Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
У Рэспубліцы Беларусь П.с. ўключае турмы, калоніі рознага рэжыму і выхаваўчыя калоніі для непаўналетніх. Гл. Папраўчапрацоўныя ўстановы.
Г.А.Маслыка.
ГІЕНІЦЫЛ (Penicilliuni), род недасканалых грыбоў сям. маніліяльных. Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадукгаў, разам з інш. грыбамі ўтвараюць плесені на глебавых і інш. субстратах.
Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэразеленаватаблакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, ў выглвдзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі. Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арган. кт. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць П. залацісты (Р. chrysogenum) і адзначаны (Р. notatum), у сыраварэнні — Р. camamberti і Р. roquefort!.
С.І.Бельская.
ПЕНІЦЫЛІНЫ, група антыбіётыкаў, якія прадуцыруюцца шматлікімі відамі плесневых грыбоў роду пеніцыл. Комплекс прыродных П. вылучаны ў 1929 А.Флемінгам. П. эфектыўныя супраць шэрагу патагенных мікраарганізмаў: стафілакокаў, стрэптакокаў, пнеўмакокаў, ганакокаў, менінгакокаў, узбуджальнікаў батуліз.му, сіфілісу і інш. Антымікробная актыўнасць П. абумоўлена прыгнечаннем розных стадый біясінтэзу кампанентаў клетачнай сценкі мікробаў. П. лечаць гнойныя інфекцыі скуры, пнеўманіі, сепсіс, ганарэю, сіфіліс і інш. хваробы.
ІІЕНК (Penck) Альбрэхт (25.9.1858, г. Лейнцыг, Германія — 7.3.1945), нямецкі геамарфолаг і географ. У 1885— 1906 праф. Венскага унта, у 1902—26 праф. і дырэклар Інта геаграфіі і акіянаграфіі Берлінскага унта. Навук. працы па тэорыі агуЛьнай геамарфалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду, даследаванні па геамарфалогіі Альпаў, Пірэнеяў, Канады, Аўстраліі і інш. рэгіёнаў, а таксама гідраграфіі р. Дунай. Адзін з распрацоўшчыкаў геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў і канцэпцыі стараж. зледзянення Альпаў (вылучыў 4 ледавіковыя эпохі).
ГІЕНК (Penck) Вальтэр (30.8.1888, Вена — 29.9.1923), нямецкі геолаг і геамарфолаг, адзін з заснавальнікаў ням. геамарфалагічнай школы. Сын АЛенка. 3 1914 у Лейпцыгскім унце, у 1915—18 праф. Стамбульскага унта. Вывучаў геамарфалогію і геалогію Андаў, Гавайскіх авоў, Апенінаў, Сіцыліі, М. Азіі, Сярэдняй Еўропы і інш. рэгіёнаў. Навук. працы па ўплыве верт. рухаў зямной кары і дэнудацыйных працэсаў на фарміраванне рэльефу. Прапанаваў марфалагічны аналіз як адзін з метадаў вывучэння рэльефу.
ПЕНКІНА (Т р ы п а л і т а в а) Зінаіда Міхайлаўна (1861, г. Калуга, Расія — 10.1.1888), рускі бібліёграф. Скончыла Бястужаўскія курсы (1885, Пецярбург). Аўгар бібліягр. паказальнікаў «Руская бібліяграфія марской справы за 1701— 1882 год уключна» (1885), «Бібліяграфічныя матэрыялы па чыгуначнай справе... 1876—1883 г.» (1888), краязнаўчага паказальніка «Палессе. Бібліяграфічныя матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, этнаграфіі і эканамічным стане Палесся» (1883), які ахоплівае лру за 1855—310 пра Мінскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Валынскую і Кіеўскую губ. Асаблівую цікавасць у ім маюць рубрыкі «Апісанне побыту народаў ПаўночнаЗаходняга краю», «Помнікі народнай творчасці» і раздзел «Звесткі пра Палессе, што заключаюцца ў творах пра губерні, якія ўваходзяць у склад Палесся».
Літ.: Назаревскмй Н.А З.М.Пенгаіа — первая русСкая женшннабнблнограф // Сов. бнблногр. 1961. № 3.
ЛЛ.Збралевіч.
ПЕННІЦЫ, с л і н я в і ц ы (Сегсоріdae, або Aphrophoridae), сямейства сысучых насякомых падатр. цыкадавых атр. раўнакрылых. Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ў тропіках і ўмераных зонах. Жывуць пераважна ва ўвільготненых мясцінах. На Беларусі 8 відаў; найб. пашыраны П. альховая (Aphrophora alni), звычайная, або слінявая (Philaenus spumarius), цвердакрылая (Lepyronia coleoptrata). П. звычайная шкодзіць сцяблам і лісцю пладовых дрэў, пладовых і дэкар. кустоў, суніц і інн.
Даўж. да 12 мм. Афарбоўка эеленаватая, бурая, радэей чорная або плямістая. Спіна апушаная, надкрылы шчыльныя, скурыстыя. Заднія ногі скакальныя. Кормяцпа сокамі раслін. Лічынкі развіваюцца на расл.нах у ка
Калоніі пеніцылаў: 1— адзначаны; 2 — залайісты; 3 — распасцёрты; 4 — цыклапічны.
Пенніцы: 1 — альховая; 2 — звычайная.
мяках пенападобнай слізі, т.зв. «зязюліны сліны» (адсюль другая назва), якую выдзяляюць спец. васковыя залозы. Ў тропіках некат. віды П. утвараюць капеж з выдзялешіяў.
СЛ.Максімава, А.С.Шалапёнак.
ПЕНСІЛЬВАНІЯ (Pennsylvania), штат на ПнУ 5ША. Пл. 117,4 тыс. км2. Нас. 12001,5 гыс. чал. (1998). Адм. ц. — г. Гарысберг. Вял. гарады і асн. прамысл.
268 ПЕНСІЛЬВАНСКІ
цэнтры: Філадэльфія, Пітсбург, Алентаўн, Эры. Большая ч. тэр. занята гарамі Алалачы (выш. да 979 м). На ПдУ частка Прыатлантычнай нізіны. Клімат умераны, вільготны. Сярэдняя тра студз. каля 0 °C, ліп. 21—25 °C. Аладкаў каля 1000 мм за год. Рэкі Агайо, Саскуэхана і Дэлавэр суднаходныя. На ПнЗ воз. Эры. Пад шыракалістымі і хваёвымі лясамі 6,8 млн. га. П. — адзін з найб. эканамічна развітых штатаў. Пераважае цяжкая прамсць. Вял. значэнне маюць вышіаўка чыгуну і сталі, здабыча каменнага вугалю (Пенсільванскі антрацытавы басейн), вытвсць коксу і цэменту; развіты металаапрацоўка і машынабудаванне, суднабудаванле і рэакгарабудаванне, вытвсць разнастайнага, у тл. навук. абсталявання, эл.тэхн. і радыёэлектронная; нафтаперапрацоўчая, хім., фармацэўгычая, сілікат
накерамічная, трыкат., швейная, тэкст., дрэваапр., біятэхналагічная, шкляная, буд. матэрыялаў прамсць. У сельскай гаспадарцы найб. развіты малочная жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999): буйн. par. жывёлы — 1700, свіней — 1100, авечак — 83; курэй — 28,5 млн., бройлераў — 135,2 млн. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, кармавыя травы, бульбу, тытунь, агародніну. Садоўніцтва (яблыкі, персікі), вінаградарства. Прамысл. вырошчванне грыбоў. Марское рыбалоўства. Турызм у 1996 прынёс даход у 13,1 млрд. дол. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі, авіяцыйны. Гал. марскі порт Філадэльфія.
Найб. стараж. мясц. насельніцгва — індэейскае племя алганкінаў. У пач. 17 ст. першыя еўрапейцы (галандцы і англічане) заснавалі туг гандл. факторыю. У 1638 шведы і фіны стварылі на тэр. П. сваю калонію, якая ў 1655 далучана да галандскіх Новых Нідэрландаў. У 1664 захоплена англічанамі. У 1681 У.Пен атрымаў ад караля Карла II ва ўладанне вял. тэр. ў Паўн. Амерыцы, на якой заснаваў калонію пад назвай П. (павінна была стаць узорам хрысц. грамадства). Яна мела сваю канстьпуцыю і забяспечвала свабоду веравызнання. Пасля 1682 у П. пачалі перасяляцца англ. квакеры, валійцы, чл. ням. пратэстанцкіх сектаў, з 18 ст. — шатл., ірл. і ням. лютэране. У час вайны за незалежнасць у Паіночнай Амерыцы 1775—83 П. — цэнтр патрыят. руху. Адзін з 13 штатаўзаснавальнікаў ЗША. У 19 ст. пасля адкрыцця на яе тэр. ра
довішчаў вугалю і ў 1859 нафты пачала хутка развівацца.
ПЕНСІЛЬВАНСКІ АНТРАЦЫТАВЫ
БАСЕЙН На крайнім ПнУ ЗША (штат Пенсільванія); працяг Апалачскага вугальнага басейна. Пл. 45 тыс. км2. Вугляносныя паклады ў сярэдне і верхнекаменнавугальных адкладах. Разведаныя запасы 17,5 млрд. т. Антрацыт выяўлены ў 1762, інгэнсіўна распрацоўваецца з сярэдзіны 19 ст. Выяўлены 4 радовішчы. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цеплыня згарання 29—30 МДж/кг. Гал. цэнтры — УілксБарэ, Скрантан.
ПЕНСІЯ (ад лац. pensio плацеж), грашовае забеспячэнне, якое атрымліваюць грамадзяне з пенсіённых, страхавых і інш. фондаў пасля заканчэння прац. дзейнасці, пры інваліднасці і ў некат. інш. выпадках; гал. крыніца сродкаў для існавання пенсіянераў. Парадак назначэння і выплаты П. ў Рэспублійы Беларусь рэгулюецца Законам «Аб пенсіённым забеспячэнні» ад 17.4.1992 і інш. нарматыўнымі актамі. Паводле закона існуюць п р а ц о ў ныя П. (па ўзросце, інваліднасці, з выпадку страты карміцеля, за выслугу гадоў, за асаблівыя заслугі перад рэспублікай) ісацыяльныя П., якія назначаюцца грамадзянам, што не атрымліваюць прац. П., інвалідам, у т.л. інвалідам з дзяйінства, асобам, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (мужчыны 60 і жанчыны 55 гадоў), дзецям — у выпадку страты кармшеля і дзецямінвалідам ва ўзросце да 16 гадоў. Асобыя ўмовы назначэння П. прадугледжаны ў Рэспубліцы Беларусь Законам «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» ад 22.2.1991. Пенсіённы фонд дзяржавы фарміруецца за кошт сродкаў работадаўцаў, страхавых узносаў прадпрымальнікаў і абавязковых страхавых узносаў грамадзян, якія прайуюйь, а таксама дзярж. бюджэту рэспублікі. Г.А.Маслыка. ПЕНТАГОН (англ. Pentagon ад грэч. pentagonon пяцівугольнік), назва ваен. ведамства ЗША, якое размяшчаецца ў пяцівугольным будынку на беразе р. Патомак у г. Арлінгтан каля Вашынгтона (штат Віргінія). Налічвае каля 23 тыс. чал. персаналу ваен. і цывільных спецыялістаў. У П. размяшчаюцца асн. ўстановы, упраўленні і службы мінва абароны, камітэт нач. штабоў (КНШ) і яго аб’яднаны штаб, мінва арміі ЗША. У будынку П. знаходзяцца асн. камандны цэнтр КНШ і асн. камандныя пункты відаў узбр. сіл. Кіраўнік П. — міністр абароны ЗША. Будынак П. пастаўлены ў 1941—43 паводле праекга ген. Б.Б.Сомвіла. Гл. таксама раздзел Узброеныя сілы ў арт. Злучаныя Штаты Амерыкі. І.Г.Елісееў. ПЕНТАГРАМА (ад грэч. pente пяць + gramma лінія), правільны выпуклы пяцівугольнік, на старанах якога пабу
даваны роўнабаковыя трохвугольнікі аднолькавай вышыні. Можа быць утворана прадаўжэннем старон правільнага пяцівугольніка. або яго дыяганалямі. У сярэднявеччы — магічны знак.
ПЕНТАЛбгіЯ (ад грэч. pente пяць + ...логія), літаратурны твор, які складаецца з 5 адносна самастойных твораў (частак), звязаных паміж сабой логікай развіцця ідэі, перасмнасцю сюжэтных ліній, агульнасцю камлазіцыйнай будовы; разнавіднасць архітэктонікі (гл. таксама Дшогія, Трылогія, Тэтралогія). Расчляненне маст. цэлага на 5 частак дыктуецца значнасцю і маштабнасцю пастаўленых праблем, аб’ёмам маст. матэрыялу, неабходнасцю прасачыць лёс герояў на працягу значнага адрэзка часу, імкненне аблегчыць чытачу ўспрыманне твора, зрабіць яго кампазіцыйна болып стройным. Трапляецца рэдка (асобныя часткі літ. твора выяўляюць моцную тэндэнцыю да самастойнасці). Паводле жанру да П. належыць паэма А.Белабоцкага «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...», эпапея Дж.Ф.Купера («Піянеры»; «Апошні з магікан»; «Прэрыя», «Следапыт», «Зверабой»). У сучаснай бел. лры П. з’яўляецца «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна («Непаўгорная вясна», «Начныя зарніцы», «Аіонь і снег», «Пошукі сустрэч», «Мост»), раманы І.Чыгрынава «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем». А.М.Пяткевіч.