. ўзбярэжжы М. Азіі, авах Эгейскага м., у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў П. саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Агыку, Халкідыку і Фракію. Гісторыкі лічаць, што П. былі індаеўрапейскага паходжання і адыгралі значную ролю ў этнічным ўтварэнні грэкаў.
    262	ПЕЛЕ
    IIEJlfc [Pele; сапр. ду Насіменту (do Nascimento) Эдсан Арантыс; н. 21.10.1940, г. ТрэсКарасойнс, Бразілія], бразільскі спартсмен (футбол). У 1995—99 міністр спорту Бразіліі. Чэмпіён свету (1958, Швецыя; 1962, Чылі; 1970, Мексіка). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамер. чэмпіёнаў) і Міжкантынент. кубка (1962,
    1963), Кубка Бразіліі (1961—65). Лепшы футбаліст 20 ст. (на версіі ФІФА; 2000, Рым). Лепшы спартсмен свету (1970), лепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), лепшы паўднёваамер. футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970). Выступаў за клубы: «Бауру» (1949—55), «Сантас» (1955—74), «Космас», НьюЙорк (1975—77). А.М.Петрыкаў. ПЁЛЕНГ (ад галанд. peilling) у н а в і г а ц ы і, напрамак ад назіральніка на якін. аб’екг; тое, што азімут. Внзначаецца вуглом паміж плоскасцю мерыдыяна і верт. плоскасцю, якая праходзіць праз месца назіральніка (напр., цэнтр компаса) і аб’екг назірання. У адпаведнасці з назвай мерыдыяна, ад якога ён адлічваецца, П. наз. сапраўдным, магнітным ці компасным. У кругавой сістэме лічэння П. адлік вядзецца ў вуглавых градусах ад паўн. напрамку мерыдыяна ўздоўж ходу гадзіннікавай стрэлкі. Прылада для вызначэння П. на зпешнія арыенціры (напр., берагавыя, плывучыя ці нябесныя аб'екты) наз. пеленгатарам. Гл. таксама Пеленгацыя, Радыёпеленгацыя.
    ПЕЛЕНГАЦЫЯ. вызначэнне напрамку на якін. аб’ект праз вуглавыя каардынаты. Адрозніваюць пасіўную П. на аснове натуральнай кантрастнасці аб’екта на навакольным фоне і актыўную П., калі аб’екг апрамяняецца эл.магн. ці акустычнымі хвалямі. Праводзіцца з дапамогай аіггычных (пры аптычнай лакацыі), радыётэхн. (пры радыёлакацыі), акустычных (пры гукавой лакацыі) ці інш. метадаў. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вызначэннем пеленга (працэс пеленгавання).