• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕРАМЁЖНАЯ ТРАСЦА. тое, uno малярыя.
    ПЕРАМЁННАГА ТОКУ МАШЫНА. электрычная машына, якая ператварае энергію мех. ў эл. пераменнага току (генератар), эл. энергію пераменнага току ў мех. (рухавік) або ў эл. энергію інш. напружання ці частаты (пераўтваральнік). Бываюць сінхронныя (найчасцей выкарыстоўваюцца як генератары; гл. Сінхронная машына) і асінхронныя (калектарныя машыны і бескалектарныя, найчасцей выкарыстоўваюцца як рухавікі; гл. Асінхронная машынау аднаі мнагафазныя. Сінхронныя і асінхронныя П.т.м. абарачальныя: могуць працаваць у рэжыме генератара і рухавіка. З’яўляюцца таксама састаўной ч. электрамашынных каскадаў (гл. ў арт. Каскад) і выкарыстоўваюцца як мікраэлекграмашыны.
    Генератары пераменнага ток у (ГПТ) падзяляюцца на асінхронныя генератары (мелі абмежаванае выкарыстанне, пераважна ў аўганомных сістэмах алектрасілкавання) і сінхронныя генератары (да 1970х г. амаль цалкам замянілі асінхронныя). Магутныя ГПТ устанаўліваюць на электрастанцыях (гідрагенератары, турбагенератары), невял. магугнасці — у сістэмах аўтаномнага энергазабеспячэння (на дызельных электрастанцыях, газатурбінных электрастанцыях), у пераўтваральніках электрычных. Р у х а в і к і пераменнага току (РПТ) — падзя
    Прынцыповая схема пераменнага току машыны: A, В — кольцы з накладзенымі на іх шчоткамі, да якіх падключаецца вонкавы ландуг; N, S — нерухомыя полюсы пастаяннага магніта; aecd — віток правадніка, укладзены на ферамагнітны асяродак.
    ПЕРАМІР’Е	281
    ляюцца на асінхронныя электрарухавікі (найб. пашыраны 3фазныя з каротказамкнутым ротарам) і сінхронныя электрарухавікі (выкарыстоўваюцца ў электрапрыводах і для кампенсацыі рэактыўнай Магутнасці ў эл. сетках). Разнавіднасць РПТ — лінейны электрарухавік, які ператварае эл. энергію ў механічную без вярчальных частак (па незамкнёнай лініі). Спец. тып П.т.м. — мікрамашыны магутнасцю ад долей вата да соцень ват. Гэта мікрарухавікі, тахагенератары, паваротныя трансфарматары, сельсіны і інш. (бываюць і пастаяннага току). Частата вярчэння ротара да 300 тыс. аб/мін. Выкарыстоўваюцца ў механізмах прывода і кіравання лятальных апаратаў, суднаў, элекгра і радыё прыладах і інш. У. М. Сацута.
    ПЕРАМЁННАЯ I ПАСТАЯННАЯ ВЕ
    ЛІЧЫНІ, велічыні, якія прымаюць розныя значэнні ці застаюцца нязменнымі адпаведна. Напр., пры ізатэрмічным пашырэнні газу пераменныя велічыні — аб’ём і ціск, пастаянныя — маса і тра (гл. БойляМарыёта закон). Паняцце пераменнай велічыні ўзнікла ў 17 ст. з патрэб прыродазнаўства. Літарнае абазначэнне прапанавана Р.Джартам: пераменныя велічыні абазначаюцца апошнімі літарамі лац. алфавіга (х, у, ...), пастаянныя (канстанты) — першымі (а, Ь, с, ...).
    ПЕРАМЕННЫ КАПІТАЛ, у марксісцкай эканам. тэорыі — частка капіталу, якая затрачана на фарміраванне рабочай сілы; можа мяняць сваю вартасць у працэсе вытвсці, таму што ўтварае дадатковую прадукцьпо або прыбавачную вартасць.
    ІІЕРАМЁННЫ ТОК, электрычны ток, які перыядычна зменьваецца па значэнні і напрамку. Характарызуецца перыядам Т (прамежак часу паміж
    Графікі налружання й і току і у ланцугу пераменнага току: а, р — пачатковыя фазы току і напружання; ір — зрух фаз; Im, Um — амплітуды току і напружання; ш — вуглавая частата; t — час
    Схема, графікі напружання ы і току і у ланцугу пераменнага току: 1 — з актыўным супраціўленнем Л; 2 — з індуктыўнасцю L; 3 — з ёмістасцю С, Т— перыяд.
    двума аднолькавымі імгненнымі значэннямі току, вымяраецца ў секундах) і частатой / (велічыня адваротная перыяду: / = у , вымяраецца ў герцах). У еўрап. краінах і СНД прынята стандартная частата 50 Гц, у ЗША — 60 Гц. У спец. прамысл. устаноўках ужываюцца частоты да 50 МГц, у радыётэхніцы да дзесяткаў тыс. МГц. П.т. найб. прыдатны для атрымання электраэнергіі (на электрастанцыях), яе перадачы і размеркавання (з дапамогай ліній электраперадачы, падстанцый, размеркавальных электрычных сетак), што абумоўлена зручнасцю і эканамічнасцю пераўтварэння П.т., прастатой і надзейнасцю пераменнага току машын. Найб. пашыраная сістэма П.т. — трохфазны ланцуг.
    Сінусаідальны П.т. і (імгненнае значэнне) з амплітудай Іт, кругавой частатой ш = 2nf і пачатковай фазай <р, мяняецца паводле закону: / = 7msin(co t + цф. Дзейнае (эфектыўнае) значэнне П.т. 7 = ІД^ У ланцугу толькі з актыўным злектрычньш супраціўленнем ток супадае па фазе з напружаннем
    электрычным, а яго дзейнае значэнне J =
    У ланцугу з індуктыўнасцю L змена току выклікае эрс самаіндукцыі, якая стварае дадатковае індуктыўнае супраціўленне X, = co Z. У выніку ток па фазе адстае на чвэрць перыяду ад напружання. У ланцугу з электраёмістасцю дзеянне пераменнага напружання перыядычна мяняе зарады на абкладках кандэнсатара. У выніку ўзнікае ток, дзейнае значэнне якога /	дзе —^—; = I — ёмі
    со С co С
    стаснае супраціўленне. Ёмістасны ток па фазе апераджае напружанне на чвэрць перыяду. Магутнасць электрычная П.т. складаецца з актыўнай магутнасці і рэактыўнай магутнасці. У агульным выпадку паміж токам і напружаннем існуе зрух фаз ср = arctg—. Косінус гэгага вугла наз. магутнасці каэфіцыентам і вызначаецца адносінамі акгыўнай Р і р
    поўнай S магугнасцей: cos