Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
I II
Да арт. Пераламленне святла: 1 — падаючы прамень; 2 — пераломлены прамень; 3 — нармаль да паверхні падзелу асяроддзяў і і II; a — вугал падзення; р — вугал пераламлення.
ПЕРАЛЁТЫ 279
няў і атрымання відарысаў аптычных, напр., мікраскопаў, тэлескопаў, спектографаў, фотаапаратаў. Гл. таксама Падвойнае праменепераламленне. В.В.Валяўка.
ПЕРАЛАМЛЕННЕ XBAJIb, р э ф р а к ц ы я х в а л ь, змена напрамку распаўсюджвання хвалі ў неаднародным асяроддзі, абумоўленая залежнасцю фазавай скорасці хвалі ад каардынат. Разглядаецца як асобная (незалежная ад дыфракцыі хваль) з’ява толькі ў межах прамянёвага апісання хвалевых працэсаў (гл. Геаметрычная оптыка, Геаметрычная акустыка). Адрозніваюць П.х. на плоскай ці плаўна выгнутай мяжы падзелу аднародных асяроддзяў і П.х. у плаўна неаднародным асяроддзі.
Пры пераламленні плоскай монахраматычнай хвалі на плоскай мяжы падзелу аднародных асяроддзяў напрамкі распаўсюджвання падаючай і пераломленай хваль падпарадкоўваюцца закону Снэля (гл. Пераламлення паказчык). На мяжы падзелу анізантропных асяроддзяў, дзе фазавая скорасць хвалі залежыць ад напрамку яе распаўсюджвання, адной падаючай хвалі могуць адлавядаць некалькі пераломленых хваль (гл. Падвойнае праменепераламленнё). Пры рэзкіх межах падзелу асяроддзяў П.х. суправаджаецца адбіццём хваль. Суадносіны амплітуд падаючай, адбітай і пераломленай хваль залежаць ад прыроды і палярызацыі хваль і вызначаюцца Фрэнеля формуламі. Рэфракцыяй хваль тлумачацца многія з’явы прыроды: міражы, гукавыя каналы ў атмасферы і ў акіяне, звышдалёкая радыёсувязь і інш. Гл. таксама Пераламленне святла, Сейсмічныя хвалі.
В.В.Валяўка.
ПЕРАЛАМЛЁННЯ ПАКАЗЧЫК а б с a л ю т н ы, адносіны скорасці святла (с) у вакууме да фазавай скорасці святла (v) у дадзеным асяродцзі: n = c/v. Залежыць ад хім. саставу асяроддзя, яго стану (тры, ціску і інш.) і частаты святла (гл. Дысперсія хваль). 3 дыэлектрычнай (s) і магнітнай пранікальнасцямі (р) звязаны суадносінамі: n = ^sp. А д н о с н ы П.п. — адносіны фазавых скарасцей святла (ці хваль інш. прыроды) у 1м (vi) і ў 2м (V2) асяроддзях:
я 21 = — (Снэля закон) і ў той жа час h
адносіны сінуса вугла падзення (а) да сінуса вугла пераламлення (р):
л 2І = — (гл. Пераламленне святла). 3 sin р
абсалютнымі П.п. асяроддзяў звязаны
Да арт. Пераламлення паказчык n sina/sin^ — паказчык пераламлення; а і ^ — вуілы падаення і пераламлення аппаведна.
суадносінамі л д = —• Для ашзатропных Л|
асяроддзяў П.п. залежыць ад напрамку распаўсюджвання выпрамянення і яго палярызацыі. Паглынальныя асяроддзі апісваюцца камплексным П.п. (гл. Металаоптыка, Паглынанне святла, Паглынанне хваль).
ПЕРАЛЁСКА, пячоначніца (Неpatica), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і на У Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — П. высакародная, або звычайная (Н. nobilis). Трапляецца ў лясах, на палянах, узлесках. Вырошчваюць як дэкар. расліны П. высакародную і вуглаватую (Н. angulosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лопасцевае (нагадвае печань, адсюль другая назва), скурыстае, доўгачаранковае. Кветкі адзіночныя, правільныя, сіняваталіловыя або белыя. Плод — шматарэшак. Лек., дэкар. расліны.
Пералеска высакародная.
ПЕРАЛЁТ (Anthyllis), род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: буйнагалоўчаты (A. macrocephala), ранагаючы (A. vulneraria), шматлісты (A. polyphylla). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на сухіх лутах, пустках.
Пераважна шмазтадовыя травы ці паўкусты. Лісце непарнаперыстае з прылісткамі. Кветкі жоўтыя, у галоўчагых суквеццях. Плод — скурысты струк. Лек., кармавыя, фарбавальныя, меданосныя расліны.
Пералёт шматлісты.
ПЕРАЛЁТНЫЯ ПТЎШКІ, птушкі, якія штогод робяць пералёты ад месцаў гнездавання на зімоўкі (у вырай) і назад. Для іх харакгэрны: высокі ўзровень метабалізму, здольнасць да хуткага перамяшчэння ў паветры, арыентацыя ў прасторы, назапашванне пажыўных рэчываў і тлушчу, строгая цыкпічнасць размнажэння і лінькі, хуткая перабудова фізіял. функцый і іх сінхранізацыя з сезоннымі зменамі асяроддзя. На Беларусі 162 віды П.п., большасць з іх — лясныя і вадаплаўныя, у т.л. буслы, дразды, івалгі, качкі, крачкі, кулікі, ластаўкі, мухалоўкі, чайкі, шпакі. Гл. таксама Пералёты птушак.
ПЕРАЛЁТЫ ГІТЎШАК. штогадовыя рэгулярныя масавыя перамяшчэнні птушак з гнездавання ў месцы зімовак і
МІГРАЦЫЙНЫЯ ПАТОКІ ПТУШАК
наадварот; адна з форм міграцыі жывёл. Склаліся гістарычна і генетычна (спадчынна) замацаваны. Маюць зменлівы харакіар: папуляцыі аднаго віду могуць быць пералётнымі і аселымі (напр., галка ва Усх. Еўропе аселая, у Сібіры пералётная). Асн. прычыны П.п. — змена сезоннай і сутачнай фотаперыядычнасці, змены тры, прыстасаванне да сезонных ваганняў клімату і залежных фактараў (забеспячэнне кормам і інш.). Адлегласці, шляхі і ско
280 ПЕРАЛІВАННЕ
расці П.п. розныя: ад 400 км (дразды, пуначкі і інш.) да 30 тыс. км у крачкі палярнай; за суткі пераадольваюць ад 30 км (сініцы) да 300 ш (мухалоўкі, сітаўкі і інш). На Беларусі сістэм. назіранні за П.п. вядуцца з 1960х г.
Месцы гнездавання і зімовак птушак пастаянныя. Большасць еўрап. відаў зімуе ў Паўд, Паўд.Зах. Еўропе і Афрыцы, заходнесібірскіх — у Зах. Азіі і ва ўсх. ч. Афрыкі, усходнесібірскіх і далёкаўсходніх — у Індыі, Аўстраліі, Амерыцы. У арыентацыі птуіпак вял. значэнне мае рэцэпторная сістэма, пачуццё геагр. размяшчэння, звязанае з магн. з'явамі на Зямлі і інш. П.п. адбываюцца ўдзень (берасцянкі, буслы, жураўлі, шпакі), уначы (валасянкі, некат. кулікі, пастушкі), удзень і ўначы (гагары, гусі і інш.). Большасць птушак ляціць чародамі рознай канфігурацыі (гусі — ключом або клінам, жураўлі — клінам, качкі — шарэнгай, шпакі — шматслойнай чарадой), некат. віды — па адной ці невял. групамі. У час пералётаў птушкі ляцяць на выш. ад 100 да 1000 м, зрэдку большай. Вясной птушкі ляцяць хутчэй, чым восенню. Вывучаюць П.п. метадамі кальцавання птушак, радыёлакацыі, тэлеметрыі і інш, На пералётах мае вял. значэнне міжнар. ахова лтушак.
Літ.: Дольннк В.Р. Таннственные перелеты. М., 1968; Мнхеев АВ, Перелеты птац. 2 нзд. М., 1981; КаррнЛнндал К. Птнцы над сушей н морем: Пер, co швед. М., 1984. А.М.Петрыкаў.
ПЕРАЛІВАННЕ КРЫВІ, г е м a трансфузія, увядзенне ў крывяносную сістэму хворага (рэцыпіента) крыві здаровага чалавека (донарау. эфектыўны лек. метад. Выкарыстоўваюць у хірург. практыцы, пры крывацёках, раненнях, шоках, апёках, анеміях, лейкозах, гемафіліі і інш. Адрозніваюць прамое П.к. (непасрэдна ад донара), непрамое (кансерваваная кроў), аўтагематрансфузію (уліванне хвораму ўласнай крыві), абменнае (частковае або поўнае выдаленне крыві з сасудзістага рэчышча хворага з адначасовым замяшчэннем яе адэкватным аб’ёмам донарскай крыві). Пералітая кроў аднаўляе нармальны кровазварот і газаабмен, спыняе крывацёк, уплывае на абмен рэчываў і кроваўтварэнне, звязвае таксіны ў арганізме. Пераліваюць таксама плазму крыві, клетачныя кампаненты крыві (эрытрацытарная, трамбацытарная, лейкацытарная масы і інш.), кровазаменныя вадкасці. Пры П.к. абавязкова ўлічваюцца групы крыві. На Беларусі даследаванні па П.к. вядуцца ў Гематалогіі і пералівання крыві навуковадаследчым інстытуце.
ПЕРАЛІВЫ ў м у з ы ц ы, варыяцыйнае арнаментальнамеладычнае расквечванне асн. напеву, характэрнае адзіночнаму і харавому выкананню нар. песень у паўд.ўсх. рэгіёнах Беларусі. Пры харавых спевах П. узнікаюць перыядычныя адхіленні ад унісону.
ПЕРАЛІЎНІЦЫ (Apatura), род дзённых матылёў сям. німфалід. Пашыраны ў Еўразіі; на тэр. ад Усх. Еўропы да Д. Усходу трапляецца 5 відаў. Жывуць у
разнастайных ландшафтах умеранай зоны. На Беларусі 2 віды: П. вялікая, або вярбовая (A. iris), занесеная ў Чырв. кнігу, і малая, або таполевая (A. ilia). Трапляюцца на лясных палянах, лугах, у парках, садах, уздоўж дарог.
Размах крылаў да 85 мм. Афарбоўка яркая. Верхні бок крылаў самцоў з фіялетавым або сіняватым адлівам. Дарослыя кормяцца сокамі раслін, некгарам кветак, вусені — лісцем дрэў і травяністых раслін.
СЛ.Максімава.
Пераліўніцы: 1 — малая (а — яе вусень; 6 — кукалка); 2 — Шрэнка.
ПЕРАЛбМ, поўнае парушэнне цэласці косці. Адрозніваюць П. траўматычны (ад уздзеяння мех. сілы) і паталаг. (пухліна, запаленне і інш.). Можа суправаджацца пашкоджаннем нерв. канцоў або ствалоў, буйных сасудаў, скурных покрываў, інфіцыраваннем раны. Пашкоджанне крывяносных сасудаў пры П. вядзе да крывацёку, часам да развіцця дэкампенсаванай ішэміі тканкі і інш. П. бываюць адкрытыя, закрытыя (скура не пашкоджваецца), са зрушэннем і без зрушэння. Асн. клінічная праява П. — паталаг. рухомасць косці. Інш. праявы залежаць ад лакалізацыі П. (на чэрапе, пазваночніку, канечнасцях і інш.). Асн. метад дыягностыкі — рэнтгенаграфія. Лячэнне кансерватыўнае (гіпсавыя павязкі, лёгкія шыны, выцяжэнне), хірургічнае. І.М.Грышын. ПЕРАЛбМ, вёска ў Гожаўскім с/с Гродзенскага рна За 26 км па Пн ад Гродна і чыг. ст. Гродна. 24 ж., 10 двароў (2000).
Вядома з 14 ст., калі тут быў пабудаваны драўляны замак для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Паэней П. — цэнтр староства Гродзейскага пав. Трокскага ваяв. 3 1569 двор П. залічаны ў каралеўскія маёнткі. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, з 1801 у Гродзенскай губ. У жн. 1861 у П. адбылося выступленне сялян супраць выканання інвентарных павіннасцей, задушанае войскамі. 3 1885 вёска Гожаўскай вол. Гродзенскага пав., 131 ж., 10 двароў, касцёл. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Гожаўскай гміне Гродзенкага пав. Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР,
з 12.10.1940 у Плябанішкаўскім с/с Парэцкага, з 25.11.1940 — Гродзенскага рна. 3 16.7.1954 у Гожаўскім с/с. В.М.Князева. ПЕРАМАІНІЧВАННЕ, змена напрамку вектара намагнічанасці астаткавай фераці ферымагн. матэрыялу на процілеглы. Адбываецца ў выніку ўздзеяння на матэрыял пастаяннага знешняга магн. поля, напрамак якога не супадае з напрамка.м астаткавай намагнічанасці, або магн. поля, што мяняецца цыклічна (цыклічнае П.). П. звязана з затратамі энергіі, якія наз. с т р а т а м і П. Адрозніваюць страты: гістэрэзісныя, на віхравыя токі, на магн. вязкасць. З’ява П. выкарыстоўваецца ў запамінальных, пераключальных і інш. магн. прыладах. Гл. таксама Гістэрэзіс, Намагнічванне.