Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПЕРАДАВАЛЬНАЯ ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ ТРЎБКА, разнавіднасць электроннапрамянё'вых трубак, якая пераўтварае аптычны відарыс на святлоадчувальнай паверхні (мішэнь, фотакатод ці інш.) у электронны (рэльеф эл. зарадаў, фотаправоднасць) і пасля ў відэасігнал; асн. частка тэлевізійных перадавальных камер.
Бывае з назалаішанвем і без назапашвання эл. зараду. П.т.т. з назапашваннем зараду выкарыстоўваюцца ў вяшчальным тэлебачанні, маюць святлоадчувальную мішэнь, электронны пражэкгар. факусавальную і
R^ yR Н+ RsK—x zR
^СС^ ^— ^СС^ 7г
Rxl lxR Rzl +hxR н2°
OH OH OH CT
+ "
RCCR ► h 4 R h+ O—H
Да арт. Перагрупоўкі малекулярныя: пінакалінавая перагрупоўка (R — аднолькавыя ці розныя арганічныя радыкалы).
адхіляльную сістэмы і інш. элементы (у залежнасці ад тыпу П.т.т.), якія кіруюць электронным праменем. У адных П.т.т. (напр., у іканаскопе, суперартыконе, суперіканаскопе) сЬетлавыя сігналы выбіваюць электроны за кошт знешняга фотаэфекту, у друтіх (налр., у відыконе) — змяняецца папярочная праводнасць фотакатода, у выніку чаго ўзнікаюць эл. зарады, якія назапашваюцца на мішэні. Электронны прамень пры абяганні (сканіраванні) міціэні разраджае яе, у выніку атрымліваецца відэасігнал. У тэлевізійных камерах выкарыстоўваюцца пераважна відыконы і іх разнавіднасці (плюмбіконы, сатыконы); у малагабарыгных камерах — цвердацельныя фотапераўтваральнікі, напр., ПЗСматрыцы. П.т.т. без назапашвання зараду (напр., дысектар) не маюць электроннага пражэктара, а відэасігнал фарміруецца электронамі, вьтрамененымі з фотакатода пад уздзеяннем святла. і выкарыстоўваюцца для навук. і інш. мэт. А.П. Ткачэнка.
ПЕРАДАПЛАТА, папярэдняя частковая аплата тавараў і паслуг з ліку агульнай сумы плацяжу, служыць гарантыяй наступнай поўнай аплаты. Выкарыстоўваецца пераважна ў гандлі.
ПЕРАДАТАЧНЫ НАДПІС, надпіс, які робіцца на некаторых відах каштоўных папер (напр., на вэксалях, чэках) іх трымальнікам для перадачы правоў патрабавання па іх. Гл. Індасамент.
ПЕРАДАЧА ў м а ш ы н а х, механізм, які служыць для перадачы энергіі (мех. вярчальнага руху) ад вядучага звяна (элемента) да вядзёнага, як правіла, з
пераўтварэннем скорасці і адпаведнай зменай вярчальнага моманту. Пры дапамозе П. ў розных прыводах часам пераўгвараюць вярчальны рух у паступальны, мяняюць напрамак руху, прыводзяць у рух некалькі механізмаў ад аднаго рухавіка. Адрозніваюць гідраўлічныя перадачы, мех., пнеўматычныя, эл. і камбінаваныя (напр., гідрамеханічныя перадачы).
Дамеханічных П. адносяцца эубчастыя перадачы (у т.л. галоўныя перадачы, планетарныя перадачы), раменныя перадачы, фрыкцыйныя перадачы, ланцуговыя перадачы, чарвячныя перадачы (у т.л. глабоідныя перадачы), вінтавыя перадачы і інш. Такія П. бываюць са ступеньчатым і бесступеньчатым (гл. Бесступеньчатая перадача) рэгуляваннем перадатачных адносін. Мех. П. ўваходзяць як састаўныя часткі ў варыятары, каробкі перадач, мультыплікатары, рэдуктары, злектрычныя прыводы і ішп. Пнеўматычныя П. выкарыстоўваюцца пры вял. частотах вярчэння выходнага звяна (да 30 тыс. аб/мін); электрычныя П. дазваляюць перадавань вял. магутнасці, маюць простую і зручную сістэму аўтам. рэгулявання, выкарыстоўваюцца ў розных галінах тэхнікі, асабліва ў прыводах цяжкіх трансп. машьш. Асн. характарыстыкі П.: перадаваемы вярчальны момант, частата вярчэння на ўваходзе (або на выхадзе), перадатачны лік (адносіны вуглавых скарасцей вядучага і вядзёнага элементаў), ккдз. Гл. таксама Сілавая перадача.
ПЕРАДАЧА ДАНЫХ, перадача інфармацыі, прадстаўленай у выглядзе пэўнага кода. Тэрмін выкарыстоўваўся ў тэлеграфіі, пазней таксама для абазначэння працэсу абмену інфармацыяй паміж ЭВМ з дапамогай апаратуры. Асн. харакгарыстыкі сістэм П.д. — скорасць перадачы, імавернасць памылкі і інш.
У пашыраным сэнсе П.д., у т.л. тэлефанія, электронная пошта, відэаканферэнцсувязь, праграмы радыё і тэлевізійнага вяшчання — перадача эл. сігналаў (пераважна лічбавых) сродкамі электрасувязй. Адрозніваюць лакальныя і глабальныя (напр., /нтэрнет) сеткі П.д., якія дазваляюць атрымліваць любы від паведамленняў. Глабальныя сеткі П.д. з’яўляюцца сеткамі агульнага карыстання і даюць абанентам максімум паслут сувязі. П.д. ажыццяўляецца па лічбавых каналах правадной і бесправадной (напр., радыёканалах) сувязі; пры П.д. па аналагавых каналах дадаткова выкарыстоўваюцца спец. прылады — мадэмы. А.П. Ткачэнка. ПЕРАДАЧА НА ПАРЎКІ, прававы інстьггут вызвалення ад крымінальнай адказнасці за злачынства, якое не ўяўляла вял. грамадскай небяспекі, a асоба, якая яго ўчыніла, магла быць выпраўлена без выкарыстання крымін. пакарання. Адной з неабходных умоў магчымасці П.н.п. была наяўнасць хадайніцтва грамадскай аргцыі або прац. калекгыву, якія паручыліся за правапарушальніка. Існавала ў 1961—94. 3за неэфекгыўнасці гэты інт выключаны з КК Рэспублікі Беларусь.
ПЕРАДБАЙКАЛЛЕ. частка Прыбайкалля, размешчаная на 3 ад воз. Байкал.
ПЕРАДГІМАЛАІ, паўднёвая найб. нізкая ступень Гімалаяў у Індыі і Непале, гл. ў арт. Сівалікскія горы.
ПЕРАДГОР’І, паніжаныя ўскраінныя ўчасткі горных краін, сістэм або хрыбтоў, якія характарызуюцца ўзгоркавым або нізкагорным рэльефам. Уяўляюць сабой пераход ад горнай краіны да прылеглай раўніны. Адносныя перавышэнні складаюць дзесяткі і першыя сотні метраў. Звычайна ўтвораны з больш маладых парод, чым уласна горы, або з прадуктаў іх разбурэння.
ПЕРАДГОРНЫ 11PAIІН, тое, што краявы прагін.
ПЕРАДЗЕЛЫ ЗЯМЕЛЬНЫЯ у Расійскай імперыі, спосаб перыядычнага аднаўлення сельскай абшчыннай ўраўняльнасці землекарыстання, якая пастаянна парушалася зменай складу сям’і і колькасці двароў абшчыннікаў. Пры феадалізме П.з. праводзілі або кантралявалі памешчыкі. Пасля сялянскай рэформы 1861 яны сталі выключнай функцыяй пазямельнай абшчыны і вызначаліся патрабаваннем 2/з гаспадароў дамоў на сельскім сходзе. П.з. падзяляліся на агульныя, прыватныя і т.зв. перавёрсткі. Агульныя (усіх двароў) П.з. праводзіліся праз шэраг гадоў, прыватныя (перадача зямлі з адной сям’і ў другую пры змене іх люднасці або канфіскацыі надзелаў нядоімшчыкаў) — штогод. Перавёрсткі азначалі прымусовы абмен раўнацэннымі зямельнымі ўчасткамі, каб зменшыць цераспалосіцу. Паводае правіл 1893 агульныя П.з. праводзіліся пад кантролем земскіх участковых начальнікаў не часцей як праз 12 гадоў, а прыватныя дапускаліся толькі ў выключных выпадках. На Беларусі П.з. праводзіліся ва ўсх. паветах, дзе часткова існавала абшчыннае ўладанне ворнай зямлёй і сенажацямі. Размеркаванне надзельньгх зямель адбывалася пераважна па колькасці наяўных работнікаў (мужчын ці ўсіх) у сям’і. Пасля адмены прыгону агульныя і прыватныя П.з. не атрымалі ў бел. паветах значнага пашырэння і адсутнічалі ў большасці паселішчаў з абшчынным землеўладаннем, што ўзмацняла працэс разлажэння сялянства. У ходзе сталыпінскай аграрнай рэформы ў адпаведнасці з законам ад 14.6.1910 усе абшчыны, у якіх не было агульных ІІ.з. з часу іх надзялення зямлёй, былі абавязаны перайсці да падворнага землеўладання. П.з. адрадзіліся пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 з ажыццяўленнем дэкрэта аб зямлі ад 27.10(9.11). 1917 у вёсцы. Спыніліся з ліквідацыяй сельскай пазямельнай абшчыны ў ходзе суцэльнай калектывізацыі. В.П.Панюціч.
ПЕРАДКАРПАЦКАЯ НАФТАІ АЗАНбСНАЯ вбБЛАСЦЬ На тэр. Львоўскай, ІванаФранкоўскай і Чарнавіцкай абласцей Ўкраіны. Пл. 20,8 тыс. км2. Тэктанічна звязана з Перадкарпацкім краявым прагінам. Паклады нафты ў палеагенавых пясчаніках на глыб. 1000—
274 ПЕРАДКАРПАЦКІ
4500 м, газу — у верхняюрскіх вапняках, верхнемелавых і міяцэнавых пясчаніках на глыб. 800—1800 м. Прамысл. здабыча нафты з 1881, газу — з 1920. Адкрыта 60 радовішчаў нафты і газу. Цэнтры здабычы і перапрацоўкі — гарады ІванаФранкоўск, Львоў, Барыслаў, Драгобыч, Даліна, Надворная і інш.
ПЕРАДКАРПАЦКІ САЛЯНбСНЫ БАСЕЙН. На тэр. Украіны (Львоўскай, ІванаФранкоўскай і Чарнавіцкай абл.) і Румыніі. Паклады солей у адкладах міяцэнавага ўзросту. Каменная соль здабывалася з 14 ст.; калійныя солі — з 19 ст. Выяўлена 13 радовішчаў калійных солей хемагеннаасадкавага паходжання (Сцебніцкае, КалушГалынскае, Барыслаўскае і інш.). Паклады магутнасцю 2—40 м, даўж. да 6—10 км. Агульныя запасы 4,5 млрд. т, руда мае КгО да 9— 11%. Калійныя солі прадстаўлены мінераламі каініт, лангбейніт, сільвін і інш. Здабыча вядзецца падземным і адкрытым спосабамі. Цэнтры — гарады Калуш, Сцебнік.
ПЕРАДКАРПАЦКІ СЕРАНбСНЫ БАСЕЙН, адзін з найбольшых сераносных басейнаў у свеце ўздоўж паўн. і паўн.ўсх. падножжа Карпат у Польшчы, Львоўскай, ІванаФранкоўскай і Чарнавіцкай абл. Украіны і паўн.ўсх. ч. Румынй. Даўж. 1000 км, шыр. 20—50 км, пл. 40 тыс. км2. Прагнозныя рэсурсы ацэньваюцца ў некалькі мільёнаў тон серы. Радовішчы прымеркаваны да карбанатнасульфатных адкладаў міяцэну; руды маюць да 25% серы. Дробныя радовішчы на Пд Полыпчы вядомы з 15 ст. П.с.б. распрацоўваецца з 1958. Здабыча адкрытым і свідравінным спосабам. Цэнтры — г. Новы Раздол і г.п. Шкло (Украіна).
ПЕРАДКАРПАЦЦЕ, тэрыторыя каля паўн.ўсх. падножжа Карпат, дзе размешчаны ІванаФранкоўская, Львоўская і Чарнавіцкая вобласці, Украіна.
ГІЕРАДКАЎКАЗЗЕ, тэрыторыя на Пн ад Вял. Каўказа, абмежаваная з Пн КумаМаныцкай упадзінай, з 3 Азоўскім м. і Керчанскім прал., з У Каспійскім м. Даўж. больш за 900 км, шыр. 300 км. Адрозніваюць Зах. П.: КубанаПрыазоўская нізіна, Прыкубанская раўніна, Таманскі паў; Сярэдняе П.: Стаўрапольскае ўзв. (да 831 м), ЦерскаСунжэнскае ўзв. (Сунжэнскі хрыбет да 926 м), горылакаліты Мінералаводскай групы — Бештау (1420 м), Машук (992 м) і інш.; Усх. П.: ЦерскаКумская нізіна. У П. — Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Расія.
ПЕРАДНЯ Уладзімір Іванавіч (н. 3.3.1933, в. Загаране, цяпер пас. Чырвонае Беразіно Докшыцкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне механізацыі с.г. вытвсці. Др тэхн. н.
(1986), праф. (1989). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1957). 3 1957 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1976 заг. лабараторыі). Навук. працы па тэарэт. асновах і механізацыі тэхнал. працэсаў кормапрыгатавання (здрабнення, дазіравання, змешвання), раздачы кармоў і даення кароў.
Тв:. Механнзацня прнготовленмя кормосмесей для крупного рогатого скота. Мн., 1990.
ПЕРАДПАЛЕСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ. фізікагеаграфічная правінцыя на ПдУ Мінскай, Пн Гомельскай і ПдЗ Магілёўскай абл. Мяжуе на 3 з ЗаходнеБеларускай правінцыяй, на Пн і ПнЗ з БеларускаВалдайскай правінцыяй, на ПнУ і У з УсходнеБеларускай правінцыяй, на Пд і ПдУ з Беларускім Палессем. Працягнулася з 3 на У на 257 км, з Пн на Пд на 175 км, пл. 36,4 тыс. км2. Падзяляецца на фізікагеагр. раёны: Цэнтральнабярэзінская раўніна і Чачорская раўніна. Паверхня П.п. — раўніна, слабанахіленая на Пд, выш. да 150— 180 м. У рэльефе вылучаюцца пласкахвалістыя водналедавіковыя і доннамарэнныя раўніны, згладжаныя марэнныя грады, хвалістыя, часткова ярыстыя ўчасткі на лёсападобных пародах. Трапляюцца дзюннаўзгорыстыя пясчаныя формы рэльефу. Тэрасаваныя рачныя даліны ўрэзаны на 15—25 м, даліна р. Дняпро на глыб. да 50 м. У тэктанічных адносінах тэр. П.п. прымеркавана да паўд. і ўсх. ч. Беларускай антэклізы, паўд. ускраіны Аріпанскай упадзіны і Жлобінскай седлавіны. Асадкавыя пароды — верхнепратэразойскія, дэвонскія, мелавыя, палеагенавыя і неагенавыя, перакрытыя адкладамі антрапагенавай сістэмы. Карысныя выкапні: калійныя і каменныя солі (частка Старобінскага радовішча), мел, гліны легкаплаўкія, пясчанажвіровы матэрыял, буд. пяскі, мінер. воды. Клімат умерана кантынентальны, вільготны. Сярэдняя тра студз. ад 6,3°С да 7,5°С, ліп. 18— 18,5°С. Вегетац. перыяд 187—193 сут. Ападкаў 580—640 мм за год. Найб. рэкі: Дняпро, Сож, Бярэзіна, Пціч. Азёры пераважна ў далінах рэк (старычныя). Вадасховішчы: Салігорскае (часткова) на р. Случ, Любанскае на р. Арэса, Чыгірынскае на р. Друць, Асіповіцкае на р. Свіслач. Глебы дзярновападзолістыя слабаападзоленыя пясчаныя, сфарміраваныя на флювіягляцыяльных пясках, сярэдне і моцнаападзоленыя супясчаныя і сугліністыя на марэне і лёсападобных пародах. У далінах рэк поймавыя (алювіяльныя) глебы, у паніжэннях рэльефу — тарфянабалотныя, пераважна нізіннага тыпу. Лясы займаюць 40% тэр., належаць да БярэзінскаПерадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабавадубовацемнахвойных лясоў. Значную плошчу займаюць вытворныя бярэзнікі і асіннікі. Вял. балотныя масівы пашыраны ў сярэднім цячэнні р. Пціч, у міжрэччы Бярэзіны і Свіслачы, Бярэзіны і Друці. Пад ворывам каля 35% тэрыторыі. У П.п. заказнікі: паляўнічыя Чэрыкаўскі (часткова) і Ча