• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕПТЬІДНАЯ СЎВЯЗЬ, від аміднай сувязі; узнікае ў выніку ўзаемадзеяння аамінагрупы (—NH2) адной амінакіслаты з акарбаксільнай групай (—СООН) інш. амінакіслаты. Такія палімерныя малекулы (поліпептыдныя
    ланцугі) могуць складацца з соцень амінакіслотных звёнаў, а бялковая малекула — з аднаго ці некалькіх поліпеітгыдных ланцугоў. З’яўляецца адзінай кавалентнай сувяззю, з дапамогай якой амінакіслотныя астаткі злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць каркас бялковай малекулы. Mae (на 40%) характар двайной (спалучанай) сувязі і таму карацей за адзінарную —С—N—сувязь. Часткова спалучаны характар —С—N— сувязі абумоўлівае плоскую канфігурацыю —С(О)—NH—групы (усе 4 атамы знаходзяцца ў адной плоскасці) і існаванне транс (больш устойлівай) і цысформ. Ферментатыўнае ўтварэнне П.с. ў жывых клетках адбываецца ў працэсе біясінтэзу бялку. С.С.Ермакова.
    ПЕПТЫДЫ, арганічныя рэчывы, якія маюць астаткі аднолькавых або розных амінакіслот, што злучаюцца пептыднай сувяззю. Малекула П. — звычайна лінейны ланцуг з амінагрупай (—NH2) на адным і карбаксільнай групай (—СООН) на другім канцы ланцуга. Бываюць П. з замкнёным ланцугом — цыклапептыды (таксіны, гармоны і антыбіётыкі). Па колькасці амінакіслотных астаткаў адрозніваюць ды, тры, тэтрапептыды і г.д., а таксама поліпептыды. Да П. адносяць шэраг біялагічна актыўных рэчываў: глутатыён, анзерын, карназін, некат. гармоны (інсулін, глюкагон, вазапрэсін, аксітацын і інш.). У жывых клетках П. сінтэзуюцца з амінакіслот ці ўтвараюцца пры ферментатыўным расшчапленні бялкоў. Шэраг акгыўных П. і іх аналагі атрыманы штучна піляхам хім. сінтэзу. Дасягненні хіміі П. спрыялі вырашэнню некат. праблем біяхіміі і малекулярнай біялогіі (напр., расшыфроўка генет. кода). С.С.Ермакова.
    ПЕПТЫЗАЦЫЯ, пераход у калоідны раствор асадку, што ўтвараецца ў дысперсных сіетэмах пры каагуляцыі. Адбываецца пры павышэнні тры, выдаленні каагулянтаў прамываннем асадку, увядзенні ў дысперсійнае асяроддзе пептызатараў — паверхневаакгыўных рэчываў ці электралітаў, якія выклікаюць ліяфілізацыю паверхні часцінак дысперснай фазы (гл. Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Выкарыстоўваюць у хім. і харч. вытвсцях для атрымання вадкіх сістэм з парашкоў і паст. У некаторых выпадках П. непажадана (напр., пры водаачыстцы, асвятленні віна).
    ПЕРААДКЛАДЗЕНЬІЯ АРГАНІЗМЫ, выкапнёвыя і сучасныя арганізмы або іх рэшткі, якія пасля смерці пераносяцца з адных месцаў адкладаў у інш. (больш маладыя ці больш старажытныя). На Беларусі выяўлены шматлікія выкапнёвыя расл. і жывёльныя П.а. ў адкладах розных геал. сістэм. Напр., у адкладах дэвону Прыпяцкага прагіну трапляюцца мікрафітафасіліі кембрыю — сілуру, споры і пылок карбону і антрапагену, у адкладах антрапагену — споры дэвону, ледавіковыя фрагменты з акамянеласцямі ардовіку, дэвону і мелу, алювій з канадонтамі дэвону і інш. Та
    кія пераадклады абцяжарваюць дакладную ідэнтыфікацыю геал. ўзросту першапачатковых адкладаў. Вынікі вывучэння П.а. выкарыстоўваюцца ў стратыграфічных, палеаэкалагічных і палеагеагр. даследаваннях. Вывучае П.а. тафанамія.
    П. Ф.Каліноўскі.
    ГІЕРААМІНАВАННЕ, т р а н с а м і н а в а н н е, зваротны перанос амінагрупы (—NH2) ад амінакіслот (амінаў) да кетакіслот: Ri—CH(NH2)—СООН + R2—CO—СООН # Ri—CO—СООН + R2—CH(NH2)COOH. Ach. шлях pacпаду амінакіслот i сінтэзу заменных амінакіслот. Ферменты П. — амінатрансферазы ёсць ва ўсіх жывых клетках, яны каталізуюць усе вядомыя прыродныя амінакіслоты і шэраг біягенных амінаў (кафермент — пірыдаксальфасфат). Асобнае значэнне мае рэакцыя П. акетаглутаравай кты: глутамінавая кта. якая з’яўляецца ў выніку гэтай рэакцыі, прыводзіць да ўтварэння мачавіны (канчатковага прадукту азоцістага абмену ў жывёл) і ўдзельнічае ў абясшкоджванні і вывядзенні з арганізма аміяку. Рэакцыя П. — адзін з важнейшых шляхоў інтэграцыі абмену рэчываў на ўзроўні клеткі — ажыццяўляе сувязь паміж абменам амінакт, з аднаго боку, і вугляводаў і тлушчу, з другога.
    Літ.: Браунштейн АЕ. На стыке хлмнн н бнологнн. М., 1987; Яго ж. Процессы н ферменты клеточного метаболнзма. М., 1987. С.С.Ермакова.
    ІІЕРААХАЛАДЖЭННЕ, ахаладжэнне рэчыва ніжэй за тру яго раўнаважнага фазавага пераходу ў інш. агрэгатны стан ці крьшгталічную мадыфікацыю, што не прыводзіць да фазавага пераходу. Пераахалоджанае рэчыва знаходзіцца ў няўстойлівым метастабільным стане.
    Фазавыя пераходы 1га роду (напр., кандэнсацыя, крышталізацыя) на пачатковай стадыі патрабуюць пэўнага П. з мэтай угварэння зародкаў новай фазы (кропель, крышталікаў). Утварэнне зародкаў пры тры фазавага пераходу ўскладняецца тым, што яны знаходзяцца ў стане раўнавагі з зыходнай фазай. Калі ўзнікненне і рост зародкаў значна абцяжараны (напр., крышталізацыя вязкай вадкасці), магчыма глыбокае П. і атрыманне практычна ўстойлівай фазы са струкгурай, характэрнай для больш высокіх тр. На гэтым заснаваны, напр., загартоўка сталі і атрыманне шкла. Ад ступені П. вадзяной пары ў атмасферы залежыць харакгар атм. ападкаў (дождж, снег, град).
    ПЕРАБРОДДЗЕ, вёска ў Міёрскім рне Віцебскай вобл., паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на 3 ад горада і чыг. ст. Міёры, 198 км ад Віцебска. 358 ж., 142 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПЕРАБУДОВАўСССР у 1 9 8 5 — 9 1, тэрмін, які ўвайшоў у шырокі ўжытак з сярэдзіны 1980х г. і абазначаў курс на рэфармаванне сац.эканам. і паліт. сістэмы СССР. Пачата па ініцыятыве Ген. сакратара ЦК КПСС М.С.Гарбачова і яго бліжэйшых паплечнікаў. Асн. зместам П. абвяіпча
    ПЕРАВЕРЗЕЎ	271
    лася ўмацаванне сацыяліст. ладу праз дэмакратызацыю грамадскага жыцця («дэмакратычны сацыялізм») і радыкальную эканам. рэформу, якія знайшлі адлюстраванне ў матэрыялах студз. і чэрв. (1987) пленумаў ЦК КПСС, XIX Усесаюзнай парт. канферэнцыі (чэрв. 1988), XXVII і XXVIII з’ездаў КПСС. У выніку П. разам з пэўнымі зрухамі ў дэмакратызацыі грамадства адбылося абвастрэнне крызісу ў многіх сферах жыцця, узніклі міжнац. канфлікты ў шэрагу рэгіёнаў, КПСС і кіраўнінтва СССР паступова страчвалі кантроль за падзеямі ў саюзных рэспубліках, у т.л. ў Расіі. Да канца 1989 ў асн. распалася сістэма краін сацыяліст. садружнасці, 6.11.1991 распушчана КПСС, да канца
    1991 СССР спыніў існаванне. Былыя саюзныя рэспублікі сталі суверэннымі дзяржавамі, у т.л. БССР — Рэспублікай Беларусь; большасць з іх увайшлі ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Гл. таксама Камуністычная партыя Савецкага Саюза і Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
    Літ.: Гарбачоў М.С. Перабудова і новае мысленне для нашай краіны і для ўсяго свету: Пер. з рус. Мн., 1988; X о с к н н г Дж. Нсторня Советского Союза, 1917—1991: Пер. с англ. 2 нзд. М., 1995. С. 466—510.
    ПЕРАВАЛ, найбольш нізкае і даступнае месца ў грэбені горнага хрыбта або масіву, якое служыць звычайна для зносін паміж суседнімі рачнымі далінамі. Шырокія пласкадонныя і глыбока апушчаныя П., якія маюць важнае трансп. значэнне, наз. горнымі праходамі; праз іх звычайна пракладзены ўючныя сцежкі, часам аўтадарогі ці чыгункі.
    «ПЕРАВАЛ», літаратурная група ў 1923—32. Узнікла ў Маскве пры час. «Красная новь» (гал. рэд. А.Варонскі). Напачатку аб’ядноўвала невялікую групу маладых пісьменнікаў, што раней уваходзілі ў літ. групы «Кастрычнік» і «Маладая гвардыя». У збках «Перавал» (1924—28, выйшла 6 нумароў) удзельнічалі А.Вясёлы, М.Галодны, М.Святлоў і інш. Пазней дэкларацыю «П.» супраць «бяскрылага бытавізму» падпісалі больш за 60 пісьменнікаў, у т.л. Э.Багрыцкі, І.Катаеў, Г.Караваева, Н.Агнёў, М.Прышвін і інш. Выступала за захаванне «пераемнай сувязі з мастацкім майстэрствам рускай і сусветнай класічнай літаратуры», асуджала лявацкае сектанцтва, адміністраванне «напостаўцаў» і рапаўцаў, рацыяналізм і фармалізм лефаўцаў. Праграмным творам стала аповесць І.Катаева «Сэрца» (1928). Тэарэтыкі «П.» Дз.Горбаў і А.Лежнеў развілі некат. ідэі Варонскага (кн. «Мастацтва бачыць свет», 1928), сцвярджалі прынцыпы «шчырасці» і інтуітывізму — «мацартыянства» творчасці. У 1927 быў утвораны «Мінскі перавал», які прызнаў дэкларацыю «П.» за сваю ідэйнамаст. праграму. У канцы 1920 — пач. 1930х г., калі «П.» жорстка крытыкавалі, частка пісьменнікаў, у тл. Прышвін, Багрыцкі, П.Паўленка, пакінулі групу. Пасля пастановы ЦК ВКП(б) ад 23.4.1932
    «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый» «П.» перастаў існаваць.
    Літ.: Перевальцы: Антологня. М., 1930; Б е л а я Г. ДонКнхоты 20х гг. М., 1989.
    Г.М.Шаладонаў.
    ПЕРАВАЛбКА, вёска ў Караваціцкім с/с Рэчыцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 683 ж., 291 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПЕРАВАЛОКА Ц я п л у х а, рака, левы прыток р. Правая Лясная (бас. Зах. Буга), у Камянецкім рне Брэсцкай вобл. і Польшчы. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 155 км2. Пачынаецца з балотнага масіву і цячэ па тэр. Белавежскай пушчы, вусце на мяжы з Польшчай. У верхнім цячэнні наз. Саломенка. На рацэ вадасх. Белавежская Пушча. Ад вытоку да пункта за 2 км ніжэй вадасховішча рэчышча каналізаванае.
    ПЕРАВАЛОЦКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, другая назва вадасх. Белавежская Пушча.
    ПЕРАВАЛбЦКІ Мікалай Лаўрэнцьевіч (псеўд. Антон, Тарас, Янка; 1903, в. Яглевічы Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. —6.11.1937), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1927). 3 1923 сакратар Косаўскага райкома, чл. Баранавіцкага, сакратар Брэсцкага, Пінскага акр. ктаў КПЗБ. 3 1928 член ЦК КПЗБ. Неаднойчы быў арыштаваны. На «працэсе 75і» (1929) выступіў з прамовай у абарону палітыкі і тактыкі КПЗБ, засуджаны на 15 гадоў турэмнага зняволення. У выніку абмену палітзняволенымі з 1932 у СССР. У 1937 арыштаваны, абвінавачаны ў сувязі з «пасламі ад КПЗБ» у польскім сейме П.Валошыным, С.РакМіхайлоўскім, Б.Тарашкевічам і расстраляны. Рэабілітаваны ў канцы 1980х г.
    В.П.Ласковіч.
    ПЕРАВАРОТ, карэнная змена існуючага паліт. становішча, якая заюіючаецца ў змяненні насільным або ненасільным шляхам дзеючага правіцеля або ўрада і прывядзенне да ўлады інш. паліт. сіл. П. былі пашыраны на апошніх этапах існавання Стараж. Рыма, манархій феад. грамадства (т.зв. «дварцовыя П.»), цяпер маюць месца ў паліг. рэжымах тых краін, дзе дэмакр. традыцыі не маюць трывальгх каранёў у жыцці грамадства. Паліт., ваен., «парламенцкія» і ініп. П. парушаюць нармальнае функцыянаванне паліт. інтаў, дэмакр. механізмаў распрацоўкі і прыняцця законаў, вырашэння важнейшых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця. Для выключэння П. з жыцця дэмакр. грамадства неабходна раздзяленне ўлад, кантроль за дзейнасцю кожнай з галін улады, а таксама стварэнне такіх эканам. і сац. умоў, якія б садзейнічалі стабільнасці грамадскага развіцця па шляху прагрэсу.